Infinite Entertainment, Zero Cost: Get Your Free Books, Music, and Videos Today!

ЖываPEACE (Жывапіс)

Description
Усё пра сусветны жывапіс.

Сувязь: mactakpeace@gmail.com
Advertising
We recommend to visit

Провалы брендов, истории с маркетплейсов и (не)много любви к Райану Гослингу.

Высокоранговый канал про диджитал.

Предложка: @ryanrunbot

Реклама: @NeuroDenis

Last updated 2 days, 12 hours ago

Last updated 1 month, 1 week ago

Рецепты на огне 🔥

По рекламе ➡️ @nastyakrivova

Last updated 10 months, 1 week ago

4 days, 13 hours ago
ЖываPEACE (Жывапіс)
4 days, 13 hours ago
ЖываPEACE (Жывапіс)
4 days, 13 hours ago
ЖываPEACE (Жывапіс)
2 months ago
**Універсітэт Сіэтла атрымаў у дар больш …

Універсітэт Сіэтла атрымаў у дар больш за 200 твораў мастацтва

Агульны кошт складае $300 млн. Гэта найбуйнейшы дар, калі-небудзь перададзены універсітэту ЗША. Таксама ён атрымаў $25 млн у якасці пачатковага фінансавання для стварэння музея.

Збор больш чым 200 работ падарыў 88-гадовы Рычард Хедрын ў памяць аб сваёй жонцы, выпускніцы універсітэта. Раней сямейная пара ахвяравала творы Мастацкаму музею Сіэтла, дзе Бэці Хедрын уваходзіла ў апякунскую раду, і Нацыянальнай галерэі мастацтваў.

У калекцыі прадстаўлены карціны, скульптуры, гравюры і фатаграфіі знакамітых майстроў, у тым ліку Тыцыяна, Элізабэт Віжэ-Лебрэн, Томаса Гейнсбара, дэ Кунінга, Роберта Раўшэнберга, Роя Ліхтэнштэйна, Люсьена Фрэйда, Карцье-Брэсона, Эндзі Уорхала, Сесілі Браўн.

Калі чытаю такія навіны, то заўжды спадзяюся, што калісьці і нашыя забяспечаныя людзі зразумеюць важную сацыяльную функцыю мецэнацтва.

На фота карціна Гюстава Курбэ "Млын", якая з'яўляецца часткай калекцыі.

#жывапіс#меценаты#спонсары

2 months ago
**"Цыклоп". 1914 г. Адылон Рэдон.**

"Цыклоп". 1914 г. Адылон Рэдон.
"Некаторыя людзі рашуча хочуць звесці працу мастака да выявы таго, што ён бачыць. Тыя, хто застаюцца ў межах гэтых вузкіх рамак, ставяць перад сабой невысокую мэту. Старыя майстры даказалі, што мастак, які выпрацаваў уласную мову і запазычаў у прыроды неабходныя сродкі выражэння - здабывае свабоду і законнае права чэрпаць свае сюжэты з гісторыі, паэзіі і ўласнага ўяўлення...", - казаў Рэдон.

Мастак быў аднагодкам большасці імпрэсіяністаў, цаніў талент мастакоў-рэвалюцыянераў, але шчыра лічыў "столь іх мастацтва занадта нізкай" для сябе. Таму што пісаць толькі тое, што бачыш вачыма - бессэнсоўна. Вочы - толькі адзін са спосабаў бачыць свет, прычым самы просты.

#жывапіс#Рэдон#сімвалізм#іррэалізм

2 months, 1 week ago
**"Без назвы". 1982 г. Жан-Мішэль Баскія.**

"Без назвы". 1982 г. Жан-Мішэль Баскія.

Хтосьці з дзяцінства адчувае прызначэнне, хтосьці знаходзіць сваё метадам спроб і памылак. Ёсць такія, хто нечакана выяўляе свае здольнасці. Баскія з такіх. У 18 ён збег з дому, жыў на вуліцах Нью-Ёрка і рабіў на сценах стрыт-арты пад псеўданімам SAMO.

У 22 ён пасябраваў з Эндзі Уорхалам. Парачка была яшчэ тая: стары прапаведнік поп-арта і бУйны цемнаскуры кароль вуліц. Уорхал увёў Баскію ў багему, а яго мастацтва з вуліц - у галерэі.

