#1 Гікаўскі - Кіно, Серыялы, Тэхналогіі, Гульні

Description
Гік навіны па-беларуску
Напісаць нам: @koscia_prydybajla_bot
We recommend to visit

«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat

Last updated 2 months, 1 week ago

Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96

Last updated 2 months ago

реклама/сотрудничество: @myvampiregf_pr

Last updated 1 month, 3 weeks ago

3 weeks, 4 days ago
Entertainment Software Association (ESA), якая калісьці …

Entertainment Software Association (ESA), якая калісьці ладзіла легендарную E3, цяпер запускае новую канферэнцыю — iicon (Interactive Innovation Conference). Але не спяшайцеся радавацца: гульняў там не будзе. Мерапрыемства будзе прысвечана камунікацыі паміж працадаўцамі і працаўнікамі гульнявай індустрыі.

Першы івэнт запланаваны на 27–30 красавіка 2026 года ў Лас-Вегасе. Сярод удзельнікаў — Amazon Games, Disney, EA, Epic Games, Microsoft, Nintendo, Sony, Square Enix, Take-Two, Ubisoft і Warner Bros. Games.

А простыя геймеры, як і раней, будуць глядзець Summer Game Fest ад Джафа Кілі з элітарнай ракламай гачы.

3 weeks, 4 days ago
Даніэль Вавра, геймдырэктар Kingdom Come: Deliverance …

Даніэль Вавра, геймдырэктар Kingdom Come: Deliverance 2, заявіў, што ў гульні амаль столькі ж катсцэн, як у Death Stranding. Пры гэтым Warhorse Studios працавала з бюджэтам у пяць разоў меншым за той, што быў у Kojima Productions.

Ён таксама адзначыў, што ўсе катсцэны зроблены на ўласным рухавіку, анімацыя значна палепшана, а агульная працягласць ролікаў – каля семі гадзін. Для параўнання, у першай частцы KCD катсцэны займалі прыкладна тры з паловай гадзіны.

Калі бюджэт малы, то хай хоць катсцэны ратуюць (с)

3 weeks, 5 days ago
Kingdom Come: Deliverance II прадаецца, як …

Kingdom Come: Deliverance II прадаецца, як гарачыя піражкі. За першыя ж суткі гульня разышлася тыражом у мільён копій — для параўнання, першай частцы спатрэбілася каля двух тыдняў, каб дасягнуць таго ж выніку.

Але галоўнае — гэта анлайн: у Steam вечаровы пік аўторка склаў амаль 160 тысяч гульцоў, і гэта яшчэ не мяжа. На выходных RPG ад Дзяніса Вавры можа лёгка перавысіць 200-250 тысяч гульцоў, што амаль удвая больш за максімальны анлайн першай часткі. Warhorse Studio дакладна бярэ золата ў катэгорыі «Як зрабіць хіт без лішняй рэкламы».

3 months, 1 week ago
*****?*** *Black Myth: Wukong* — лепшая …

*? Black Myth: Wukong — лепшая гульня году па версіі Golden Joystick Awards 2024!*

Гульня, заснаваная на кітайскай міфалогіі, заваявала галоўную ўзнагароду на адной з самых аўтарытэтных гульнявых прэмій, дзе пераможцаў выбіраюць самі гульцы. Яркі свет, дынамічны геймплэй і неверагодная графіка зрабілі Black Myth: Wukong сапраўдным фаварытам.

Сярод намінантаў на званне “Лепшай гульні года” былі: Final Fantasy VII Rebirth, Dragon Age: The Veilguard, Call of Duty: Black Ops 6, Silent Hill 2 і іншыя. Але менавіта эпічны праект ад Game Science атрымаў любоў супольнасці.

3 months, 1 week ago
*****?*** Niantic выкарыстоўвала *Pokémon Go* для …

*? Niantic выкарыстоўвала Pokémon Go для навучання ШІ*

Калі вы гулялі ў Pokémon Go, вашы сканаванні і перамяшчэнні не проста заставаліся на серверы, а сталі часткай грандыёзнага праекта. Кампанія Niantic шмат гадоў збірала дадзеныя гульцоў для стварэння “Вялікай геапрасторавай мадэлі” (LGM).

Што гэта значыць?
LGM — гэта база дадзеных, якая выкарыстоўваецца для навучання штучнага інтэлекту разуменню рэальнага свету. Сабраныя дадзеныя дапамагаюць ствараць дэталёвыя 3D-карты для дапоўненай рэальнасці. Напрыклад, такая тэхналогія можа паляпшаць навігацыю, дапамагаць робатам лепш арыентавацца або ўдасканальваць AR-праекты.

Што далей?
Гэтая мадэль адкрывае новыя магчымасці для тэхналогій, звязаных з дапоўненай рэальнасцю і ШІ. Так што ваша паляванне за Бульбазаўрам было не толькі забавай, але і маленькім унёскам у развіццё будучых тэхналогій.

3 months, 1 week ago
Для тых хто да сіх пампуе …

Для тых хто да сіх пампуе Чакалкер 2 можаце пабавіць час і паглядзець стрым ад Toddzie

https://www.twitch.tv/toddzie

6 months, 1 week ago

ееееее

We recommend to visit

«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat

Last updated 2 months, 1 week ago

Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96

Last updated 2 months ago

реклама/сотрудничество: @myvampiregf_pr

Last updated 1 month, 3 weeks ago