Unlock a World of Free Content: Books, Music, Videos & More Await!

Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі

Description
Мэта: зафіксаваць максімум выпадкаў катаванняў у Беларусі і прыцягнуць вінаватых да адказнасці.

▪️Афіцыйны акаўнт для сувязі: @ICITB2020_contact
▪️Пошта: contact@torturesbelarus2020.org
▪️Сайт: https://torturesbelarus2020.org
Advertising
We recommend to visit

Тэлеканал Белсат

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Last updated 1 month, 3 weeks ago

Связь: @inf_pw

Last updated 1 month, 2 weeks ago

Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96

Last updated 1 month, 3 weeks ago

3 days, 14 hours ago
***❗️*****Свободу Беляцкому и всем беларуским политзаключенным!**

❗️Свободу Беляцкому и всем беларуским политзаключенным!

«Правовая инициатива» присоединяется к коллегам из немецко-швейцарской правозащитной организации «Libereco — Partnership for Human Rights» и центра «Вясна» и призывает подписать петицию об освобождении нобелевского лауреата Алеся Беляцкого и всех беларуских политзаключенных.

➡️ Цель — собрать 100 тысяч подписей.

На данный момент уже более 82 тысяч человек со всего мира выразили поддержку нашему легендарному правозащитнику и высказались за немедленное освобождение политзаключенных.

📌 Подписать петицию можно по ссылке

Алесь Беляцкий находятся в тюрьме уже 2 года и 10 месяцев. Состояние его здоровья продолжает ухудшаться, ему не передают необходимые лекарства.

Именно теме здоровья и праву на медицинскую помощь в местах лишения свободы посвящен в этом году День политзаключенных, который пройдет 21 мая.

1 week, 2 days ago
***📌*****КАТАВАННІ Ў ЧАС ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ**

📌КАТАВАННІ Ў ЧАС ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ

9 траўня — нагода ўспомніць тыя падзеі не толькі ў разрэзе «Перамога-Парад-Стужкі-Салют». Размова, вядома, аб катаваннях і пакараннях, якія прымяняліся да ваеннапалонных і грамадзянскага насельніцтва.

➡️ Другая сусветная стала перыядам у гісторыі, калі катавальная сістэма дасягнула апагея ў сваёй жорсткасці, а знішчэнне людзей проста паставілі на паток.
Масавыя расстрэлы, спальванне, змярцвенне ў газавых камерах, згвалтаванні, дэпартацыі, медыцынскія эксперыменты — усё гэта ўражвае бяздушным падыходам і маштабамі.

📍Задакументаваны тысячы злачынстваў супраць чалавечнасці, прычым абапал канфлікту.

Пасля сканчэння вайны быў створаны Міжнародны вайсковы трыбунал, каб прыцягнуць усіх вінаватых да адказнасці за парушэнні міжнароднага права, такім сталі знакамітыя Нюрнбергскі і Такійскі працэсы.

❗️Беларусь зараз не бярэ ўдзел у вайне, аднак катаванні — рэальнасць, у якой працягвае жыць наша краіна.

Пасля падзей 2020-га прайшло 4 гады, а сітуацыя толькі пагаршаецца: кожны дзень адбываюцца арышты па палітычных прычынах, у турмах застаюцца тысячы зняволеных, якія падвяргаюцца псіхалагічнаму і фізічнаму гвалту.

Мы збіраем інфармацыю аб катаваннях у Беларусі ў адзіную базу, каб у будучыні прыцягнуць усіх вінаватых да адказнасці.

‼️ Каб задакументавць сваю гісторыю — запоўніце анкету зваротнай сувязі.

1 week, 4 days ago
2 weeks, 1 day ago
Гэта публікацыя з’яўляецца працягам папярэдняй. Нагадваем, …

Гэта публікацыя з’яўляецца працягам папярэдняй. Нагадваем, што дэпрывацыя сну – гэта недахоп ці поўная адсутнасць сну.

