Infinite Entertainment, Zero Cost: Get Your Free Books, Music, and Videos Today!

ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ

Description
Беларускі вызвольны рух Вольная Беларусь.

Сайт Руху:
https://www.bns-volnayabelarus.org

Чат:
https://t.me/chat_vb

Зваротная сувязь:
@vb_contact_bot
Advertising
We recommend to visit

Тэлеканал Белсат

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Last updated 1 month, 1 week ago

Связь: @inf_pw

Last updated 1 month, 1 week ago

- пранк учун расм видеолар
- сториес учун расм видеолар


по поводу рекламы - #no

https://t.me/boost/prank_rasmlarr

Last updated 2 days, 6 hours ago

1 week, 3 days ago

Сёньня, 26 красавіка, — 38-я гадавіна катастрофы на ЧАЭС.

У 1986 годзе выбухнула Чарнобыльская катастрофа. Страшны “ёдны ўдар” у першы тыдзень пасьля аварыі, які накрыў мільёны беларусаў, поўнасьцю справакавала Масква і яе камуністычная каланіяльная адміністрацыя ў Беларусі. У выніку засакрэчваньня катастрофы і маштабаў яе радыяцыйнай небясьпекі, беларуская нацыя атрымала велізарную калектыўную дозу радыяцыйнага апраменьваньня.

Чарнобыль – гэта бясспрэчны факт злачынства, учыненага над беларускай нацыяй. Для беларусаў чарнобыльская навала значна пераўзыходзіць Другую Сусьветную вайну, калі загінуў кожны трэці беларус.

У гэты дзень прапануем вам да прагляду ўрывак з дакументальнага фільму BCC «Навука супершторма» (2007 г.), дзе можна пабачыць і пачуць “героя” Расеі, які, распыліўшы радыёактыўныя аблокі над Беларусьсю, “спас от катастрофы миллионы ЛЮДЕЙ" у Расеі.

"Конечно, я горжусь тем, что в 1986 году я принимал участие в этих событиях, наверное, как и каждый мой товарищ... Направление ветра с запада на восток могло привести к тому, что густозаселённые районы, где находятся очень большие города Москва, Воронеж, Нижний Новгород, Ярославль, пострадали, если бы на эти города выпали радиоактивные осадки, то это была бы зона отселения, это была бы катастрофа для миллионов людей" — Аляксей Грушын.

https://www.youtube.com/watch?v=MmhUWzdiBL8&t

YouTube

Як Масква палівала Беларусь радыяцыяй з Чарнобыля | Фільм BBC, 2007 г.

Унікальныя сьведчаньні расейскага лётчыка маёра Аляксея Грушына, які асаджаў чарнобыльскія аблокі на Беларусь: "Конечно, я горжусь тем, что в 1986 году я принимал участие в этих событиях, наверное, как и каждый мой товарищ... Направление ветра с запада на…

1 week, 4 days ago

Зянон Пазьняк: Найбольшае шчасце — незалежнасць Беларусі

Зянон Пазьняк даў інтэрвію Радыё Рацыі.

— Усё жыццё, нягледзячы, што яно было вельмі цяжкім, яно карысна для маёй душы. Усе цяжкасці, што былі, хваробы, усе памылкі, яны карысныя для душы. Найбольш адчуваў сябе шчаслівым, такое шчасце мала хто, відаць, адчуваў — незалежнасць Беларусі. Калі незалежнасць была абвешчаная, Пётра Садоўскі сказаў „Быў час, калі мы былі гістарычна шчаслівымі“. Усё жыццё за гэта змагаўся, і гэта настала. Няма словаў, каб перадаць гэты стан. Мы плакалі, абдымаліся на плошчы з незнаёмымі людзьмі.

