Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі

Description
Мэта: зафіксаваць максімум выпадкаў катаванняў у Беларусі і прыцягнуць вінаватых да адказнасці.

▪️Афіцыйны акаўнт для сувязі: @ICITB2020_contact
▪️Пошта: [email protected]
▪️Сайт: https://torturesbelarus2020.org
We recommend to visit

«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat

Last updated 4 months ago

Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96

Last updated 3 months, 4 weeks ago

реклама/сотрудничество: @myvampiregf_pr

Last updated 3 months, 2 weeks ago

2 months, 3 weeks ago
***🎂*** **Дзень Нараджэння за кратамі**

🎂 Дзень Нараджэння за кратамі

Сёння свой Дзень Нараджэння святкуе Эдуард Бабарыка — мужны чалавек, які змагаўся за справядлівасць і волю для Беларусі. Яго гісторыя — гэта гісторыя мужнасці, годнасці і веры ў лепшае.

Гэты дзень — нагадванне не толькі пра Эдуарда, але і пра кожнага, хто сёння пакутуе за свае перакананні. Мы верым, што прыйдзе дзень, калі яны сустрэнуць свае дні нараджэння на волі, у свабоднай Беларусі.

Мы патрабуем справядлівасці.

📌 Падтрымаць працу Міжнароднага камітэта:
PATREON | PAYPAL | BITCOIN: bc1qwh8zku6lfdqs8cpuuayz6zmdp8ee676tq64m7w

2 months, 4 weeks ago

🔴 Катаванні ў Беларусі – гэта рэальнасць.

Гвалт, пагрозы, голад, пакаянныя відэа… Гэтыя метады выкарыстоўваюць, каб зламаць чалавека.

📢 Распаўсюджвайце праўду!

📌 Падтрымаць працу Міжнароднага камітэта:
PATREON | PAYPAL | BITCOIN: bc1qwh8zku6lfdqs8cpuuayz6zmdp8ee676tq64m7w

3 months ago
Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у …
5 months, 2 weeks ago
***?*****12 лістапада 2020 года быў забіты …

?12 лістапада 2020 года быў забіты Раман Бандарэнка.

?Гісторыю гэтага чалавека ведае і памятае кожны беларус. Але трагедыя Рамана Бандарэнкі — гэта не толькі гісторыя пра бязлітасны гвалт, але і яскравы прыклад таго, як адсутнасць незалежнай судовай сістэмы можа дазволіць злачынцам пазбегнуць правасуддзя.

?Даўно вядома, хто вінаваты ў гібелі Рамана. Імёны тых, хто датычны да яго забойства, даўно сталі публічнымі, але яны да гэтага часу застаюцца пад абаронай рэжыму. Чаму? Таму што ў умовах рэпрэсій улада мае магчымасць хаваць сапраўдных вінаватых і перашкаджаць любому працэсу, які мог бы прывесці іх да адказнасці.

⚖️Незалежны суд не проста выносіць прысуды. Гэта ключавая гарантыя таго, што ўлада не можа маніпуляваць правасуддзем і абараняць тых, хто чыніць гвалт. У выпадку з Раманам Бандарэнкам мы бачым, як судовая сістэма, замест таго каб быць незалежнай і справядлівай, стала інструментам для пакрыцця злачынцаў.

⚡️Для таго каб вінаватыя панеслі адказнасць, трэба аднавіць незалежнасць судовай сістэмы, забяспечыць яе непрадузятасць і абарону ад палітычнага ўплыву. Пакуль гэтага не адбудзецца, падобныя трагедыі будуць паўтарацца.

Адказныя за забойства Рамана павінны панесці пакаранне. І мы не спынімся, пакуль тыя, хто датычны да гэтага зверства, свабодна разгульваюць па вуліцам.

5 months, 2 weeks ago
**Ахвяры рэпрэсій і гвалту сутыкаюцца не …

Ахвяры рэпрэсій і гвалту сутыкаюцца не толькі з фізічнымі, але і з глыбокімі эмацыянальнымі траўмамі, якія могуць пераследаваць іх доўгія гады. Важна памятаць: заўсёды існуе дапамога, якая можа палегчыць гэты стан і дапамагчы аднавіцца.
? Першая дапамога пры вострым стрэсе: Калі чалавек толькі што сутыкнуўся з гвалтам, яму трэба паспрабаваць знайсці бяспечнае месца і дазволіць сабе выказаць эмоцыі — плакаць, размаўляць з блізкімі або сябрамі, якія заўсёды падтрымаюць. Дыхаць глыбей і павольней, каб знізіць трывожнасць.

