Dive into the Ultimate Free Library: Your One-Stop Hub for Entertainment!

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Description
Прафесійныя і адукацыйныя праграмы на ваш густ і сферу дзейнасці. Адбіраем рэзідэнцыі, стажыроўкі, конкурсы праектаў, воркшопы і многае іншае, даступнае для беларускіх творцаў і культменеджараў.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat
Advertising
We recommend to visit

ГЛАВНЫЙ КАНАЛ 👇🏻
https://t.me/zavidushkimoi

Last updated 1 month, 3 weeks ago

القناة عبارة عن جولات انستغراميه مع بتس.
#بثوث الاعضاء مترجمة ♡.
#ثريد تجمع كل الاعضاء ♡.
#حلقات ران بتس مترجمة ♡.
#فيديوهات من الكونسرت مترجمة ♡.

Last updated 10 months ago

Прафесійныя і адукацыйныя праграмы на ваш густ і сферу дзейнасці. Адбіраем рэзідэнцыі, стажыроўкі, конкурсы праектаў, воркшопы і многае іншае, даступнае для беларускіх творцаў і культменеджараў.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat

Last updated 1 week, 2 days ago

1 week, 1 day ago
***✨*** **International Fund for Cultural Diversity …

International Fund for Cultural Diversity - #конкурс_грантаў на рэалізацыю праектаў ад ЮНЕСКА

*▫️Для каго: #НДА.
*▫️Калі:** 12-24 месяцаў.

Міжнародны фонд культурнай разнастайнасці, заснаваны ў адпаведнасці з Канвенцыяй 2005 года «Аб ахове і заахвочванні разнастайнасці форм культурнага самавыяўлення», аб'яўляе 15-ы конкурс заявак на праектныя гранты для краін, якія развіваюцца, якія з'яўляюцца Бакамі Канвенцыі 2005 года.

Прапановы па праектах павінны садзейнічаць:
- рэалізацыі і/або распрацоўка палітыкі і мер, якія аказваюць прамое структурнае ўздзеянне на стварэнне, вытворчасць, распаўсюджванне і доступ да разнастайнасці культурных тавараў і паслуг
- умацаванне патэнцыялу дзяржаўных устаноў і арганізацый грамадзянскай супольнасці для падтрымкі жыццяздольных мясцовых і рэгіянальных культурных індустрыі і рынкаў.

🔸Максімальная сума фінансавання складае 100 000 USD.

*Ддл:* 14 чэрвеня.
👉Падаць заяўку.

#актывізм #грамадскія_праекты #грант

1 week, 2 days ago
1 week, 3 days ago

*🔥Адразу чатыры (!) адукацыйныя магчымасці прапампаваць вашыя навыкі ў менеджменце*!

*1️⃣ «Майстэрства персанальнага менеджменту: эфектыўная самаарганізацыя» – анлайн- і афлайн-#майстар_клас у межах праекта Imagine Y ад каманды Bel.biz
▫️Калі*: 24 красавіка, 17:30-20:00.
▫️**Дзе: Twarda 14/16, #Варшава, #Польшча + анлайн

На трэнінгу вы навучыцеся стратэгіям, якія неабходныя для дасягнення асабістых і прафесійных мэт, аптымізацыі часу, павышэнні самаарганізацыі і прадуктыўнасці. Спікерка Таня Кавалёнак – экспертка з вялікім досведам у персанальным і арганізацыйным развіцці.

👉Зарэгістравацца.

2️⃣ «Mini MPA – Уводзіны ў менеджмент дзяржаўных установаў» - адукацыйны айнлан-#курс павышэння кваліфікацыі ад Вольнага Беларускага Ўніверсітэта

▫️Калі: 9 траўня - 15 жніўня.
▫️Дзе: #анлайн

Мэта курсу – паказаць беларускаму грамадству, у тым ліку менеджарам дзяржсектару і шырокай грамадскасці, эфектыўныя і сучасныя падыходы да вырашэння праблемаў кіравання дзяржавай і адказаў на сучасныя выклікі.

Ддл: 5 траўня.
👉Падаць заяўку.

*3️⃣ Youth SPACE - афлайн-#трэнінг ад праграмы лідарства для моладзі Міжнароднага фонду выбарчых сістэм (IFES) і праекта "Справа Выбару"
▫️Калі*: 18-19 траўня.
▫️**Дзе: #Варшава, #Польшча

Запрашаюцца актыўныя моладыя людзі ва ўзросце 25-30 гадоў. Вы атрымаеце навыкі эфектыўнага проджэкт-менеджменту, веды па распрацоўцы медыяпраектаў, а таксама магчымасць распрацаваць і рэалізаваць уласныя грамадскія праекты з далейшай падтрымкай.

▫️Прадстаўляецца жыллё, ежа, транспарт.

Ддл: 28 красавіка.
*👉***Падаць заяўку.

4️⃣“Збіраем каманду мары!” - новы анлайн-курс ад БНМС “РАДА”
▫️Калі: штопанядзелак + шточацвер ў 18:30 Мінск, пачынаючы з 2 траўня.
▫️Дзе: #анлайн.

