ГЛАВНЫЙ КАНАЛ 👇🏻
https://t.me/zavidushkimoi
Last updated 2 days, 4 hours ago
القناة عبارة عن جولات انستغراميه مع بتس.
#بثوث الاعضاء مترجمة ♡.
#ثريد تجمع كل الاعضاء ♡.
#حلقات ران بتس مترجمة ♡.
#فيديوهات من الكونسرت مترجمة ♡.
Last updated 10 months, 2 weeks ago
Прафесійныя і адукацыйныя праграмы на ваш густ і сферу дзейнасці. Адбіраем рэзідэнцыі, стажыроўкі, конкурсы праектаў, воркшопы і многае іншае, даступнае для беларускіх творцаў і культменеджараў.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat
Last updated 3 weeks, 4 days ago
🛍 У адным з супермаркетаў Менску. Але мяркую, што можна такое пабачыць і ў іншых крамах з насеннем.
🖌 Хіба на вечар той можна забыцца?
...Сонца за борам жар-птушкай садзіцца,
Штосьці спявае пяшчотнае бор,
Пахне чабор,
Пахне чабор...
(Броўка)
👩🏫 Прыгадайма значэнне слова, ці скарыстаймася падказкаю.
*👉 Цэдаль — прыстасаванне ці рэчыва для працэджвання* (ачысткі) вадкасцяў альбо газаў ад непатрэбных прымесяў (~~фільтр~~).
❌ ДАЦЬ ПУДЛА
💁 Памыліцца, схібіць. **🖌 І як *далі яны такога пудла! Варту знялі тады, калі яна была найболей патрэбна. Дапусціліся да таго, што пратакол папаў у рукі паліцыі (Я. Колас. На ростанях).*
👩🏫 Прыгадайма значэнне слова, ці скарыстаймася падказкаю.
*👉 Балонка — частка вуха, якая непасрэдна ўспрымае вібрацыі 👂*(~~перапонка~~)
🥃 Вядома, алкаголь шкодны для здароўя, але калі выбіраць трунак, то, мо, беларускі 🤔😊
🔪 ДА РУЧКІ
💁 Да бязвыхаднага становішча, да поўнай непрыгоднасці (дабіваць, даводзіць).
🧑🎓 Відаць, на пачатку свайго яшчэ нефразеалагічнага жыцця спалучэнне да ручкі ўступала ў кантакт з дзеясловам зрэзацца і дастасоўвалася, напрыклад, да нажа або сярпа, якія ад доўгага карыстання зрэзваліся ледзь не да самай ручкі і станавіліся непрыгоднымі. Фразеалагізаваўшыся, выраз стаў спалучацца з рознымі дзеясловамі-суправаджальнікамі і ў залежнасці ад гэтага пашыраў свой сэнс.
🖌 Піла так затупілася, што бацька дзіву даўся: — Ну, дабілі пілу да ручкі! (Л. Левановіч. Шчыглы).
👩🏫 Прыгадайма значэнне слова, ці скарыстаймася падказкаю.
*👉 Адзінец — вялікі палец 👍
👉 Адзінец — жывела, якая адбілася ад статку 🦬
👉 Адзінец — бабыль (мужчына без сям'і) 🙎♂️*
🪰 Увечары над ракой было ціха, вельмі прыемна, і нават не назалялі камары. (Мікуліч).
#слоўнік
ГЛАВНЫЙ КАНАЛ 👇🏻
https://t.me/zavidushkimoi
Last updated 2 days, 4 hours ago
القناة عبارة عن جولات انستغراميه مع بتس.
#بثوث الاعضاء مترجمة ♡.
#ثريد تجمع كل الاعضاء ♡.
#حلقات ران بتس مترجمة ♡.
#فيديوهات من الكونسرت مترجمة ♡.
Last updated 10 months, 2 weeks ago
Прафесійныя і адукацыйныя праграмы на ваш густ і сферу дзейнасці. Адбіраем рэзідэнцыі, стажыроўкі, конкурсы праектаў, воркшопы і многае іншае, даступнае для беларускіх творцаў і культменеджараў.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat
Last updated 3 weeks, 4 days ago