Unlock a World of Free Content: Books, Music, Videos & More Await!

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

Description
✊ Падтрымліваем і абараняем атлетаў, якія пацярпелі за сваю грамадзянскую пазіцыю

Чат-бот: @bssfbot

Ахвяраваць фонду: https://bssf-team.web.app/

Сацсеткі:
https://www.facebook.com/bssfbel
https://www.instagram.com/bssf.team/
We recommend to visit

Тэлеканал Белсат

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Last updated 3 weeks, 1 day ago

Связь: @inf_pw

Last updated 2 weeks, 4 days ago

Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96

Last updated 3 weeks ago

2 weeks, 5 days ago
***❗*****Марына Арзамасава арганізуе дабрачынны забег у …

Марына Арзамасава арганізуе дабрачынны забег у падтрымку сваёй дачкі Аляксандры.

Сям'ю чэмпіёнкі свету Марыны Арзамасавай і ўльтрамарафонца, трэнера Ільі Арзамасава напаткала цяжкае выпрабаванне. У пачатку лютага іх 14-гадовая дачка Саша нечакана захварэла. У яе развілася аўтаімуннае захворванне, якое атакавала перыферычную нервовую сістэму.

Раней Марына Арзамасава заявіла, што прыпыняе сваю кар'еру, каб выратаваць дачку.

Падтрымаць беларускую атлетку можна па наступных банкаўскіх рэквізітах.
Падрабязнасці няпростай сітуацыі ў сям'і Марыны, а таксама ўмовы дабрачыннага забегу, можна прачытаць тут.

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці заклікае спартыўную грамадскаць далучыцца да дабрачыннага збору і падтрымаць славутую лёгкаатлетку ў складанай сітуацыі!

2 weeks, 6 days ago

*❗️Збор на падтрымку майстра спорта Беларусі, які быў цяжка паранены на вайне ва Украіне❗️***
Беларускі баец у складзе ЗСУ, майстар спорту і падпісант ліста беларускіх спартоўцаў супраць гвалту, ўлетку 2023 года быў цяжка паранены на полі бою. Каля 14 гадзін ён чакаў на эвакуацыю, а потым некалькі месяцаў змагаўся за сваё жыццё у рэанімацыі.

Зараз яго стан стабільна цяжкі, беларус дагэтуль знаходзіцца ў шпіталі. Каб аднаўленне праходзіла больш паспяхова, мужчыну важна дакупляць некаторыя лекі і прылады для рэабілітацыі.

Вы можаце падтрымаць героя праз збор па спасылцы ⬅️

💰Сума збору - €4000

Усе сабраныя грошы пойдуць на неабходныя медыкаменты і сродкі для рэабілітацыі.

bysol.org

Дапамога беларускаму добраахвотніку ў рэабілітацыі пасля цяжкага ранення

Падчас выканання баявой задачы быў цяжка паранены беларус, баец 79-й дэсантна-штурмавой брыгады УСУ. Мужчына знаходзіцца ў шпіталі і мае патрэбу ў дапамозе.

*****❗️***Збор на падтрымку майстра спорта Беларусі, які быў цяжка паранены на вайне ва Украіне***❗️*****
3 weeks, 4 days ago

*🗣️Вольга Мазуронак: "Усе праблемы былі з-за міністра спорту Кавальчука".*

Вядомая беларуская марафонка Вольга Мазуронак падзялілася тым, што зараз адбываецца ў яе жыцці кар'еры:

— Там (у Беларусі) мне жыцця не давалі. Напрыклад, я ў адзін момант спрабавала адкрыць свой клуб па бегу — не дазволілі. Пакуль беларусы выступалі на міжнародных стартах, у Мінспорце баяліся санкцый Міжнароднага алімпійскага камітэта, калі спартсменаў будуць душыць за грамадзянскую пазіцыю. А ў бягучай сітуацыі, калі беларусы адхілены, можна лёгка перакрыць людзям кісларод.

У нацыянальнай зборнай па лёгкай атлетыцы мяне ў асноўным цанілі і падтрымлівалі. Усе праблемы былі з-за міністра спорту Сяргея Кавальчука. Гэта пачалася яшчэ перад Алімпіядай у Токіа. З часам нічога не змянілася. Застацца ў такіх умовах я не бачыла сэнсу. Дарэчы, калі вырашыла  звальняцца, Кавальчук сказаў, як мне перадалі, наступнае: "Ад Мазуронак няма карысці дзяржаве". Для тых, хто не ў курсе: каб звольніцца з нацыянальнай каманды, трэба праісці ўзгадненне ў Мінспорце.

Так што звольнілася я без праблем і са спакойнай душой. Хачу сказаць вялікі дзякуй ўсім, хто быў са мною побач на працягу 20 гадоў, хто падтрымліваў мяне, хто верыў і нават хто не верыў. Цяпер я паспрабую пачаць новы спартыўны шлях, але ўжо ў іншым месцы.

— Ці сапраўды Кавальчука не хвалюе спартыўны вынік, каб не спрабаваць захаваць лепшых спартсменаў?

