Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.
Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Last updated 2 months ago
реклама/сотрудничество: @myvampiregf_pr
Last updated 2 months ago
Трэба апазнаць гада!
YouTube
Вандал у Курапатах
Фіксацыя асобы вандала, які вось ужо два гады абгаджвае бруднымі рускімі надпісамі памятныя крыжы ў Курапатах і мэтадычна псуе Народны Мэмарыял. Нарэшце, яго злавілі на месцы злачынства і зьнялі на камэру. Гледзячы па зьнешнасьці, па манеры і характару размовы…
ТАКТЫКА СІСТЭМНЫХ РЭПРЭСІЙ СУПРАЦЬ БЕЛАРУСАЎ З БОКУ РАСЕЙСКІХ АКУПАНТАЎ І РЭЖЫМУ ЛУКАШЭНКІ
Новы артыкул Зянона Пазьняка
‼️У артыкуле зьмешчана інфармацыя (фота і відэа) асобы вандала які вось ужо два гады абгаджвае бруднымі рускімі надпісамі памятныя крыжы ў Курапатах і мэтадычна псуе Народны Мэмарыял. Нарэшце, яго злавілі на месцы злачынства і зьнялі на камэру.
WARTA - Беларускае нацыянальнае медыя
ТАКТЫКА СІСТЭМНЫХ РЭПРЭСІЙ СУПРАЦЬ БЕЛАРУСАЎ З БОКУ РАСЕЙСКІХ АКУПАНТАЎ І РЭЖЫМУ ЛУКАШЭНКІ - WARTA - Беларускае нацыянальнае медыя
За часы рэжыму Лукашэнкі Масква рыхтавала нацыянальнае вынішчэньне беларусаў метадычна і пасьлядоўна. (Вынарадавеньне акупаванай тэрыторыі — гэта ўвогуле галоўнае дзеяньне расейскай палітыкі ў дачыненьні да Беларусі, пачынаючы з ардынскага ўтварэньня…
Відэа з імпрэзы ў гонар 100-годдзя памяці Васіля Быкава, якая прайшла ў Варшаве
Выступаюць Зянон Пазьняк, Сяргей Навумчык, Галіна Пазьняк, Зьміцер Бартосік, Валеры Буйвал, Алег Лазоўскі.
⚡️А ў канцы відэа вас чакае міні-спектакаль паводле п'есы Васіля Быкава з Зянонам Пазьняком у галоўнай ролі!
YouTube
100 гадоў памяці Васіля Быкава | Беларускі дом у Варшаве | 23.06.2024
23 чэрвеня ў Беларускім Доме ў Варшаве адбылася юбілейная імпрэза ўшанаваньня памяці аб жыцьці і творчасьці беларускага пісьменьніка Васіля Быкава ў сувязі са стагоддзем са дня нараджэньня. На імпрэзе сваімі ўспамінамі аб клясыку падзяліліся беларусія дзеячы:…
Сёньня, 26 красавіка, — 38-я гадавіна катастрофы на ЧАЭС.
У 1986 годзе выбухнула Чарнобыльская катастрофа. Страшны “ёдны ўдар” у першы тыдзень пасьля аварыі, які накрыў мільёны беларусаў, поўнасьцю справакавала Масква і яе камуністычная каланіяльная адміністрацыя ў Беларусі. У выніку засакрэчваньня катастрофы і маштабаў яе радыяцыйнай небясьпекі, беларуская нацыя атрымала велізарную калектыўную дозу радыяцыйнага апраменьваньня.
Чарнобыль – гэта бясспрэчны факт злачынства, учыненага над беларускай нацыяй. Для беларусаў чарнобыльская навала значна пераўзыходзіць Другую Сусьветную вайну, калі загінуў кожны трэці беларус.
У гэты дзень прапануем вам да прагляду ўрывак з дакументальнага фільму BCC «Навука супершторма» (2007 г.), дзе можна пабачыць і пачуць “героя” Расеі, які, распыліўшы радыёактыўныя аблокі над Беларусьсю, “спас от катастрофы миллионы ЛЮДЕЙ" у Расеі.
"Конечно, я горжусь тем, что в 1986 году я принимал участие в этих событиях, наверное, как и каждый мой товарищ... Направление ветра с запада на восток могло привести к тому, что густозаселённые районы, где находятся очень большие города Москва, Воронеж, Нижний Новгород, Ярославль, пострадали, если бы на эти города выпали радиоактивные осадки, то это была бы зона отселения, это была бы катастрофа для миллионов людей" — Аляксей Грушын.
https://www.youtube.com/watch?v=MmhUWzdiBL8&t
YouTube
Як Масква палівала Беларусь радыяцыяй з Чарнобыля | Фільм BBC, 2007 г.