— У мяне няма прэтэнзіяў да свайго жыцця, якое б яно не было. Адзінае што, успамінаеш нейкія прыватныя адносіны, нейкія крыўдныя словы, якія сказаў — пра гэта шкадую. З некаторымі людзьмі заводзім нейкія адносіны, а лепш бы іх не знаць — пра такія рэчы шкадую. Але не было такіх сітуацый, калі мы зрабілі кардынальную бяду або памылку. Жыццё было вельмі складаным, шмат таго, што я перажыў, наўрад ці хто перажыў. Мой прынцып, як кажуць, ніхто не мае бачыць тваіх перажыванняў, тваёй крыві. Але небяспека страты жыцця была разоў сем-восем, пачынаючы з малых гадоў. Апошняе, гэта 1996 год, але я цудоўна разбіраўся, была мажлівасць мяне забіць, калі былі створаныя эскадроны смерці, і першым павінныя былі мяне кончыць за загадам Лукашэнкі. Я перажыў тое, што многія людзі перажывалі, гэта пачуццё голаду, не адзін раз. І шмат іншага такога, якое ніхто не мае ведаць. Апынуўшыся за мяжой, амаль 30 гадоў там, гэта страшнае жыццё, страшнае выжыванне, страшныя пакуты. Ніхто не ведае і ведаць не будзе. Я заўсёды ўсміхаюся, заўсёды на вярху. Ніхто нічога не знае. І ўсё ўдалося. Прынцып мой такі, што калі, тыя цяжкасці, што табе Бог пасылае, якія для твайго дабра, няможна крыўдзіцца ні на кога. Я азірнуўся, усе гэтыя цяжкасці, якія давялося прайсці, далі шмат што зразумець. А каб іх не было, я б не ведаў. Я толькі ўдзячны Богу, што гэтыя цяжкасці былі. Цяпер шмат што ведаеш...

Цалкам інтэрвію можна паслухаць у аўдыё-фармаце

1 week, 5 days ago

Беларуская сьпявачка Тацьцяна Грыневіч-Матафонава стварыла песьню на словы Зянона Пазьняка, прысьвечаную беларускім ваярам

Тэкст песьні з'яўляецца рэмінісцэнцыяй беларускіх ваярскіх сьпеваў XVII стагоддзя.

https://www.youtube.com/watch?v=D6FpEe3p7Bs

YouTube

Песьня Крылатых гусараў (Рэмінісцэнцыя з ХVII стагоддзя)

2 months, 1 week ago
**"Поперёк батьки" ***😁*****Як саветнікі Ціханоўскай Лябедзька …

"Поперёк батьки" 😁****Як саветнікі Ціханоўскай Лябедзька і Дабравольскі ў 2010 годзе ў Маскву ездзілі.

(крыніца: https://www.gazeta.ru/politics/2010/07/21_a_3400061.shtml)

2 months, 2 weeks ago

Аэравыведка, карэкціроўка і знішчэнне

Дзякуючы зладжанай працы мінамётнага разліку і пілотаў дронаў, палкавое БПЛА імя Мікіты Крыўцова выявіла і знішчыла групу расейцаў і склады з боекамплектамі.

Дарэчы, калі жадаеце, каб нашы ваяры знішчылі яшчэ больш акупантаў, то нам вельмі спатрэбяцца FPV дроны.
PayPal: krivcovn20@gmail.com

Падпісацца на канал

2 months, 2 weeks ago

"ФІНІТА ЛЯ КАМЭДЫЯ"
У Расеі гэта пазнавальны замежны выраз, выказаны ў іхняй літаратуры пасьля забойства адным цемрашалам. Дружба і дачыненьні паміж імпэрцамі звычайна заканчваюцца забойствамі. Трагладзіты пажыраюць адзін аднаго. Гэта правіла. Асабліва калі трагладзіты счэпяцца ў спэцслужбах.

Тут вам і Скрыпаль, і Літвіненка, і Прыгожын, і Навальны. Гэты апошні, які трапіў пад "зачыстку" -- быў імпэрац і ненавісьнік беларушчыны, які пераплюнуў бы Пуціна, калі б хто яго падняў на гару. Рэальны ўплыў яго на расейскую палітыку быў роўны нулю, аднак Пуцін узяў і "зачысьціў", прадэманстраваў моц, каб зь ні адкуль не ўзьнікалі кухаркі.

Спачуваньні зьявіліся розныя -- шчырыя (што зразумела і справядліва) і фальшывыя. І тут, як у Шэкспіра, -- "яшчэ цела не астыць пасьпела..." як зьявілася мадам Навальная (трэба яе бачыць) пакуль што без партрэта пад пахай і аб'явіла: ка мне, кто са мной -- прадолжім дело Навального. Я продолжу его барьбу... (Якую "барбу").

