Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.
Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Last updated 2 months ago
реклама/сотрудничество: @myvampiregf_pr
Last updated 1 month, 3 weeks ago
Кіраўніца Кабінета сустрэлася з прэзідэнткай Еўракамісіі Урсулай фон дэр Ляен на палях Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы
Святлана Ціханоўская: «*Я працягваю перамовы з лідарамі ЗША і ЕС – не толькі аб справядлівым міры для Украіны, але і для Беларусі.
Беларусь павінна быць на парадку дня мірных перамоў. Мы павінны вывесці нашую краіну з вайны і разарваць хватку Расіі*»
Павел Баркоўскі, в.а. прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні Кабінета, – пра вынікі Стратдыялогу «Беларусь – ЗША»
«У часе сесіі па тэме нацыянальнай ідэнтычнасці ўздымаліся пытанні, звязаныя з узроўнем падтрымкі намаганняў прадстаўнікоў беларускага грамадства супраціўляцца выклікам з боку «рускага свету» і яго праваднікоў у Беларусі. Абмяркоўваліся і магчымыя кірункі ўзмацнення дапамогі і ўзроўню ўзаемадзеяння паміж беларускім і амерыканскім бокам.
Па словах вядучага спікера панэлі, намесніка дырэктара USAID Эндру Хола, амерыканскі бок выдатна разумее важнасць падтрымкі беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці і яе каштоўнасцей і выразна акцэнтуе яе адрозненні ад расійскай.
На праграмы падтрымкі праектаў, скіраваных на дапамогу беларускай ідэнтычнасці і культуры, а таксама праекты вывучэння англійскай мовы для беларускіх спецыялістаў і падтрымку жаночага прадпрымальніцтва ўрадам ЗША ўжо было выдаткавана крыху больш за 1 мільён долараў, а таксама каля 1,5 мільёна долараў на падтрымку інфраструктурных праектаў і праектаў падвышэння ўстойлівасці беларускіх арганізацый і ініцыятыў.
118 беларусаў змаглі скарыстацца амерыканскімі праграмамі адукацыйнага і прафесійнага абмену, каб ажыццявіць візіты ў ЗША ў межах праграмы падтрымкі грамадзянскай супольнасці і дэмакратыі.
У выступленнях іншых прадстаўнікоў з амерыканскага боку, у тым ліку дырэктаркі нядаўна адкрытай беларускай праграмы офіса USAID у Вільні спадарыні Колін Сміт падкрэслівалася гатоўнасць і далей працаваць з цікавымі і важнымі беларускімі праектамі і аказваць ім сістэматычную падтрымку. Перадусім у кірунку пашырэння стыпендыяльных праграм і праграм абмену для беларускіх студэнтаў (у тым ліку рэзідэнтаў Беларусі) у ЗША.
Асноўным пасланнем для амерыканскіх калег, якое я агучыў, стаўся запыт на прызнанне культурнай суб’ектнасці, ці суверэннасці беларускай нацыі, якая імкнецца мець права самастойна вызначаць свой вектар развіцця ў рэгіёне і свеце, а таксама ўспрымацца асобна ад цывілізацыі «рускага свету» ў сваёй шчыльнай гістарычнай сувязі з народамі былых ВКЛ і Рэчы Паспалітай».
Дзмітрый Лукомскі вызвалены з-пад варты ў Славакіі
Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Кабінета Вольга Зазулінская, яе намеснік Віталь Малчанаў і дарадца па прававых пытаннях Офіса Святланы Ціханоўскай Леанід Марозаў застаюцца на сувязі з Дзмітрыем і будуць далей аказваць дапамогу і падтрымку па яго пытаннях у Славакіі.
Вольга Зазулінская: «*Мы рухаемся наперад у працы па справе Дзмітрыя Лукомскага. Я ўдзячная ўсім калегам за дапамогу.
Дзмітрый напісаў мне, што ўчора яго вызвалілі, прывезлі назад у лагер, у якім ён быў да затрымання, дзе ён, нарэшце, сустрэўся з жонкай Віялетай.
Жыхары лагера, якім Дзмітрый нібыта пагражаў і з якімі нібыта агрэсіўна сябе паводзіў са слоў адміністрацыі, абдымалі Дзмітрыя і віншавалі яго з вызваленнем, напярэдадні збіралі подпісы ў яго падтрымку.
Дзмітрый адзначыў таксама, што ў лагеры дзякуючы пратэстам і скаргам крыху палепшыліся ўмовы.
Ён плануе падаць у суд на кампенсацыю за тое, што адседзеў у турме, а пасля збіраецца пераехаць з лагера ў арэнднае жыллё і разам з жонкай чакаць статусу бежанцаў, прайсці лячэнне, зрабіць патрэбную яму аперацыю*»
О выдаче гуманитарных польских виз беларусам в Грузии
«После событий 2020 года в Беларуси, которые сопровождаются массовыми репрессиями и преследованиями со стороны режима Лукашенко, значительное число граждан Беларуси были вынуждены покинуть страну. Грузия стала одним из основных направлений для беларусов благодаря безвизовому режиму и прямому авиасообщению. До недавнего времени Грузия воспринималась как относительно безопасное убежище, однако изменившаяся социально-политическая ситуация в Грузии вызывает опасения», — 18 ноября заместитель руководительницы Объединенного Переходного кабинета, руководитель Народного антикризисного управления Павел Латушко обратился с официальным письмом в МИД Польши с просьбой о содействии при обращении в выдаче гуманитарных польских виз беларусам в Грузии.
27 ноября Павел Латушко получил ответ от заместительницы Министра иностранных дел Польши Хенрыки Мошчицкой-Дендыс на отправленное 18 ноября письмо, в котором указано, что МИД Польши и польские консулы уделяют особое внимание вопросам поддержки граждан Беларуси, преследуемых режимом Лукашенко и спасающихся от репрессий.
«... граждане Беларуси, находящиеся в Грузии, имеют право подать заявку на польскую визу только на основании самого факта пребывания на территории Грузии (в течении не менее 6 месяцев) без необходимости легализации своего нахождения», — говорится в ответе заместительницы Министра иностранных дел в адрес Павла Латушко
В письме МИД Польши сообщает: «...принимая во внимание положения Визового кодекса ЕС, хочу заверить, что мы внедрили особые меры для оперативной выдачи гуманитарных виз членам беларуской оппозиции в связи с ситуацией в Грузии, а также для текущего обслуживания граждан Беларуси, вовлеченных в продемократическую деятельность и стремящихся въехать в ЕС».
«Мы признательны польским властям за оказываемое содействие гражданам Беларуси, преследуемым режимом Лукашенко. Важно, чтобы беларусы могли рассчитывать на получение польской визы, особенно в случаях, когда они подвергаются политическим преследованиям со стороны режима Лукашенко, и их жизни угрожает реальная опасность», — отметил Павел Латушко.
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.
Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Last updated 2 months ago
реклама/сотрудничество: @myvampiregf_pr
Last updated 1 month, 3 weeks ago