Infinite Entertainment, Zero Cost: Get Your Free Books, Music, and Videos Today!

‡ Р У Х ‡

Description
🔥 Вітаем вас на старонцы міжнароднай арганізацыі РУХ
‡ Рух беларускіх нацыяналістаў ‡

📝 t.me/ruchbelnac_bot
📰 t.me/ruchbelnac
📷 instagram.com/ruchbelnac

⬜⬛⬜ Беларусь перадусім! ⬜🟥⬜
Advertising
We recommend to visit

Тэлеканал Белсат

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Last updated 1 month, 1 week ago

Связь: @inf_pw

Last updated 1 month, 1 week ago

- пранк учун расм видеолар
- сториес учун расм видеолар


по поводу рекламы - #no

https://t.me/boost/prank_rasmlarr

Last updated 2 days, 6 hours ago

hace 1 mes, 1 semana
hace 1 mes, 1 semana
‡ Р У Х ‡
hace 1 mes, 2 semanas
hace 1 mes, 2 semanas
hace 1 mes, 3 semanas
hace 1 mes, 3 semanas
hace 3 meses, 2 semanas
***💬*** **ЛОДЗЬ, 27 СТУДЗЕНЯ**

💬  ЛОДЗЬ, 27 СТУДЗЕНЯ

🐎  НАЦЫЯНАЛЬНАЯ ІДЭЯ ❤️

СУСТРЭЧА-РАЗМОВА
ЗЬ ЗЯНОНАМ ПАЗЬНЯКОМ
✏️
Лідэрам НВР "Вольная Беларусь"
Пры ўдзеле Паўла Ўсава, аднаго з кіраўнікоў НВР "Вольная Беларусь" і прадстаўніка арганізацыі РУХ.

📚 Дадаткова можна будзе набыць кнігі Зянона Пазьняка і атрымаць аўтограф аўтара.

🌐 Лодзь*📆*27 студзеня (субота)
 16:30*📍*Мэдыятэка "МеМо", ul. Moniuszki 5 (заля Warsztatowa, другі паверх)

Арганізатары:
РУХ 🔝 і НВР "Вольная
Беларусь"
🇧🇾

hace 3 meses, 2 semanas
***👍*** **Сустрэча з камандзірам Палка Каліноўскага …

👍 Сустрэча з камандзірам Палка Каліноўскага Дзянісам "Кітом" Прохаравым у Познані

🌐 Познань*📆 27 студзеня (субота)
16:00*📍 Klub "Pod Minogą" (ul. Feliksa Nowowiejskiego 8)

✔️ У ПРАГРАМЕ:
прэзентацыя Палка Каліноўскага*➖ выступ Дзяніса "Кіта" Прохарава* сэсія пытаньняў і адказаў выступ прадстаўніка арганізацыі РУХ і іншых дзеячоў

🤝 Акрамя гэтага, падчас сустрэчы можна будзе набыць фірмовую прадукцыю “Каліноўцаў”. Усе сродкі ад продажу пойдуць на параненых ваяроў і дапамогу сем'ям загінулых.

Арганізатары: 👍 Полк Каліноўскага, *🔝* РУХ

hace 3 meses, 3 semanas

💬 Дзеля цікавасьці прывядзем успаміны Зянона Пазьняка аб наведваньні Курапатаў Білам Клінтанам і тымі цяжкасьцямі, якімі яно суправаджалася – чуткамі аб мінаваньні, перашкодамі ўсталяваньню лавы і гэтак далей:

✏️💬*«Калі мы ішлі, Біл Клінтан запытаўся, чаму Курапаты ў такім стане знаходзяцца. Там практычна нічога не было ў той час. Я яму адказаў, што фактычна зараз ва ўладзе знаходзяцца людзі, якія зьяўляюцца нашчадкамі тых, хто тут расстрэльваў, і што гэта тая самая савецкая ўлада, і таму праблемы застаюцца.

