Вітовіч Андрэй

Description
Ваенны сакратар БНС
Сувязь: bvr.bns@proton.me
Advertising
We recommend to visit

Тэлеканал Белсат

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Last updated 1 month, 3 weeks ago

Связь: @inf_pw

Last updated 1 month, 2 weeks ago

Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96

Last updated 1 month, 3 weeks ago

8 months, 4 weeks ago

БУДЗЕ НЕЗАЛЕЖНАЙ БЕЛАРУСЬ — БУДЗЕ ЎСЁ. У ТЫМ ЛІКУ MOВA I КУЛЬТУРА. НЯ БУДЗЕ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ — ХУТКА НЯ БУДЗЕ НІЧОГАПрарочыя словы, сказаныя калісьці нашым нацыянальным лідэрам Васілём Быкавым.

У 1991 годзе нашая краіна атрымала фармальную незалежнасьць, аднак хутка трапіла спачатку пад рэжым унутранай акупацыі, а цяпер ужо амаль пад поўны кантроль маскоўскіх захопнікаў.

Рэальную незалежнасьць беларусам яшчэ давядзецца здабыць у баях і выпрабаваньнях. Бо ўсё значнае патрабуе вялікай платы, іншай цаны. Тут дзейнічаюць свае гістарычныя прычыны.

Таму памятаем, што сваю сапраўдную свабоду мы здабудзем толькі самі. Яе нам не падаруе ніхто.

У ХХ ст. эўрапейскія краіны не падтрымалі рэальна нашую барацьбу за незалежнасьць, бо кожная дзяржава мае свае інтарэсы. Узгадаем яшчэ досьвед Другой сусьветнай вайны, калі нават Польшчу, урад якой знаходзіўся тады ў Лёндане, а тысячы польскіх жаўнераў змагаліся на франтах супраць немцаў, аддалі ў лапы Сталіну.

Спадзяемся, што цяпер Захад зрабіў высновы з гісторыі.

Узгадваем сёньня ўсіх герояў, што аддалі сваё жыцьцё за Вольную Беларусь. Гуртуемся разам і ўзмоцнена змагаемся далей. Перамога будзе!

Са сьвятам 25 жніўня!

8 months, 4 weeks ago

КРАМЛЁЎСКАЯ МАФІЯ ЗАБІЛА ВАЖАКОЎ ВАГНЭРАЎЦАЎЦэлы месяц усе абмяркоўвалі, што далей будзе рабіць Прыгожын і яго банда. Захопяць Польшчу з Афрыкай у дадатак, будуць бараніць дыктатара ў Менску ці нешта яшчэ.

Але збіцьцё самалёта паставіла кропку ў гэтай гісторыі. Гаспадары Крамля занадта помсьлівыя.

Пабачым хутка, чым гэта абернецца для "гаранта", які, паводле яго словаў, выгандляваў бясьпеку для кіраўніцтва "Групы Вагнэра".

9 months, 2 weeks ago
**ЦЫВІЛЬНЫЯ АХВЯРЫ РАСЕЙСКАЙ АГРЭСІІ**Амаль 30 тысяч …

ЦЫВІЛЬНЫЯ АХВЯРЫ РАСЕЙСКАЙ АГРЭСІІАмаль 30 тысяч пацьверджаных ахвяраў і пацярпелых ад дзеяньняў маскоўцаў. Велізарная, але няпоўная лічба.

Як сьведчаць афіцыйныя дадзеныя з апошніх абменаў забітымі жаўнерамі, на пачатку жніўня ва Ўкраіну вярнуліся 44 целы памерлых герояў, а Маскве перадалі 160. У ліпені суадносіны былі 62 і 160. Як бачым, акупанты ўжо зараз на полі бою ў "мясных штурмах" стараюцца выкупіць сваю віну.

9 months, 2 weeks ago

ІНФАРМАЦЫЯ ПРА ХОД ВАЙНЫ ВА ЎКРАІНЕ ЗА ПЕРЫЯД З 30 ЛІПЕНЯ ДА 5 ЖНІЎНЯНа мінулым тыдні ўзрасла інтэнсыўнасьць баявых дзеяньняў. Адбылося каля 250 баявых сутыкненьняў.

