𓆩 𝑠𝑡𝑖𝑐𝑘𝑒𝑟𝑠, 𝑡ℎ𝑒𝑚𝑒, 𝑙𝑎𝑛𝑔𝑢𝑎𝑔𝑒𝑠, 𝑚𝑢𝑠𝑖𝑐 𝑓𝑜𝑟 𝑦𝑜𝑢` 𓆪
ᨳ : 𝑐𝑜𝑛𝑛𝑒𝑐𝑡𝑖𝑜𝑛 - @botwexsavi_bot (по рекламе | делу)
ᨳ : 𝑚𝑦 𝑏𝑜𝑡 - @wexsaviibot ✧
────────────────────
HAJIME.RECORDS
Менеджер: @miyagiendspielmanager
Рекламный менеджер: @Spiral_Miya
Отзывы: @infotgotz
Реклама: @Za77st
📢 Далучайцеся да даследавання стану бізнесу з беларускімі каранямі ў Еўразвязе!
Маніторынг праводзіць ABBA разам з партнёрамі, цэнтрам сацыяльных і эканамічных даследаванняў CASE і Цэнтрам Новых Ідэй, пры падтрымцы Еўрамейскай Камісіі. Мы збіраем дадзеныя аб стане бізнесу і патрэбах беларускіх прадпрымальнікаў і прадпрымальніц, якія працуюць у краінах Еўразвязу. Вынікі даследавання будуць выкарыстаныя пры распрацоўцы рэкамендацый для інстытутаў, якія вызначаюць умовы вядзення бізнесу мігрантамі з Беларусі.
*👉 Анкета* патрабуе не больш 15 хвілін, а запоўніць яе магчыма онлайн і ананімна ў любы зручны вам час.
🔴Бонусы ўдзелу ў даследаванні:
▫️Сярод усіх удзельнікаў апытання будзе разыграны 1 бясплатны гадавы сяброўскі ўнёсак плана Пашыраны (А++).
▫️Усе, хто прымаў удзел у апытанні, атрымаюць зніжку 10% на гадавы сяброўскі ўнёсак для свайго бізнесу ў ABBA. Каб атрымаць зніжку, у апошнім пытанні анкеты пакіньце каментар: #ABBA_10 і e-mail для сувязі.
🙌 Перашліце гэты пост вашым парнёрам і знаемым прадпрымальнікам. Чым больш анкетаў мы атрымаем, тым аб'ектыўней і якасней будуць вынікі маніторынгу. Разам спрыяем паляпшэнню ўмоваў для беларускага прадпрымальніцтва ў краінах ЕЗ!
Вынікі мінулага даследавання тут. Усё пра даследаванні беларускага бізнесу за мяжой па тэгу #ABBA_маніторынг.
Рэалізуецца пры фінансаванні ЕЗ #EUforBelarus#ЕСдляБеларусі
⭐️ Ужо ў хуткім часе мы абвесцім пачатак рэгістрацыі на ўдзел у трэцім конкурсе беларускіх бізнесаў за мяжой Free Belarus Business Award!
У кожнага прадстаўніка беларускага бізнесу за мяжой ёсць магчымасць паўдзельнічаць у конкурсе. Прызавы фонд III Free Belarus Business Award будзе складаць 25 000 еўра. Але ўдзел у конкурсе — гэта не толькі грашовы прыз, але і медыйная падтрымка ад @abbabusiness, уваход у нацыянальнае бізнес-кам'юніці, бізнес-кансультацыі і карысныя майстар-класы.
🙌 Падзяліцеся гэтай інфармацыяй са знаёмымі бізнесоўцамі — магчыма, гэта тая падтрымка, якую яны зараз шукаюць!
Маеце пытанні? Калі ласка, звяртайцеся да нас: freebelaward@abbabusiness.org
Ініцыятыва рэалізуецца пры фінансаванні ЕЗ #EUforBelarus#ЕСдляБеларусі
⚡️Гісторыя адметнасці і нязломнасці беларускага духу, вынаходніцтва і прадпрымальнасці.
