Białystok Music Club — Беластоцкі музычны клуб

Description
Беластоцкі Музычны Клуб — супольны праект беларускіх музыкаў Беластока.

Канцэрты, джэмы, музычныя спектаклі, стэндап і шмат чаго іншага.

Падпісвайцеся, каб нічога не прапусціць!

Нашы івэнты: https://relivent.eu/BY/agency/43/
We recommend to visit

Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ

Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
???
@Otsuka_mail

Last updated 3 months, 1 week ago

⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС

▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii

❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗

Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi

Last updated 2 months, 2 weeks ago

⚡️Локатор скидок до -99% на Wildberries

? Ссылка на канал: @WbLocator

? Реклама товаров: @RoseanneGayden

? Реклама каналов и брендов: @ArtKrit

Last updated 1 year, 4 months ago

1 month, 4 weeks ago
***🎸*** Atesta & Sož у Беластоку! …

🎸 Atesta & Sož у Беластоку! Прэзентацыя альбома Hramadstva і новага сінгла! 🎶

📅 21 лютага | 🕖 Дзверы: 19:00 | Пачатак: 19:30
📍 Białystok Music Club (Legionowa 14/16, Беласток)

🔥 Гатовыя да незабыўнай ночы беларускай альтэрнатывы? 🔥

🖤 Atesta – прэзентацыя новага альбома "Hramadstva"!
Гурт, які стварыў сапраўдныя гіты: "Белы", "375", "Беларусіца", "Ажыны", вяртаецца з новым матэрыялам! Драйвовы гітарны саўнд, лірыка, якая працінае наскрозь, і вялікая прэм’ера ў Беластоку ў Дзень роднай мовы!

⚡️ Sož – упершыню ў Беластоку!
Легенды беларускага электрапостпанку з прэзентацыяй свежага сінгла "Eras i Tanatas". Гэтыя хлопцы продаюць sold out у Варшаве, а іх выступы – гэта варушняк ды гамон!

🌊 Калі ты ведаеш, што такое "беларуская халодная хваля", калі хочаш адчуць сапраўдны беларускі альтэрнатыўны гук тут і цяпер – ты ведаеш, дзе быць у гэты вечар!

🎫 Квіткі: [ТУТ] або на месцы
💥 Не прапусціце! Гэта будзе магутна! 💥

1 month, 4 weeks ago
Па-першае - **віншуем усіх з Днем …

Па-першае - віншуем усіх з Днем Роднай Мовы!

Па-другое, #беларусынекажуць - Иди по рынку поторгуйся, #беларусыкажуць - падпішы петыцыю!

📢 Беларуская мова на Kindle! Падпішыце петыцыю! 📢

Сябры, мы ўсе ведаем, наколькі важна захаваць і прасоўваць беларускую мову, асабліва ў сучасным свеце, дзе лічбавыя платформы становяцца галоўнай крыніцай ведаў і культуры.

На жаль, на дадзены момант Amazon Kindle Direct Publishing (KDP) не падтрымлівае беларускую мову. Гэта азначае, што беларускія аўтары не могуць афіцыйна выдаваць свае кнігі ў лічбавым фармаце на гэтай платформе, якая з’яўляецца адной з самых папулярных у свеце.

📖 Мы патрабуем, каб Amazon дадаў беларускую мову ў Kindle Direct Publishing!

Гэта дасць магчымасць выдаваць кнігі, пашыраць беларускую літаратуру на міжнародным узроўні і забяспечыць доступ да яе для беларусаў па ўсім свеце.

2 months ago
Ужо сёння! А прыходзьце!

Ужо сёння! А прыходзьце!

4 months ago
**Вы чакалі і дачакаліся!!! Самы ПАНКОВЫ …

Вы чакалі і дачакаліся!!! Самы ПАНКОВЫ канцэрт гэтага года!

? Пасля цэлага года да вас вяртаюцца Dzieciuki! ?

