Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.
Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Last updated 2 months ago
реклама/сотрудничество: @myvampiregf_pr
Last updated 1 month, 3 weeks ago
*👟 Марыя Жодзік паказала найлепшы вынік сусветнага сезона ў скачках у вышыню.*
Беларуска Марыя Жодзік, якая выступае за Польшчу, заняла першае месца на спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы ў Гожуве-Велькапольскім.
🥇 Яе вынік – планка на 198 см. Гэта найлепшы вынік сусветнага сезона і асабісты рэкорд спартсменкі. Таксама Марыя выканала мінімальныя патрабаванні для кваліфікацыі на Чэмпіянат свету ў памяшканні ў Нанкіні і Чэмпіянат Еўропы ў Апелдорне.
Віншуем Марыю з выбітным дасягненнем і жадаем поспехаў! 🎉
*❓ ЯК БЕЛАРУСЬ МОЖА ЎДАСКАНАЛІЦЬ СВАЮ СПАРТЫЎНУЮ СІСТЭМУ, ВЫКАРЫСТОЎВАЮЧЫ ТОЛЬКІ ЎНУТРАНЫЯ РЭСУРСЫ ❓***
Выканаўчы дырэктар БФСС Аляксандр Апейкін падзяліўся ўласным поглядам на сістэму беларускага спорту, яе перавагі і недахопы, а таксама прааналізаваў унутраныя рэсурсы, якія дапамогуць захаваць дынаміку развіцця спартыўнай індустрыі.
*?Сённяшнюю спартыўную сістэму Беларусі складана назваць няўдалай. Тут больш дарэчным будзе тэрмін “недасканалая”.?З аднаго боку, краіна мае даволі развітую сістэму падрыхтоўкі алімпійскіх спартсменаў і рэгулярна прыносіць медалі з міжнародных спаборніцтваў, асабліва ў традыцыйных для сябе дысцыплінах: барацьба, веславанне, лёгкая атлетыка, фрыстайл, біятлон.?*З іншага боку, спартыўная сістэма Беларусі ў многім залежыць ад дзяржаўнага фінансавання і не настолькі адкрытая да прыцягнення прыватнага капіталу і пабудовы ўстойлівай клубнай сістэмы.
Чытайце падрабязны разбор па спасылцы на афіцыйным сайце БФСС:
*? СУПЕРБОЎЛ 2025: УСЁ, ШТО ПАТРЭБНА ВЕДАЦЬ ?***
Па меры таго, як сезон НФЛ дасягае сваёй сярэдзіны, заўзятары спрабуюць прагназаваць, якія каманды могуць дабрацца да Супербоўла LIX — аднаго з найбуйнейшых спартыўных мерапрыемстваў у ЗША і глабальнага відовішча.
Супербоўл LIX адбудзецца ў Новым Арлеане на Caesars Superdome — хатняй арэне New Orleans Saints, якая ўмяшчае 83 000 чалавек. Гэта будзе ўжо адзінаццаты раз, калі Новы Арлеан прыме Супербоўл.
*❗️ Мы зрабілі для вас агляд таго, чаго можна чакаць ад гэтага сезона. Ад месцазнаходжання і часу да чаканага канцэрта ў перапынку!*
Чытайце матэрыял па спасылцы на афіцыйным сайце БФСС:
? https://bssf.eu/blog/superboul-2025-usyo-shto-patrebna-vedacz/
?Беларуска Марына Арзамасава перамагла на паўмарафоне вакол возера Гарда на поўначы Італіі.
Марына — трэнерка ўласнай школы бегу Arza Running, а ў мінулым топавая спартсменка на сярэдніх дыстанцыях. Яна станавілася чэмпіёнкай Еўропы і свету на дыстанцыі 800 м у 2014-15 гадах.
У гэтым годзе на паўмарафон Garda Trentino Half Marathon зарэгістравалася 604 беларуса, і Марына стала першай сярод жанчын на дыстанцыі 21 км з часам 1.20.49
Вось што яна напісала ў сваім Інстаграм:
?️ Мой трэці паўмарафон у жыцці, асабісты рэкорд і першае месца сярод усіх жанчын!Віншуем беларуску з перамогай і зычым дасягнення новых вышынь!
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.
Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Last updated 2 months ago
реклама/сотрудничество: @myvampiregf_pr
Last updated 1 month, 3 weeks ago