Unlock a World of Free Content: Books, Music, Videos & More Await!

Рэсурсны цэнтр Беларускай Рады культуры

Description
Афіцыйны тэлеграм-канал Рэсурснага цэнтра Беларускай Рады культуры. Пішам пра #магчымасці для творцаў, рэалізоўваем праекты, гуртуем супольнасці.

Для сувязі: instagram.com/resource_byculture

Канал пра дзейнасць Беларускай Рады культуры @radakultury
Advertising
We recommend to visit

Реклама @CrazyCrypto_Admin

Last updated 1 week ago

Узнайте все о самых растущих и падающих ТОП 100 криптомонет за последние сутки, присоединяйтесь!
По вопросам рекламного сотрудничества: @GodBarni (Подробнее: http://goo.gl/pcsZLB)

Last updated 1 month, 3 weeks ago

Канал о криптовалюте Александры Вальд

💰 Актуальные новости и изменения в мире криптовалют
📚 Полезные материалы, видео и гайды
‼️деньги в управление не беру!
‼️Рекламы нет

Last updated 1 month, 1 week ago

2 months ago
Рэсурсны цэнтр Беларускай Рады культуры
2 months ago
***🪻***У якасці лога цягам першага вясновага …

🪻У якасці лога цягам першага вясновага месяца мы выкарыстоўваем фрагмент работы “Спевы птушак” беларускага мастака Антося Радзівонава. На радзіме Антось спазнаў пераслед праз сваю творчасць, ужо каторы год жыве і працуе ў Варшаве.

Вы можаце падтрымаць мастака, замовіўшы ў яго мерч з працай са знакамітай серыі “Птушкі з народам”.

Час ад часу нашае лога будзе мяняцца. Бо нават лагатып Рэсурснага цэнтра — прастора для мастацкага выказвання беларускіх творцаў, а значыць, для вашага выказвання.

📌 Калі вы — мастак і хочаце, каб на нашым лога з’явілася вашая работа, — пішыце на resource@byculture.org.

❗️Памятайце, што Рэсурсны цэнтр Беларускай Рады культуры — частка экстрэмісцкага фармавання. Беражыце сябе, клапаціцеся пра ўласную бяспеку ў сеціве.

2 months ago
*****🔥*** Сабралі гарачыя** [**#магчымасці**](?q=%23%D0%BC%D0%B0%D0%B3%D1%87%D1%8B%D0%BC%D0%B0%D1%81%D1%86%D1%96) **для беларускіх …

*🔥 Сабралі гарачыя #магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры*.

Падпішыцеся на @sekktor, тут такія пасты з’яўляюцца штодзень.

🔺Праект Culture Makes запрашае 7 сакавiка на адкрытую лекцыю “Межы і рысы беларускай нацыянальнай культуры: Канструяванне ўяўнай сапраўднай беларускасці”. Спікер: этнолаг, кандыдат гістарычных навук Сцяпан Захаркевіч.
📍Вільня ці онлайн у zoom
Даведацца больш і зарэгістравацца

🔺#ArtPowerBelarus набірае ўдзельнікаў адукацыйнай праграмы для беларускіх прафесіяналак і прафесіяналаў у сферы культуры. Навучанне бясплатнае, онлайн.
Даведацца больш і падаць заяўку (да 20 сакавіка)

🔺Social Camp прапануе ўдзел у праграме ментарынгу, створанай, каб дапамагчы фаўндарам праектаў з сацыякультурным складнікам ва ўсебаковым развіцці: прафесійным і асабістым.
Даведацца больш і падаць заяўку (да 10 сакавіка)

🔺Супольнасць “Культурны Код” запрашае 7 сакавіка на паблік-ток з музычным менеджарам Мікітам Абрамчыкам “Як выкарыстоўваць Spotify для прасоўвання свайго праекта?”
Даведацца больш

2 months, 1 week ago
**Запрашаем на лекцыю-гутарку з гісторыкам і …

Запрашаем на лекцыю-гутарку з гісторыкам і кінапрагляд.

Падчас імпрэзы гаворка пойдзе пра Беларускі асобны батальён, які дзейнічаў у складзе Літоўскага войска і быў сфармаваны акурат 105 гадоў таму ў Коўне.

* Калі? 3 сакавіка, а 15:00
Дзе? Гасцёўня Беларускай Рады культуры (Šv. Ignoto g. 5)
Уваход*: free donation

У праграме вечарыны:

🔺лекцыя-гутарка з вядомым гісторыкам Яўгенам Красуліным. Ён распавядзе, як ствараўся Беларускі батальён у Літоўскім войску, як дзейнічалі іншыя вайсковыя фармаванні з удзелам беларусаў, і шырэй — чым было напоўненае грамадска-палітычные жыццё беларусаў Літвы стагоддзе таму;
🔺прагляд кінафільма;
🔺музычны выступ дудара.