Словам, калі казаць коратка пра раша-вадэвіль з трупамі, то мадам рызыкуе. Месца ўжо занятае. Ды і ў Эўразьвяза бюджэт не гумовы. Хаця стадарты дазваляюць і паўторы, і рэплікі, і за словы плаціць. Працягвайце барбу, спадары імпэрцы. Нет вайне! Пуцін, верні мужа (можно деньгамі)!

Такая камэдыя на сцэне ў імпэрцаў.

Post Scriptum.
У допісе пра "мадам" мушу ўсё ж такі наўздагон таму, што я напісаў, прыглядзецца ўважліва, улічыць абставіны вайны і засьведчыць занепакоенасьць магчымай пэрспэктывай гэтай асобы ў зашораным лібер-сьвеце Эўропы.

Сітуацыя разьвіваецца такім чынам (імгненны ўзьлёт "мадам" ў вярхі Эўразьвязу), што прысутнасьць канторы ў гэтым праекце бачна няўзброеным вокам. Гэтак жа як і ў манерах "мадам" пішчыць ФСБ (уплыў асяроддзя). Калі гэта сапраўды праект "кухарка-2", і калі яго праштурхнуць лібэральнай Эўропе, то можна будзе павіншаваць усялякіх гаспод Каспаравых і іншых "харошых рускіх" за мяжой с пріобретеніем. О чём сожалелі, о чём мечталі, то і получілі. Магчыма раскрыецца нават тое -- навошта раптам зьнішчылі агента Навальнага. Словам, назіраем далей за скопішчам зла.

20 люты 2024 г.
ЗП.

2 months, 3 weeks ago

АБ АНТЫБЕЛАРУСКАЙ ПАЛІТЫЦЫ Ў ЛЕТУВЕ
Нашу заклапочанасьць і абурэньне выклікае антыбеларуская палітыка і антыбеларуская прапаганда, якую праводзяць супраць беларускага народа ў Летуве пэўныя сілы, якія могуць быць зьвязаныя з ўрадам гэтай краіны і ўплываць на яго палітыку.

У летувіскіх СМІ пэрыядычна публікуюцца антыбеларускія выказваньні на падставе прыдумак, што прыводзіць да узбуджэньня нянавісьці да беларусаў, ёсьць выпадкі, калі беларускія культурныя дзеячы ў Вільні, якія вымушана зьехалі зь Беларусі і для якіх Летува стала другой радзімай, пачынаюць атрымліваюць ананімныя пагрозы і зьнявагі.

Чытаць цалкам:
https://telegra.ph/AB-ANTYBELARUSKAJ-PAL%D0%86TYCY-%D0%8E-LETUVE-02-15

Telegraph

АБ АНТЫБЕЛАРУСКАЙ ПАЛІТЫЦЫ Ў ЛЕТУВЕ

14 люты 2024 г. АБ АНТЫБЕЛАРУСКАЙ ПАЛІТЫЦЫ Ў ЛЕТУВЕ Нашу заклапочанасьць і абурэньне выклікае антыбеларуская палітыка і антыбеларуская прапаганда, якую праводзяць супраць беларускага народа ў Летуве пэўныя сілы, якія могуць быць зьвязаныя з ўрадам гэтай краіны…

2 months, 3 weeks ago

❗️Тэрміновы збор на ўседарожнік для Палка Каліноўскага
НВР "Вольная Беларусь"
13 люты 2024 г.

Паважаныя Беларусы.
Дапамагайма нашаму беларускаму Палку імя Кастуся Каліноўскага.
Гэта наша змаганьне і наша надзея на будучую беларускую армію, на вызваленьне Беларусі.

НВР "Вольная Беларусь" пры Вашай падтрымцы, купляючы баявыя дроны і машыны (пікапы), дапамагае ваярам Палка імя Кастуся Каліноўскага. Цяпер ёсьць магчымасьць набыць моцны ўсёдарожнік "Форд" 4Х4, які вельмі патрэбны палку. (Машына можа цягнуць нават гармату). Кошт машыны 8 тысячаў даляраў. Трэба тэрмінова сабраць яшчэ 3,5 тысячы даляраў. Магчыма гэту аб'яву ўбачаць нашы прадпрымальнікі і тыя, хто можа хутка дапамагчы, то запрашаем далучыцца да добрай справы.