Вораг не спыняе тэрор, наносячы ракетна-авіяцыйныя ўдары, у тым ліку па шпіталі ў Херсоне й зернесховішчах Адэсы ды Ізмаіла. Паведамлялася таксама пра атаку з тэрыторыі Беларусі, але гэта не было пацьверджана.

Маскоўцы за азначаны перыяд нанесьлі каля 40 ракетных і 400 авіяцыйных удараў. Выкарыстоўваліся таксама ўдарныя дроны “Shahed”, але большасьць іх была зьнішчаная.

📍Беларускі накірунак – сітуацыя бяз зьменаў.

📍Северскі накірунак (Сумская і Чарнігаўская вобласьці) – сітуацыя не зьмянілася.

📍Слабажанскі накірунак (Харкаўская вобласьць) – бяз зьменаў.

📍Купянскі накірунак (Харкаўская вобласьць) – акупанты спрабавалі весьці наступальныя дзеяньня каля паселішчаў Навасёлаўскае, Сінькоўка, але выніку не атрымалі.

📍Сватаўскі накірунак (Луганская вобласьць) – украінскія войскі здолелі стабілізаваць сітуацыю на гэтай дзялянцы фронту.

📍Ліманскі накірунак (Данецкая вобласьць) – цяжкія баі ў Серабранскім лясьніцтве і каля Белагораўкі. Украінскія войскі ў стралковых баях і артылерыяй здолелі нанесьці істотную шкоду пераважаючым сілам ворага.

📍Бахмуцкі накірунак (Данецкая вобласьць) – тэмп украінскага наступу на гэтым накірунку запаволіўся. Маскалі падцягнулі значныя рэзэрвы. Баі ідуць у сяле Кляшчэеўка, каля Андрэеўкі ды Курдзюмаўкі.

📍Аўдзееўскі накірунак (Данецкая вобласьць) – вораг бесперапынна атакуе ў ваколіцах Аўдзееўкі і Першамайскага, але лінія сутыкненьня не зьмянілася.

📍Мар’інскі накірунак (Данецкая вобласьць) – працягваюцца цяжкія баі ў заходняй частцы Мар’інкі, у раёне Стараміхайлаўкі і Краснагораўкі.

📍Шахцёрскі накірунак (Данецкая вобласьць) – пасьля вызваленьня Старамаёрскага на мінулым тыдні баі ідуць каля населеных пунктаў Ураджайнае, Прыютнае, Благадатнае.

📍Запарожскі накірунак – цяжкія баі з пераменным посьпехам каля Рабоціна ды Вербавага.

📍Херсонскі накірунак – сітуацыя бяз зьменаў. Адбываюцца сутычкі на выспах Дняпра.

Украінская авіяцыя за мінулы тыдзень нанесла каля 60 удараў на месцах засяроджваньня асабовага складу, узбраеньня дый вайсковай тэхнікі акупантаў. Артылерыя й ракетчыкі зьнішчылі каля 13 комплексаў супрацьпаветранай абароны, 65 артылерыйскіх сістэмаў, 9 станцыяў радыёэлектроннай барацьбы, 7 пунктаў кіраваньня ворага.

9 months, 2 weeks ago
**АДМОВІЦЦА АД КУЛЬТУРНЫХ СУВЯЗЯЎ З МАСКВОЙ**Учора …

АДМОВІЦЦА АД КУЛЬТУРНЫХ СУВЯЗЯЎ З МАСКВОЙУчора Пуцін (асоба, на якую Міжнародны Крымінальны Суд выдаў ордэр на арышт) праводзіў нараду са сваім урадам. Абмяркоўвалася пытаньне інтэграцыі акупаваных украінскіх тэрыторыяў у "общероссийское культурное пространство".

У бліжэйшы час яны зьбіраюцца надрукаваць і даставіць больш за 2,5 млн. асобнікаў кніг у 2300 бібліятэк падкантрольных абласьцёў Украіны. Будуць прасоўваць "интерес к великой русской литературе".

Ня гледзечы на тое, што баявыя дзеяньні яшчэ ня скончаныя, маскоўцы не спыняюць сваю імпэрскую палітыку асыміляцыі.

Выснова для нас: пашыраць ужываньне роднай мовы паўсюль і любымі разумнымі сродкамі, бо гэта падмурак нацыянальнай бясьпекі й абароны.