⚠️ Сімптомы, якія могуць з’явіцца пасля траўмы: Трывожныя сны, успаміны пра здарэнне, нечаканыя ўспышкі гневу або страху — усё гэта нармальныя рэакцыі на ненармальныя абставіны. Гэта рэакцыі псіхікі на стрэс.

?‍⚕️ Калі варта звярнуцца да спецыяліста: Калі ўспаміны пра здарэнне не адпускаюць і перашкаджаюць жыць, трэба звярнуцца да псіхолага або псіхатэрапеўта. Праца з прафесіяналам можа дапамагчы прапрацаваць траўму і вярнуць кантроль над сваім жыццём.

? Практыкі для самадапамогі: Медытацыя, дыхальныя практыкаванні, вядзенне дзённіка — гэтыя метады дапамагаюць знізіць узровень трывожнасці і здабыць спакой. Такія практыкі трэба ўвесці ў паўсядзённую рутыну, каб падтрымліваць сябе.

Памятайце, што аднаўленне пасля траўмы — гэта працэс, які патрабуе часу. Будзьце далікатныя і не саромейцеся прапаноўваць сваю дапамогу блізкім.

5 months, 2 weeks ago
**У Беларусі ўжо пачаўся збор подпісаў …

У Беларусі ўжо пачаўся збор подпісаў для вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты. Але мы ўсё яшчэ памятаем, як удзел у кампаніі можа абярнуцца турэмнымі тэрмінамі для тых, хто проста хоча перамен.

Марыя Калеснікава, член штаба Віктара Бабарыкі, і Максім Знак, адвакат і актывіст, далучыліся да выбарчай кампаніі з надзеяй на сумленныя выбары. Яны сталі сімваламі мірнага пратэсту і сілы духу.

За гэта Калеснікавай прысудзілі 11 гадоў зняволення, а Знаку — 10. Ім інкрымінавалі "змову з мэтай захопу ўлады", але на самой справе іх "віна" — у падтрымцы альтэрнатыўных кандыдатаў і права народа на выбар.

Такія павароты жыцця даказваюць, што ўдзел у выбарах у Беларусі — не проста грамадзянскі абавязак, а ўчынак, які патрабуе смеласці. Кожны дзень мы ўзгадваем тых, хто апынуўся за кратамі за сваё імкненне да лепшай будучыні, і робім усё магчымае, каб яны хутчэй выйшлі на свабоду.

5 months, 3 weeks ago
Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у …
5 months, 3 weeks ago
Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у …
5 months, 4 weeks ago
**Рэжым супраць беларускай інтэлігенцыі — "Ноч …

Рэжым супраць беларускай інтэлігенцыі — "Ноч расстраляных паэтаў" і сучасныя рэпрэсіі.

? 29 кастрычніка 1937 года. Катамі НКУС былі парасстрэльваны дзясяткі беларускіх паэтаў, пісьменнікаў і інтэлектуалаў. Краіна пазбылася галасоў, якія смелі марыць і казаць праўду. Толькі апасля шмат гадоў нам атрымалася даведацца пра жахі, што адбываліся ў тыя трагічныя часы.

? Цяпер. Рэпрэсіі зноў душаць беларускі народ. Ужо некалькі гадоў рэжым катуе, берэт у закладнікі, знявольвае ў турмах усіх тых, хто нясе ў сабе волю і праўду. Лукашэнка і яго паслугачы спрабуюць заглушыць галасы тых, хто адмаўляецца маўчаць, тых, хто працягвае змагацца — праваабаронцаў, лекараў, юрыстаў і ўсіх, хто складае галоўную частку беларускай інтэлігенцыі.

Але ні ў 1937, ні цяпер ім не атрымаецца зламаць памяць і дух. Чалавека можна зачыніць у турме, але немагчыма забіць цягу да волі. Памяць пра Ноч расстраляных паэтаў — гэта ціхі, але жывы агонь, які сёння гарыць у сэрцах кожнага, хто верыць у будучыню без страху. І гэта памяць адна з тых рэчаў, якая дае нам силы на барацьбу.

We recommend to visit

«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat

Last updated 4 months ago

Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96

Last updated 3 months, 4 weeks ago

реклама/сотрудничество: @myvampiregf_pr

Last updated 3 months, 2 weeks ago