Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.
Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Last updated 2 months ago
реклама/сотрудничество: @myvampiregf_pr
Last updated 1 month, 3 weeks ago
27 studzienia 1527 hodu vojska Vialikaha Kniastva Litoŭskaha pad kiraŭnictvam Kanstantyna Astroskaha (7 tysiačaŭ końnikaŭ) pieramahło vojska krymskich tataraŭ (24 tysiačy čałaviek) pad Alšanicami.
27 студзеня 1527 года войска Вялікага Княства Літоўскага пад кіраўніцтвам Канстанціна Астрожскага (7 тысяч коннікаў) перамагло войска крымскіх татараў (24 тысячы чалавек) пад Альшаніцамі.
Пра Віцебск і Магілёў існуе меркаваньне, што ў параўнаньні з Горадняй, у якой гісторыя на кожнай вуліцы, няма чаго глядзець і гэтыя гарады не вартыя ўвагі.
Без спрэчак, у Горадні гісторыя сапраўды на кожнай вуліцы. Аднак перад тым, як выносіць вырак Магілёву й Віцебску, трэба ведаць пэўныя факты пра гэтыя гарады:
1) 13 сьнежня 1595 году казацкія загоны С. Налівайкі спалілі каля 40% забудовы Магілёва, у тым ліку некалькі цэркваў, і зьнішчылі значную колькасьць месьцічаў.
— 8 верасьня 1708 расейскія войскі, якімі камандаваў генэрал Радзівон Баўрар, на загад расейскага цара Пятра I цалкам спалілі Магілёў пасьля чаго горад ужо не змог вярнуць мінулую магутнасьць;
2) Ад пачатку XVІ ст. Віцебск неаднаразова (у 1502, 1516, 1519, 1534 і 1536 гадох) цярпеў ад агрэсіі Маскоўскай дзяржавы, войскі якой спусташалі ваколіцы места, забівалі і бралі ў палон ягоных жыхароў
3) У Інфлянцкую вайну маскоўскія захопнікі двойчы бралі Віцебск у аблогу (у 1562 і 1568 гадох), зьнішчаючы ягоныя пасады і ваколіцы
4) У 1602 годзе вяртаючыся дадому з вайны Рэчы Паспалітай з Швэцыяй, Віцебск быў абрабаваны запароскімі казакамі;
5)З пачаткам вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) Віцебскі замак па амаль 3-месячнай аблозе захапіла 20-тысячнае войска маскоўскіх ваяводаў і ўкраінскіх казакаў. У баях загінула большасьць месьцічаў, значная частка шляхты і жыдоў трапіла ў палон.
6) У Вялікую Паўночную вайну (1700—1721) 28 верасьня 1708 году на загад Пятра I места спалілі расейскія войскі. Згарэлі замкі, ратуша, крамы, усе пасады, 12 цэркваў і 4 касьцёлы. 3 гэтага часу пачаўся заняпад эканомікі места.
7)У верасьні 1941 году ў месьце заснавалі канцлягер «Пяты полк», дзе да канца нямецкай акупацыі забілі 75 тыс. ваеннапалонных і 4 тыс. віцяблянаў. За час нямецкай акупацыі 70 000 (39 %) са 180 000 месьцічаў Віцебска сагналі на прымусовую працу ў Нямеччыну.
Таксама варта ўлічваць тое, што шмат чаго яшчэ мы можам ня ведаць. Віцебск і Магілёў знаходзіліся больш пад савецкай уладай, чым Горадня й маглі значна больш пацярпець у выніку гэтага
8 listapada 1883 hodu naradziŭsia historyk, aŭtar knihi ”Karotkaja historyja Biełarusi”, 2-hi staršynia rady BNR – Vacłaŭ Łastoŭski.
8 лістапада 1883 году нарадзіўся гісторык, аўтар кнігі "Кароткая гісторыя Беларусі", 2-гі старшыня рады БНР – Вацлаў Ластоўскі.