Наступствы для здароўя:

Пагаршэнне працы мозгу
Пераднепрытомны стан
Раздражняльнасць
Правалы ў памяці
Зніжэнне канцэнтрацыі ўвагі
Парушэнні стрававання, дыярэя, млоснасць
Запаволенне хуткасці рэакцыі
Рэзь у вачах, нібы “пясок”
Трэмар канечнасцяў
Галаўны боль
Галавакружэнне
Няскладная гаворка
Зблытанасць свядомасці
Дэпрэсіўны стан
Павышэнне ўзроўню трывожнасці
Дэзадаптацыя, страта кантакту з рэальнасцю
Праявы вострага псіхозу
Параноя
Галюцынацыі (зрокавыя і слыхавыя)
Сімптомы, падобныя на алкагольнае ап’яненне
Зніжэнне імунітэту
Павелічэнне вылучэння картызолу – гармону стрэсу
Парушэнне гарманальнай сістэмы. Парушаецца выпрацоўка інсуліну, гармон які рэгулюе ўзровень цукру ў крыві. Як следства развіццё цукровага дыябету.
Парушэнне абмену рэчываў. Адбываецца запаволенне метабалізму, што прыводзіць да атлусцення.
Недахоп сну павялічвае рызыку развіцця сардэчна-сасудзістых захворванняў, такіх як інфаркт і інсульт.

Калі да вас прымянялі дэпрывацыю сну ці іншыя метады катаванняў, задакументуйце вашу гісторыю. 📌Спасылка для сувязі з намі

2 weeks, 4 days ago
Дэпрывацыя сну – гэта недахоп ці …

Дэпрывацыя сну – гэта недахоп ці поўная адсутнасць сну. Задакументаваныя намі пацярпелыя сведчаць, што прайшлі праз гэты від катавання.

Фактары, якія ўплываюць на парушэнне сну ў зняволенні:

▫️Шум, гучныя гукі, якія перашкаджаюць заснуць ці прымушаюць прачнуцца.
▫️Адсутнасць спальнага месца, знаходжанне ў нязручным становішчы. З-за перапоўненасці ў камерах людзі вымушаны спаць на падлозе (у тым ліку бетоннай), на стале, пад сталом, на тумбачцы, па два чалавекі на адной металічнай нары без матрасаў.
▫️Рэйды па камерах і начныя пераклічкі.
Затрыманых будзяць на начныя пераклічкі па 2-4 разы за ноч.
▫️Пастаяннае яркае святло.
▫️Тэмпература. У зімовы перыяд у камерах вельмі холадна, людзі вымушаныя спаць у верхняй вопратцы. У штрафным ізалятары невыносна холадна, пры такіх нізкіх тэмпературах немагчыма спаць.

Бесперапынны сон дарослага чалавека павінен быць не
менш за 6-8 гадзін у суткі. Еўрапейскі суд па правах чалавека расцаніў сон менш за 6 гадзін у суткі як форму катавання або бесчалавечнага абыходжання. Камітэт ААН супраць катаванняў і Спецыяльны дакладчык ААН па катаваннях прызнаюць дэпрывацыю сну метадам катаванняў.

❗️Пра наступствы дэпрывацыі сну для здароўя расскажам у наступнай публікаціі.

2 weeks, 5 days ago
**Барометр рэпрэсій у Беларусі. Прэзентацыя другой …

Барометр рэпрэсій у Беларусі. Прэзентацыя другой часткі даследавання Цэнтра новых ідэй
Грамадства ў вачах рэжыму працягвае быць варожым аб’ектам, у якасці якога разглядаюцца не толькі прадэмакратычныя беларусы, але і ўсе, хто мае якое-небудзь дачыненне да іх.

Каб разумець, як эвалюцыянуюць карныя практыкі рэжыму, якія тэндэнцыі ў рэпрэсіях згасаюць і якія новыя трэнды з’яўляюцца, Цэнтр новых ідэй (ЦНІ) прэзентуе другую справаздачу па даследаванні "Барометр рэпрэсій у Беларусі" за І квартал 2024.

📌 Прэзентацыя адбудзецца 30 красавіка ў 12:00 (CET).

Спікеры:

▪️ Генадзь Коршунаў, старшы даследчык ЦНІ і аўтар даследавання.

▪️ Вікторыя Фёдарава, кіраўніца праваабарончай арганізацыі "Прававая ініцыятыва".

