Dive into the Ultimate Free Library: Your One-Stop Hub for Entertainment!

POP •Radio•

Description
• Non-commercial underground radio.
• Currently based in NL.
• Not preaching, just listening!
Advertising
We recommend to visit

Тэлеканал Белсат

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Last updated 1 month, 3 weeks ago

Связь: @inf_pw

Last updated 1 month, 2 weeks ago

Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96

Last updated 1 month, 3 weeks ago

3 weeks, 6 days ago
Прыйшоў час да новага эпізоду “The …

Прыйшоў час да новага эпізоду “The Sound Of Arson Show” на Radio Plato, які змяшчае новыя “баевікі” свету метала, а таксама не пройдзем міма шыкоўных Implore The Sky, Downcross і Rats In Paradise, зачэпім свежы еўрапейскі хардкор і разбавім гэта ўсё олдскульным соўлам ды хіп-хопам. Не прапускайце!

Стартуем а 11:00 па менскаму часу на radioplato.by

Enjoy!

1 month ago
Сёння дзень афіцыйнага рэлізу дэбютнай сямеркі …

Сёння дзень афіцыйнага рэлізу дэбютнай сямеркі Implore The Sky пад назвай “Thirst Quenched by Despair”. Шыкоўная сумясь шведскага дэз метала з класічным металкорам 90х/пачатку 00х у купе з круцейшым складам музыкаў. Мая рэкамендацыя да праслухоўвання!

Дарэчы, самы час нагадаць, што на радыё выйшла размова с хлопцамі пра гэты запіс і пра тое, што натхняла іх да напісання музыкі. Паслухаць можна вышэй, на Youtube ды Soundcloud.

Enjoy!

1 month, 1 week ago
1 month, 1 week ago
Чарговы эпізод POP Radio Talk з …

Чарговы эпізод POP Radio Talk з металкор бандай Implore The Sky ад удзельнікаў такіх гуртоў як Resurgam, Detention, General Grievous, kissxsis, etc.

Падчас размовы закранулі іх дэбютны запіс пад назвай “Thirst Quenched by Despair”, рэліз якога запланаваны на 12 красавіка, шведскі melodic death metal, хрысціанскі хардкор, філасофію стоікаў, творчасць Філіпа К. Діка ды шмат чаго іншага. Вялікі дзякуй хлопцам за размову і за магчымасць запісаць першае інтэрв’ю на роднай мове. Упэўнены, што атрымаеце асалоду ад праслухоўвання.

Знайсці размову можна ніжэй ці на Youtube ды Soundcloud.

Enjoy!

1 month, 1 week ago

Вітанкі ўсім!

Вярнуўся з вакацый, пабываў у родных мясцінах, пабачыў шмат файных людзей і родных, а цяпер вяртаюся да спраў, бо вельмі шмат музыкі з’явілася за гэты час.
Keep it going!

У панядзелак па плану новы эпізод POP Radio Talk. Не прапускайце!

2 months ago
Нагадваю пра прыемную размову з Мішай …

Нагадваю пра прыемную размову з Мішай (gigamike666), гітарыстам такіх гуртоў, як Please, Hund, Barahtus, Kols, Eto Siroy Skin у рамках POP Radio Talk ад 6 сакавіка. Калі прапусцілі ці не знайшлі час паслухаць, то есць добрая магчымасць навярстаць.

Слухаць тут Youtube ці на Soundcloud.

Таксама там можна знайсці размовы з Антонам (Challenger Deep), хлопцамі з гурта Detention ды з беларускім блэк-метал праектам Woodland Haze. У хуткім часе чакайце новы эпізод!

Enjoy!

2 months, 1 week ago
Першая сесія [The Sound Of Arson …

Першая сесія The Sound Of Arson Show на Радыё Плато.

Вас чакае шведскі і амерыканскі мдм, хардкор-метал 90-х і злы хардкор-панк са шатаў, лонданскі джаз і некалькі шыкоўных беларускіх рэлізаў (Please, Woodland Haze, Challenger Deep, Спираль Бруно, Serotonin Zero), etc. Check it out!

Стартуем праз 5 хвілін тут Radio Plato

2 months, 1 week ago
Заўтра, а 11 гадзіне раніцы па …

Заўтра, а 11 гадзіне раніцы па Менску, старт майго новага шоў на Radio Plato пад назвай The Sound Of Arson.

Гэта двухгадзіннае шоў адзін раз на месяц з міксам цяжкай андерграунднай музыкі свету і абавязкова з беларускімі бандамі ды іх рэлізамі. Напор будзе на свежыя запісы, але ў связцы з олдскульнымі, культавымі трэкамі, а ячшэ іншыя жанры, такія як джаз, фанк, хіп-хоп, etc. Яго можна паслухаць экслюзіўна пад час эфіру на сайце radioplato.by, а таксама на Soundcloud Radio Plato на наступны дзень пасля эфіру!

12 сакавіка 23 году я запусціў Power Of Peace Radio, а роўна праз год выходзіць першы эпізод асабістага шоў у сапраўдным анлайн эфіры. Лічу гэта сімвалічным знакам☺️ Шчыры дзякуй камандзе Платонаў за давер і магчымасць. Гэта выклік, з якім можна выйсці за межы сваіх поглядаў, пашырыць свой вопыт і густ.

POP працягвае свой рух без змяненняў, тут будуць з’яўляцца новыя жанравыя і гасцявыя плэйлісты, інтэрв’ю, агляды кружэлак і гд. Дзякуй усім за падтрымку.

Пачуемся!
Кас.

2 months, 2 weeks ago
2 months, 2 weeks ago
Шчырая размова з цікавым чалавекам у …

Шчырая размова з цікавым чалавекам у чарговым эпізодзе POP Radio Talk. У госці завітаў Міша (gigamike666), гітарыст такіх хардкор-панк гуртоў як Please, Hund, Barahtus, Kols, Eto Siroy Skin і так далей. Ён распавёў пра свае новыя праекты, выклаў цэлы спіс любімых лейблаў і банд, выдаў факты пра банду Zhmach, а таксама трошкі настальгіі, але ўсе ў меры. Спадзяюся, вам спадабаецца. Дзякуй за падтрымку і праслухоўванні!

Слухайце на Youtube і таксама на Soundcloud альбо ніжэй.

Enjoy!

We recommend to visit

Тэлеканал Белсат

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Last updated 1 month, 3 weeks ago

Связь: @inf_pw

Last updated 1 month, 2 weeks ago

Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96

Last updated 1 month, 3 weeks ago