Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ
Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
???
@Otsuka_mail
Last updated 3 months, 1 week ago
⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС
▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii
❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗
Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi
Last updated 2 months, 2 weeks ago
⚡️Локатор скидок до -99% на Wildberries
? Ссылка на канал: @WbLocator
? Реклама товаров: @RoseanneGayden
? Реклама каналов и брендов: @ArtKrit
Last updated 1 year, 4 months ago
Сябры!
Гутэнберг Клуб зноў збiрае ўсiх на Гутаркi па пятнiцах, каб паразмаўляць, абмеркаваць важнае, сустрэцца з сябрамi і проста добра пабавiць час.
Гэтая сустрэча пройдзе ў вольным фармаце - без нейкай тэмы, без лішніх рамак. Галоўнае - жывая размова, новыя ідэі і магчымасць пачуць адзін аднаго.
Калі вам хочацца абмеркаваць нешта значнае, падзяліцца думкамі ці проста пасядзець у куточку i паслухаць іншых - прыходзьце. Тут вас чакае адкрытая, прыязная атмасфера, цікавыя суразмоўцы i, канешне, лабра-Бяся 🐕🦺
Для ўсiх гасцей у нас заўсёды кава-гарбата-вiно i розныя прысмакi. Прыходзьце самi i прыводзьце сяброў!
Гутэнберг Клуб
Łobzowska 15-15 (апошнi паверх, дамафон 15)
Пятнiца, 28 лютага, 19-00 (але прыйсцi можна раней чы пазней)
Уваход вольны, выхад 20 злотых 😁
САКАВІЦКІЯ КАТЫ 🐈🩷🐈⬛ арт-тэрапеўтычны майстар-клас
Запрашаем вас на творчы майстар-клас, дзе можна выплюхнуць эмоцыі, пасябраваць з фарбамі і, магчыма, пачуць, як спявае ваш унутраны кот 😻
🖌 Што будзем рабіць?
— Маляваць катоў ва ўсёй іх прыгажосці: незалежных, закаханых, мроіўных, раскошаных ці энергічных.
— Адчуваць свабоду творчасці, эксперыментаваць і адкрываць свой унутраны свет.
🎁 Што атрымаюць удзельнікі?
— Гатовую карціну, новы досвед, натхненне і зарад вясновага настрою.
— Атмасферу падтрымкі, лёгкасць і творчую перазагрузку. 🖼
📅 1 сакавіка | 📍 ul. Łobzowska 15-15 | ⏳ 18:00 - 21:00 | 💰 120 zł (матэрыялы ўключаныя)
Вядучыя:
🎨 Алена Ляшэнка — прафесійная мастачка-мастацтвазнаўца, графік, майстрыца мазаікі, выкладчыца выяўленчага мастацтва.
🍀 Ганна Даброва — магістр псіхалогіі, гештальт-тэрапеўтка, коуч.
Колькасць месцаў абмежаваная, таму для рэгістрацыі пішыце ў прыватныя паведамленні на старонку Ганны і Алены ў Інстаграм:
https://www.instagram.com/psyart_reload_and_inspiration
Майстар-клас «КІНЦУҐІ: мастацтва аднаўлення і прыняцця»
🌟 Гэты майстар-клас для тых, хто шукае сябе на новым месцы і хоча прыняць змены ў сваім жыцці, імкнецца да глыбейшага разумення сябе або проста хоча правесці час з карысцю для душы.
Японскае мастацтва кінцуґі вучыць: тое, што зламалася, можа стаць яшчэ прыгажэйшым. Кожная трэшчына — гэта не слабасць і не дэфект, а каштоўная частка ўнікальнага досведу.
На гэтым майстар-класе вы:
✨ Аднавіце керамічны выраб у тэхніцы кінцуґі.
✨ Прапрацуеце асабістыя «трэшчыны» праз творчы працэс і псіхалагічныя тэхнікі.
✨ Паглядзіце на свае жыццёвыя выпрабаванні як на крыніцу сілы.
✨ Забераце з сабой твор, зроблены ўласнымі рукамі.