Спартовы клуб "Пагоня"у Варшаве — пераможца ў намінацыі "Некамерцыйная арганізацыя года" конкурсу беларускіх бізнесаў за мяжой ІІ Free Belarus Business Award, арганізаванага АВВА пры падтрымцы Еўразвязу. "Белсат" зрабіў сюжэт з заснавальнікам клубу — футбольным трэнерам Аляксандрам Кушнерам, які амаль 10 год у Беларусі кіраваў прыватнай футбольнай акадэміяй, а ў 2021 годзе вымушана пакінуў краіну праз ціск уладаў на ягоны бізнес. Цяпер у Польшчы ён навучае ў тым ліку дзяцей з асаблівасцямі развіцця, пад апекай клубу больш за 60 дзетак.
"Абавязкова будзе той час, калі мы ўсе вернемся. Усе тыя, хто будзе вяртацца, прывязуць з сабой новы досвед, нешта, што Беларусь будзе патрабаваць: у плане эканомікі, у інтэлектуальным плане. І, дзякуючы гэтаму, мы ў перспектыве будзем мець вельмі заможную краіну", — лічыць Аляксандр
▪️Конкурс Free Belarus Business Award — адзін з накірункаў дапамогі кампаніям з беларускімі каранямі ад Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой. Агульны прызавы фонд складае 90 000 еўра. Удзел у конкурсе — гэта шанец выйграць грашовы прыз, атрымаць інфармацыйную падтрымку і падвысіць пазнавальнасць вашага бізнесу. Неўзабаве пачнецца рэгістрацыя на ўдзел у ІІІ Free Belarus Business Award. Сачыце за нашымі анонсамі, каб не прапусціць старт прыёму заявак!
🔻Сёння мы знаёмім вас з сэрвісам, які стаў фіналістам прэміі ІІ Free Belarus Business Award у намінацыі "Найлепшы бізнес года" — кветкавай крамай "Mirastar Studio".
Заснавальнікі бізнесу сцвярджаюць, што іх каманда не проста аказвае паслугі, але таксама бярэ ўдзел у дабрачынных праектах, што накіраваныя на падтрымку мясцовых супольнасцяў.
Перелік паслуг крамы досыць разнастайны: стварэнне букетаў і кампазіцый, дастаўка віншаванняў, а таксама продаж падарункаў і аксесуараў. Калі вам патрэбная кансультацыя ў галіне фларыстычнага аздаблення прасторы — гэты від паслуг таксама ёсць.
▪️Звяртайцеся на старонку крамы і замаўляйце свой букет. Падтрымлівайце беларускіх бізнесоўцаў!
📢 Ужо ў лютым распачнецца рэгістрацыя анкет на ўдзел у конкурсе беларускіх бізнесаў за мяжой — ІІІ Free Belarus Business Award. Сачыце за нашымі анонсамі, каб не прапусціць каштоўную інфармацыю.
Конкурс FBBA рэалізуецца @abbabusiness пры фінансаванні ЕЗ #EUforBelarus#ЕСдляБеларусі
⭐️ Вельмі прыемна назіраць, як развіваецца беларускі бізнес замежжа, як з’яўляюцца новыя брэнды!
Адзін з такіх прыкладаў — фіналіст конкурсу ІІ Free Belarus Business Award у намінацыі "Брэнд года" — кампанія Plywoodіa. Брэнд прапаноўвае шырокі асартымент дасканала прадуманай, экалагічнай мэблі і дызайнерскіх рашэнняў. Акрамя эстэтыкі і экалагічнасці, вырабы Plywoodіa распрацоўваюцца з улікам практычнасці. Кожны прадмет прадуманы да дробязяў, каб забяспечыць камфорт, даўгавечнасць і функцыянальнасць. Стваральнікі сцвярджаюць, што з мэбляй Plywoodіa вы станеце прыхільнікам новага стылю жыцця.
✔️Ужо сёння вы можаце набыць стылёвыя прадметы інтэр’еру і тым самым падтрымаць беларускі бізнес! Больш інфармацыі можна знайсці на сайце.