Нагадваю, што было відавочна паўстанцам-каліноўцам у 1864 годзе, калі яны напісалі: «Мы адмаўляемся ад усялякай супольнасьці з Масквой; паміж воляй і дэспатызмам, паміж сьвятлом і азыяцкай цемрай ня можа быць думкі пра згоду. Там бездань, якую Масква ня
здолее нічым запоўніць; там барацьба на сьмерць».

9 months, 3 weeks ago
**АМБАСАДАР ЗША ПРЫ ААН: КОЖНАЯ** **АТАКА …

АМБАСАДАР ЗША ПРЫ ААН: КОЖНАЯ АТАКА ГРУПЫ ВАГНЭРА БУДЗЕ ЎСПРЫНЯТАЯ ЯК АТАКА З БОКУ РАСЕІПрадстаўніца Злучаных Штатаў Thomas-Greenfield ясна адказала на пытаньне пра магчымую пагрозу для Польшчы і краінаў Балтыі з боку наймітаў-вагнэраўцаў.

Нават дыктатар, спужаўшыся як развіваецца расейская інфармацыйна-псыхалагічная аперацыя, заявіў сёньня, што "Сувальскі калідор яму не патрэбны".

З другога боку, да нас працягваюць надыходзіць паведамленьні ад патрыётаў на родных землях, з якіх вынікае, што маскалі размясьцілі сваю тактычную атамную зброю пад Асіповічамі.

Хутчэй за ўсё вагнэраўцы там, каб прыкрываць гэтую базу.

9 months, 3 weeks ago

ІНФАРМАЦЫЯ ПРА ХОД ВАЙНЫ ВА ЎКРАІНЕ ЗА ПЕРЫЯД З 23 ДА 29 ЛІПЕНЯВораг працягвае канцэнтраваць свае асноўныя высілкі на Купянскім, Ліманскім, Бахмуцкім, Аўдзееўскім і Мар’інскім накірунках. Баявыя сутыкненьні адбываліся прыкладна з такой самай інтэнсіўнасьцю, як і ў папярэдні перыяд.

*📍Беларускі накірунак* – сітуацыя бяз істотных зьменаў. У Беларусь працягваюць прыбываць калёны баевікоў «Групы Вагнэра». Пагрозы для Ўкраіны яны цяпер не ствараюць.

*📍Северскі накірунак (Сумская і Чарнігаўская вобласьці)* – захоўваецца прысутнасьць ворага.

*📍Слабажанскі накірунак (Харкаўская вобласьць)* – бяз зьменаў.

*📍Купянскі накірунак (Харкаўская вобласьць)* – акупанты спрабавалі весьці наступальныя дзеяньня каля паселішча Навасёлаўскае, але безвынікова.

*📍Сватаўскі накірунак (Луганская вобласьць)* – украінскія войскі спынілі варожы наступ каля Кармазінаўкі. Вораг часткова адкінуты назад.

*📍Ліманскі накірунак (Данецкая вобласьць)* – беспасьпяховыя атакі маскоўцаў ў раёне Торскага, Серабранскага лясніцтва і Белагораўкі.

*📍Бахмацкі накірунак (Данецкая вобласьць)*– гераічнае ўкраінскае войска пакрысе ідзе наперад на флангах Бахмута. Найбольш цяжкія баі ішлі каля Кляшчэеўкі, Багданаўкі і Арэхава-Васільеўкі.

*📍Аўдзееўскі накірунак (Данецкая вобласьць)*– атрымоўваецца пасьпяхова адбіваць атакі ў Аўдзееўцы дый каля Невельскага.

*📍Мар’інскі накірунак (Данецкая вобласьць)* – украінскія сілы абароны стрымліваюць ціск маскоўцаў у Мар’інцы.

*📍Шахцёрскі накірунак (Данецкая вобласьць)*– посьпех украінскай марской пяхоты і штурмавых груп УДА (Украінскай Добраахвотніцкай Арміі), яктя пасьля жорсткіх баёў вызвалілі Старамаёрскае і замацаваліся ў паселішчы.

*📍Запарожскі накірунак* – акупанты спрабуюць стрымаць украінскі наступ. Інтэнсіўныя баі каля Прыютнага.

