Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі

Description
Афіцыйны канал Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі – часовага выканаўчага органа, створанага нацыянальнай лідаркай Святланай Ціханоўскай.
Пытанні і прапановы @belcabinet_bot
"Адно акно" @odnooknobysocial_bot
Кантакт для СМІ press@belaruscabinet.org
Advertising
We recommend to visit

Тэлеканал Белсат

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Last updated 1 month, 1 week ago

Связь: @inf_pw

Last updated 1 month, 1 week ago

- пранк учун расм видеолар
- сториес учун расм видеолар


по поводу рекламы - #no

https://t.me/boost/prank_rasmlarr

Last updated 2 days, 6 hours ago

1 week, 4 days ago
**Павел Латушка пракаментаваў рашэнне літоўскага Сейма …

Павел Латушка пракаментаваў рашэнне літоўскага Сейма не абмяжоўваць паездкі на радзіму для беларусаў:

«Беларусы не рэжым. Беларусы гэта нацыя, якая выступае за тое, каб жыць у свабоднай, дэмакратычнай, вялікай Еўропе. Адкрытасць Літвы для беларусаў, падтрымка беларусаў Літвой мае важнае значэнне. Гэта краіна-суседка, якая ўсе гэтыя гады праяўляе салідарнасць з беларускім грамадствам.

Важна таксама, што інстытуты дэмакратычных сіл праз супрацоўніцтва з партнёрамі дэманструюць сваю эфектыўнасць і здольнасць дасягаць станоўчых вынікаў у інтарэсах беларускага грамадства.

Гэтае рашэнне захоўвае важную магчымасць беларусаў свабодна перамяшчацца і камунікаваць з Еўропай.

Мы ўдзячныя літоўскім дэпутатам за іх прынцыповую пазіцыю. Нягледзячы на тое, што Лукашэнка і ягоныя спецслужбы робяць актыўныя дзеянні для таго, каб супрацьпаставіць беларускае і літоўскае грамадствы, сённяшняе рашэнне літоўскіх парламентарыяў дэманструе, што Літва на баку беларусаў, якія змагаюцца за дэмакратыю і свабоду».

@CabinetBelarus

1 week, 4 days ago
**Кіраўніца і чальцы Кабінета возьмуць удзел …

Кіраўніца і чальцы Кабінета возьмуць удзел у мерапрыемствах да гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС

26 красавіка

▪️А 12-й гадзіне ў Вільні Святлана Ціханоўская ўскладзе кветкі да помніка «Маці Чарнобыля» – у памяць аб ахвярах аварыі на Чарнобыльскай АЭС. На цырымоніі будуць прысутнічаць прадстаўнікі амбасад і дыпламатычных місій. Кіраўніца Кабінета звернецца да прысутных і адкажа на пытанні журналістаў. Запрашаюцца ўсе ахвотныя!

▪️У 17:30 у Варшаве адбудзецца традыцыйны «Чарнобыльскі шлях» (кропка збору – помнік Каперніку). Да мітынгу і шэсця далучацца намеснікі кіраўніцы Кабінета Валер Кавалеўскі і Павел Латушка, прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык, кіраўнік апарату Кабінета Валерый Мацкевіч і намесніца прадстаўніка па абароне і нацыянальнай бяспецы Лізавета Кохман.

@CabinetBelarus

1 week, 5 days ago
**Аліна Коўшык сустрэлася з амбасадарам Чэхіі …

Аліна Коўшык сустрэлася з амбасадарам Чэхіі ў Варшаве Бжэціславам Данчакам

Сустрэча была прысвечаная беларуска-чэшскаму супрацоўніцтву, падтрымцы культурніцкіх і адукацыйных праектаў, удзелу амбасады Чэхіі ў святкаванні 100-годдзя з дня нараджэння Васіля Быкава і арганізацыі выставы ў гонар пісьменніка.

Асобнай тэмай размовы стала магчымае пашырэнне візавай падтрымкі для беларусаў.

Аліна Коўшык, прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Кабінета:

«*Спадар амбасадар і чэшскае грамадства выдатна разумеюць, што з-за сітуацыі ў Беларусі Еўропа зараз не знаходзіцца ў бяспецы.