👉 Рэгістрацыя

2 months, 1 week ago
8 сакавіка – Міжнародны жаночы дзень. …

8 сакавіка – Міжнародны жаночы дзень. Гэта свята жаночых дасягненняў і барацьбы за гендэрную роўнасць.

У дзень жаночай салідарнасці віншуем неверагодных і цудоўных жанчын-праваабаронцаў! 🌷🌷🌷

У нашай арганізацыі жаночы твар!

✔️Большасць прафесійных заслуг належыць мэтанакіраваным, адукаваным, таленавітым і выдатным жанчынам.🕊

Нягледзячы ні на што, мы працягваем змагацца за правы беларусаў_ак ва ўмовах татальных рэпрэсій!

✔️Наша лідэрка, якой мы захапляемся і ганарымся – Вікторыя Фёдарава:

▪️ Сузаснавальніца Міжнароднага камітэта па расследаванні катаванняў у Беларусі.
▫️Юрыстка і экспертка па міжнародным крымінальным праве.
▪️ Кіраўніца праваабарончай арганізацыі «Прававая ініцыятыва».
▫️ Займаецца абаронай правоў чалавека ў Беларусі з 2014 года.
▪️Вікторыя вядзе рубрыку на YouTube-канале пра легендарных жанчын-праваабаронцаў, якія натхняюць нашу каманду.

Спасылкі на відэа:

📌 Элеанора Рузвельт

📌 Глорыя Стайнем

📌 Надзiя Мурад

📌 Амаль Клуні

2 months, 1 week ago
**Мы працуем над расследаваннем катаванняў па …

Мы працуем над расследаваннем катаванняў па Маскоўскім РУУС г. Мінска 9-13 жніўня 2020 года.

Шукаем пацярпелых і інсайдэраў ‼️

Калі 9 жніўня 2020 года вы былі на тэрыторыі РУУС, гатовыя распавесці пра падзеі і датычных да катаванняў, то пішыце нам.

📌Каб пакінуць кантакты для сувязі, пераходзіце па спасылцы

Дакументатары_кі звяжуцца з вамі найбліжэйшым часам, каб правесці ананімнае інтэрв'ю.

Просім падзяліцца гэтай публікацыяй з іншымі пацярпелымі. Чым больш сведчаньняў, тым больш доказаў.

📌Нагадваем, што бяспека і канфідэнцыяльнасць – галоўныя прынцыпы нашай працы.

2 months, 2 weeks ago
***📌***1 сакавіка – Міжнародны дзень «нулявой …

📌1 сакавіка – Міжнародны дзень «нулявой дыскрымінацыі».

Дыскрымінацыя, несправядлівае стаўленне і абмежаванне правоў з-за палітычных поглядаў:

- Адмова ў прыёме на працу, звальненне або паніжэнне на пасадзе.
- Адлічэнне студэнтаў з універсітэтаў.
- Забарона на правядзенне мірных мітынгаў і дэманстрацый.
- Арышты за выказванне палітычных поглядаў.
- Несправядлівыя і неадпаведныя прысуды.
- Стварэнне невыносных умоў утрымання ў месцах пазбаўлення волі.
- Фізічны гвалт і катаванні.
- Псіхалагічны гвалт: абразы, пагрозы і пераслед.

Пацярпелыя з нестандартнай знешнасцю часта сутыкаюцца з прадузятым стаўленнем і фізічным гвалтам. Задакументаваны неаднаразовыя выпадкі, калі мужчынам сілком абстрыглі доўгія валасы і пагражалі згвалтаваць.

❗️Калі вы падвергнуліся дыскрымінацыі – задакументуйце сваю гісторыю

📌Спасылка для сувязі з намі

2 months, 3 weeks ago

Што было далей – чытайце у расследаванні пра катаванні ў Цэнтральным РУУС 9-13 жніўня 2020 года

▪️Перапіска створана на рэальных падзеях!

We recommend to visit

Тэлеканал Белсат

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Last updated 1 month, 3 weeks ago

Связь: @inf_pw

Last updated 1 month, 2 weeks ago

Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96

Last updated 1 month, 3 weeks ago