📍 Дзе: ul. Łobzowska 15
🗓 Калі: 15 лютага, 18:00 - 21:00
💰 Кошт: 150 zł
📩 Усяго 6 месцаў. Рэгістрацыя абавязковая (праз дырэкт у Instagram):
https://www.instagram.com/leaplusart/
Вядучыя майстар-класа:
Алена Ляшэнка — мастачка-мастацтвазнаўца, майстрыха мазаікі, выкладчыца.
Ганна Даброва — магістр псіхалогіі, гештальт-псіхатэрапеўтка, коўч.
?? Краков. Свыше 1 000 000 жителей! Второй по населению и площади город Польши. Представляете, какой простор для бизнеса! ? Говорят, город айтишников и украинцев, а еще - студентов ? Мы уже знакомились с бизнесом в этом городе зимой 2024, будем рады встрече вновь! А инициаторами рождественского чаепития стали наши друзья из Еўрапейскага беларускага выдавецтва Gutenberg Publisher, миссия которых сохранить то, что создано человеком, без помощи ИИ. "Твор, за якім стаіць чалавек, асоба, — гэта болей, чым крыніца інфармацыі або забавы, гэта ключ да ўзаемаразумення і гармоніі ў соцыуме" Вот такие удивительные беларусы!
? 21 декабря (суббота)
? 10.00-12.00 (по Варшаве)
? Выдавецтва Gutenberg Publisher
?Мы приглашаем участников БСБ, а также ждём тех, кто приходил на нашу встречу зимой, кто не дошел тогда - тоже ждем! Бизнесмены и профессионалы, присоединяйтесь к сети наших людей по городам и странам Европы 21.12.
❗️Регистрация
Условия участия: приходите ❤️
#анонс #BCBKrakow #BCBcommunity
Сябры!
Мы зноў запрашаем вас правесці вечар у цёплай, утульнай атмасферы нашых "Гутарак"!
Гэта сустрэча, дзе няма спешкі і мітусні, дзе можна спакойна пагаварыць аб чым заўгодна: падзяліцца сваімі думкамі, абгаварыць цікавыя ідэі ці проста паслухаць іншых. Мы ствараем прастору, напоўненую цяплом і шчырасцю, каб кожны адчуваў сябе камфортна і знайшоў натхненне ў гутарцы. Тут лёгка знаёміцца, смяяцца і знаходзіць агульныя тэмы, нават калі бачыце адзін аднаго ўпершыню. А iнтраверты могуць проста пасядзець ў кутку з кубачкам гарбаты чы келiхам вiна ? Наш клуб чылу i неабавязковасцi прымае ўсiх!
Гасцей чакаюць кава, гарбата, віно ды розныя прысмакi. Прыходзьце самi i прыводзьце сяброў!
Гутэнберг Клуб
Łobzowska 15-15 (апошнi паверх, дамафон 15)
Пятнiца, 6 снежня, 19-00 (але прыйсцi можна раней чы пазней)
Уваход вольны, выхад 20 злотых ?
?? Cтвараем чароўныя паштоўкі сваімі рукамі!
Запрашаем дзяцей на ўнікальны майстар-клас LEGO-Printing! Гэта захапляльнае падарожжа ў свет творчасці, дзе кожны зможа стварыць яскравую паштоўку, а можа і некалькі. ✨
? Што мы будзем рабіць?
Мы будзем выкарыстоўваць самыя звычайныя дэталі LEGO для стварэння незвычайных прынтаў.
З дапамогай фарбаў, уяўлення і простых, але займальных тэхнік кожнае дзіця атрымае унікальную паштоўку.
? Калі: 7 снежня (субота), 13:00
? Дзе: ul. Łobzowska 15-15 (апошні паверх)
? Кошт: 40 злотых
? Узрост: 8+, дзеці да васьмі гадоў прымаюцца ў суправаджэнні бацькоў
Рэгістрацыя па спасылцы https://forms.gle/K9QJCD8V8FCUBVZ58
Дабрыдзень спадарству!?
Нямала часу мінула з апошняга прагляду кіно, таму прагнем абвясціць новы кінавечар па-беларуску а 17:00 26 кастрычніка! З прычыны імклівага набліжэння свята Хэлаўін мы надумалі запытацца ў Вас які фільм стане цвіком праграмы ў гэтую суботу.