Не трэба распавядаць, хто гэта такія: проста хутчэй бяжы і купляй квіток, каб адарвацца так, як ніколі! ???

Разам з імі зайграюць усім вядомыя Всё_Crazy, якія ўжо не раз раздавалі агню на вялікіх і малых сцэнах ???

А спецыяльны госць гэтага Йолю — Kurwadziki, без якіх не абыходзіцца ўжо аніводная такая імпрэза! ???

Прыходзь і давай газу разам з намі!
Калі: субота, 21 снежня 2024, дзверы — 19:00
Дзе: Białystok Music Club, Beer4U, Legionowa 14/16
Квіткі тут ці на ўваходзе.

BMC у Facebook | BMC у Instagram | Beer4U

4 months, 1 week ago
*****?***** **Пятніца, 27 снежня, — вялікі …

*? *Пятніца, 27 снежня, — вялікі калядны канцэрт Кацярыны Ваданосавай разам з яе гуртом у Беластоку!

У Беластоку пройдзе ўнікальны калядны канцэрт вядомай беларускай спявачкі Кацярыны Ваданосавай разам з яе гуртом. Гэтая падзея абяцае стаць сапраўдным святам музыкі і мастацтва, дзе спалучацца традыцыйныя беларускія інструменты з сучасным рок-гучаннем і пескаграфіяй.

? Асаблівасцю канцэрта стане выступленне адной з найлепшых сэндарт-мастачак свету — Аляксандры Канафальскай, якая будзе ствараць жывыя пясочныя карціны падчас выканання песень, дадаючы візуальную магію да музычнага выступу.

? Музыканты прадставяць унікальнае спалучэнне электрычнага року з выкарыстаннем цымбалаў і скрыпкі, што надасць канцэрту непаўторны каларыт і глыбіню.

Не прапусціце магчымасць акунуцца ў атмасферу каляднага цуда!

Калі: пятніца, 27 снежня 2024, 19:00
Дзе: Białystok Music Club, Beer4U, Legionowa 14/16
Квіткі тут ці на ўваходзе.

BMC у Facebook | BMC у Instagram | Beer4U

4 months, 1 week ago
***✨*** Ужо вельмі хутка — ***?*** …

Ужо вельмі хутка — ? новы EP ад адной з самых яркіх зорак беларускага соўла KOOB і вядомага беластоцкага прадзюсара SwÅda на ўсіх стрымінгавых платформах (і ў вашых персанальных навушніках?)

‼️Рэліз EP адбудзецца 14 снежня. Але гэта яшчэ не ўсё! Хочаце паслухаць новыя песні раней за ўсіх? Можа, убачыць прэм'еру музычнага кліпа на адну з песень? — Запрашаем далучыцца да эксклюзіўнай listening party!

? Калі? Пятніца, 13 снежня, пачатак а 20:00
? Дзе? у Беластоцкім музычным клубе (Beer4U, Legionowa 14/16)
? Што будзем рабіць? Сустрэнемся з творцамі, паслухаем новы EP, паглядзім кліп і затанчым пад DJ-сэт ад загадкавай ksksksksks (Kseniya Anufreyonak).
? Уваход: free donation.

? Файна? — Файна! Не прапусціце гэтую магчымасць акунуцца ў асаблівую атмасферу новага EP KOOB х SW@DA на listening party 13 снежня!

4 months, 1 week ago
[**Запрашаем**](https://www.instagram.com/pub_b4/) на незвычайны вечар сінтвэйву ў …

Запрашаем на незвычайны вечар сінтвэйву ў Беластоку! ??

Гурт Zui прэзентуе свой першы беларускамоўны альбом «Arka» — музычную вандроўку, поўную эмоцый, настальгіі і электронных гукаў.

