Першы Агентурны

Description
Advertising
We recommend to visit

«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat

Last updated 2 months, 3 weeks ago

Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96

Last updated 1 month, 4 weeks ago

Связь: @inf_pw

Last updated 2 months, 2 weeks ago

7 months ago

Спадарства, з вамі 57 выпуск Першага. Традыцыйна абмяркоўваем навошта Цукербергу барада, нормы Белага Дому па выкарыстанні ШІ, што дадасць Twitch у сваю аппку і як мы будзем з гэтым далей жыць.

➡️ Ютуб: https://youtu.be/Q_xCdol038g?si=em_6jqoA_5D_uNsn
➡️ Аўдыёверсія: https://pc.st/e/2xR4kd9Up4m

? Нагадаем, што на нашым патрыёне вы можаце паглядзець экзклюзіўную версію падкаста: https://www.patreon.com/piersy

7 months, 2 weeks ago

Вось вам крыху статыстыкі. ПГ выходзіць чацвёрты тыдзень запар і другі тыдзень запар у нас раз'ебны госць. Думаю ўсе мы ведаем Мікіту Мелказёрава, у новым выпуску мы даведаемся яго крыху бліжэй. Прыемнага праслухоўвання ды прагляду.

➡️ Ютуб: https://youtu.be/O3wfBaZ4YWI?si=3Kzo1rL6KmInHcTM
➡️ Аўдыёверсія: https://pc.st/e/9i3ziHZB~0x

? Нагадаем, што на нашым патрыёне вы можаце паглядзець экзклюзіўную версію падкаста: https://www.patreon.com/piersy

7 months, 3 weeks ago

Вітаем шаноўнае, у 55 выпуску да нас вярнуўся Сеня Апсэнт каб адказаць на самыя відавочныя пытанні за апошніх паўтары гады.

➡️ Глядзець на ютубе
➡️ Слухаць у аўдыё

Канал Сені ў тг: https://t.me/APSENTmusic

? НАШ ПАТРЫЁН

YouTube

AP$ENT - Раскамнагляд, Білборды, Цой ды Можна я з табой

Вітаем шаноўнае, у 55 выпуску да нас вярнуўся Сеня Апсэнт каб адказаць на самыя відавочныя пытанні за апошніх паўтары гады: [00:00] Пачатак [18:11] Чаму не было інтэрв'ю пасля поспеха "можно я с тобой" [26:03] Цяжар папулярнасці [35:55] Чаму стрэльнула "можно…

8 months ago

Нечакана, але першы гікаўскі другі тыдзень запар у вашых падкастапрыёмніках.

Глядзець на youtube
Слухаць аўдыёвесію

?Спасылка на пераклад BG3 ад Зянона

? НАШ ПАТРЫЁН

YouTube

BLIZZARD УСЁ?

Нечакана, але першы гікаўскі другі тыдзень запар у вашых падкастапрыёмніках. І вось што мы вырашылі абмеркаваць у 54(ці 55, мы не ведаем) выпуску [00:00] Пачатак [16:07] Cпадарожнікі-шпіёны ад Маска [21:25] Devkit Xbox у Паўднёвай Карэі [33:37] Blizzard…

8 months ago
Дзядзькі, цёткі ды небінарныя асобы

Дзядзькі, цёткі ды небінарныя асобы
а хто з вас нешта здымае ў тыкток? ё такія сярод нас?
У дзеда ё пару пытанняў

8 months, 1 week ago
PS5 Pro плануецца ў 2024, рэвалюцыя …

PS5 Pro плануецца ў 2024, рэвалюцыя ў ЗША, Цім Суіні назваў Valve крытынамі і хто набудзе амерыканскі ЦікТок. Усё гэта ў 54 выпуске падкаста Першы Гікаўскі!

? РАСШЫРАНАЯ ВЕРСІЯ ПАДКАСТА НА ПАТРЫЁН

? Дашлі эсэ і атрымай 1000 талераў: https://bfla.co/

➡️ Ютуб: https://youtu.be/lVCRuuxbdBw?si=h4PnFIqOq7a22ubs
➡️ Аўдыёверсія: https://pc.st/e/3O09tMj5UgA

10 months ago

Apple распрацавала спецыяльны калькулятар, які дазваляе разлічыць штомесячную камісію ў залежнасці ад колькасці ўсталёвак і продажаў. Стваральнік сэрвіса Gas, выкарыстаў калькулятар і вызначыў, што калі яго праграма заробіць 10 мільёнаў даляраў у год, то па новай сістэме выплат ён павінен будзе заплаціць больш за шэсць мільёнаў даляраў, і пасля падаткаў яму застанецца ўсяго два мільёны . Ён адзначыў, што пры такіх умовах ён не будзе запускаць свой сэрвіс у Еўропе.

