Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.
Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Last updated 1 week, 3 days ago
реклама/сотрудничество: @myvampiregf_pr
Last updated 1 day ago
Галоўнай асаблівасцю гэтага года з пункту погляду палітычных рэпрэсій стала серыя памілаванняў, дзякуючы якім на волі аказаліся больш за 200 “палітычных” зняволеных.
Аднак старшы даследчык ЦНІ Генадзь Коршунаў піша пра тое, што, на жаль, гэтая серыя вызваленняў не сведчыць пра змякчэнне рэжыму і яго пераход у менш рэпрэсіўную "форму".
І вось чаму:
💥 Тыя, хто выйшаў на волю, застаюцца пад шчыльным каўпаком сілавікоў з немаленькай верагоднасцю патрапіць за краты зноў.
💥 Улады ўзмацняюць ціск на асуджаных па палітычных матывах, дадаючы ім новыя тэрміны ці ўзмацняючы жорсткасць іх пакарання.
💥 Пасля летняй "перадышкі" ў дынаміцы рэпрэсій зноў назіраецца ўздым, які супадае па часе з фінішам таго, што можна назваць спецыяльнай электаральнай аперацыяй.
👉 Чытайце падрабязнасці на сайце
👉 Падпісацца на рассылку ад Генадзя Коршунава
Новы выпуск "Пульса Леніна-19" навеяны новым шпіёнскім скандалам паміж Беларуссю і Польшчай на 100 тысяч еўра.
Павел Мацукевіч узгадвае падобныя гісторыі з удзелам дыпламатаў з досведу іншых краін:
😳 Як амерыканскае ЦРУ праслухоўвала тэлефон федэральнага канцлера Германіі
😳 Каму патрэбныя дадзеныя пра беларуска-малдаўскі гандаль у тонах, штуках, далярах і пастаўшчыках
😳 Як савецкія спецслужбы змаглі падабраць ключ да французскага дыпламата
😳 Ці можна завербаваць дыпламата, які любіць радзіму
👉 Чытайце выпуск цалкам на сайце
👉 Падпісацца на рассылку "Пульс Леніна-19" па пошце
Беларусь працягвае заставацца класічным прыкладам персаналісцкай аўтакратыі, хаця ў публічнай прасторы яе ўсё часцей называюць таталітарнай краінай.
Нягледзячы на мнагакратнае ўзмацненне рэпрэсій пасля 2020-га, рэжым Лукашэнкі адносна слаба змяніўся ў іншых аспектах.
Казаць пра тое, што Беларусь набліжаецца да новых выбараў як таталітарная дзяржава, кшталту Паўночнай Карэі, проста памылкова 😳****
Нагадваем, што да 13 снежня (уключна) чакаем CV ад кандыдатаў на вакансію PR-менеджаркі або менеджара! ✨
Запрашаем на калядную візіянерскую зборку!🎄****
Маладыя і амбітныя, гэта ваш час! Цэнтр новых ідэй 23 снежня ў Варшаве правядзе галоўнае мерапрыемства зімы 🎉
Што нас чакае?
✨ Прэзентацыі, якія мяняюць будучыню. Тры інавацыйныя полісі брыфы ад маладых аўтарак і аўтараў — будзь перш/ай, хто пачуе свежыя ідэі.
✨ Гонар і ўзнагароды. Адзначым самых амбітных візіянерак і візіянераў гэтага года.
✨ Планы і стратэгіі. Раскрыем частку планаў ЦНІ на наступны год, зробім прагнозы і абмяняемся цёплымі пажаданнямі візіянерскаму кам’юніці.
✨ Калядны настрой. Таемны абмен кніжкамі, упрыгожванне ялінкі, святочныя прысмакі і нэтворкінг з пахам мандарын.
У якасці экспертак і экспертаў на Зборку завітаюць: дыпламат Валерый Кавалеўскі, аналітык Арцём Шрайбман і кіраўніца медыя “Plan B” Вольга Лойка.
Запрашаем паслухаць пра рашэнні, якія паўплываюць на нашу будучыню, даведацца пра планы ЦНІ і добра правесці калядны час з намі.
Калі: 23.12.2024, 18:30
Дзе: Warszawa, Prosta 20 (WeWork)
Хактывісцкая суполка “Кіберпартызаны” перадала 29-га лістапада ўкраінскім уладам 60 ГБ скрадзеных дакументаў з ваеннымі распрацоўкамі супраць Украіны.
Як хактывісты становяцца часткай палітычнага супраціву і чым могуць быць карысныя грамадству ў аўтакратыях?