🗣️— Да кіньце. Ён вызначаны кантраляваць цалкам іншае. Проста сочыць за ўсімі. Які спорт? Я вам скажу, што бягучая сітуацыя Кавальчуку на карысць, так сама як і многім спартыўным функцыянарам. Міжнародных стартаў няма, таму можна прывезці кучу медалей з спаборніцтваў з рускімі і пахваліцца гэтым.

2 months, 3 weeks ago

ШУКАЕМ ПАРТНЁРАЎ У ПРАЕКТ

Сябры, 13 студзеня ў Кіеве адбылося вялікае свята дзіцячага спорту - Кубак Белай пантэры. Мы змаглі сабраць больш за 300 юных удзельнікаў з 15 рэгіёнаў Украіны, каб выявіць наймацнейшых у лёгкаатлетычных змаганнях.

Сёлета партнёрамі праекту выступілі Федэрацыя лёгкай атлетыкі Украіны, кампанія PUMA, украінскі стартап PlantIn, Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці, Дэпартамент па справах моладзі і спорту Кіева і іншыя.

У верасні 2024 году мы плануем правесці летні Кубак Белай пантэры - на адкрытым паветры. З гэтай нагоды мы запрашаем да супрацы ўсіх зацікаўленых - брэнды, камерцыйныя арганізацыі, ініцыятывы ды фізічная асобы. Просім звяртацца па пытаннях супрацы ў наш чат-бот: @bssfbot альбо на емайл bssfbel@gmail.com.

Падтрымаць праект асобна можна тут:
https://www.globalgiving.org/projects/white-panther-cup-2024-in-kiev/

3 months ago
Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF
3 months ago
Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF
4 months, 3 weeks ago

Прапановы ад Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці (BSSF) да стратэгічнага дыялогу ЗША і беларускіх дэмакратычных сіл.

Спартыўная галіна Беларусі адзначацца асаблівай важнасцю не толькі таму, што стварае ўмовы для выхавання здаровага пакалення беларусаў, але і адказвае за станоўчы імідж Беларусі на міжнароднай арэне як мірнай еўрапейскай дзяржавы. Развіццё спорту з'яўляецца важным паказчыкам сацыяльна-эканамічнага стану грамадства і зніжае рызыкі гуманітарных узрушэнняў.

Доўгатэрміновы сістэмны крызіс, які утварыўся ў спартыўнай галіне пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 года, і асабліва пасля ўварвання расейскіх войск ва Украіну з тэрыторыі нашай дзяржавы, прывёў да неабходнасці кардынальнай змены падыходаў да развіцця спорту ў Беларусі. Апошнія падзеі засведчылі, што ў перыяд палітычных рэпрэсій і масавых парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі спорт цалкам апынуўся пад прымусам дзяржавы і быў пастаўлены на службу прапагандзе. Тым не менш, нават ва ўмовах жорсткага кантролю з боку дзяржаўнага апарату, у Беларусі ўтварылася моцная плынь незалежнага спорту, якая была прадстаўлена Свабодным аб'яднаннем спартоўцаў SOS BY і Беларускім фондам спартыўнай салідарнасці (BSSF ). Прадэмакратычны пратэст беларускіх спартоўцаў стаў унікальнай з'явай у сусветнай гісторыі.

Па прычыне вялікай колькасці прынцыповых супярэчнасцяў сярод прадстаўнікоў спартыўнай супольнасці Беларусі, якая складаецца з атлетаў з рознымі грамадскімі поглядамі, BSSF звяртаецца да кіраўніцтва Злучаных штатаў Амерыкі і дэмакратычнай супольнасці аб падтрымцы і пасярэдніцтве ў вырашэнні наступных задач:

  1. Падтрымка з боку Злучаных штатаў Амерыкі  працэсаў для стварэння і развіцця незалежных спартыўных арганізацый, саюзаў і аб'яднанняў Беларусі. Падтрымка атлетаў з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй як неад'емнай часткі дэмакратычнага руху Беларусі.

  2. Стварэнне новых партнёрскіх праграм для прадстаўнікоў беларускага спорту. Адмысловыя адукацыйныя праграмы і стажыроўкі для спартыўных мэнэджараў і прадстаўнікоў беларускага спорту ў ЗША.

  3. Падтрымка і развіццё незалежных медыя рэсурсаў, якія асвятляюць усе аспекты беларускага і міжнароднага спорту без дзяржаўнай цэнзуры і маніпуляцый прапаганды.

  4. Падтрымка BSSF у перамовах з Міжнародным алімпійскім камітэтам і міжнароднымі федэрацыямі аб скасаванні абмежаванняў для дзіцячага і дзіцяча-юнацкага спорту Беларусі.

  5. Падтрымка BSSF з боку Злучаных штатаў Амерыкі у перамовах з Міжнародным алімпійскім камітэтам, міжнароднымі федэрацыямі і міжнароднымі палітычнымі інстытутамі ў пытаннях санкцыйнай палітыкі за парушэнні правоў атлетаў у Беларусі.