Новыя правілы будуць сур'ёзным ударам для стваральнікаў папулярных бясплатных ці ўмоўна-бясплатных аплікацый. Уведзеная сістэма несумяшчальная з іх мадэллю бізнесу і ў доўгатэрміновай перспектыве можа прывесці да фінансавых цяжкасцей, ці банкруцтва. Распрацоўшчыкам зараз прыйдзецца ўважліва сачыць за тым, каб іх прадукт не станавіўся занадта папулярным. А яшчэ, яны будуць плаціць па 50 цэнтаў за кожную спампоўку, нават пры ўмове, што сама аплікацыя бясплатная.

Партал 9to5mac звярнуў увагу на дадатковыя патрабаванні для кампаній, якія жадаюць запусціць сваю ўласную краму для iOS. Сярод абавязковых умоў указваецца неабходнасць прадаставіць фінансавыя гарантыі падтрымкі распрацоўшчыкаў і карыстальнікаў. Для гэтага патрабуецца прадаставіць рэзервовы акрэдытыў ад банка з крэдытным рэйтынгам не ніжэй за А ці эквівалентам ад рэйтынгавай арганізацыі "Вялікай тройкі" (S&P, Fitch або Moody's) на суму не менш за 1 мільён еўра. Акрамя таго, абавязковы збор CTF прымяняецца да такіх кампаній з самага пачатку, і на іх не распаўсюджваецца правіла аб 1 мільёне бясплатных запамповак.

Epic Games была адной з першых кампаній, якія адрэагавалі на змены ў палітыцы Apple. Кампанія заявіла, што дзякуючы новаму закону збіраецца запусціць сваю краму Epic Games Store і вярнуць Fortnite на iOS ужо ў бягучым годзе.

У адрозненне ад Epic Games, іншыя буйныя кампаніі пакуль не рабілі заяў аб сваіх намерах запускаць уласныя анлайн-крамы для iOS. Тым не менш, дзякуючы зменам, на iOS зараз будуць даступныя паўнавартасныя сэрвисы гульнявых стрымінгавых сэрвісаў, як Xbox Cloud Gaming і GeForce Now. Раней гэтыя сэрвісы былі забароненыя, паколькі кампанія не магла правесці праверку кожнай гульні ўнутры сэрвісу (ну і, вядома, браць камісію за карыстанне сэрвісам).

Коратка кажучы, пасыл Apple заключаецца ў фразе: "Вы вядома можаце, але мы вас зруйнуем нахуй"

10 months ago

Apple правяла струком па вуснах Еўразвязу.

Apple вымушана адпавядаць новаму еўрапейскаму заканадаўству "Аб лічбавых рынках". Новыя два законы, "Аб лічбавых паслугах" і "Аб лічбавых рынках", былі прадстаўлены Еўрапейскай камісіяй для разгляду ў Еўрапарламенце і Еўрапейскай радзе ў снежні 2020. Першы з іх ужо ўступіў у сілу ў мінулым жніўні і прадугледжвае дадатковы кантроль над 22 буйнымі тэхналагічнымі платформамі, такімі як сацыяльныя сеткі, пошукавыя сістэмы, анлайн-крамы і іншыя вэб-сэрвісы. Гэты закон рэгулюе мадэрацыю кантэнту з мэтай барацьбы з «нелегальным» матэрыялам.

"Закон аб лічбавых рынках" (Digital Markets Act, DMA), які ўступіў у сілу ў лістападзе 2022, накіраваны супраць так званых gatekeepers - дамінантных удзельнікаў рынку, якія маюць магчымасць кантраляваць і абмяжоўваць доступ да прадуктаў іншых кампаній на сваіх платформах. Яны таксама могуць прасоўваць свае ўласныя прадукты і сэрвісы ў прыярытэтным парадку. Гэты закон распаўсюджваецца толькі на краіны Еўразвяза, але магчыма, што ў будучыні падобныя абмежаванні будуць уведзеныя і ў іншых краінах. Напрыклад, у Вялікабрытаніі аналагічны закон у цяперашні час знаходзіцца на разглядзе ў Палаце лордаў.