Адначасна выказваем шчырую падзяку нашаму ахвярадаўцу "М" (прозьвішча не выяўляем), які жыве ў Балтыі і некалі хораша матэрыяльна падтрымаў наш рух.

Жыве Беларусь! Слава Украіне!

БАНКАЎСКІ ПЕРАВОД
📌АТРЫМАЛЬНІК: FUNDACJA WOLNA BIAŁORUŚ
(лацініцай: FUNDACJA WOLNA BIALORUS)

НУМАРЫ РАХУНКАЎ
📍PLN: PL75 1140 2004 0000 3402 8329 8472
📍USD: PL70 1140 2004 0000 3612 1824 8290
📍EUR : PL80 1140 2004 0000 3812 1824 8303

📌БАНК: mBank
Адрас банка: ul. Prosta 18, 00-850 Warszawa
SWIFT: BREXPLPWMBK

📌НАЗВА ПЕРАВОДУ: DAROWIZNY DOBROWOLNE
(лацініцай: DAROWIZNY DOBROWOLNE)

ПЕРАВОД З КАРТКІ АЛЬБО BLIK
Польскі злоты - https://donate.stripe.com/14k4hP6SC4SFgpi5kk
Даляр ЗША (USD) - https://donate.stripe.com/4gwg0x4Kucl75KEeUV
Еўра (EUR) - https://donate.stripe.com/7sI15D0uegBn1uobIK

❗️Зьвяртаем увагу, што перавод з тэрыторыі Беларусі небясьпечны ❗️
Просім устрымацца ад пераводаў з Беларусі.

2 months, 3 weeks ago

Для кантраста.
Што пісаў у той жа час (2002 г.) пра Пуціна і Расею Зянон Пазьняк:
"Цяпер вельмі выразна і адкрыта відаць „пакрокавая” тактыка Масквы ў падрыхтоўцы захопу нашай краіны і вынішчэньні ўсяго беларускага. З прыходам Пуціна да ўлады ў Расеі дзеяньні рэжыму на Беларусі набываюць асабліва грубы і цынічны, адкрыта акупацыйны характар.

У захопніцкай палітыцы Расея (як і немцы, і любая імпэрыя) заўсёды старалася стварыць на тэрыторыі краіны, якую зьбіраецца акупаваць, канфлікт пакрыўджаных, прэцэдэнт быццам бы парушэньня правоў нейкай групы (за якую Расея пачынае ўступацца). Пасьля гэтага ўламваліся „спасаць” то „праваславіе”, то „рускаязычных”, то „па просьбе трудзяшчыхся” ды „брацкіх парцій”, то каб „зьнішчыць тэраррыстаў” (узарваўшы папярэдне дамы і людзей у Расеі), то проста „з гуманных меркаваньняў”, каб „гразіць шведу” і г.д. "

(10 жніўня 2002 г.)

2 months, 4 weeks ago

Чаму ў 2020 годзе КГБ і яго агентура зьбіралі подпісы за "апазіцыйных" кандыдатаў?
— адказвае Юры Беленькі ў сваем новым аналітычным відэа

Юры Беленькі — беларускі палітык і аналітык, сябра БНС Вольная Беларусь, Дэпутат Незалежнасьці.

https://www.youtube.com/watch?v=mLUlhit2M28

YouTube

Юры Беленькі пра "чысьцільшчыкаў рэжыму"

Сябра БНС Вольная Беларусь Юры Беленькі каментуе затрыманьне агенткі КГБ Дар'і Астапенка ў Польшчы. Таксама ўздымаецца тэма некрытычнага асьвятленьня дэмакратычнымі СМІ інфармацыі, атрыманай ад рэжыму. Падтрымлівайма Полк Каліноўскага! https://www.bns-v…

We recommend to visit

Тэлеканал Белсат

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Last updated 1 month, 1 week ago

Связь: @inf_pw

Last updated 1 month, 1 week ago

- пранк учун расм видеолар
- сториес учун расм видеолар


по поводу рекламы - #no

https://t.me/boost/prank_rasmlarr

Last updated 2 days, 6 hours ago