Группа "ШРАМА" 204 полк СпН "АХМАТ" ЛНР
Last updated 2 months, 3 weeks ago
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor
Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva
Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Last updated 3 months, 3 weeks ago
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus
Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Last updated 3 months, 1 week ago
Віншуем вас з Калядамі! Зычым больш шчаслівых момантаў, цяпла і любові.
І вось яшчэ некалькі фактаў пра свята.
❄️ Першапачаткова Каляды мелі язычніцкія карані і сувязь з днём зімовага сонцастаяння. Калі на беларускія землі прыйшло хрысціянства, Каляды пачалі святкаваць на Раство. Доўжыўся святочны перыяд да Вадохрышча.
? Калядная вячэра. Пад абрус на стале клалі сена. Пачыналася вячэра з узыходам першай зоркі. Перад пачаткам вячэры гаспадар мог узяць лыжку куцці і пакласці яе на акно ці на парог – для продкаў.
⭐️ Калядоўшчыкі. Галоўным персанажам была каза. Яна лічылася сімвалам урадлівасці і дабрабыту, а яе смерць – сімвалам заканчэння старога году. У старажытнасці калядоўшчыкаў прымалі за духаў памерлых продкаў, якія вярталіся ў хату. З прыходам хрысціянства іх пачалі ўспрымаць як валхвоў, якія апавяшчалі ўсіх пра нараджэнне Хрыста.
Каляды маюць шмат значэнняў, але дакладна цешыць тое, што беларусы і беларускі ўсё часцей звяртаюцца да ўласных традыцый, калі ладзяць імпрэзы і сямейныя святы?
Дарагія беларусы! Віншуем вас з Калядамі!
Мы ўсцешаныя, што гэты год вы былі з намі. Што звярталіся да нас, прасілі дапамогі — дзеля гэтага мы і працуем. Што знаходзілі сілу і магчымасць дапамагчы тым, хто мае ў гэтым патрэбу ❤️
Тым, хто шукае дом — зычым знайсці яго і жыць у спакоі. Тым, у каго гарыць агонь у сэрцы — нязгаснай надзеі. Тым, каго апанаваў страх і знямога — добрых людзей поруч. Тым, хто жыве ў чаканні — веры ў тое, што аніводная гара назаўсёды не закрые сонца.
Мы ўсе — часткі салідарнасці, вядомай усяму свету. Гэта неразбуральная сіла, што робіць нас адметнымі і праз што мы трымаем нашу барацьбу. Нас яднае любоў.
? Падтрымайце дзяцей палітвязняў праз праект «Калядная пошта» — вось спасылка на данат.
Няхай вашыя добрыя справы чуе і бачыць Сусвет!
? "Галасы праз межы" — вынікі эстафеты ў падтрымку Беларусі
Што атрымалася, а што не, ці ўдалося сабраць грошы для палітвязняў і пацярпелых ад рэжыму? Як рэагавала на праект замежная аўдыторыя? Ці ўдалося аб'яднаць дыяспары?
Пра гэта і не толькі — стрым на Еўрарадыё. Далучайцеся наўпрост зараз!
https://www.youtube.com/watch?v=c7e4MRAMsnk
?Запрашаем на Art Craft House Christmas!?
21 снежня з 11:00 да 19:00
22 снежня з 11:00 да 20:00 на Scena Chmielna (Nowy Świat 27a) адбудзецца святочны калядны Арт Маркет.
На мерапрыемстве вы знойдзеце:
?біжутэрыю,
?свечы і дэкор для дома,
?ёлачныя ўпрыгажэнні,
?хатні шакалад, калбасу, зефір і пастылу,
?натуральную касметыку і мыла,
?кераміку, вырабы з скуры і дзіцячыя цацкі,
?ручную вышыўку крыжыкам,
адзенне.
?Гэта цудоўны шанец абраць падарункі для сябе і сваіх блізкіх і правесці час у атмасферы каляднай цеплыні
⭐️Сардэчна запрашаем
? Месца: Nowy Świat 27a, Варшава
? Час: 21 снежня з 11:00 да 19:00, 22 снежня с 11:00 да 20:00
*?Мігранты, уцекачы, выгнанцы: як назваць сотні тысяч беларусаў, вымушаных пакінуць радзіму*
Міжнародны дзень мігранта адзначаецца сёння, 18 снежня, ва ўсім свеце. Гэты дзень быў запачаткаваны ў 1990 годзе Генеральнай асамблеяй ААН і найперш тычыўся эканамічных перасяленцаў. Дата была выбраная невыпадкова — у гэты дзень была прынятая Міжнародная канвенцыя аб абароне правоў усіх працоўных мігрантаў і членаў іх сем’яў.
За 34 гады ад той даты шмат што змянілася і сёння ўсё болей і болей людзей у розных краінах вымушаныя пакідаць свой дом і мяняць звыклы лад жыцця з-за вядзення баявых дзеянняў, войнаў і палітычных матываў.
Гэтая праблема не абмінула і беларусаў. Такім чынам, міграцыя ператварылася ў бежанства, альбо ўцякацтва.
Чытаць па спасылцы ?**** https://spring96.org/be/news/116971
Стала вядома, што ўчора скончыла жыццё самагубствам Святлана Круцікава. Жанчына пражывала ў пінскім раёне і некалькі разоў была асуджана па "экстрэмісцкіх" артыкулах да арышту. Так, апошні суд адбыўся 6 лістапада ў Пінску за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў".
Па меркаванні знаёмых жанчыны, яна не вытрымала вобшукаў, пазбаўлення волі, праверак і рэгулярнага псіхалагічнага ціску з боку міліцыі. 10 снежня Святлана кінулася пад цягнік. Людзі кажуць, што іншых абставінаў для такога ўчынку ў жанчыны быць не магло - яна была вельмі актыўнай і жыццярадаснай.
Группа "ШРАМА" 204 полк СпН "АХМАТ" ЛНР
Last updated 2 months, 3 weeks ago
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor
Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva
Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Last updated 3 months, 3 weeks ago
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus
Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Last updated 3 months, 1 week ago