Унікальныя сьведчаньні расейскага лётчыка маёра Аляксея Грушына, які асаджаў чарнобыльскія аблокі на Беларусь: "Конечно, я горжусь тем, что в 1986 году я принимал участие в этих событиях, наверное, как и каждый мой товарищ... Направление ветра с запада на…
Зянон Пазьняк: Найбольшае шчасце — незалежнасць Беларусі
Зянон Пазьняк даў інтэрвію Радыё Рацыі.
— Усё жыццё, нягледзячы, што яно было вельмі цяжкім, яно карысна для маёй душы. Усе цяжкасці, што былі, хваробы, усе памылкі, яны карысныя для душы. Найбольш адчуваў сябе шчаслівым, такое шчасце мала хто, відаць, адчуваў — незалежнасць Беларусі. Калі незалежнасць была абвешчаная, Пётра Садоўскі сказаў „Быў час, калі мы былі гістарычна шчаслівымі“. Усё жыццё за гэта змагаўся, і гэта настала. Няма словаў, каб перадаць гэты стан. Мы плакалі, абдымаліся на плошчы з незнаёмымі людзьмі.
— У мяне няма прэтэнзіяў да свайго жыцця, якое б яно не было. Адзінае што, успамінаеш нейкія прыватныя адносіны, нейкія крыўдныя словы, якія сказаў — пра гэта шкадую. З некаторымі людзьмі заводзім нейкія адносіны, а лепш бы іх не знаць — пра такія рэчы шкадую. Але не было такіх сітуацый, калі мы зрабілі кардынальную бяду або памылку. Жыццё было вельмі складаным, шмат таго, што я перажыў, наўрад ці хто перажыў. Мой прынцып, як кажуць, ніхто не мае бачыць тваіх перажыванняў, тваёй крыві. Але небяспека страты жыцця была разоў сем-восем, пачынаючы з малых гадоў. Апошняе, гэта 1996 год, але я цудоўна разбіраўся, была мажлівасць мяне забіць, калі былі створаныя эскадроны смерці, і першым павінныя былі мяне кончыць за загадам Лукашэнкі. Я перажыў тое, што многія людзі перажывалі, гэта пачуццё голаду, не адзін раз. І шмат іншага такога, якое ніхто не мае ведаць. Апынуўшыся за мяжой, амаль 30 гадоў там, гэта страшнае жыццё, страшнае выжыванне, страшныя пакуты. Ніхто не ведае і ведаць не будзе. Я заўсёды ўсміхаюся, заўсёды на вярху. Ніхто нічога не знае. І ўсё ўдалося. Прынцып мой такі, што калі, тыя цяжкасці, што табе Бог пасылае, якія для твайго дабра, няможна крыўдзіцца ні на кога. Я азірнуўся, усе гэтыя цяжкасці, якія давялося прайсці, далі шмат што зразумець. А каб іх не было, я б не ведаў. Я толькі ўдзячны Богу, што гэтыя цяжкасці былі. Цяпер шмат што ведаеш...
Цалкам інтэрвію можна паслухаць у аўдыё-фармаце
Беларуская сьпявачка Тацьцяна Грыневіч-Матафонава стварыла песьню на словы Зянона Пазьняка, прысьвечаную беларускім ваярам
Тэкст песьні з'яўляецца рэмінісцэнцыяй беларускіх ваярскіх сьпеваў XVII стагоддзя.
https://www.youtube.com/watch?v=D6FpEe3p7Bs
YouTube
Песьня Крылатых гусараў (Рэмінісцэнцыя з ХVII стагоддзя)
"Поперёк батьки" ?****Як саветнікі Ціханоўскай Лябедзька і Дабравольскі ў 2010 годзе ў Маскву ездзілі.
(крыніца: https://www.gazeta.ru/politics/2010/07/21_a_3400061.shtml)
Аэравыведка, карэкціроўка і знішчэнне
Дзякуючы зладжанай працы мінамётнага разліку і пілотаў дронаў, палкавое БПЛА імя Мікіты Крыўцова выявіла і знішчыла групу расейцаў і склады з боекамплектамі.
Дарэчы, калі жадаеце, каб нашы ваяры знішчылі яшчэ больш акупантаў, то нам вельмі спатрэбяцца FPV дроны.
