Літархіў

Description
Гісторыя беларускай літаратуры, фотаздымкі, архіўныя дакументы, рарытэтныя выданні, відэа- і аўдыёматэрыялы.
Advertising
We recommend to visit

Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews

Last updated 2 Tage, 16 Stunden her

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Last updated 1 Monat, 3 Wochen her

Открытая RSS лента новостей

Last updated 5 Monate, 3 Wochen her

6 days, 23 hours ago
*****📸*** Маладнякоўцы і дудары**

*📸 Маладнякоўцы і дудары*

Здымак даўно блукае ў сеціве і, як правіла, на ім адзначаюць найчасцей толькі літаратараў.

Мы выпраўляем прыкрую недарэчнасць.👍

Арыгінальны поўны подпіс:
"Дудары Барысаўшчыны сярод маладнякоўцаў".
Злева направа: рэдактар часопісу "Малады Араты" Іл[ары] Барашка, дудар Нічыпар Шыхавец, адказны сакратар цэнтральнага бюро "Маладняка" Ўладзімер Дубоўка, дудар Сымон Шыхавец, літаратурны сакратар "Маладняка" Язэп Пушча.
(1925)

#здымак

1 week, 1 day ago
***📘*** **Вокладка**

📘 Вокладка

На здымку старонка дзіцячай кнігі-казкі “Воўк дурань” (“Дзяржаўнае выдавецтва Менск” 1928) у апрацоўцы Якуба Коласа і з малюнкамі Міхаіла Эндэ.

Даведка
Міхась Эндэ (1888-1932) беларускі мастак і ілюстратар. Нарадзіўся ў Пярмі (Расія) у сям’і выкладчыка нямецкай мовы. Дзяцінства правеў у Магілёве. Вучыўся ў Пензенскім мастацкім вучылішчы і Імператарскай Акадэміі мастацтваў.
Працаваў у Віцебскім мастацкім тэхнікуме, дзе выкладаў дэкаратыўны жывапіс і асновы плакату. Выканаў вокладку першага нумара краязнаўчага часопіса «Наш край» (1925). Займаўся афармленнем і ілюстраваннем кніг, у тым ліку беларускіх народных казак ў апрацоўцы Я. Коласа «Воўк і дурань» (1928), «Сабака і воўк» (1930) ды інш.

#рарытэт

1 week, 3 days ago
***📄*** **Верш “Ля Вострай брамы”**

📄 Верш “Ля Вострай брамы”

На здымку рукапіс верша паэта Алеся Салаўя “Ля Вострай брамы” датаваны 1944 г.

Даведка:
Алесь Салавей - сапр. Альфрэд Васілевіч Радзюк, у эміграцыі Альберт Кадняк (нарадзіўся 1 мая 1922, в. Крысава, цяпер Дзяржынскі р-н, Беларусь — 21 студзеня 1978).

#рарытэт

2 weeks, 1 day ago
*****📗*** “Лукішкі” - зборнік Алеся Салагуба**

*📗 “Лукішкі” - зборнік Алеся Салагуба*

Сёння 90 гадоў з дня смерці паэта Алеся Салагуба (1906-1934).

А. Салагуб малавядомы заходнебеларускі паэт з надзвычай трагічным лёсам - у 1920-ых палітвязень у польскай турме, у 1934 г., пасля пераходу на савецкі бок - ахвяра палітычных рэпрэсій СССР.

У памяць пра творцу прапануем вам пагартаць старонкі ягонага адзінага зборніка вершаў “Лукішкі”, што выйшаў у БССР у 1929 г. Амаль усе творы кнігі напісаныя ў віленскай вязніцы з 1924 па 1928 гг.

👉 “Лукішкі”

#рарытэт

2 weeks, 3 days ago
*****📸*** Стары здымак**

*📸 Стары здымак*

Пісьменнік Кастусь Акула ў друкарні (здымак 1980-ых гг).

Даведка:
Кастусь Акула (сапр. Аляксандр Ігнатавіч Качан; 16 лістапада 1925, Верацеі, Докшыцкі р-н, Віцебская вобл.) — 29 студзеня 2008, Таронта, Канада) — беларускі пісьменнік, журналіст, выдавец, грамадскі дзеяч беларускай эміграцыі.

#здымак

2 weeks, 5 days ago
**Максім Танк**

Максім Танк

“Партрэт паэта Максіма Танка”. 1987. Літаграфія. 62х46 см.
Мастак - Сямён Пятровіч Герус (1925 – 1998, Мінск).

#мастацтва

3 weeks, 2 days ago
Літархіў
3 weeks, 2 days ago
Літархіў
3 weeks, 2 days ago
*****📄*** Архіўныя старонкі**

*📄 Архіўныя старонкі*

Здымак паэта Анатоля Іверса (сапр. Іван Міско) (1912-1999) і напісаны ягонай рукой цікавы дакумент - заява з тлумачэннем і просьбай “перарэгістраваць” у шэрагах арганізацыі і выдаць новае пісьменніцкае пасведчанне. Прычынай прасіцель называе даносы, у якіх ён, савецкі падпольшчык, быў беспадстаўна абвінавачаны ў супрацы з акупантамі і несправядліва выключаны з шэрагаў саюза пісьменнікаў.

Цікавы і досыць нетыповы выпадак, асабліва з улікам таго, гісторыя цягнулася 20 гадоў пасля вайны і што толькі ў 1965 г. А. Іверс атрымаў нарэшце даведку, што ён сапраўды працаваў у падполлі.

#архіў

4 weeks, 1 day ago
*****📘*** Вокладка**

*📘 Вокладка
Уільям Шэкспір. "Кароль Лір". Перакладчык Юрка Гаўрук, мастак Барыс Забораў. 👍*

З фондаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі.

Даведка:
Юрка Гаўрук (1905-1979) працаваў у галіне перакладу з французскай, англійскай, нямецкай, польскай, рускай, украінскай на беларускую мову. Дэбютаваў перакладам у 1925 (верш Г. Гейнэ "Ткачы").
Пераклаў п’есы У. Шэкспіра «Сон у летнюю ноч» (1925), «Гамлет» (1935), «Атэла» (1954), «Кароль Лір» (1974), «Антоній і Клеапатра» (1982).

#вокладка

We recommend to visit

Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews

Last updated 2 Tage, 16 Stunden her

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Last updated 1 Monat, 3 Wochen her

Открытая RSS лента новостей

Last updated 5 Monate, 3 Wochen her