Афіцыйна ані ўрад, ані Вярхоўны Савет не займаліся арганізацыяй візыту Клінтана ў Курапаты. Гэтым займаўся Беларускі Народны Фронт і грамадзкія арганізацыі. І сьнег расчышчалі, і нейкую ахову сваю рабілі. А вось прэм’ер-міністар Кебіч, Саўмін стараліся ўсімі сродкамі перашкодзіць гэтаму. Нават пусьцілі такую пагалоску, што Курапаты замінаваныя, што туды падклалі міны і небясьпечна праз тую сьцежку прэзыдэнту ісьці. Каб на ўзроўні ўраду пускалі такую чутку, якая цяпер называецца фэйкам… А ён пайшоў, хаця такія рэчы трэба было вельмі сур’ёзна ўспрымаць. Там, канешне, ніхто нічога не мінаваў, але яны вельмі не хацелі, каб Клінтан наведаў Курапаты.

Усё было арганізавана нязмушана, абсалютна натуральна, былі дзеткі са зьнічкамі. Калі яны сьпявалі «Магутны Божа», Клінтан падышоў да лавачкі, якую ён ахвяраваў, і пакланіўся. Потым было спатканьне з грамадзкасьцю, кароткія размовы — там былі нашыя археолягі, нашыя мастакі, нашыя дэпутаты. Таксама прыехаў мітрапаліт Філарэт. А афіцыйных асобаў, акрамя Шушкевіча, практычна не было. Безумоўна, на Клінтана гэта ўражаньне зрабіла. Ён не казаў, але я бачыў гэта па ягоным абліччы, па тым, якія пытаньні ён задаваў.

Напярэдадні візыту абмяркоўвалася, які помнік павінен быў быць ад прэзыдэнта ЗША. Мы прапанавалі крыж, але потым амэрыканцы, відаць, у стылі сваёй паліткарэктнасьці вырашылі, што лепш традыцыйны амэрыканскі сымбаль — лавачку. У Беларусі гэта не прынята, а ў Амэрыцы спрэс лавачкі стаяць і тут, і там — падпісаныя, хто ахвяраваў. Гэта прынята ў амэрыканскай культуры. І тое, што такая лавачка зьявілася ў Курапатах з надпісам «Ад народу Злучаных Штатаў Амэрыкі народу Беларусі дзеля памяці» — сьведчаньне традыцыі амэрыканскай культуры і вялікай павагі да нашага народу.

Яшчэ цікавы факт. Калі гэты візыт арганізоўваўся, Савет Міністраў выступіў супраць таго, каб у Курапаты прывезьлі гэтую лаву. Нават адбылося так, што не прынялі амэрыканскага самалёта, ён быў завернуты назад. І другім рэйсам толькі прывезьлі лаву. Рабіліся настолькі непрыстойныя рэчы ў міжнародных адносінах. Проста веданьне сытуацыі не выклікала ніякага скандалу. Я думаю, што Клінтан і яго асяродзьдзе былі цудоўна паінфармаваныя, што гэта за публіка і што тут робіцца. Таму гэта ўсё прайшло нават невядома для грамадзкасьці. Але вось якія цяжкасьці чыніў тады ўрад Кебіча і ўся камуністычная намэнклятура. Для іх Курапаты — гэта бяльмо ў воку па сёньняшні дзень.» (Інтэрвію Зянона Пазьняка для "Радыё Свабода", 2019 год)*

hace 5 meses, 1 semana

🗣Кіраўнік Руху беларускіх нацыяналістаў падзяліўся камэнтарамі з "Polskie Radio" аб бліжэйшых плянах і апошніх актыўнасьцях арганізацыі.

📰 ЧЫТАЦЬ МАТЭРЫЯЛ
.

Polskie Radio

25-26 лістапада па ўсёй Польшчы «Рух» плануе мерапрыемствы да 103-й гадавіны Слуцкага паўстання

Акцыі «Руху» 25-26 лістапада пройдуць у Варшаве, Познані, Шчэціне, Беластоку, а таксама ў іншых краінах.

***🗣*****Кіраўнік *Руху беларускіх нацыяналістаў* падзяліўся камэнтарамі з "Polskie Radio" аб бліжэйшых плянах і апошніх актыўнасьцях арганізацыі.**
We recommend to visit

Тэлеканал Белсат

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Last updated 1 month, 1 week ago

Связь: @inf_pw

Last updated 1 month, 1 week ago

- пранк учун расм видеолар
- сториес учун расм видеолар


по поводу рекламы - #no

https://t.me/boost/prank_rasmlarr

Last updated 2 days, 6 hours ago