𓆩 𝑠𝑡𝑖𝑐𝑘𝑒𝑟𝑠, 𝑡ℎ𝑒𝑚𝑒𝑠, 𝑙𝑎𝑛𝑔𝑢𝑎𝑔𝑒𝑠, 𝑚𝑢𝑠𝑖𝑐 𝑓𝑜𝑟 𝑦𝑜𝑢` 𓆪
· @botwexsavi_bot (по рекламе | делу)
· темы,стикеры: @skivix ✧
────────────────────
HAJIME.RECORDS
Отзывы: @infotgotz
Админ/рекл: @Za77st
❗️Администрация не несёт ответственность за рекламу. Будьте внимательны ❗️
Па выніках галасавання у сакавіку чытаем кнігу Бахарэвіча. Раю пачаць ужо зараз бо там 500 старонак😏😏
Папяровая кніга ёсць у нашай Кніжнай палічцы
📙https://t.me/knizhnajapalichkapoznan
📖
тэкст па спасылцы: https://knihi-online.com/aposniaja-kniha-pana-a-alhierd-bacharevic.html
ёсць аўдыёкніга, але за грошы
🎧https://play.google.com/store/audiobooks/details/%D0%90%D0%BB%D1%8C%D0%B3%D0%B5%D1%80%D0%B4_%D0%91%D0%B0%D1%85%D0%B0%D1%80%D1%8D%D0%B2%D1%96%D1%87_%D0%90%D0%BF%D0%BE%D1%88%D0%BD%D1%8F%D1%8F_%D0%BA%D0%BD%D1%96%D0%B3%D0%B0_%D0%BF%D0%B0%D0%BD%D0%B0_%D0%90?id=AQAAAED80XCRnM
Прыемнага чытання!!!
#дэтэктыў
"Я прыду за табоў у аўгусце", 2023, Каміла Цень
Дэтэктыў🕵️♀️: кантралёр Мінсктранса Зінаіда Юр'еўна знаходзіць цела. Усе дзеянні адбываюцца ў Мінску.
"Не пужайцеся тэксту з першых старонак, чытацца будзе непрывычна. Але старонцы на пятай гэтая шчырая споведзь кантралёркі грамадскага транспарту натуральна загучыць у вашай галаве голасам якой-небудзь знаёмай “жэншчыны з начосам” гадоў 50-60, якіх так шмат вакол. Галоўнае, каб не голасам "кіраўніка дзяржавы🥸"...
Каму праходзіць міма 🚶♂️➡️: адэптам сакралізацыі мовы; тым, для каго беларуская мова — не натуральны сродак камунікацыі, а музейны🏛 экспанат..." (каментар не мой)
Зойдзе тым, хто мае гумар🤣, любіць РСП 🎸 і жыве ў Шабанах і Ангарскай.
🎧 Паслухаць першую частку слухаўкамі.
Пачастуй бібліятэкара кавай 🍷
#замежная #класіка #русмова
"Вялікія чаканні", 1860, Чарльз Дыкенс
Гэта гісторыя станаўлення маладога чалавека🤵➡️👨🦰, яго мараў, памылак і жыццёвых адкрыццяў. Галоўны герой рамана Піп - сірата, які, дзякуючы таемнаму спонсару💰, атрымлівае мажлівасць змяніць сваё жыццё. На шляху яго чакае выпрабаванне багаццем, каханне і расчараванне ў ім. Ці здолее Піп пасталець, адрозніць сапраўдныя каштоўнасці ад ілюзій і выправіць памылкі мінулага?
Гэта кранальная гісторыя пра тое, як ідэалістычныя мары могуць прывесці да расчаравання, але таксама да самапазнання і духоўнага росту.
Чытаць 📱чыталкаю па-беларуску.
Пачастуй бібліятэкара кавай 🍷
Цікавостка:
Частка рамана ў 1886 годзе была забаронена да друку з нагоды "містычна-сацыяльнага вучэння, якое нязгодна за духам вучэння праваслаўнай веры і царквы і з існым парадкам дзяржаўнага і грамадскага жыцця."
