Dive into the Ultimate Free Library: Your One-Stop Hub for Entertainment!

KRYVIS

Description
Crivica. Baltica. Indogermanica
Этнарэлігійнае з'адзіночанне

Супраць экстрымізмы ў любых праявах. У адносінах да сучаснай палітыкі займаем пазіцыю апалітэйі


Зваротная сувязь — @kryvisbot
Advertising
We recommend to visit

Тэлеканал Белсат

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Last updated 1 month, 3 weeks ago

Связь: @inf_pw

Last updated 1 month, 2 weeks ago

Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96

Last updated 1 month, 3 weeks ago

2 weeks ago

https://telegra.ph/M%D1%96t-pra-zn%D1%96klae-bostva-05-05

Telegraph

Міт пра зніклае боства

Рэканструкцыя двух варыянтаў вялікодзенскага падання на грунце валачобных спеваў. Сэнс гэтага падання як і любога міта знаходзіцца на перасячэнні ўсіх яго варыянтаў. 1) На двары Над-Багамі-Бога Залатая гара. А на той гарэ — шаўкова трава, а ў той траве галубы…

2 weeks, 3 days ago

ЛИТВА ВСТАЛА НА КОРЕЛУ

В контексте походов литовской конницы на восток вспоминается новгородская берестяная грамота№ 590, датируемая последней третью XI века, с кратким текстом:

Литва встала на Корелу

Это одно из первых упоминаний о карелах в новгородских письменных памятниках.

Вызывает интерес и информация о начале неких военных действий литвы в отношении корелы, приходящихся на плохо освещенный в источниках догосударственный период литовской истории.

4 weeks ago

Пахавальны абрад культур РЖВ на тэрыторыі Беларусі

Да цяперашняга часу нам невядомы пахавальныя помнікі культуры штрыхаванай керамікі і днепра-дзвінскай культуры на тэрыторыі Беларусі. Але адказаць на пытанне нам могуць дапамагчы некаторыя ўскосныя сведчанні

1) Знаходка каля возера Абяляй
У 1979 была выяўлена каменная вымостка даўжынёй 10 м і шырынёй 2—3 м, якая знаходзілася на тэрыторыі магільніка ля самага берага возера. У вадзе, за 10 м ад вымосткі, быў знойдзены груд дыяметрам каля 5 м, які складаўся з попелу, вугалю і спаленых касцей уперамешку з абпаленымі рэчамі. Па В. Урбанавічуса, шматлікія абломкі гліняных сасудаў паказваюць на тое, што памерлыя хаваліся ў урнах, а маставая служыла для апускання урнаў у ваду. На падставе вышэйпададзеных матэрыялаў В. Урбанавічус ліча, што плямёны культуры штрыхаванай керамікі памерлых спальвалі і хавалі ў вадзе.
Гэты варыянт перасякаецца з уяўленнямі пра сувязь бога памерлых Воласа з зямнымі водамі, а таксама некаторымі абрадамі на Купалле. Акрамя таго пахаванні ў вадзе больш позняга часу былі знойдзеныя на тэрыторыі рассялення куршаў.

2) Паданне пра Совія
Са старалітоўскіх часоў да нас дайшло паданне, якое тлумачыць пераход да трупаспалення. Паданне ўтрымлівае такія радкі:
"Ізноў жа назаўтра зрабіў яму вячэру і ўклаў яго ў дрэва, і паклаў яго". У пазнейшым варыянце міта гэты момант апісаны па-іншаму: нябожчыка ўкладваюць у "драўляную скрыню".
Падобны тып пахавання падобны да макшанскага укспря. Акрамя таго маем у шматлікім падобнае сведчанне з Аповесці Мінулых часоў пра крывічоў, севяранаў, радзімічаў і вяцічаў: "И аще кто умряше, творяху тризну над ним, и по семь творяху кладу велику, и възложахуть и на кладу, мертвеца сожьжаху, и посемь собравше кости вложаху в судину малу, и поставляху на столпе на путех, еже творять Вятичи и ныне. Си же творяху обычая Кривичи и прочий погании, не ведуще закона божия, но творяще сами собе закон".