🔴 А калі вы з’яўляецеся адным з прадстаўнікоў беларускага бізнесу замежжа, — падпісвайцеся на нашыя старонкі ў Telegram/ Instagram / Facebook **і сачыце за анонсамі, бо ўжо зусім хутка пачнецца рэгістрацыя на ўдзел у ІІІ Free Belarus Business Award.
Прызавы фонд складае 25 000 еўра! Падзяліцеся гэтай інфармацыяй са знаёмымі бізнесоўцамі — магчыма, гэта тая падтрымка, якую яны зараз шукаюць.**
🔻Сёння мы распавядаем пра яшчэ адзін цікавы праект, які стаў фіналістам ІІ Free Belarus Business Award у намінацыі "Сацыяльнае прадпрыемства года" — Kardash.
Місія кампаніі — стварыць "Дом буслоў" — прастору, дзе спалучаюцца творчасць і багатая спадчына беларускай культуры. Месца, якое будзе натхняць, адукоўваць і перадаваць нашыя багатыя культурніцкія скарбы. Місія Kardash таксама ўключае ў сябе навядзенне мастоў паміж народамі і прасоўванне беларускай культуры.
Адметна і тое, што "Дом буслоў" плануе стварыць адукацыйны цэнтр, дзе ўдзельнікі змогуць авалодаць навыкамі ткацтва і вышыўкі. Арганізатары праекту адкрытыя да супрацы з беларускімі мастакамі і творцамі і будуць радыя прапановам!
▪️Калі вам захацелася паўдзельнічаць у стварэнні такой культурніцкай прасторы або пазнаёміцца з праектам бліжэй, — смела звяртайцеся па кантактах на сайце.
🙌 Рэгістрацыя на ўдзел у ІІІ Free Belarus Business Award пачнецца ўжо лютым. Далучайцеся да @abbabusiness, падпісвайцеся на старонкі FBBA і сачыце за анонсамі!
🔻Фіналісты ІІ Free Belarus Business Award у намінацыі "Некамерцыйная арганізацыя года" — фонд ARTEL.
Фонд створаны для падтрымкі творчых асобаў. Заснавальнікі плануюць займацца ў тым ліку і дэкарацыяй мерапрыемстваў, рэстаўрацыяй і рамонтам мэблі, стварэннем рэквізіту для выстаў і мерапрыемстваў.
Пры фондзе ствараецца творчая прастора, даступная для рамеснікаў, мастакоў і дызайнераў. У хуткім часе яна будзе абсталяваная ўсімі неабходнымі інструментамі і стане месцам для працы творчых беларусаў.
Больш інфармацыі пра ARTEL і яго дзейнасць можна даведацца на старонцы @artel_foundation.
Яшчэ больш пра таленавітых і паспяховых беларускіх бізнесменаў — у нашых публікацыях.
⚡️Нагадваем, што ўжо ў хуткім часе пачнецца рэгістрацыя на ўдзел у ІІІ Free Belarus Business Award. Прызавы фонд конкурсу складае 25 000 еўра. Сачыце за нашымі анонсамі, каб не ўпусціць магчымасць стаць пераможцам конкурсу беларускіх бізнесаў за мяжой!
Адным з фіналістаў конкурсу беларускіх бізнесаў за мяжой у намінацыі "Найлепшы бізнес" стала моўная школа "LVS Language School".
Кампанія прадстаўляе паслугі не толькі па вывучэнню замежных моў, але і дапамагае мігрантам адаптавацца і знайсці магчымасці ў новай краіне. Таксама вельмі актуальным з’яўляецца і праца школы ў галіне падрыхтоўкі вучняў да экзаменаў любой складанасці.
Заснавальнікі "LVS Language School" імкнуцца выйсці за рамкі звычайных сістэмаў навучання. Заняткі агортваюць не толькі тэорыю і граматыку, а таксама развіваюць навыкі маўлення, знаёмяць з культурай і традыцыямі краін.
Падпісвайцеся на @lvs_language_school і вучыце замежныя мовы разам з беларусамі!
