"BY teatr"

Description
Незалежнае беларускае тэатральнае бюро ў Варшаве.
Advertising
We recommend to visit

Тэлеканал Белсат

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Last updated 1 month, 3 weeks ago

Связь: @inf_pw

Last updated 1 month, 2 weeks ago

Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96

Last updated 1 month, 3 weeks ago

1 week, 3 days ago

«Мы – пакаленне, якое стаіць на скрыжаванні эпох. Мы карыстаемся камп'ютарамі і мабільнымі тэлефонамі, і ў той жа час мы чулі ад нашых дзядуляў і бабуль старажытныя песні, паданні і фантастычныя гісторыі з мінулых часоў. «3@mova» – спроба аднаўлення і трансфармацыі вуснай народнай творчасці. З дапамогай тэатральных, мастацкіх сродкаў мы ствараем містычную атмасферу старажытных абрадаў».

Запрашаем на паказы спектаклю «3@mova» у Варшаве і Торуні ❤️****

21.05 — Toruń, Kombinat kultury (Podmurna 1/3, 87-100)

23.05, 24.05 — Warszawa, Nowe Formy (Zakroczymska 11, 00-225)

Час паказаў: 19:00

📌КВІТКІ ТОРУНЬ
📌КВІТКІ ВАРШАВА

Мова: беларуская і дыялекты Палесся. Створаныя пераклады на польскую і англійскую мовы ў выглядзе мабільнай аплікацыі.

Рэжысёр: Максім Шышко
Актор_кі: Марыя Пятровіч, Дар’я Новік, Андрэй Новік
Кампазітар: Мікіта Залатар

1 week, 5 days ago
***🔥*** **Сябры! Запрашаем на паказы спектаклю …

🔥 Сябры! Запрашаем на паказы спектаклю «З@mova» у Варшаве і Торуні!

21.05 — Toruń, Kombinat kultury (Podmurna 1/3, 87-100)

23.05, 24.05 — Warszawa, Nowe Formy (Zakroczymska 11, 00-225)

Час паказаў: 19:00

📌КВІТКІ ТОРУНЬ
📌КВІТКІ ВАРШАВА

«3@mova» – музычны праект, створаны паводле матываў песень і рытуалаў Палесся. У тэксце выкарыстаная замова – старажытны, знікаючы жанр народнай паэзіі Беларусі, якому здаўна прыпісваюць містычныя якасці. 

«3@mova» – спроба аднаўлення архаічных традыцыяў, прыпісванне ім якасцяў, уласцівых сучаснай лічбавай рэальнасці. Стваральнікі імкнуцца праз гэты праект высветліць сапраўдную ідэнтычнасць, сваю і гледача.

Мова: беларуская і дыялекты Палесся. Створаныя пераклады на польскую і англійскую мовы ў выглядзе мабільнай аплікацыі.

Рэжысёр: Максім Шышко
Актор_кі: Марыя Пятровіч, Дар’я Новік, Андрэй Новік
Кампазітар: Мікіта Залатар

Спектакль створаны падчас рэзідэнцыі Тэатральнага Інстытуту, удзельнічаў у фестывалі Bliski Wschód, быў на гастролях у Тыкоціне і Труймесце.

2 weeks, 2 days ago
Шаноўныя гледачы і глядачкі! На жаль, …

Шаноўныя гледачы і глядачкі! На жаль, мы вымушаныя адмяніць паказ 4 траўня. Адбудзецца ўсяго адзін паказ спектакля "How are you?" 3.05. Просім прабачэння за нязручнасці!

Квіткі, якія вы набылі на 4.05, будуць сапраўднымі 3.05. Калі ў вас няма магчымасці прыйсці ў гэты дзень, кошт квіткоў вам вернецца.

Дзякуй за разуменне!
Чакаем вас на нашых наступных паказах!

Каманда BY TEATR❤️

2 months ago
Працягваем распавядаць пра нашу каманду***❤️***

Працягваем распавядаць пра нашу каманду❤️

Уладзіслаў Федзюковіч — актор, прадпрымальнік.

Нарадзіўся ў Пінску, Беларусі. Да 18 гадоў жыў у Беларусі, вучыўся ў акадэміі МУС. Пасля пераехаў у Польшчу, дзе жыве апошнія 6 гадоў. У Варшаве скончыў курс акторскага майстэрства «Квадрат», пад кіраўніцтвам Максіма Шышко. Дэбютная роля — Вася ў спектаклі «Мора Хрысціны».

2 months, 1 week ago
Аляксей Сапрыкін — актор.

Аляксей Сапрыкін — актор.

У 2017 годзе скончыў Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт па спецыяльнасці “Візуальная культура (кіно, тэлевізія, інтэрнэт)”, а таксама тэатральную студыю Fortinbras пры Беларускім свабодным тэатры.

У 2015 годзе ўдзельнічаў у тэатральным абмене Erasmus + у горадзе Эслов (Швэцыя).

Граў у БСТ з 2016 па 2022 год

У 2019 годзе ўвайшоў у “топ 10 маладых актораў за якімі варта сачыць” па версіі інтэрнэт-часопіса 34mag.net

З 2022 года жыве і працуе ў Польшчы.

2 months, 1 week ago
Валерыя Сігова — акторка.

Валерыя Сігова — акторка.

Нарадзілася ва Украіне, у горадзе Херсоне. У 2016 скончыла Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, спецыяльнасць “Актор драматычнага тэатру” (майстэрня Пятра Ільчанкі і Кацярыны Піваваравай).

Працавала ў Херсонскім абласным акадэмічным музычна-драматычным тэатры імя Мікалая Куліша. У 2019 пераехала ў Менск. З 2022 году жыве ў Варшаве.

2 months, 1 week ago
Максім Шышко - актор і рэжысёр.

Максім Шышко - актор і рэжысёр.

Нарадзіўся ва Украіне, у 1999 з сям’ёй пераехаў у Беларусь, дзе жыў і працаваў да 2022 году. У 2020 звольніўся з Рэспубліканскага Тэатру Беларускай Драматургіі ў знак салідарнасці з трупай тэатру ім. Янкі Купалы. У 2022 быў арыштаваны за адзіночны пікет супраць вайны ва Украіне і прымусова дэпартаваны з Беларусі з забаронай уезду на 10 гадоў. Скончыў Брэсцкі дзяржаўны музычны каледж (акадэмічны спеў), Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, тэатральны ф-т, спецыяльнасць –«Актор тэатра і кіно». Рэжысёр спектакля “3@mova”. За кар’еру выканаў больш 30 тэатральных роляў і каля 15 роляў у кіно.

PL ENG

2 months, 1 week ago
2 months, 1 week ago

Акцёр і рэжысёр Максім Шышко пра Акрэсціна, дэпартацыю і ролю тэатра ў жыцці творчага эмігранта.

2 months, 2 weeks ago
У хуткім часе пазнаёмім вас з …

У хуткім часе пазнаёмім вас з сябрамі нашай каманды❤️

А пакуль шчэ раз нагадваем пра паказ спектаклю “Galera”🔥

Дата: 23 сакавіка
Час: 19:00
Месца: Instytut Teatralny у Варшаве
Мова: польская

КВІТКІ

Далучайцеся да нас у сацыяльных сетках Instagram i Facebook

We recommend to visit

Тэлеканал Белсат

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Last updated 1 month, 3 weeks ago

Связь: @inf_pw

Last updated 1 month, 2 weeks ago

Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96

Last updated 1 month, 3 weeks ago