Я дзякую Чэхіі за праявы салідарнасці і падтрымку беларускага народа. Нашыя цяперашнія праблемы вельмі блізкія для чэхаў, таму сярод іншага мы абмяркоўвалі супрацоўніцтва ў гістарычнай палітыцы, палітыцы памяці.

Нас спалучае агульнае таталітарнае мінулае – і чэшскі досвед у пераадоленні камуністычнага рэжыму для нас вельмі каштоўны. Мяркую, ён дапаможа Беларусі хутчэй выйсці на сцежку дэмакратыі і сапраўды далучыцца да еўрапейскай сям’і народаў, да якой беларусы належаць па праву*».

@CabinetBelarus

2 months, 2 weeks ago

Адказ арганізатарам «бязвыбараў»

Аб’яднаны Пераходны Кабінет заклікае далучыцца да кампаніі супраць «бязвыбараў». Давайце не дазволім рэжыму падмануць людзей, імітуючы выбарчы працэс.

1️⃣ Усіх, хто знаходзіцца ў бяспецы, мы просім распаўсюдзіць
інфармацыю аб тым, што рэжым Лукашэнкі арганізуе «бязвыбары»! #бязвыбары #безвыборы

2️⃣ 25 лютага выберыце Новую Беларусь! Правядзіце гэты дзень з карысцю для сябе і краіны – дома!

3️⃣ Далучыцеся да марафону «Абяры Новую Беларусь», трансляцыя якога будзе ісці ў тым ліку на канале Кабінета: матывуйце блізкіх, знаёмых і сяброў ігнараваць «бязвыбары» і не ісці на ўчасткі. (З Беларусі глядзіце эфір праз VPN)

4️⃣ Арганізуйце ці станьце ўдзельнікамі мерапрыемстваў, да якіх змогуць далучыцца беларусы і беларускі, не выходзячы з дому: лекцыі, майстар-класы, арт-тэрапія, інтэлектуальныя гульні, кніжныя клубы і інш.

@CabinetBelarus

YouTube

Далучайцеся да марафону «Абяры Новую Беларусь!» 25 лютага!

25 лютага, у дзень бязвыбараў, зрабіце правільны выбар – застаньцеся дома і падключыцеся да анлайн-марафону «Абяры Новую Беларусь!» Пачатак а 10:00 (па мінскім часе). ***📌*** Арганізатары марафону: Офіс Святланы Ціханоўскай і інфлюенсерка, грамадская дзяячка Таццяна…

2 months, 2 weeks ago
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
2 months, 2 weeks ago
**Аліна Коўшык здзейсніла працоўны візіт у …

Аліна Коўшык здзейсніла працоўны візіт у Вільню з нагоды Дня роднай мовы

Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Кабінета:

☑️ правяла прысвечаную Дню роднай мовы сустрэчу ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце, на якой павіншавала паэтэсу Ванду Марцінш з нагоды рашэння Кабінета аб узнагароджанні яе медалём «Гонар і годнасць»;

☑️ мадэрыравала сустрэчу кіраўніцы Кабінета Святланы Ціханоўскай з беларускімі культурнымі дзеячамі Вільні;

☑️ правяла дыктоўку ў Цэнтры беларускай супольнасці і культуры;

☑️ прыняла ўдзел у публічнай лекцыі мовазнаўцы Вінцука Вячоркі пра стан беларускай мовы, якога павіншавала з нагоды рашэння Кабінета аб узнагароджанні яго медалём Францыска Скарыны.

Аліна Коўшык: «Вельмі радая была адзначыць гэты важны для ўсіх нас дзень разам з беларусамі Вільні. Бачу, што расце запатрабаванасць беларускай мовы, разуменне яе важнасці для захавання нашай нацыі і краіны. Давайце быць яшчэ больш актыўнымі ў прасоўванні роднай мовы! Беларуская мова будзе жыць разам з намі!»

На фота: наведвальнікі публічнай лекцыі Вінцука Вячоркі; Аліна Коўшык і Лібэ Катсэў з ЗША, якая вывучае беларускую мову; Аліна Коўшык і Ванда Марцінш.

