Admyslova

Description
Пішу пра тое, што ўразіла ці зачапіла. Спасцігаю беларушчыну.

Прапановы, заўвагі і запыты запрашаю пісаць у асабістыя:
https://t.me/admyslouca
Advertising
We recommend to visit

«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat

Last updated 19 hours ago

Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96

Last updated 1 week, 1 day ago

3 месяца, 4 недели назад

Значнае месца ў дыскурсе беларускага мыслення займае Мікалай Ігнатавіч Крукоўскі (1923-2013) — філосаф, культуролаг, філолаг, грамадскі дзеяч і педагог. Творца сучаснай эстэтыкі і канцэпцыі беларускай нацыянальнай ідэі.

Па спасылцы - матэрыял пра Мікалая Ігнатавіча ад каналу "Адвечна думка".

#Крукоўскі #Каўчэг_беларушчыны

Telegraph

Мікола Крукоўскі: культурфіласофія, дыялектыка, нацыянальная ідэя.

Значнае месца ў дыскурсе беларускага мыслення займае Мікола Ігнатавіч Крукоўскі (1923-2013) - філосаф, культуролаг, філолаг, грамадскі дзеяч і педагог. Творца сучаснай эстэтыкі і канцэпцыі беларускай нацыянальнай ідэі. Сярод асноўных прац: «Логика красоты»…

Значнае месца ў дыскурсе беларускага мыслення займае Мікалай Ігнатавіч Крукоўскі (1923-2013) — філосаф, культуролаг, філолаг, грамадскі дзеяч і педагог. Творца …
5 месяцев назад
Admyslova
5 месяцев назад
Admyslova
5 месяцев назад
Admyslova
5 месяцев назад
Admyslova
5 месяцев назад
Admyslova
5 месяцев назад
Admyslova
5 месяцев назад
Admyslova
5 месяцев назад
Admyslova
6 месяцев, 1 неделя назад

​​Напісаць літаратурны твор – прозу ці верш – мне, колькі сябе памятаю, ніколі не хацелася, выказванні такога характару не з’яўляліся ў маёй галаве, сэрцы ці пячонцы. Жаданне напісаць крытычны артыкул ці штосьцінібытазнаўчы агляд з’яўляецца з даволі частай перыядычнасцю. Зрэшты, гэта канал праз такія жаданні і быў створаны.

Гэтаксама і з чытаннем. Чытаць прозу, а тым больш вершы, асабліва чытаць так, як хочацца – засяроджана і павольна – атрымліваецца рэдка. Для крытыкі, каментароў той ці іншай ступені глыбіні, час знаходзіцца параўнальна рэгулярна. Такі матэрыял і засвоіць прасцей, і падрыхтоўкі асаблівай не трэба – але ж таксама чытанне, пры тым часам даволі асэнсаванае.

Тым больш, калі трапляюцца такія выдатныя працы, як праца Ганны Кісліцынай “Blonde attack”. Першы ж радок, назва першага артыкула – “Крытыка – жаночая справа” – і вось я ўжо ў пастцы (насамрэч, у пастку я трапіў ужо праз вокладку, але “это другое”).

Пра вокладку: на ёй прызнаны беларускі літаратуразнаўца і крытык, прафесар і доктар адпаведных навук, Ганна Мікалаеўна Кісліцына in propria persona (уласнай асобай). Якая глядзіць… падазрона? іранічна? Ці можа быць КРЫТЫЧНА?

“Увогуле, крытык - той, хто любіць літаратуру, але не літаратараў. На пісьменнікаў ён глядзіць у задуменні…” – тлумачыць Кісліцына. І на сваіх чытачоў, чытачоў крытыка, яна таксама глядзіць “у задуменні”.

Выданне 2003-га году, таму ў асноўным разглядаецца тагачасны літаратурны і калялітаратурны працэс – “ліхія” 90-ыя, свабодныя, з юнацкая эгаістычнай адмовай ад мінулага, а таму ў пошуках новых формаў. А значыць, правакацыйныя, гучныя і даволі прыдуркаватыя. І з зацікаўленым і задуменным крытыкам.

Мне некаторыя актыўныя аўтары тых часоў падаюцца актуальнымі і сёння, таму пры нагодзе абавязкова працытую тут асобныя фрагменты. Што яшчэ бачу паказальнага: многія крытычныя развагі і заўвагі Ганны Кісліцынай як пра аўтараў, так і пра працэс агулам таксама не страцілі сваёй актуальнасці і дакладнасці, нават з улікам кардынальна новай рэальнасці. Бо, як вядома, што зроблена якасна, зроблена назаўсёды.

Гэту кніжку ў электронным выглядзе не знайшоў, таму, калі цікавіцеся беларускім літаратурным працэсам, раю звярнуць увагу на іншыя матэрыялы ад Ганны Кісліцынай, што можна нагугліць, іх нямала.

#Беларуская_глыбіня #Кісліцына

[​​](https://telegra.ph/file/ccb7d0f8186a86389fafb.jpg)Напісаць літаратурны твор – прозу ці верш – мне, колькі сябе памятаю, ніколі не хацелася, выказванні такога характару не з’яўляліся …
We recommend to visit

«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat

Last updated 19 hours ago

Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96

Last updated 1 week, 1 day ago