👁 Сачыце за анонсамі на старонках прэміі Free Belarus Business Award: Instagram/Facebook. Не прапусціце рэгістрацыю на трэці конкурс бізнесаў! Удзел у конкурсе — гэта шанец выйграць грашовы прыз, атрымаць інфармацыйную падтрымку і падвысіць пазнавальнасць вашага бізнесу.
Рэалізуецца пры фінансаванні ЕЗ #EUforBelarus#ЕСдляБеларусі
🔻Пакуль каманда FBBA актыўна працуе над падрыхтоўкай да трэцяга конкурсу беларускіх бізнесаў за мяжой, прапануем вам бліжэй пазнаёміцца з фіналістамі ІІ Free Belarus Business Award.
У намінацыі "Брэнд года" сярод іншых удзельнікаў быў прадстаўлены брэнд PRALIU. Яго заснавальнікі ствараюць моднае адзенне і праз гэта імкнуцца распаўсюджваць беларускія традыцыі па ўсім свеце. Місія кампаніі — захоўваць культуру і замацоўваць самабытнасць. Адзенне брэнду PRALIU распавядае гісторыю Беларусі праз спалучэнне традыцыйных сімвалаў з сучасным вулічным адзеннем. Вырабы аздобленыя вышыўкай паводле беларускіх нацыянальных матываў і цікавымі прынтамі.
Даведацца больш пра кампанію і яе прадукцыю вы можаце на сайце. Падтрымліваем сваіх!
😎 Жадаеце пазмагацца за званне лепшага беларускага бізнесу? Падпісвайцеся на старонкі прэміі ў Telegram Instagram Facebook і сачыце за анонсамі, каб не прапусціць рэгістрацыю на ІІІ Free Belarus Business Award!
Рэалізуецца пры фінансаванні ЕЗ #EUforBelarus#ЕСдляБеларусі
🔻Прадстаўляем вам чарговага эксперта з каманды журы прэміі II Free Belarus Business Award — Вальеха Харасці (Vallejo Haraszthy).
Вальеха — амерыканскі бізнесоўца ў пятым пакаленні. Яго сям'я ў 1834 годзе заснавала горад Санома недалёка ад Сан-Францыска і пабудавала там першую ў Каліфорніі камерцыйную вінаробню. Вальеха займаецца вінным бізнесам з 1972 года, яго падыход да бізнесу заснаваны на стаўленні да прадукту як да праяўлення мастацтва.
Ганарымся ўдзелам Вальеха ў камандзе журы конкурсу беларускіх бізнесаў за мяжой II Free Belarus Business Award!
⚡️Нагадваем, што 24 лістапада ў 17:00 па адрасе Chmelna 71, Варшава, гатэль NYX, мы чакаем сяброў АВВА і намінантаў, якія прайшлі ў 2 этап конкурсу, на ўрачыстай цырымоніі абвяшчэння пераможцаў другога конкурсу беларускіх бізнесаў за мяжой.
Мы таксама запрашаем прадстаўнікоў медыя і інфлюенсераў. Калі ласка, акрэдытуйцеся па спасылцыда 23 лістапада 12:00 (СЕТ).
Рэалізуецца пры фінансаванні Еўрапейскага Саюза #EUforBelarus#ЕСдляБеларусі.
𓆩 𝑠𝑡𝑖𝑐𝑘𝑒𝑟𝑠, 𝑡ℎ𝑒𝑚𝑒, 𝑙𝑎𝑛𝑔𝑢𝑎𝑔𝑒𝑠, 𝑚𝑢𝑠𝑖𝑐 𝑓𝑜𝑟 𝑦𝑜𝑢` 𓆪
ᨳ : 𝑐𝑜𝑛𝑛𝑒𝑐𝑡𝑖𝑜𝑛 - @botwexsavi_bot (по рекламе | делу)
ᨳ : 𝑚𝑦 𝑏𝑜𝑡 - @wexsaviibot ✧
────────────────────
HAJIME.RECORDS
Менеджер: @miyagiendspielmanager
Рекламный менеджер: @Spiral_Miya
Отзывы: @infotgotz
Реклама: @Za77st