𓆩 𝑠𝑡𝑖𝑐𝑘𝑒𝑟𝑠, 𝑡ℎ𝑒𝑚𝑒𝑠, 𝑙𝑎𝑛𝑔𝑢𝑎𝑔𝑒𝑠, 𝑚𝑢𝑠𝑖𝑐 𝑓𝑜𝑟 𝑦𝑜𝑢` 𓆪
· @botwexsavi_bot (по рекламе | делу)
· темы,стикеры: @skivix ✧
────────────────────
HAJIME.RECORDS
Отзывы: @infotgotz
Админ/рекл: @Za77st
❗️Администрация не несёт ответственность за рекламу. Будьте внимательны ❗️
🏆 Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой вызначыла лаўрэатаў IV прэміі «Бізнес вольнай Беларусі»
Пераможцы ў пяці намінацыях атрымалі па €5 тысяч.
📍Чытайце па спасылцы, што гэта за праекты ды брэнды
⭐️Пераможцы прэміі IV Free Belarus Business Award будуць абвешчаныя 8 лютага ў Варшаве! Запрашаем фіналістаў конкурсу і сяброў АВВА на цырымонію ўзнагароджання.
Мы даведаемся, якія бізнесы сталі найлепшымі ў намінацыях:
▪️Некамерцыйная арганізацыя года.
▪️Сацыяльнае прадпрыемства года.
▪️Інавацыйны бізнес года.
▪️Брэнд года.
▪️Найлепшы бізнес года.
⚡️Паважаныя ўдзельнікі конкурсу, запрашэнні на цырымонію з усімі падрабязнасцямі ўжо на вашых электронных скрыях. Правярайце таксама тэчку спам і іншыя.
Рэалізуецца пры фінансаванні Еўрапейскага Cаюза #EUforBelarus#ЕСдляБеларусі
⭐️Прадстаўляем апошнюю экспертку з каманды журы IV Free Belarus Business Award — Чарлі Харборд!
Чарлі займае пасаду кіраўніцы па бізнес-распрацоўках у Powell Group/IndieGameBusiness і з’яўляецца заснавальніцай і генеральнай дырэктаркай Outwith Reality — інавацыйнай кампаніі, якая займаецца захаваннем культурнай спадчыны праз выкарыстанне дронаў для стварэння інтэрактыўных VR-досведаў.
Чарлі спалучае сваю любоў да гульнявой індустрыі з адукацыяй і інавацыямі. Яна даследуе выкарыстанне інтэрактыўных гульнявых прастор для захавання культурнай спадчыны і паляпшэння адукацыйных практык. Яе даследаванні і праекты былі прадстаўлены на міжнародных платформах і канферэнцыях.
✔️У пачатку наступнага году мы даведаемся пераможцаў IV Free Belarus Business Award у намінацыях:
- Некамерцыйная арганізацыя года.
- Сацыяльнае прадпрыемства года.
- Інавацыйны бізнес года.
- Брэнд года.
- Найлепшы бізнес года.
Сачыце за навінамі!
#FBBA4 рэалізуецца @abbabusiness пры фінансаванні Еўрапейскага Звязу #EUforBelarus#ЕСдляБеларусі
⭐️ Прадстаўляем чарговую экспертку з каманды журы прэміі IV Free Belarus Business Award — Олену Коліхаву (Olena Kolikhova).
Олена мае больш за 10-гадовы досвед працы ў экасістэме ІТ і стартапаў, досвед кіравання глабальнымі і шырокавядомымі на рынку праектамі, а таксама стварэння і ўкаранення прадуктаў SaaS, AI, Cloud. Яе ўнёсак у індустрыю быў адзначаны ў прэстыжных справаздачах, такіх як Strong Women in IT 2023, TOP 100 Women from the CEE VC і Startup Ecosystem 2022.
Апроч сваёй працы, Олена займаецца выхаваннем новага пакалення лідараў шляхам актыўнага настаўніцтва ў розных праграмах для стартапаў і жанчын, а таксама дзеліцца сваім досведам у якасці лектаркі па інавацыях і кіраванню стартапамі.
⭐️ Зусім хутка мы даведаемся пераможцаў конкурсу ў намінацыях:
- Некамерцыйная арганізацыя года.
- Сацыяльнае прадпрыемства года.
- Інавацыйны бізнес года.
- Брэнд года.
- Найлепшы бізнес года.
#FBBA4 рэалізуецца @abbabusiness пры фінансаванні Еўрапейскага Звязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі.
⭐️ Працягваем знаёмства з журы прэміі IV Free Belarus Business Award. Прадстаўляем вашай увазе Юстыну Арлоўску.
Юстына з'яўляецца менеджаркай у дзяржаўным, адукацыйным і крэатыўных сектарах у Польшчы. Яна атрымала ступень па эканоміцы ў Варшаўскай школе эканомікі і вывучала фінансы ва Універсітэце Новага Паўднёвага Уэльса ў Аўстраліі. З'ялецца акывісткай, якая прасоўвае мультыкультурніцкую спадчыну былой Рэчы Паспалітай і ўмацоўвае сувязі ў польскай дыяспары па ўсім свеце.
У 2015 годзе занавала Форум лідараў аўстралійскага бізнесу (цяпер — Польска-аўстраійскі форум), які працягвае аб'ядноўваць польскую супольнасць у Аўстраліі. Юстына займала такія пасады ў Польшчы як высокі прадстаўнік прэм'ер-міністра па дзяржаўных тэхналогіях, а таксама высокі прадстаўнік міністра адукацыі і навукі па лічбавай трансфармацыі.