У главе аб сексуальнай культуры ВКЛ у міравым кантэксце Спадарыня Сліж піша:
"Верш, які быў напісаны замежнікам (аб Маскоўскім Княстве ), апісваў грамадства XVII ст. наступным чынам:
Ты везде в Москве увидишь
Церкви, образы, кресты,
Купола с колоколами,
Женщин, крашенных, как кукол,
Бл*дей, водку и чеснок.
Там снуют по рынку праздно,
Нагишом стоят пред баней,
Жрут без меры, в полдень спят,
Без стыда пердят, рыгают."
Я ад вас далёка...
Я ад вас далёка, бацькаўскія гоні,—
На чужое неба ўжо гляджу сягоння.
Але думкай, сэрцам толькі вас я знаю,
Як і жыў, жыву я ў сваім родным краю.
І няма на свеце так вялікай меры,
І няма на свеце так каваных дзвераў,
Каб хоць на часіну ў будні ці ў нядзелі —
Беларусь са мною разлучыць пасмелі!
Я ад вас далёка... скажуць гэтак людзі...
Але хто заглянуў у чужыя грудзі
І паняў хто шчыра той агонь і мора,
Што гарыць, бушуе і аб чым гавора?
Пойме толькі гэта, хто аж да сканання
Не пазнаў спакою, не пазнаў прыстання;
Каго доля-ведзьма ад самой калыскі
Кідала па свеце, як той ліст вятрыскі.
Я ад вас далёка... А дзе ні гляджу я —
Дома толькі думка днюе і начуе;
Знаю толькі пушчы Белавежскай гоман,
Знаю толькі рэчку — з плытнікамі Нёман.
Дзе ў чужыне будзе сад так гадаваны,
Дзе такі там хорам важна збудаваны,—
Што мне замянілі б хату і бярозкі,
Хату і бярозкі беларускай вёскі?..
Я ад вас далёка... Дзеліць нас паўсвета,—
А жыву ж я з вамі і зіму, і лета;
Чую з вамі ўвосень непагоды песню,
Цешуся з праталін вольнага прадвесня,
І ці сонца ўзыйдзе, і ці сонца зайдзе,—
Вечна з думкай там я, мой спакойны край дзе;
З выраю ж як толькі сустрачаю гусі,
Весці ў іх пытаю з роднай Беларусі.
Я ад вас далёка... Жыву між чужымі,
Чую ж вашы песні,— водклік шлю сваімі;
Дабываю песні ад душы, ад сэрца,
Аж бы сам за імі к вам ляцеў, здаецца.
Не зрабіць нікому гэткай дамавіны
І не вырыць ямы гэтакай глыбіны,
Каб у іх з вачэй мне Беларусю-маці,
Як людзей хаваюць, гэтак пахаваці.
Я ад вас далёка... Божа ты мой мілы!
Неразлучны з вамі да самой магілы,—
Не пакіну думаць світам і ўпацёмку:
Як там жывіцё вы, як жыве старонка?
А хоць дасць мне доля ў дамавіне месца,—
Ўстане цень з зямлі мой, на крыж абапрэцца
І ў той бок глядзеці будзе век нязводна,
Дзе ляжаць загоны Беларусі роднай.
1910 Янка Купала
𓆩 𝑠𝑡𝑖𝑐𝑘𝑒𝑟𝑠, 𝑡ℎ𝑒𝑚𝑒𝑠, 𝑙𝑎𝑛𝑔𝑢𝑎𝑔𝑒𝑠, 𝑚𝑢𝑠𝑖𝑐 𝑓𝑜𝑟 𝑦𝑜𝑢` 𓆪
· @botwexsavi_bot (по рекламе | делу)
· темы,стикеры: @skivix ✧
────────────────────
HAJIME.RECORDS
Отзывы: @infotgotz
Админ/рекл: @Za77st
❗️Администрация не несёт ответственность за рекламу. Будьте внимательны ❗️