@CabinetBelarus

4 months, 2 weeks ago
**Тихановская: «Лукашенко понесёт наказание в рамках …

Тихановская: «Лукашенко понесёт наказание в рамках международного права, и никакой иммунитет от этого не защитит»

Сегодня были приняты новые изменения в закон о президенте Беларуси.

Светлана Тихановская: «Последние пару дней люди обсуждают проблемы Лукашенко со здоровьем. Мол, хрипит и теряет голос. Не знаю, какие диагнозы ему ставят врачи. Но то, что диктатор потерял право говорить от имени беларусов, стало ясно ещё в 2020 году. Сейчас же он пытается укрепить политический иммунитет, слабеющий с каждым днём.

Новым законом Лукашенко хочет защитить себя от юридического преследования, потому что уже сейчас чувствует страх перед неизбежным будущим. Ведь действия, которые он совершил за последние 30 лет, наказываются не просто штрафом. Доказательств его преступлений хватит на тюремный срок длиною в десятки лет.

Демократические силы Беларуси каждый день работают над тем, чтобы Лукашенко ответил за все преступления против человечности и военные преступления. И мы вместе добьёмся того, чтобы диктатор предстал перед судом. Человек, поломавший судьбы тысячам беларусов, понесёт наказание в рамках международного права, и никакой иммунитет от этого не защитит. Это лишь вопрос времени».

4 months, 2 weeks ago

Павел Латушка прыняў удзел у сустрэчы з еўрапейскімі дэпутатамі, членамі групы Еўрапарламента па ўзаемадзеянні з Беларуссю

Падчас сустрэчы, якая адбылася ў Варшаве, дэпутатамі Еўрапарламента было падкрэслена, што Еўрапарламент будзе падтрымліваць дэмакратычныя сілы Беларусі і беларускае грамадства, якое вядзе складаную барацьбу за свабоду, дэмакратыю і незалежнасць сваёй краіны. Сустрэча была прысвечана пытанням узаемадзеяння Еўрапарламента з дэмакратычнымі сіламі Беларусі.

Перадусім абмеркаваны:

▪️ магчымасць заключэння пагаднення паміж дэмакратычнымі сіламі Беларусі і Еўрапарламентам;

▪️ пастаяннае прадстаўніцтва дэмакратычных сіл Беларусі ў Парламенцкай асамблеі Еўранэст.

Намеснік кіраўніцы Кабінета, кіраўнік НАУ падзякаваў еўрапейскім парламентарыям за ініцыіраванне і прыняцце ў перыяд з 2020 года дзевяці рэзалюцый Еўрапарламента, прысвечаных Беларусі. Гэтыя рэзалюцыі спрыялі рэальнай ацэнцы сітуацыі ў Беларусі і ўзмацненню ціску на рэжым Лукашэнкі, а таксама прыняццю адпаведных рашэнняў на ўзроўні Еўрапейскай камісіі, Еўрапейскай службы знешніх сувязей, а таксама нацыянальнымі ўрадамі і міністэрствамі замежных спраў краін-чальцоў Еўрасаюза.

Актуальным прыкладам у дадзеным аспекце было прыняцце Еўрапарламентам 13 снежня 2023 года рэзалюцыі, прысвечанай палітзняволеным у Беларусі і рэпрэсіям у дачыненні да членаў сем'яў беларускіх палітыкаў і актывістаў.

Дэлегатамі групы Еўрапарламента па ўзаемадзеянні з Беларуссю, якую ўзначальвае Юозас Олекас, сталі дэпутаты Вальдэмар Тамашэўскі, Мартан Дзёндзьёсі, Яніна Ахойска, а таксама прадстаўнікі генеральнага дырэктарата Еўрапарламента па ўзаемадзеянні з краінамі Усходняга партнёрства, прадстаўніцтва Еўрапарламента ў Польшчы. У сустрэчы ўзялі ўдзел беларускія палітолагі і сацыёлагі, а таксама прадстаўнікі палітычных партый Беларусі, няўрадавых арганізацый, у тым ліку БХД, руху «За Свабоду», партыі «Разам», НАУ і іншых.

