Dive into the Ultimate Free Library: Your One-Stop Hub for Entertainment!

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Description
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
We recommend to visit

Тэлеканал Белсат

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Last updated 4 weeks, 1 day ago

Связь: @inf_pw

Last updated 3 weeks, 3 days ago

реклама/сотрудничество: @myvampiregf_pr
связь со мной: @uneasyfox

расклады: @lunastraa_tarot

Last updated 15 hours ago

4 weeks ago
**Сілавікі затрымалі вядомую блогерку Жанну Волкаву**

Сілавікі затрымалі вядомую блогерку Жанну Волкаву

Днямі ў сацсетках Волкава апублікавала відэа з рэцэптам сасісак у цесце, дзе сказала «крыху падгарэлі, пару штук. Мусіць, гэта прыляцеў бумеранг, таму што шкада і ўкраінскіх дзяцей, праўда?». Прапагандысты палічылі гэта апраўданнем тэракту ў Маскве, сёння з'явілася «пакаяльнае відэа» з жанчынай.

Таксама сілавікі пагражаюць сыну Волкавай, які жыве ў Маскве.

На сваіх старонках у сацсетках Жанна Волкава публікуе кулінарныя рэцэпты — у адным толькі TikTok яна мае больш за 383 тысячы падпісантаў.

4 weeks ago
**ГУБАЗіК затрымаў беларуса з-за каментара пра …

ГУБАЗіК затрымаў беларуса з-за каментара пра тэракт у Расіі — сілавікі здзекліва напісалі, што ў яго «пачаліся праблемы з вухам»

Таксама хлопца абвінавацілі ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці».

4 weeks ago
**Заўтра разгледзяць апеляцыйную скаргу палітзняволенага берасцейца** …

Заўтра разгледзяць апеляцыйную скаргу палітзняволенага берасцейца Аляксандра Бойкі
У Брэсцкім абласным судзе у студзені да 2,5 гадоў калоніі асудзілі інжынера-энергеціка. Яго абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) за адпраўку ў адзін з тэлеграм-чатаў відэа з ваеннай тэхнікай. Прысуд вынес Дзмітрый Карасінскі.

Вядома, што мужчыну затрымалі 24 кастрычніка 2023 года.

Вярхоўны суд 26 сакавіка разгледзіць апеляцыйную скаргу палітвязня. Рашэнне будзе прымаць суддзя Таццяна Васілевіч.

💌Падтрымайце Аляксандра лістамі, бандэролькамі і грашовымі пераводамі: СІЗА-7, 224030, Брэст, Савецкіх памежнікаў, 37, Аляксандр Мікалаевіч Бойка
💻Напісаць анлайн

1 month ago
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
1 month ago
***🎉*****Павіншуйце палітвязняў з Днём народзінаў!**

🎉Павіншуйце палітвязняў з Днём народзінаў!

🔺Павел Ганчарык
🔺Уладзімір Машкоўскі
🔺Дзмітрый Свічкароў
🔺Аляксей Ільінчык
🔺Руслан Ксёнжык
🔺Сяргей Ляжэнка
🔺Аляксандр Петушкоў
🔺Людміла Чарніга
🔺Сяргей Коршун
🔺Паліна Шарэнда-Панасюк
🔺Алег Малчанаў
🔺Раман Маханькоў
🔺Андрэй Будай
🔺Ілля Дубскі
🔺Мікіта Емяльянаў
🔺Алег Зубовіч 
🔺Ілля Трубін
🔺Артур Аміраў
🔺Максім Беляновіч
🔺Дзяніс Марусевіч
🔺Яўген Прывалаў
🔺Антон Сташэўскі
🔺Анжэла Сікорская

💌Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных — адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць праз Майстэрню паштовак салідарнасці і письмо.бел.

📲Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.

1 month ago
*****📝***Міжнародныя НДА заклікаюць дзяржавы-ўдзельніцы Савета па …

*📝Міжнародныя НДА заклікаюць дзяржавы-ўдзельніцы Савета па правах чалавека падтрымаць беларускія механізмы*У сумесным лісце, накіраваным 13 сакавіка, Фонд «Дом правоў чалавека» і некалькі міжнародных і беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці заклікалі дзяржавы-чальцы Рады па правах чалавека падтрымаць падаўжэнне паўнамоцтваў Спецыяльнага дакладчыка па Беларусі і стварэнне незалежнага механізму падсправаздачнасці для прасоўвання працы УВКПЧ па расследаванні сітуацыі ў Беларусі.

У лісце асвятляюцца парушэнні правоў чалавека ў Беларусі, уключна з палітычна матываванымі рэпрэсіямі, пераследам іншадумцаў і парушэннямі ў дачыненні да тых, хто быў вымушаны бегчы.

У ім таксама падкрэсліваецца неабходнасць міжнароднага нагляду і падсправаздачнасці, асабліва ў святле высноў аб тым, што некаторыя парушэнні могуць быць прыроўненыя да злачынстваў супраць чалавечнасці.