Арганізатары — Віленская філія “РУХу” — абяцаюць памятныя падарункі кожнаму госцю на імпрэзе.

#сустрэнемся_ў_гасцёўні

📷 Жаўнеры Беларускага асобнага батальёна са сцягам, 1919 г. (be.wikipedia.org)

2 months, 1 week ago
***🔥*** [**#ArtPowerBelarus**](?q=%23ArtPowerBelarus) **запускае навучальную праграму для …

🔥 #ArtPowerBelarus запускае навучальную праграму для беларускіх прафесіяналаў(-к) у сферы культуры і запрашае ўдзельнікаў(-іц).

Мэта праекта — паглыбленне ведаў беларускіх прафесіяналаў ад культуры ў кіраванні і маркетынгу творчай галіны як эканамічнай дзейнасці. Праграма пашырыць магчымасці дзеячаў культуры з гледзішча арганізацыі працэсу кіравання праектамі.

Навучальная праграма ўключае курсы:
▪️Уводзіны ў арт-менеджмент,
▪️Уводзіны ў кіраванне праектамі,
▪️Камунікацыі і маркетынг у сектары культуры,
▪️Фінансавы менеджмент. Фандрэйзінг і кіраванне рэсурсамі,
▪️Капіталізацыя культуры і мастацтва,
▪️Рэгіянальная палітыка, якая ўплывае на культурніцкі менеджмент,
▪️Распрацоўванне праектаў і напісанне праектных заявак.

Пачатак заняткаў: 1 красавіка 2024 года. Працягласць навучання: 10 тыдняў.
Навучанне бясплатнае онлайн.

Дэталі, патрабаванні да ўдзельнікаў і форма заяўкі (дэдлайн: 20 сакавіка).

Увага! Колькасць месцаў абмежаваная.

✔️ Ёсць пытанні? Пішыце на e-mail: education@byculture.org

2 months, 1 week ago
***💥*** Супольнасць “[Культурны Код](https://t.me/kulturny_kod)” запрашае ўдзельнікаў …

💥 Супольнасць “Культурны Код” запрашае ўдзельнікаў і гледачоў на чарговы онлайн-пітчынг digital-рашэнняў для беларускай культуры.

Чакаюць як дасведчаныя каманды, так і навічкоў. Можна прэзентаваць гатовы праект ці толькі задумку. Галоўнае, каб ідэя была звязаная з ІТ і працавала на вырашэнне задач культурніцкага ці творчага сектараў.

Калі? 29 лютага ў 17:00 CET / 19:00 Мінск.
Дзе? ZOOM

Рэгістрацыя ўдзельнікаў

Дэдлайн прыёму заявак: 28 лютага (23.59 СЕТ).

Пасля пітчынгу ўдзельнікі чата будуць галасаваць за самы цікавы, на іх думку, праект. Ён і атрымае 🏆прыз — каля 15 працоўных гадзін ад спецыяліста па запыце (дызайнер, праграміст, піяршчык і г.д.).

Праект “Культурны Код” фінансуецца Еўразвязам у межах праекта EU4Culture, які рэалізуецца Інстытутам імя Гётэ.

2 months, 2 weeks ago
***⚡️*****У нас вакансіі!**

⚡️У нас вакансіі!

Беларуская Рада культуры абвяшчае набор на вакансіі выкладчыкаў(-ц) адукацыйнай праграмы па арт-менеджменце ў межах міжнароднага праекту #ArtPowerBelarus.

🔺Арыентацыйны пачатак працы: красавік 2024 года.
🔺Тып кантракту: частковая занятасць.
🔺Месца працы: онлайн.

Мы шукаем дынамічных і дасведчаных выкладчыкаў і выкладчыц, якія будуць адказваць за правядзенне онлайн-лекцыяў, семінараў і практыкумаў у красавіку – чэрвені 2024 года.

Падрабязна пра ўмовы і абавязкі

✔️Заяўкі (CV і кароткі суправаджальны ліст) прымаем на электронную пошту: education@byculture.org да 6 сакавіка 2024 года.

2 months, 2 weeks ago
*****🐙***** Праект **“Васьміног: адукацыя для беларускіх …

*🐙 Праект *“Васьміног: адукацыя для беларускіх дзяцей сёння і заўтра", які змяняе беларускую школу, дзейнічае ўжо 1️⃣ год.