Apple прадставіла значнае абнаўленне, якое ўключае новую платформу і API для распрацоўкі альтэрнатыўных крам для iOS, а таксама магчымасць усталёўкі праграм з іншых маркетплэйсаў. Гэта азначае, што зараз App Store не з'яўляецца адзіным каналам распаўсюджвання аплікацый для iPhone і iPad.

Карыстальнікі павінны будуць загрузіць іншы маркетплейс з афіцыйнага сайта і даць яму дазвол на ўстаноўку. Пасля, карыстачы змогуць усталёўваць розныя праграмы, уключаючы тыя, якія не адпавядаюць палітыцы App Store (дароў Fortnite). Нават магчымасць усталёўваць іншы маркетплейс па змаўчанні.

Аднак свабода не будзе абсалютнай, Apple падкрэслівае, што будзе сачыць за ўсімі працэсамі, злучанымі з праверкай праграм і абаронай карыстачоў ад шкоднаснага праграмнага забеспячэння. Кампанія таксама патрабуе ад распрацоўшчыкаў распаўсюджваць адну і тую ж версію праз розныя маркетплэйсы.

Яшчэ адным новаўвядзеннем для карыстальнікаў з Еўрапейскага саюза стала магчымасць усталяваць іншы браўзэр па змаўчанні замест Safari. Акрамя таго, распрацоўшчыкі могуць выкарыстоўваць іншыя вэб-рухавікі для сваіх браўзэраў. Раней ім быў даступны толькі WebKit, распрацаваны Apple, што забяспечвала аднастайнае адлюстраванне старонак ва ўсіх браўзэрах, але абмяжоўвала функцыянальныя магчымасці.

Прадстаўнік Mozilla распавёў, што дазвол Apple на выкарыстанне свайго рухавічка для браўзэра на iOS зрабіла сітуацыю складаней. Прычына - яно дзейнічае толькі ў ЕС. Гэта значыць, распрацоўнікам браўзэраў давядзецца падтрымліваць адначасова дзве версіі.

Таксама, Apple прадставіла новы API, які дае распрацоўнікам банкаўскіх праграм доступ да тэхналогіі бескантактавых плацяжоў. Раней доступ да чыпа NFC мелі толькі яе ўласныя праграммы Apple – Apple Pay і Wallet. Цяпер і іншыя плацежныя сэрвісы могуць ствараць свае ўласныя праграмы для бескантактнай аплаты.

Разам з прадастаўленнем новых магчымасцяў для распрацоўшчыкаў, Apple уводзіць новую структуру камісій і збораў. Кампанія прапануе два варыянты: класічны, з высокай камісіяй ад продажаў (30% для ўсіх і 15% для "малога бізнэсу"), і новы, з паменшанай камісіяй, але з увядзеннем дадатковага "плацяжу за папулярнасць".

Гэты дадатковы збор клічацца Core Technology Fee (CTF). Пасля таго як праграма дасягне мільёна запамповак на працягу года, Apple пачне браць дадатковыя 50 еўра цэнтаў за кожную наступную ўстаноўку, незалежна ад кошту самой аплікацыі. Кампанія сцвярджае, што CTF закране менш за 1% еўрапейскіх распрацоўшчыкаў.

10 months, 1 week ago

каллекцыяную скрыншоты аб тым што мы лукашысты і прадаліся

11 months, 2 weeks ago
Ведаеце, ніколі ў жыцці не ўяўляў …

Ведаеце, ніколі ў жыцці не ўяўляў наколькі людзі час ад часу ляснутыя. Каштавала толькі запусціць ПГ і пачаць атрымліваць зваротную сувязь? Раней, нас вінавацілі ў тым, што мы прасоўваем дэструктыўныя ідэі нінтэндаёбства, адмаўленне ад ПК-геймінгу і пакланенне…

We recommend to visit

«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat

Last updated 2 months, 3 weeks ago

Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96

Last updated 1 month, 4 weeks ago

Связь: @inf_pw

Last updated 2 months, 2 weeks ago