@CabinetBelarus

4 months, 2 weeks ago

Што будзе з праграмай Каліноўскага? На сустрэчы з дырэкцыяй Цэнтра ўсходнееўрапейскіх даследаванняў Варшаўскага ўніверсітэта прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Кабінета Аліна Коўшык абмеркавала сярод іншых пытанняў перспектывы развіцця праграмы Каліноўскага.

«Праграма Каліноўскага – праграма польскага ўрада. Яе адміністратарам з’яўляецца Цэнтр усходнееўрапейскіх даследаванняў Варшаўскага ўніверсітэта, які супрацоўнічае з больш чым 230 універсітэтамі ва ўсёй Польшчы. Праграма прапануе працяг навучання для рэпрэсіраваных студэнтаў, а таксама дае гадавую навуковую стыпендыю.

Мы сабралі просьбы ад беларускіх студэнтаў і перадалі кіраўніцтву праграмы. Нам было важна абмеркаваць магчымасць адаптацыі праграмы да існуючых патрэб навучэнцаў.

Напрыклад, мы гаварылі аб павышэнні стыпендый для ўдзельнікаў праграмы, аб карыстанні інтэрнатам студэнтамі ўлетку, бо яны не могуць вярнуцца дадому. Нас запэўнілі, што адбудзецца агульная сустрэча стыпендыятаў і адміністрацыі для вырашэння бягучых праблем у непасрэднай камунікацыі.

Таксама падчас размовы польскі бок запэўніў у жаданні працягваць праграму Каліноўскага.

Далейшым крокам будзе абмеркаванне праграмы на ўзроўні Міністэрства навукі Польшчы – пасля змен ва ўрадзе маю намер сустрэцца для гэтага з новым міністрам».

Праграма Кастуся Каліноўскага створаная ў сакавіку 2006 года з мэтай дапамогі студэнтам, выключаным з беларускіх навучальных устаноў па палітычных матывах. З цягам часу праграма стала даступнай для асоб, якія не маюць магчымасці навучацца ў Беларусі з-за сваіх палітычных поглядаў і ўдзелу ў руху па абароне дэмакратыі і правоў чалавека.

@CabinetBelarus

6 months, 1 week ago
**Адукацыйныя візіты для ўдзельнікаў «Кадравага рэзерву» …

Адукацыйныя візіты для ўдзельнікаў «Кадравага рэзерву» ў Літву і Польшчу

У найбліжэйшы час кампанія «Кадравы рэзерв для новай Беларусі» плануе правесці серыю адукацыйных візітаў, удзельнікі якіх змогуць азнаёміцца з працай цэнтральных і рэгіянальных органаў Польшчы і Літвы

Гэтыя навучальныя паездкі даюць унікальную магчымасць:

▪️ даведацца пра найлепшыя практыкі ў галіне дзяржаўнага кіравання;

▪️ атрымаць паглыбленае ўяўленне аб функцыянаванні рэгіянальных і цэнтральных органаў Літвы і Польшчы;

▪️ паразмаўляць з дасведчанымі чыноўнікамі і вывучыць розныя стратэгіі кіравання.

Першыя візіты запланаваны на лістапад-снежань бягучага года.

❗️Таксама ў вас ёсць магчымасць прыняць удзел у другім наборы на навучальную праграму, каб паглыбіць веды ў галіне дзяржаўнага кіравання. Далучыцеся да другога набору ў кампанію «Кадравы рэзерв», запоўніўшы заяўку на нашым сайце (у Беларусі праз VPN), і мы дашлём вам падрабязную інфармацыю.

Дэдлайн: 31 кастрычніка 2023 года

@CabinetBelarus

We recommend to visit

Тэлеканал Белсат

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Last updated 1 month, 1 week ago

Связь: @inf_pw

Last updated 1 month, 1 week ago

- пранк учун расм видеолар
- сториес учун расм видеолар


по поводу рекламы - #no

https://t.me/boost/prank_rasmlarr

Last updated 2 days, 6 hours ago