PayPal: [email protected]
"ФІНІТА ЛЯ КАМЭДЫЯ"
У Расеі гэта пазнавальны замежны выраз, выказаны ў іхняй літаратуры пасьля забойства адным цемрашалам. Дружба і дачыненьні паміж імпэрцамі звычайна заканчваюцца забойствамі. Трагладзіты пажыраюць адзін аднаго. Гэта правіла. Асабліва калі трагладзіты счэпяцца ў спэцслужбах.
Тут вам і Скрыпаль, і Літвіненка, і Прыгожын, і Навальны. Гэты апошні, які трапіў пад "зачыстку" -- быў імпэрац і ненавісьнік беларушчыны, які пераплюнуў бы Пуціна, калі б хто яго падняў на гару. Рэальны ўплыў яго на расейскую палітыку быў роўны нулю, аднак Пуцін узяў і "зачысьціў", прадэманстраваў моц, каб зь ні адкуль не ўзьнікалі кухаркі.
Спачуваньні зьявіліся розныя -- шчырыя (што зразумела і справядліва) і фальшывыя. І тут, як у Шэкспіра, -- "яшчэ цела не астыць пасьпела..." як зьявілася мадам Навальная (трэба яе бачыць) пакуль што без партрэта пад пахай і аб'явіла: ка мне, кто са мной -- прадолжім дело Навального. Я продолжу его барьбу... (Якую "барбу").
Словам, калі казаць коратка пра раша-вадэвіль з трупамі, то мадам рызыкуе. Месца ўжо занятае. Ды і ў Эўразьвяза бюджэт не гумовы. Хаця стадарты дазваляюць і паўторы, і рэплікі, і за словы плаціць. Працягвайце барбу, спадары імпэрцы. Нет вайне! Пуцін, верні мужа (можно деньгамі)!
Такая камэдыя на сцэне ў імпэрцаў.
Post Scriptum.
У допісе пра "мадам" мушу ўсё ж такі наўздагон таму, што я напісаў, прыглядзецца ўважліва, улічыць абставіны вайны і засьведчыць занепакоенасьць магчымай пэрспэктывай гэтай асобы ў зашораным лібер-сьвеце Эўропы.
Сітуацыя разьвіваецца такім чынам (імгненны ўзьлёт "мадам" ў вярхі Эўразьвязу), што прысутнасьць канторы ў гэтым праекце бачна няўзброеным вокам. Гэтак жа як і ў манерах "мадам" пішчыць ФСБ (уплыў асяроддзя). Калі гэта сапраўды праект "кухарка-2", і калі яго праштурхнуць лібэральнай Эўропе, то можна будзе павіншаваць усялякіх гаспод Каспаравых і іншых "харошых рускіх" за мяжой с пріобретеніем. О чём сожалелі, о чём мечталі, то і получілі. Магчыма раскрыецца нават тое -- навошта раптам зьнішчылі агента Навальнага. Словам, назіраем далей за скопішчам зла.
20 люты 2024 г.
ЗП.
АБ АНТЫБЕЛАРУСКАЙ ПАЛІТЫЦЫ Ў ЛЕТУВЕ
Нашу заклапочанасьць і абурэньне выклікае антыбеларуская палітыка і антыбеларуская прапаганда, якую праводзяць супраць беларускага народа ў Летуве пэўныя сілы, якія могуць быць зьвязаныя з ўрадам гэтай краіны і ўплываць на яго палітыку.
У летувіскіх СМІ пэрыядычна публікуюцца антыбеларускія выказваньні на падставе прыдумак, што прыводзіць да узбуджэньня нянавісьці да беларусаў, ёсьць выпадкі, калі беларускія культурныя дзеячы ў Вільні, якія вымушана зьехалі зь Беларусі і для якіх Летува стала другой радзімай, пачынаюць атрымліваюць ананімныя пагрозы і зьнявагі.
Чытаць цалкам:
https://telegra.ph/AB-ANTYBELARUSKAJ-PAL%D0%86TYCY-%D0%8E-LETUVE-02-15
Telegraph
АБ АНТЫБЕЛАРУСКАЙ ПАЛІТЫЦЫ Ў ЛЕТУВЕ
14 люты 2024 г. АБ АНТЫБЕЛАРУСКАЙ ПАЛІТЫЦЫ Ў ЛЕТУВЕ Нашу заклапочанасьць і абурэньне выклікае антыбеларуская палітыка і антыбеларуская прапаганда, якую праводзяць супраць беларускага народа ў Летуве пэўныя сілы, якія могуць быць зьвязаныя з ўрадам гэтай краіны…
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.
Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Last updated 2 months ago
реклама/сотрудничество: @myvampiregf_pr
Last updated 2 months ago