У склад гурта ўваходзяць:
Алена Зуй-Вайцяхоўская — вядомая таксама як Елена ЖелудOk, выканаўца «Шчучыншчыны»;
Міхась Зуй — музыка, які працуе з легендарнымі праектамі «Купалаўцы» і «ЧынЧынЧэнел».

«Гэты альбом — сувязь з мінулым, гэта тая арка, якая злучае нас сённяшніх з тымі, кім мы былі да эміграцыі і вайны», — дзеліцца Алена Зуй-Вайцяхоўская.

Спецыяльным госцем вечара стане DJ De'Laut, які створыць незабыўную атмасферу сінтвэйву! ??

? Дата: 28-12-24
? Месца: Bialystok Music Club Legionowa 14\16 lok.2
(уваход праз паб Beer4You)
? Квіткі: тут або на месцы

Не прапусціце падзею, якая надоўга застанецца ў вашай памяці! Прыходзьце і акунайцеся ў свет беларускай культуры, настальгіі і сінтэтычных гукаў. Да сустрэчы!

BMC у Facebook | BMC у Instagram | Beer4U

4 months, 1 week ago
***?*** Субота, 7 снежня, — **Анастасія …

? Субота, 7 снежня, — Анастасія Рыдлеўская!

Канцэрт Анастасіі Рыдлеўскай «Strange Sun» акунае гледачоў у глыбокае, гіпнатычнае падарожжа, дзе злучаюцца даўно любімыя трэкі і новыя кампазіцыі з будучага трэцяга альбома. Гэта музычная падзея — глыбокі дыялог са светам і самім сабой, які нарадзіўся за апошнія чатыры гады.

Выступ пабудаваны на рытмічных ударах барабанаў і шаманскіх мелодыях, што ствараюць магічную атмасферу, у якой гукі становяцца праваднікамі ў глыб асабістых перажыванняў. Кожная песня, як мантра, зацягвае слухачоў у бясконцы паток гукаў, шапочучы, крычучы і ціха распяваючы гісторыі пра нашу рэальнасць і ўнутраным супраціўленні ёй.

«Strange Sun» — гэта інтымны і магутны працэс самапазнання, праз які артыстка і гледачы пражываюць складаныя і супярэчлівыя эмоцыі.

Калі: субота, 7 снежня 2024, 19:00
Дзе: Białystok Music Club, Beer4U, Legionowa 14/16
Квіткі тут ці на ўваходзе.BMC у Facebook | BMC у Instagram | Beer4U

4 months, 1 week ago

Ужо сёння!

4 months, 2 weeks ago
***?*** ***?*** **Нагадаем, што ўжо ў …

? ? Нагадаем, што ўжо ў гэту суботу святкуем пяцігоддзя паба Beer4You — ды й наогул, па старой традыцыі, віншаванне ўсіх, хто нарадзіўся ў лістападзе, а такіх шмат!

Прыйшоў час трошкі раскрыць рэгламент нашай імпрэзы:

18:00 — дзверы
19:00 — Bizon
19:30 — Дзядзенька і PasikOff
20:30 — Падарунак ад паба Beer4You і святочныя песні ў вашым выкананні пры падтрымцы Антона Камінскага
21:30 — Ігар «Вожык» Палынскі
22:00 — Кацярына Ваданосава
23:00 — Kurwadziki
00:00 — Dance4You

Прыходзь і святкуй разам з намі!
Уваход вольны!

Калі: субота, 30 лістапада 2024, 19:00
Дзе: Białystok Music Club, Beer4U, Legionowa 14/16BMC у Facebook | BMC у Instagram | Beer4U

We recommend to visit

Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ

Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
???
@Otsuka_mail

Last updated 3 months, 1 week ago

⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС

▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii

❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗

Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi

Last updated 2 months, 2 weeks ago

⚡️Локатор скидок до -99% на Wildberries

? Ссылка на канал: @WbLocator

? Реклама товаров: @RoseanneGayden

? Реклама каналов и брендов: @ArtKrit

Last updated 1 year, 4 months ago