Чытаць па спасылцы 👉**** https://spring96.org/be/news/114780

1 month, 1 week ago
**Сілавікі затрымалі жыхара Крычава**

Сілавікі затрымалі жыхара Крычава

Сцвярджаецца, што ён нібыта ў «Аднакласніках» распаўсюджваў «экстрэмісцкія матэрыялы» і абражаў Лукашэнку.

*🔗Хроніка палітычнага пераследу*
*🗣Паведаміць пра затрыманне⚖️***Атрымаць бясплатную кансультацыю праваабаронцаў*📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў**✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»*

1 month, 1 week ago
***📍*****«Не мной правілы прыдуманыя, не мне …

📍«Не мной правілы прыдуманыя, не мне іх парушаць». Як існуюць няпісаныя правілы камунікацыі ў месцах зняволенняВязні адзначаюць, што СІЗА фактычна рыхтуе чалавека да калоніі, усім тлумачацца «турэмныя парадкі». Гэтым нават прыгражаюць у СІЗА: калі хтосьці парушае правілы, яго папярэджваюць, што наперадзе ўсе могуць сустрэцца ў калоніі — а там ужо іншыя ўмовы.

Але, напрыклад, у 15-й калоніі не існуе пэўнай паралельнай іерархіі, бо там утрымліваюць гэтак званых «першаходаў»: людзей, хто знаходзіцца ў зняволенні ўпершыню. Таму там па вызначэнні не бывае «злодзеяў у законе» і «аўтарытэтаў». Затое пэўная іерархія вызначаецца іншым чынам. Ёсць звычайныя актывісты — старшыня савету атрада, кіраўнікі камісій (спартовай, бытавой, культмасавай), ёсць брыгадзіры вытворчых брыгад.

Таксама існуюць гаспадарчыя пасады, якія даюць пэўныя гаспадарчыя паўнамоцтвы (загадчык лядоўкі, загадчык складу рэчаў).

Чытаць па спасылцы 👉**** https://spring96.org/be/news/114697

1 month, 1 week ago
**Супраць былой кіраўніцы гарадзенскага дзіцячага хоспіса …

Супраць былой кіраўніцы гарадзенскага дзіцячага хоспіса распачалі спецвытворчасць
Вользе Вялічка інкрымінаваныя:

• ч. 1 арт. 130 КК (распальванне варожасці);
• арт. 193-1 КК (незаконная арганізацыя дзейнасці грамадскага аб'яднання, рэлігійнай арганізацыі ці фонду альбо ўдзел у іх дзейнасці);
• ч. 3 арт. 203-1 КК (незаконныя дзеянні ў дачыненні да персанальных дадзеных);
• ч. 3 арт. 210 КК (намер на завалоданне маёмасцю ў буйным памеры службовай асобай);
• ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак);
• чч. 1, 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці);
• ч. 2 арт. 367 КК (паклёп на Лукашэнку).

Раней на Вольгу завялі крымінальныя справы за «незаконнае выкарыстанне спонсарскай дапамогі» і за ўдзел у акцыі пратэсту. Восенню 2020 года разам з дзецьмі выехала з Беларусі.

1 month, 2 weeks ago

💜«Вясна» 8 сакавіка прэзентуе фільм, прысвечаны палітзняволеным жанчынам
Са жніўня 2020 года палітычны пераслед у Беларусі зазналі больш за 8000 жанчын. Па крымінальных артыкулах было асуджана не меней за 1030 жанчын, з іх мінімум 242 — да калоніі. На дадзены момант у месцах няволі ўтрымліваецца 170 палітзняволеных жанчын.

«Вясна» падрыхтавала да Міжнароднага дня правоў жанчын фільм пра былую палітзняволеную Дар'ю Кароль, якую ўтрымлівалі на «Валадарцы» за ўдзел у акцыях пратэсту чатыры месяцы. Яна распавяла сваю гісторыю ў засценках Музея праклятых жаўнераў і палітычных вязняў часоў Польскай народнай рэспублікі ў Варшаве. Яго ўмовы вельмі падобныя на мінскі СІЗА-1.

На прыкладзе асабістай гісторыі Дар'і вы даведаецеся, у якіх умовах утрымліваюцца палітзняволеныя жанчыны ў Беларусі, што яны перажываюць і з якімі пачуццямі пераносяць гэтае цяжкае выпрабаванне.

📌Фільм «Фіялетавыя слёзы». Прэм'ера 8 сакавіка на ютуб-канале «Вясны» ў 11:00 па беларускім часе па спасылцы (уключайце званочак-напамін 🔔)

We recommend to visit

Тэлеканал Белсат

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Last updated 4 weeks, 1 day ago

Связь: @inf_pw

Last updated 3 weeks, 3 days ago

реклама/сотрудничество: @myvampiregf_pr
связь со мной: @uneasyfox

расклады: @lunastraa_tarot

Last updated 15 hours ago