Dive into the Ultimate Free Library: Your One-Stop Hub for Entertainment!

Беларускі ПЭН

Description
Навіны культуры.
Аператыўная інфармацыя Беларускага ПЭНа.
Advertising
We recommend to visit

Тэлеканал Белсат

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Last updated 1 month, 1 week ago

Связь: @inf_pw

Last updated 1 month, 1 week ago

- пранк учун расм видеолар
- сториес учун расм видеолар


по поводу рекламы - #no

https://t.me/boost/prank_rasmlarr

Last updated 2 days, 6 hours ago

1 week, 2 days ago
Ёсць планы на выходныя? ***😃***

Ёсць планы на выходныя? 😃

Мы вырашылі нагадаць пра цікавыя магчымасці для літаратарак і літаратараў, на якія хутка скончыцца прыём заявак. Чытайце ў нашай адмысловай падборцы:

✏️ 1. Збор заявак на прэмію імя Наталлі Арсенневай.
Дэдлайн: 5 траўня.

✏️ 2. OPEN CALL на ўдзел у рэзідэнцыі ў Аўстрыі.
Дэдлайн: 30 красавіка.

✏️ 3. Рэзідэнцыя «Жанчыны ў гарах» у Балгарыі для жанчын.
Дэдлайн: 30 красавіка.

✏️ 4. Набор заявак на перакладчыцкую рэзідэнцыўную праграму Kraków Miasto Literatury UNESCO.
Дэдлайн: 30 красавіка.

✏️ 5. Набор на літаратурныя рэзідэнцыі ў Гданьску.
Дэдлайн: 5 траўня.

✏️ 6. Тэатральная рэзідэнцыя для пачаткоўцаў, на якую могуць падавацца драматургі і сцэнарысты.
Дэдлайн: для кожнай краіны – свой, а да 30 красавіка можна паспець падацца на рэзідэнцыю ў Кіпры.

Падаць заяўкі і даведацца больш пра магчымасці можна на нашым сайце: https://penbelarus.org/2024/04/26/tvorchyya-magchymasczi-z-blizkim-dedlajnam-krasavik.html

1 week, 3 days ago
1 week, 3 days ago

❤️ Сябра Беларускага ПЭНа і паэтка Ганна Комар чытае свой верш пра Беларусь на 56-м пасяджэнні міжнароднага камітэта «Пісьменнікі за мір» падчас круглага стала Маладога ПЭНа «На стыку актывізму і літаратуры».

2 weeks, 2 days ago
Беларускі ПЭН
2 weeks, 2 days ago
Беларускі ПЭН
2 weeks, 2 days ago
Беларускі ПЭН
3 weeks, 3 days ago
**Нагадваем пра блізкі дэдлайн прэміі AURORA: …

Нагадваем пра блізкі дэдлайн прэміі AURORA: не забудзьцеся падацца! 🌓

Польскі тэатр у Быдгашчы прымае заяўкі на міжнародны конкурс драматургіі AURORA. Прэмія была заснаваная ў 2021 годзе для сучасных драматургаў. Асноўная мэта прэміі – стварэнне платформы, каб аб’яднаць тэатральных творцаў розных краін.

Працы можна падаваць на адной з чатырох моў: польскай, украінскай, англійскай ці рускай. На першым этапе журы абярэ пяць тэкстаў, якія будуць прадстаўленыя ў выглядзе сцэнічных эскізаў на лістападаўскім фестывалі «Prapremiere».

Аўтарка ці аўтар тэксту-пераможцы атрымае прэмію – 50 000 злотых (каля 10 000 еўра).

⌛️ Дэдлайн: 15 красавіка
🚁 Даведацца больш тут.

3 weeks, 3 days ago
**Віншуем Дзмітрыя Строцава з народзінамі!** ***🎈***

Віншуем Дзмітрыя Строцава з народзінамі! 🎈

Дзмітрый – беларускі паэт, выдавец і сябра Беларускага ПЭНа. Ён напісаў пад два дзясяткі паэтычных зборнікаў, ягоныя вершы перакладаюць на англійскую, грузінскую, італьянскую, літоўскую, нямецкую, польскую, украінскую, французскую, шведскую, чэшскую, эстонскую і іншыя мовы. Цяпер жыве ў Германіі і кіруе выдавецтвам «Hochroth Minsk», што друкуе кнігі беларускіх паэтаў.

Мы зычым Дзмітрыю плёну ў творчай і выдавецкай працы!

👀 Вялікае інтэрв’ю Сабіны Брыло з Дзмітрыем Строцавым.

👀 Паэма «Улей», апублікаваная ў часопісе «Taubin».

👀 Анлайн-лекцыя ў выкананні Строцава «Поэтический репортаж».

👀 Аповед, як Строцаў друкуе беларускія кніжкі ўручную.

3 weeks, 3 days ago
**Рэзідэнцыя па мастацкім даследаванні квір- і …

Рэзідэнцыя па мастацкім даследаванні квір- і транс-супольнасцей ☄️ Дэдлайн сёння! ☄️

Універсітэт Таронта (Канада) прапануе рэзідэнцыі “The Queer and Trans Research Lab” і запрашае прыняць удзел творцаў, праца якіх засяроджаная на жыцці, супольнасцях, гісторыі і культуры квір- і транс-людзей. Творчыя накірункі могуць быць самымі рознымі: паэзія, драматургія, мастацкая літаратура, фатаграфія, скульптура, выяўленчае мастацтва і г. д.

Творцы будуць працаваць на базе ўніверсітэта цягам году. Чакаецца, што яны будуць ўцягнутыя ва ўніверсітэцкае жыццё. Напрыканцы рэзідэнцыі адбудзецца выстава, чытанне, паказ альбо прэзентацыя незавершанай працы рэзідэнта.

Арганізатары прапануюць:
〰️ пражыванне;
〰️ доступ да рэсурсаў універсітэта;
〰️ бюджэт на вытворчасць;
〰️ стыпендыю 20 000 USD.

🔥Дэдлайн: 12 красавіка. Для заяўкі патрэбнае CV і матывацыйны ліст.
Падрабязнасці тут.

Крыніца: тг-канал sekktor.

1 month ago
**Сёння – народзіны ў сябры Беларускага …

Сёння – народзіны ў сябры Беларускага ПЭНа Яраславы Ананкі! 🎉

Яраслава – паэтка, перакладчыца і літаратуразнаўца, славістка. Яна вучылася на журфаку БДУ і ў Літаратурным інстытуце ў Маскве, абараніла доктарскую дысертацыю ў Берліне. З 2020 года працуе ў Інстытуце славістыкі Берлінскага ўніверсітэта імя Гумбальта.

👀 Раім пачытаць эсэ «“Беларуская мова”: генетычны перфарматыў», напісанае Яраславаю ў суаўтарстве з мужам.

📲 А таксама – падпісацца на тэлеграм-канал «By_fem_mig», у якім Яраслава і Віка Біран распавядаюць пра розныя творчыя і навуковыя магчымасці ў Германіі.

Віншуем Яраславу і зычым плёну ў творчай і навуковай працы!

We recommend to visit

Тэлеканал Белсат

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Last updated 1 month, 1 week ago

Связь: @inf_pw

Last updated 1 month, 1 week ago

- пранк учун расм видеолар
- сториес учун расм видеолар


по поводу рекламы - #no

https://t.me/boost/prank_rasmlarr

Last updated 2 days, 6 hours ago