За гэты час:
🔸Праведзеныя два конкурсы на атрыманне грантаў для беларусацэнтрычных адукацыйных праектаў на суму ў € 430 тысяч. Падтрыманыя "Васьміногам" праекты ахапілі амаль 20 тысяч дзяцей і падлеткаў з Беларусі.
🔸 Зладжанае Базавае даследаванне адукацыі. Праводзяцца канферэнцыі і канцэптуальныя лабараторыі па рэфармаванні беларускай школы, што паспрыяюць трансфармацыі адукацыйнай сістэмы ў будучыні.
🔸 Арганізаваныя анлайн-навучанне для школьнікаў на 11 дыстанцыйных курсах, курсы падвышэння кваліфікацыі настаўнікаў у сферы інавацыйнай інтэрнэт-педагогікі.
🔸 Распачала працу інавацыйная навучальная анлайн-платформа з бібліятэкай і курсамі для дзяцей.

Праект падтрымліваецца Еўразвязам і рэалізуецца ў партнёрстве з Беларускай Радай культуры.

😉 Далучайцеся і сачыце за актыўнасцямі Васьмінога:
Telegram | Facebook | Instagram

2 months, 3 weeks ago
***⚡️*** **Вядомыя новыя дэдлайны для заявак …

⚡️ Вядомыя новыя дэдлайны для заявак на міні-гранты і мабільнасці ў межах ArtPower Belarus.

▪️Плануеце здзейсніць вандроўку з мэтай прафесійнага развіцця? Падавайце заяўку да 20 сакавіка 2024 г.

▪️Маеце задумку праекта з бюджэтам да € 5 тыс.? Спяшайцеся падаць заяўку да 17 красавіка 2024 г.

На сувязі грант-менеджар ArtPower Belarus! Нагадваю, што праграма субгрантаў завяршаецца сёлета, і гэта ваш апошні шанец падаць заяўку на фінансаванне ў памеры да 5 тысячаў еўраў! — кажа Эліна Калнібалоцкая. — Мы імкнемся падтрымліваць значныя праекты, якія спрыяюць пазітыўным зменам у нашай супольнасці. Будзь то інсталяцыя, выданне кнігі ці канцэртны тур, мы хочам пачуць вас і пабачыць вашыя самыя смелыя ідэі!

Даведацца больш пра міні-гранты, праграму мабільнасці і падаць заяўку можна на сайце Рэсурснага цэнтра Беларускай Рады культуры. Тут знойдзеце галерэю праектаў, падтрыманых у 2023 годзе.

#ArtPowerBelarus рэалізуецца @radakultury і Дацкім інстытутам культуры пры фінансавай падтрымцы Еўразвязу.

4 months, 2 weeks ago
***🌟*** **Сябры! Віншуем вас з Калядамі …

🌟 Сябры! Віншуем вас з Калядамі і Новым Годам!

Мы будзем сустракаць і святкаваць гэтыя дні па-рознаму. Нехта ўжо паслязаўтра збярэ ўсю вялікую сям’ю за вігілійным сталом і будзе адорваць клопатам і ўсмешкамі кожнага. Нехта запросіць толькі самых блізкіх ды адзначыць Каляды ды Новы Год сціпла, але з густам. Хтось у святочную ноч паімчыць у самае сэрца гораду, каб сустрэць 2024-ты ў натоўпе вясёлых незнаёмцаў. А хтось — увесь час будзе ў думках згадваць самых дарагіх людзей, якія ў гэтыя дні за кратамі…

❤️ Мы віншуем са святамі кожнага і кожную з вас. Хай вашыя сэрцы поўняцца спакоем і радасцю, хай у вачах ззяюць промні надзеі і любові, хай вашыя дамы напаўняюцца цеплынёй і ўтульнасцю. Хай усе жаданні, загаданыя ў гэтыя святочныя дні, пачнуць здзяйсняцца ўжо з першых дзён 2024-га.

Часцей абдымайце тых, хто побач.

З пашанай і ўвагай, каманда Беларускай Рады культуры.

We recommend to visit

Реклама @CrazyCrypto_Admin

Last updated 1 week ago

Узнайте все о самых растущих и падающих ТОП 100 криптомонет за последние сутки, присоединяйтесь!
По вопросам рекламного сотрудничества: @GodBarni (Подробнее: http://goo.gl/pcsZLB)

Last updated 1 month, 3 weeks ago

Канал о криптовалюте Александры Вальд

💰 Актуальные новости и изменения в мире криптовалют
📚 Полезные материалы, видео и гайды
‼️деньги в управление не беру!
‼️Рекламы нет

Last updated 1 month, 1 week ago