Пра гэта піша Леся Руднік, дырэктарка Цэнтра новых ідэй:
🤔 У чым розніца паміж хакінгам і хактывізмам
🤔 Чаму грамадская падтрымка хактывізму даволі высокая ў краінах з абмежаванымі свабодамі
🤔 Чым адметныя беларускія хактывісты
🤔 Ці ёсць плён ад супрацоўніцтва незалежных медыяў з хактывістамі
*🔥 Вакансія ў Цэнтры новых ідэй!*
Мы шукаем PR-менеджарку ці менеджара ў каманду Цэнтра новых ідэй на поўны працоўны дзень! Калі ты гарыш камунікацыяй і сацыяльнымі сеткамі, адказна ставішся да працы і добра арганізуеш свой час, хочаш стаць часткай актыўнай і амбіцыйнай каманды, калі ласка, запоўні форму вакансіі.
З усімі кандыдаткамі і кандыдатамі мы абавязкова звяжамся.
Абавязкі:
▪️ распрацоўка камунікацыйнай стратэгіі
▪️ камунікацыя з медыя і партнёрамі
▪️ дапамога ў арганізацыі івэнтаў
▪️ напаўненне сайта кантэнтам
▪️ падрыхтоўка рассылак у mailchimp
▪️ вядзенне сацыяльных сетак і настройка рэкламы
▪️ камунікацыя з падрядчыкамі
Патрабаванні:
▪️вопыт працы ў PR ад 3 гадоў
▪️ разуменне як працуюць сацыяльныя сеткі
▪️ выдатнае валоданне пісьмовай беларускай мовай
▪️ валоданне ангельскай мовай (не менш за ўзровень B1)
▪️ уменне карыстацца графічнымі рэдактарамі
▪️ вопыт працы з Wordpress
▪️ навыкі soft skills
▪️ тайм менеджмент
Адкрытая дыскусія: ці трэба збіраць беларускія культурныя каштоўнасці за мяжой?
У кастрычніку 2024 года культурніцкая ініцыятыва MALDZIS выкупіла на аўкцыёне асобнік Статуту ВКЛ 1588 года. Гэта ставіць перад шэраг важных пытанняў:
🤔 ці ёсць сэнс збіраць за мяжой калекцыю беларускіх гістарычных артэфактаў?
🤔 ці магчыма ў замежжы функцыянаванне ўмоўнага “гістарычнага музея” і ў якім выглядзе?
🤔 ці варта цяпер перадаваць каштоўныя артэфакты ўнутр Беларусі?
🤔 што агулам можна знайсці на міжнародным рынку каштоўнасцей? Ці могуць там патрапіцца напраўду вартыя рэчы?
🤔 што можна пераняць у нашых папярэднікаў — эмігрантаў ХХ ст.?
Хто ўдзельнічае:
💎 Павел Мацукевіч, кіраўнік праекта Maldzis, старэйшы навуковы супрацоўнік ЦНІ;
💎 Сяргей Будкін, кіраўнік Беларускай Рады Культуры;
💎 Алякцей Бацюкоў, гісторык, журналіст, былы дырэктар Музэю гісторыі Магілёва.
💎 Цімох Акудовіч, мадэратар дыскусіі.
Калі: 5 снежня (чацвер), а 18:30 (па Варшаве)
Фармат: афлайн
Дзе: Варшава, ul.Twarda 14/16
Мэпінг беларускай прапаганды: асноўныя тэмы, акцэнты і трэнды ў 2024 годзе
Цэнтр новых ідэй пры падтрымцы Фонду ім. Фрыдрыха Эберта прэзентуе даследаванне на пляцоўцы Press Club Belarus. Запрашаем далучыцца анлайн да прэзентацыі!
Мэпінг анлайн-прапаганды – даследаванне, якое паказвае, як праўладныя крыніцы кажуць пра заходнія краіны, беларускую апазіцыю, дасягненні ўладаў і вайну ва Украіне.
Праведзены якасны кантэнт-аналіз амаль 2600 публікацый на платформах Telegram, YouTube, TikTok, Instagram.
Даследаванне прэзентуюць:
🌟 Леся Руднік, дырэктарка Цэнтра новых ідэй;
🌟 Аляксей Пятрэнка, незалежны даследчык.
Адкрые прэзентацыю Крыстафер Форст — прадстаўнік па Беларусі Фонду імя Фрыдрыха Эберта.
Калі: у пятніцу, 6 снежня, 13:00 (Мінск) | 11:00 (CET, Варшава)
Мова: руская/беларуская, англійская (сінхронны пераклад).
Як здарылася, што ў Беларусі дагэтуль няма гандлёвага марскога флоту і чаму яго трэба займець? 🚢*🌊***
Сама пастаноўка пытання пра наяўнасць марскога флоту ў дзяржавы, берагавая лінія якой складае нуль кіламетраў, а ВУП ледзь перакрочвае межы $ 60 мільярдаў, можа падавацца вар’яцкай. 🤯
Тым не менш часам адпаведныя прававыя рэгуляцыі ў стане здзейсніць цуд і дадаткова напоўніць казну без асаблівых высілкаў. 💰
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.
Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Last updated 1 week, 3 days ago
реклама/сотрудничество: @myvampiregf_pr
Last updated 1 day ago