  6. Падтрымка BSSF з боку Злучаных штатаў Амерыкі у перамовах з Міжнародным алімпійскім камітэтам і Нацыянальным алімпійскім камітэтам Беларусі аб перавыбранні складу НАК Беларусі і ўключэнні ў склад НАК Беларусі прадстаўнікоў Свабоднага аб'яднання спартоўцаў SOS BY, Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці і незалежных атлетаў.

  7. Стварэнне адмысловай праграмы падрыхтоўкі кіруючых кадраў у беларускім спорце.

  8. Падтрымка BSSF і дэмакратычных сіл Беларусі з боку Злучаных штатаў Амерыкі ў пытанні вызвалення беларускіх палітвязняў.

4 months, 3 weeks ago

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці збірае прапановы грамадскасці да стратэгічнага дыялогу ЗША і дэмакратычных сіл.

6-7 снежня пачнецца стратэгічны дыялог Злучаных штатаў Амерыкі і дэмакратычных сіл Беларусі. Беларуская спартыўная супольнасць таксама мае магчымасць сфармаваць сваю пазіцыю па розных аспектах беларускага спорту - ад адукацыйных праграм і стажыровак да пытанняў санкцыйнай палітыкі.

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці прапануе прадстаўнікам грамадскасці далучыцца да фарміравання пазіцыі і накіраваць свае ідэі і пажаданні. Фінальная канцэпцыя будзе апублікавана перад адпраўкай для агульнага абмеркавання.

Даслаць прапановы можна ў чат-бот арганізацыі: @bssfbot

5 months, 1 week ago

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці прымае прапановы спартыўнай супольнасці да сустрэч у Еўрапарламенце і Еўракамісіі.14 і 15 лістапада прадстаўнікі Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці правядуць у Брусэлі шэраг тэматычных сустрэч з еўрапейскімі дэпутатамі і кіраўнікамі, адказнымі за пытанні спорту і спартыўнай палітыкі. Падчас сустрэч плануецца абмеркаваць:

📌Спартыўную палітыку Еўрапейскага саюза ў дачыненні да Беларусі;

📌Праграмы падтрымкі беларускай спартыўнай супольнасці, у тым ліку спартсменаў, якія патрапілі пад пераслед і дыскрымінацыю;

📌Адукацыйныя праграмы і праграмы супрацоўніцтва ў галіне спорту;

У графіку арганізацыі запланаваны наступныя сустрэчы:Mr. Juozas Olekas (Lithuania) - MEP, Chair of the Delegation of EP for relations with Belarus;

Mr. Tomasz Frankowski (Poland), MEP, Member of Committee on Culture and Education, member of the Delegation of EP for relations with Belarus;

Mr. Georg Haeusler - Director for Culture, Creativity and Sport at the European Commission;

Ms. Michaela Šojdrová (Czechia) – MEP, Vice-Chair in Committee on Culture and Education;

Mr. Witold Jan Waszczykowski (Poland) - MEP, Vice-Chair in Committee on Foreign Affairs.

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці збірае прапановы ад грамадзян Беларусі для падрыхтоўкі сустрэч. Усе прапановы просім накіроўваць у чат-бот арганізацыі да 13 лістапада 2023 года: @bssfbot .

6 months ago

Сафі Квасьні, кіраўніца спартыўнага аддзелу Рады Эўропы ў Страсбургу, звярнулася да ўдзельнікаў Адкрытых дэбатаў на БЕЛСАТ:

🗣Не можа быць гульняў з удзелам спартоўцаў, якія трэніруюцца і выраслі ў краіне, якая груба парушыла алімпійскія правілы, перамір'е, міжнароднае права, правы чалавека. Гэта таксама рашуча пацьвердзіла Парламенцкая асамблея Рады Еўропы 22 чэрвеня. Я запрашаю вас пракансультавацца з ім: Парлямэнцкая асамблея заклікае МАК і спартовыя органы, якія ўваходзяць у яго склад, забараніць удзел расейскіх і беларускіх спартоўцаў у Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульнях у Парыжы, а таксама ва ўсіх буйных спартовых спаборніцтвах да таго часу, пакуль працягваецца захопніцкая вайна.

🗣У заключэнне я перайду да дэвізу Алімпіяды, які гучыць як "хутчэй, вышэй, мацней, разам". Вось на гэтым "разам" я хачу засяродзіць увагу, бо лічу, што яно пазбаўлена ўсялякага сэнсу, пакуль адзін член алімпійскай супольнасці павінен абараняць сябе і сваю тэрытарыяльную цэласнасць ад нападу іншага. Не можа быць "разам", не можа быць паслання міру, паслання салідарнасці ў гэтых жорсткіх і бесчалавечных абставінах.

Вы можаце паглядзець дэбаты, якія прайшлі 6 кастрычніка з удзелам вядомых спікераў, цалкам па спасылцы на нашам YouTube-канале ⬅️

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд

We recommend to visit

Тэлеканал Белсат

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Last updated 3 weeks, 1 day ago

Связь: @inf_pw

Last updated 2 weeks, 4 days ago

Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96

Last updated 3 weeks ago