*📍Херсонскі накірунак*– сітуацыя бяз збменаў. Украінскі плацдарм на левым беразе Дняпра застаецца.

Украінскія наступальная аперацыя на Мелітопальскім і Бярдзянскім накірунках працягваецца. Некаторыя назіральнікі адзначаюць, што пачынаецца асноўная фаза ўкраінскага наступу, бо ЗСУ падыйшлі непасрэдна да г.зв. “Лініі Суравікіна”.

9 months, 3 weeks ago

МАРСКІЯ ДРОНЫ-КАМІКАДЗЕ, ЯКІМІ ЎКРАІНЦЫ РУЙНУЮЦЬ КРЫМСКІ МОСТCNN дэманструе відэа марскога дрона-камікадзэ ўкраінскай вытворчасьці.

Звычайна ва ўсіх буйных канфліктах расейскі чарнаморскі флот сканчваў свой шлях на дне мора. Туды яму й дарога!

9 months, 3 weeks ago
**ДАВАЙЦЕ ПЕРАСТАНЕМ ТАНЬЧЫЦЬ ПАД ДЭЗІНФАРМАЦЫЮ ПУ …

ДАВАЙЦЕ ПЕРАСТАНЕМ ТАНЬЧЫЦЬ ПАД ДЭЗІНФАРМАЦЫЮ ПУ І ЛУАрвыдас Анушаўскас, міністр абароны Летувы, напісаў добры допіс на старонцы ў Facebook.

Пакуль варожая прапаганда спрабуе запужваць беларусаў «страшнымі» вагнэраўцамі, кувалдамі і «прогулками в Варшаву», разумны чалавек заклікае адрозьніваць рэальнасьць ад псіхалагічнай аперацыі.

Некалькі цытатаў:
*«.... мала хто зьвяртае ўвагу.., што да апошняга часу месцы дыслакацыі польскага войска знаходзіліся... ў цэнтральнай і заходняй [Польшчы]. Апошнія гады Польшча шмат робіць для павелічэння войска, ствараючы новыя базы... за 50-150 км ад мяжы...»

«... вернемся да Летувы, дзе вайсковыя часткі разьмешчаныя за 20, 30, 40, 50, 80 км ад мяжы з агрэсарам... Не забудзем і саюзных амэрыканцаў, якія разам з нашымі жаўнерамі знаходзяцца за 15-20 км. ад мяжы ў... Пабрадэ.»

“давайце перастанем баяцца свайго ценю і паспрабуем не недаацэньваць магчымасьці нашых вайскоўцаў, якія ... будуць мець дадатковыя... магчымасьці - HIMARS, NASAMS, радыёэлектронная барацьба...”*

9 months, 4 weeks ago
**АБОЕ РАБОЕ**Масква ўзмацняе сувязі з адным …

АБОЕ РАБОЕМасква ўзмацняе сувязі з адным са сваіх нешматлікіх хаўрусьнікаў - камуністычным рэжымам у Паўночнай Карэі.

25 ліпеня з двухдзённым візытам туды накіраваўся міністр абароны Расеі "фанэрны маршал" Шайгу. КНДР сьвяткуе "перамогу ў вайне" 1950-53 гадоў, якую яна сама пачала і ніякіх вынікаў не дасягнула.

Важным гэты візыт зьяўляецца таму, што будуць абмяркоўвацца варыянты супрацоўніцтва. Выглядае, што камуністычная Карэя можа надаць вайсковую дапамогу, бо валодае адпаведным патэнцыялам, здольнасьцю выпускаць сучасную зброю.

Некаторыя аналітыкі спекулююць, што дыктатар у Пхэньяне можа перадаць маскоўцам снарады і ракеты са сваіх арсэналаў, а таксама дазволіць добраахвотнікам удзельнічаць у вайне з Украінай.

У адказ Расея адмовіцца ад выкананьня санкцыяў ААН супраць КНДР.

За вайсковую дапамогу Расея расплоціцца харчамі, бо жыхары "камуністычнага раю" паміраюць ад голаду.

We recommend to visit

Тэлеканал Белсат

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Last updated 1 month, 3 weeks ago

Связь: @inf_pw

Last updated 1 month, 2 weeks ago

Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96

Last updated 1 month, 3 weeks ago