Прапануем вам 4 фільмы:
• Нешта / The Thing (1983)
⭐️ IMDb 8.2
• Крумкач / The Crow (1994)
⭐️ IMDb 7.5
• Заклён / The Conjuring (2013)
⭐️ IMDb 7.5
• Такер і Дэйл супраць зла / Tucker and Dale vs. Evil (2010)
⭐️ IMDb 7.5
Заахвочваем пакінуць свой голас і наведаць наш утульны куток на Лабзоўскай!?
ГУТЭНБЕРГ КЛУБ ШУКАЕ ВАЛАНЦЁРАЎ! ???
Сябры!
Наш утульны клуб у старой каменiцы на Лабзоўскай за паўтары гады стаў месцам цiкавых сустрэч беларусаў у Кракаве ?❤️? Мы ладзiм лекцыi па гiсторыi i культуры, сяброўскi клуб «Гутаркi па пятнiцах» i глядзiм сусветнае кiно ў беларускай агучцы. Таксама ў нас рэгулярна збiраюцца два клубы — кнiжны i псiхалагiчны. Апроч таго, тут праходзяць прэзентацыi, творчыя сустрэчы, сходы iнiцыятыўных груп, майстар-класы i прыватныя заняткi.
Мы вельмi радыя прымаць у сябе ўсiх нашых прыўкрасных гасцей, але тое, што пачыналася як лёгкае хоббi па-за нашай выдавецкай працай, набыло свайго ўласнага кшталту i рытму i стала асобным праектам, якi патрабуе значна больш увагi, чым мы здольныя яму прысвяцiць.
Таму, каб нашыя сустрэчы заставалiся
цiкавымi i праходзiлi рэгулярна,
НАМ ПАТРЭБНЫЯ ВАШЫЯ ЭНЭРГIЯ I ЧАС — МЫ ШУКАЕМ ВАЛАНЦЕРАЎ
для дапамогi ў арганiзацыi рэгулярных сустрэч ды адмiнiстравання графiкам клуба.
?♀️ АСНОЎНАЯ ЗАДАЧА:
- размяшчаць абвесткi па соцсетках
- рыхтаваць сустрэчы (нп, выбiраць фiльмы для прагляду цi тэмы для «Гутарак»)
- вiтаць i праводзiць гасцей
(пачастункам, закупкамi i прыбiраннем у нас ужо займаецца асобны чалавек, тут ўсё ок)
- весцi графiк падзей клуба, вызначаць час дадатковых iвэнтаў
☝️ВАЖНА!
Можна, i нават пажадана, апроч падтрымкi iснуючых у нас актыўнасцяў, прапанаваць свае — тут амаль поўная свабода, абмежаваная толькi колькасцю вольных вечароў. Кожная iдэя — вэлкам да абмеркавання!
? ЧАСТАСЦЬ:
5-7 вечароў на месяц (1-2 пятнiцы — ад 19:00, 4 суботы — ад 17:00, 1 дадатковая падзея).
Вы можаце ўзяць сабе толькi частку абавязкаў, або прыйсцi разам з сябрам/сяброўкай i гэтыя абавязкi памiж сабой падзялiць. Мы будзем радыя кожнай дапамозе.
Хоць мы чакаем, што асноўнай матывацыяй валанцёра будзе жаданне ствараць разам з намi ўтульнае месца для сустрэч беларусаў у Кракаве, магчымая усё ж пэўная грашовая кампенсацыя высiлкаў i часу.
Вы можаце звязацца з намi праз Telegram, Instagram, Facebook — дамовiмся аб сустрэчы ў нас у клубе, усё расскажам i адкажам на пытаннi.
Таксама, калi ласка, распавядзiце пра гэтую абвестку ўсiм сваiм сябрам, i калi ў iх з’явiцца зацiкаўленасць — накiруйце iх да нас, на Łobzowska 15-15, Gutenberg Publisher.
Класная рэцэнзія на нашу свежую кнігу
Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ
Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
???
@Otsuka_mail
Last updated 3 months, 1 week ago
⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС
▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii
❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗
Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi
Last updated 2 months, 2 weeks ago
⚡️Локатор скидок до -99% на Wildberries
? Ссылка на канал: @WbLocator
? Реклама товаров: @RoseanneGayden
? Реклама каналов и брендов: @ArtKrit
Last updated 1 year, 4 months ago