За свае дасягненні Юстына атрымала мноства прэстыжных узнагарод, у тым ліку: Forbes 30 Under 30, Forbes Women’s Master of Linkedin, Digital Shaper, Digital Eagle Award і Innovative Eagle Award. Навучаецца ў магістратуры Прыстанскай школы дзяржаўных і міжнароных адносінаў.
? Ганарымся ўдзелам Юстыны ў камандзе журы конкурсу беларускіх бізнесаў за мяжой!
#FBBA4 рэалізуецца @abbabusiness пры фінансаванні Еўрапейскага Звязу #EUforBelarus#ЕСдляБеларусі.
*⚡️*Пачынаем знаёмства з журы конкурсу беларускіх бізнесаў IV Free Belarus Business Award.
Джон Гудэйл мае больш за 28 гадоў досведу ў гульнявой індустрыі, вялікую частку кар’еры прысвяціў таму, каб дапамагчы заходнім кампаніям выйсці на азіяцкі рынак. Ён вёў бізнес у больш чым 50 краінах і мае ўнікальны глабальны досвед, які атрымаў на кіруючых пасадах у сусветных брэндах.
Джон актыўна ўдзельнічае ў развіцці індустрыі, уваходзіць ў склад каля дзесятка кансультатыўных саветаў і выступае стратэгічным дарадцам для сусветных кампаній з офісамі ў Даніі, Польшчы, Кітаі, Карэі, Японіі, ЗША і іншых краінах.
⭐️ Гэта неацэнны эксперт, які разам з іншымі сябрамі журы дапаможа абраць пераможцаў конкурсу ў намінацыях:
- Некамерцыйная арганізацыя года.
- Сацыяльнае прадпрыемства года.
- Інавацыйны бізнес года.
- Брэнд года.
- Найлепшы бізнес года.
#FBBA4 рэалізуецца @abbabusiness пры фінансаванні Еўрапейскага Звязу #EUforBelarus#ЕСдляБеларусі.
⭐️ Фіналіст III Free Belarus Business Award у намінацыі "Бізнес лэдзі" — моўная школа LVS Language School пад кіраўніцтвам Аляксандры Дойніч!
Гэта не проста школа замежных моў, а падтрымка і камфорт для тых, хто толькі пачынае сваё жыццё ў новай краіне. У школе прапануюцца як індывідуальныя заняткі з выкладчыкам, так і ўрокі з носьбітамі мовы, якія дазваляюць пагрузіцца ў культуру і мову краіны. Навучанне заснавана на інтэрактыўных платформах і аўтэнтычных матэрыялах, каб даць студэнтам найлепшыя ўмовы для вывучэння.
LVS Language School праводзіць таксама моўныя лагеры, майстар-класы і кінапаказы, мерапрыемствы для дзяцей і дарослых, якія дапамагаюць адчуць сябе часткай новага асяроддзя.
✔️ Мы распавялі пра ўсіх пераможцаў і намінантаў конкурсу III Free Belarus Business Award, і ўжо зусім хутка даведаемся імёны пераможцаў IV Free Belarus Business Award! Сачыце за нашымі старонкамі.
#FreeBelarusBusinessAward рэалізуецца @abbabusiness пры фінансаванні Еўрапейскага Cаюза #EUforBelarus#ЕСдляБеларусі
⭐️ Пазнаёмцеся з фіналістам III Free Belarus Business Award у намінацыі "Эка-бізнес"!
Прадпрымальнік Юры Касач працуе над праектам, які накіраваны на стварэнне ўнікальных тэхналогій і прадуктаў, якія мінімізуюць негатыўнае ўздзеянне чалавечай дзейнасці на навакольнае асяроддзе. Адным з галоўных дасягненняў з'яўляецца распрацоўка грануляванага комплексу KOS 65 ACH, які вырашае мноства экалагічных задачаў:
▫️Зніжэнне выкарыстання штучных угнаенняў і пестыцыдаў: прадукт паляпшае мікрабіялагічную актыўнасць глебы і спрыяе яе ўрадлівасці.
▫️Паглынанне метану: сарбент ўлоўлівае метан, зніжае выкіды парніковых газаў.
▫️Азеляненне пустыняў: прадукт дапамагае ствараць урадлівы пласт у засушлівых рэгіёнах.
▫️Утылізацыя адходаў: тэхналогія дазваляе перапрацоўваць розныя віды адходаў, у тым ліку радыеактыўныя матэрыялы.
▫️Рэгуляцыя тэмпературы: KOS 65 ACH паглынае сонечную энергію, дапамагае ў барацьбе са зменай клімату.
Юры актыўна супрацоўнічае з экалагічнымі арганізацыямі, навуковымі інстытутамі і ўрадамі, каб палепшыць экалагічныя стандарты і практыкі. Яго падыход да сумяшчэння эканамічнай выгады і экалагічнай адказнасці заслугоўвае прызнання і захаплення ☀️
#FreeBelarusBusinessAward рэалізуецца @abbabusiness пры фінансаванні Еўрапейскага Cаюза #EUforBelarus#ЕСдляБеларусі
𓆩 𝑠𝑡𝑖𝑐𝑘𝑒𝑟𝑠, 𝑡ℎ𝑒𝑚𝑒𝑠, 𝑙𝑎𝑛𝑔𝑢𝑎𝑔𝑒𝑠, 𝑚𝑢𝑠𝑖𝑐 𝑓𝑜𝑟 𝑦𝑜𝑢` 𓆪
· @botwexsavi_bot (по рекламе | делу)
· темы,стикеры: @skivix ✧
────────────────────
HAJIME.RECORDS
Отзывы: @infotgotz
Админ/рекл: @Za77st
❗️Администрация не несёт ответственность за рекламу. Будьте внимательны ❗️