7 listapada 1896 hodu naradziŭsia Michaś Čarot — biełaruski paet, dramaturh, prazaik, redaktar, hramadzki dziejač, adzin z rasstralanych paetaŭ u noč z 29 na 30 kastryčnika 1937 hodu.
7 лістапада 1896 году нарадзіўся Міхась Чарот — беларускі паэт, драматург, празаік, рэдактар, грамадзкі дзеяч, адзін з расстраляных паэтаў у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году.
*Якуб Колас "Мая зямля"
Далёка ты, мая зямля-матуля.
I цяжка жыць, не бачачы цябе,
Не знаючы, што дзень наступны суліць,
Што ноч нясе, стаіўшыся ў журбе.
I колькі раз у змушанай разлуцы
Я мыслямі, душою к табе плыў!
Як сірата, я прагнуў прыгарнуцца
Да ўлоння лук, да шуму тваіх ніў.
Ідзе мой шлях — то звілісты, то роўны —
К апошняму прытулку на зямлі,
I многа з'яў, падзей, як сон, чароўных
У прошлае навекі адплылі.
Гляджу на іх, на раніцы і весны,
На хоры мар, юнацтва майго сны.
Мне свет тады здаваўся вузкім, цесным,
I новае шукаў я стараны.
I шкода іх, дзянніц, палаўшых жарам,
I касавіц, і пройдзеных дарог,
I тых вятроў, што рваліся з-пад хмары
I сеялі брыльянты на мурог.
Звіняць, пяюць, як струны арфы гожай,
Вільготны луг, прасторы над зямлёй,
А ты плывеш, бы хваля ў падарожжы,
Агорнуты спакоем, цеплынёй.
Ідзеш, глядзіш — і што ты ў гмаху-свеце!
Былінка кволая, малеча, пыл,
Павейвае густы лагодны воцер,
Ты чуеш пах зямляных яго крыл.
Стаяць бары. Дубы, нібы магнаты,
Над рэкамі разгортваюць шатры,
А лазнякі спраўляюць сваё свята,
I штосьці сніць іх лісце ў гушчары.
А даль зямлі празрыстаю сінечай
Атульвае лясы, гаі, луку,
I, смужны плашч накінуўшы на плечы,
Ляжаць шляхі ў бярозавым вянку.
Такая ты, зямля, мая матуля,
I вы, малюнкі роднае зямлі!
Эх, шмат чаго вы бачылі і чулі,
Спрадвечныя дарогі і палі!
Такіх жа бед, што сёння налучылі
Цябе, мой край, не ведаў ты вавек:
Пякельных мук твае страшнейшы былі —
Фашысцкі звер пагрыз цябе, пасек.
Ты зранена, зямля, мая матуля,
I кроўю ўся ты шчодра паліта,
Але твой стан чужынцы не сагнулі,
Не ўстрашыла фашысцкая пята.
Зямля мая! Разлучаны з табою,
Табой дышу, табою я жыву.
Прад вамі ж, воіны, байцы-героі,
Я ў радасці схіляю галаву.
Зямля мая, краіна непакоры!
Ты голас мой пачуў у шуме гроз:
З табою я дзялю пакуты, гора,—
З дзяцінства я з тваім злучыў свой лёс.
Дык вер жа, вер, зямля, мая матуля:
Наш ясны дзень не змеркнуў, не пагас,
I далі сінь зноў ласкай нас атуліць,
I прыйдзе нам збавення светлы час.
Зямля мая! Прызнаюся я шчыра:
Малю свой лёс я толькі аб адным —
Сабрацца зноў у радасны свой вырай,
Каб слодыч мар адчуць нутром зямным;
Злучыцца зноў з табой, мая матуля,
Абняць цябе, шчакой прыльнуць да ран,
Да свежых ран, што свет ускалыхнулі,
I сведкай стаць, як прошласці курган.*
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.
Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Last updated 2 months ago
реклама/сотрудничество: @myvampiregf_pr
Last updated 1 month, 3 weeks ago