Узнайте все о самых растущих и падающих ТОП 100 криптомонет за последние сутки, присоединяйтесь!
По вопросам рекламного сотрудничества: @GodBarni (Подробнее: http://goo.gl/pcsZLB)
Last updated 6 days, 22 hours ago
Канал о криптовалюте Александры Вальд
💰 Актуальные новости и изменения в мире криптовалют
📚 Полезные материалы, видео и гайды
‼️деньги в управление не беру!
‼️Рекламы нет
Last updated 1 month, 3 weeks ago
🎼 Шукаеце беларускі саундтрэк для свайго лета? Мы вам падкажам!
Эксперты @radakultury рэкамендуюць паслухаць:
*▶️ VVaxplay* і Filamaty, а таксама: "Антыдэпрэсанты" гурта "Мутнаевока". Гэта міні-альбом са смелымі тэкстамі і аранжыроўкамі ад музыкаў, што працуюць на разрыў. Гэтым разам рэліз са змяшанымі стылямі — гурт імкнецца бурыць межы і рамкі.
▶️ Naviband — "Сокал". Вельмі моцны візуал і кранальная песня. Цэнтральная тэма — страта дому, актуальная нават для тых, хто нікуды не з’язджаў.
▶️ Nürnberg —Adkaz. Новы лонгплэй у звыклым для каманды стылі. Варта пазнаёміцца з тым, што ў сакавіку слухала Лацінская Амерыка. Каб зоркі за мяжой рабіліся зоркамі дома.
▶️ Rap&Vogue — Jamón. Гішпанамоўная песня пра хамон ад амбасадараў эпатажу. На сваіх выступах Rap&Vogue ладзяць сапраўдныя шоў, а ў тэкстах жанглююць мовамі. Мала хто на беларускай сцэне мае такую смеласць у самавыяўленні.
⏸ Больш трэкаў, альбомаў і годных беларускіх гуртоў — у нашым традыцыйным квартальным аглядзе
🌿 Канец вясны і пачатак лета — час, калі прырода квітнее, лясы і паркі поўняцца п’янкімі пахамі, зёлкі маюць надзвычайную сілу, пад дрэвамі з’яўляюцца першыя грыбы 🍄. Да Купалля дзень ідзе ўгару, а ў паветры разліваецца чыстае чараўніцтва.
У якасці лога на гэты час мы выкарыстоўваем фрагмент работы “Вядзьмарчына вячэра” беларускай мастачкі Наталлі Бяляевай. Цяпер Наталля жыве ў Польшчы і ладзіць заняткі па маляванні онлайн.
Час ад часу мы мяняем фрагменты мастацкіх работ у нашым лога. Бо нават лагатып Рэсурснага цэнтра — прастора для мастацкага выказвання беларускіх творцаў, то бок, для вашага выказвання.
📌 Калі вы — мастак і хочаце, каб на нашым лога з’явілася вашая работа, — пішыце на resource@byculture.org.
❗️Памятайце, што Рэсурсны цэнтр Беларускай Рады культуры — частка экстрэмісцкага фармавання. Беражыце сябе, клапаціцеся пра ўласную бяспеку ў сеціве.
🪻У якасці лога цягам першага вясновага месяца мы выкарыстоўваем фрагмент работы “Спевы птушак” беларускага мастака Антося Радзівонава. На радзіме Антось спазнаў пераслед праз сваю творчасць, ужо каторы год жыве і працуе ў Варшаве.
Вы можаце падтрымаць мастака, замовіўшы ў яго мерч з працай са знакамітай серыі “Птушкі з народам”.
Час ад часу нашае лога будзе мяняцца. Бо нават лагатып Рэсурснага цэнтра — прастора для мастацкага выказвання беларускіх творцаў, а значыць, для вашага выказвання.
📌 Калі вы — мастак і хочаце, каб на нашым лога з’явілася вашая работа, — пішыце на resource@byculture.org.
❗️Памятайце, што Рэсурсны цэнтр Беларускай Рады культуры — частка экстрэмісцкага фармавання. Беражыце сябе, клапаціцеся пра ўласную бяспеку ў сеціве.
*🔥 Сабралі гарачыя #магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры*.
Падпішыцеся на @sekktor, тут такія пасты з’яўляюцца штодзень.
🔺Праект Culture Makes запрашае 7 сакавiка на адкрытую лекцыю “Межы і рысы беларускай нацыянальнай культуры: Канструяванне ўяўнай сапраўднай беларускасці”. Спікер: этнолаг, кандыдат гістарычных навук Сцяпан Захаркевіч.
📍Вільня ці онлайн у zoom
Даведацца больш і зарэгістравацца
🔺#ArtPowerBelarus набірае ўдзельнікаў адукацыйнай праграмы для беларускіх прафесіяналак і прафесіяналаў у сферы культуры. Навучанне бясплатнае, онлайн.
Даведацца больш і падаць заяўку (да 20 сакавіка)
🔺Social Camp прапануе ўдзел у праграме ментарынгу, створанай, каб дапамагчы фаўндарам праектаў з сацыякультурным складнікам ва ўсебаковым развіцці: прафесійным і асабістым.
Даведацца больш і падаць заяўку (да 10 сакавіка)
🔺Супольнасць “Культурны Код” запрашае 7 сакавіка на паблік-ток з музычным менеджарам Мікітам Абрамчыкам “Як выкарыстоўваць Spotify для прасоўвання свайго праекта?”
Даведацца больш
Запрашаем на лекцыю-гутарку з гісторыкам і кінапрагляд.
Падчас імпрэзы гаворка пойдзе пра Беларускі асобны батальён, які дзейнічаў у складзе Літоўскага войска і быў сфармаваны акурат 105 гадоў таму ў Коўне.
*⏰ Калі? 3 сакавіка, а 15:00
Дзе? Гасцёўня Беларускай Рады культуры (Šv. Ignoto g. 5)
Уваход*: free donation
У праграме вечарыны:
🔺лекцыя-гутарка з вядомым гісторыкам Яўгенам Красуліным. Ён распавядзе, як ствараўся Беларускі батальён у Літоўскім войску, як дзейнічалі іншыя вайсковыя фармаванні з удзелам беларусаў, і шырэй — чым было напоўненае грамадска-палітычные жыццё беларусаў Літвы стагоддзе таму;
🔺прагляд кінафільма;
🔺музычны выступ дудара.
Арганізатары — Віленская філія “РУХу” — абяцаюць памятныя падарункі кожнаму госцю на імпрэзе.
📷 Жаўнеры Беларускага асобнага батальёна са сцягам, 1919 г. (be.wikipedia.org)
Узнайте все о самых растущих и падающих ТОП 100 криптомонет за последние сутки, присоединяйтесь!
По вопросам рекламного сотрудничества: @GodBarni (Подробнее: http://goo.gl/pcsZLB)
Last updated 6 days, 22 hours ago
Канал о криптовалюте Александры Вальд
💰 Актуальные новости и изменения в мире криптовалют
📚 Полезные материалы, видео и гайды
‼️деньги в управление не беру!
‼️Рекламы нет
Last updated 1 month, 3 weeks ago