Карціны Баскіі засталіся падобнымі на стрыт-арт і наскальны жывапіс. У іх шмат першабытнага, дзікіх эмоцый, анатоміі і чыстых колераў. Яго называлі "чорным Пікаса". Яго гэта злавала.

Жыццё Баскіі рана скончылася. Наркотыкі забілі мастака ў тыя самыя славутыя 27. А яго мастацтва жыве і расце ў цане вар'яцкімі тэмпамі.

Дадзеная карціна ўваходзіць у 30-ку самых дарагіх ацэненых карцін у гісторыі. У 2017 г. яе прадалі на аўкцыёне Sotheby's у Нью-Ёрку за $110,5 млн.

#жывапіс#Баскія#Уорхал#стрытарт#попарт#нэоэкспрэсіянізм

4 months ago
**"Ру дэ Мулен. Медыцынскі агляд". 1894 …

"Ру дэ Мулен. Медыцынскі агляд". 1894 г. Анры дэ Тулуз-Латрэк.

Мастак вядомы пераважна тым, што адлюстроўваў начное жыццё Парыжа. Бары і начныя клубы, такія як "Мулен Руж", а таксама іх артыстаў, якія апынуліся для яго бясконцай крыніцай натхнення. Тулуз-Латрэк задакументаваў для нас багемны лад жыцця апошняй чвэрці 19 ст.

Мастак зрабіў і серыю карцін у парыжскіх бардэлях. Ён праяўляў павагу да жанчын і нават пасябраваў з некаторымі з іх.
Дадзеная праца таксама вядомая як "Інспекцыя". Дзве жанчыны ў чарзе на гінекалагічны агляд. Штодня праводзіліся абследаванні для выяўлення захворванняў, якія перадаюцца палавым шляхам. Мастак ловіць інтымны момант, які выглядае штодзённасцю і руцінай.

#жывапіс#ТулузЛатрэк#постімпрэсіянізм#Парыж

4 months ago
**"Німфа і пастух". Каля 1570-га. Тыцыян.**

"Німфа і пастух". Каля 1570-га. Тыцыян.

Карціна адрозніваецца адной дзіўнай асаблівасцю - у пастуха тры рукі (адразу заўважылі?). Пастух двума рукамі трымае дудачку, але ёсць і трэцяя, якая ніяк не магла належаць німфе - занадта вялікая, відавочна мужчынская, ды і вывернутая пад ненатуральным вуглом.

Цяжка ўявіць, што Тыцыян заблытаўся ў колькасці рук. Ёсць здагадка, што мастак спачатку напісаў пастуха, які абдымае німфу, але потым змяніў сюжэт, а руку не зафарбаваў. Дакладна вядома, што пісаў ён карціну для сябе, а таму мог і не думаць наконт правільнасці, усё роўна прад'явіць прэтэнзіі няма каму, лішнюю працу рабіць не захацеў, а можа проста паленаваўся.

#жывапіс#Тыцыян#Адраджэнне

4 months, 1 week ago
ЖываPEACE (Жывапіс)
4 months, 1 week ago
**"Алегорыя смаку". 1640-я. Ян Брэйгель Малодшы.**

"Алегорыя смаку". 1640-я. Ян Брэйгель Малодшы.
Гэта раскоша для вачэй. Усё, пра што толькі можна падумаць з вобласці гастраноміі: любыя напоі і стравы, дзічына і рыба, ракі, амары і вустрыцы, разнастайныя садавіна - усё на гэтым вытанчаным палатне захавана з узрушаючай, скрупулёзнай дакладнасцю, майстэрска прапрацаваны драбнюткія дэталі.

Любы персанаж, любая дэталь поўныя пэўнага сэнсу. Малпа - сімвал д'ябла і юрлівасці. Персікі і яблыкі - сімвал грэхападзення. Інжыр - пажада і пладавітасць. Вустрыцы - адкрыты эратызм. Вінаград - кроў Хрыста. Забіты паўлін - патаптаная неўміручасць.

Карацей, вельмі падобна на мой навагодні стол🤔

#жывапіс#Брэйгель#нацюрморт

We recommend to visit

Провалы брендов, истории с маркетплейсов и (не)много любви к Райану Гослингу.

Высокоранговый канал про диджитал.

Предложка: @ryanrunbot

Реклама: @NeuroDenis

Last updated 2 days, 12 hours ago

Last updated 1 month, 1 week ago

Рецепты на огне 🔥

По рекламе ➡️ @nastyakrivova

Last updated 10 months, 1 week ago