Высновы. На нашу думку сярод насельніцтва Беларусі часоў РЖВ не існавала ўніфікаванага пахавальнага абраду, а міфалагічныя ўяўленні накладаліся адно на адно. Мелі месца як пахаванні ў вадзе, так і пахаванні ў дрэвах (альбо драўляных вырабах).

2 months ago
KRYVIS
2 months ago
KRYVIS
2 months, 1 week ago

Ir maną susiedą, buvo i polskas, ir aš — mūsų du palėku* — itai kap art eitum

І мой сусед, быў таксама палякам, і я — мы два палякі — ішлі арац*ь

Усё, што трэба ведаць пра заходнебеларускіх "палякаў". Фрагмент быў запісаны ў літоўскамоўнага жыхара ваколіц Зецелы

2 months, 1 week ago

Балцкая гаворка Зецелы

"Галоўнымі прыкметамі заходнебалцкага моўнага ўплыву ў гаворцы літоўцаў Дзятлаўшчыны з'яўляюцца фанетычныя асаблівасці: вымаўленне z замест ž, найперш, у слове ząsis замест літоўскагa žąsis («гусь»), а таксама baznyčіа замест bаžnyčіа («касцёл,царква, бажніца»), zvėris замест žvėris («звер») і інш.. Нават вядомы літоўскі мовазнавец А. Відугірыс, які даволі скептычна ставіцца да гіпотэзы заходнебалцкага паходжання мясцовых літоўцаў, усебакова прааналізаваўшы іх гаворку, урэшце зрабіў выснову: «Хоць мноства яе (гаворкі. - Ю. В.) асаблівасцей цесным чынам звязаны з паўднёвым аўкштайцкім паддыялектам, аднак паводле асноўных рысаў, асабліва фанетычных, яна больш блізкая да заходнеаўкштайцкіх гаворак (як у Вялікай, так і ў Малой Літве). Сваімі каранямі дзятлаўская гаворка, напэўна, сягае яшчэ ў падпласт судоваў (яцвягаў), якія тут калісьці пражывалі»"

Ю. Унуковіч. Літоўцы Беларусі

2 months, 1 week ago

Балцкая гаворка Пелясы

"У мове мясцовага літоўскага насельніцтва захавалася таксама нямала архаізмаў і дыялектызмаў. Да іх можна аднесці ўжыванне словаў dievaitis (утворанае ад літ. Dievas «Бог») у значэнні тепио («месяц»), draugė (ад літ. draugas «сябар») у значэнні šeіmа («сям'я») (параўн. бел. дыял. дружына) і інш.

Галоўную прычыну і першапачатковы імпульс унікальнай устойлівасці літоўскай гаворкі ў ваколіцах Пелясы многія даследчыкі бачаць у перадгісторыі літоўцаў-барцякоў, а менавіта, у той ролі, якую адыграў у іх фарміраванні заходнебалцкі, у прыватнасці барцянскі і скаловенскі этнічны кампаненты. Да ліку лінгвістычных аргументаў на карысць гэтага меркавання можна аднесці шэраг фанетычных архаізмаў, якія суадносяцца з рысамі заходнебалцкага тыпу. У першую чаргу гэта так званае саканне — вымаўленне s, z замест š, ž, а таксама замена t', d' на k', g' у пазіцыі перад галоснымі е, ė, і, іе, мена u на і (напрыклад, žuvis: žyvis «рыба», Rodūnia: Rodinia «Радунь» і інш.)"

Ю. Унуковіч. Літоўцы Беларусі

We recommend to visit

Тэлеканал Белсат

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Last updated 1 month, 3 weeks ago

Связь: @inf_pw

Last updated 1 month, 2 weeks ago

Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96

Last updated 1 month, 3 weeks ago