Курс пра тое, як збіраць крутыя каманды для сваіх праектаў і эфектыўна, клапатліва, этычна выбудоўваць сумесную працу.
Ідэальна пасуе тым, хто толькі плануе стварыць каманду, каб рэалізаваць свае ідэі, ці ўжо працуе ў камандзе і хоча палепшыць камунікацыю ўнутры. Неабавязкова быць лідарам/_кай сваёй каманды.

Ддл: 28 красавіка.
👉Праграма і рэгістрацыя

**💫Паведаміць пра вашыя мерапрыемствы, вакансіі альбо пошук працы можна ў @sekktor_chat. Рамкі тэмаў: культура, мастацтва і творчыя індустрыі, грамадства і актывізм.**
#адукацыя #арт_менеджмент #грамадскія_праекты

2 weeks, 1 day ago
***🎉*** **«Беларускія магістраты» шукаюць у каманду …

🎉 «Беларускія магістраты» шукаюць у каманду піяршчыка - #вакансія

Шукаюць PR-спецыяліста ў каманду праекта «Беларускія магістраты».

*🔸 «Магістраты»* дапамагаюць беларускім ініцыятывам стаць на ногі і аб’ядноўвае людзей для супольнага запуску праектаў. Для гэтага прыдумалі зручную сістэму, у якой беларусы добраахвотна і рэгулярна інвестуюць у тую ці іншую ініцыятыву. Так, напрыклад, было з выдавецтвам Андрэя Янушкевіча «Кнігаўка». Падтрымаць магістрат захацела больш за 300 чалавек. Цягам паўгода яны штомесяц данацілі па 10 долараў і сабралі для выдаўца даволі сур’ёзную суму.

👉 Калі вам цікавая гэта тэма – калі ласка, адгукайцеся на вакансію і пішыце ў прыват да @brest224000

#грамадскія_праекты #актывізм #сацыяльная_праца

2 weeks, 1 day ago
***📷*** **Becoming Poison: A Lens On …

📷 Becoming Poison: A Lens On The Toxic World of Plastic - #конкурс фатаграфіі пра пластык

*▫️Для каго:* #фатографы і #фотамастакі.

Запрашаюць прапанаваць фатаграфіі для публікацыі ў фатаграфічным выданні. Праект прысвечаны вывучэнню і раскрыццю глыбокага ўздзеяння пластыка ў яго розных формах.

Фатаграфіі павінны адпавядаць катэгорыям:
▪️Яркія выявы пластыка ў розных асяроддзях: ад гарадскіх пейзажаў да аддаленых прыродных месцаў.
▪️Фатаграфіі, якія паказваюць, як людзі штодня ўзаемадзейнічаюць з пластыкам у спажывецкай культуры.
▪️Эстэтычная прывабнасць матэрыялу.
▪️Спалучэнне штучнага інтэлекту з тэмай пластыка.

🔸Адабраныя фатографы робяць узнёсак на выдаўніцтва кнігі – 45 EUR.

Арганізатары прапануюць:
- публікацыю ў выданні
- экзэмпляр выдання
- запрашэнне на публікацыю
- магчымасць быць прадстаўленымі на Impeached Online
- магчымасць прадаваць працы праз партнёраў Impeached.

*Ддл:* 30 красавіка.
👉Падаць заяўку.

#фатаграфія #візуальныя_мастацтвы #самвыдат

2 weeks, 1 day ago
***💥*****Belarus Beehive 2.0 -** [**#конкурс**](?q=%23%D0%BA%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%83%D1%80%D1%81) **\_грантаў …

💥Belarus Beehive 2.0 - #конкурс _грантаў для арганізацый грамадзянскай супольнасці

*▫️Для каго:* #актывісты, #НДА, #культдзеячы, #творцы, #медыя і г.д.

Belarus Beehive 2.0 запускае конкурс грантаў для арганізацый грамадзянскай супольнасці, мэтай якога з’яўляецца падтрымка ініцыятываў, што спрыяюць дэмакратычным зменам. Праекты, скіраваныя на актывізацыю грамадскай дзейнасці і ўмацаванне салідарнасці, могуць атрымаць фінансаванне.

Хто можа ўдзельнічаць:
▪️ Зарэгістраваныя арганізацыі грамадзянскай супольнасці (АГС) як у Беларусі, так і за яе межамі.
▪️Нефармальныя групы беларусаў і беларусак як у Беларусі, так і за яе межамі.

Тэрмін рэалізацыі:
▪️Працягласць праектаў: 2-12 месяцаў.
▪️Прымальны бюджэт: 5000 - 60 000 EUR.

🔹Праекты могуць рэалізоўвацца самастойна або ў партнёрстве.

🔸Можна атрымаць больш за два гранты, але ў розных лотах.

*Ддл:* 1 траўня.
👉Падрабязней.

#актывізм #грамадскія_праекты #грант

3 weeks, 1 day ago
***✨*****ESC 2034: 0→1 -** [**#конкурс**](?q=%23%D0%BA%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%83%D1%80%D1%81) **мастацкіх …

ESC 2034: 0→1 - #конкурс мастацкіх прац у #Нідэрланды

*▫️Для каго:* #мастакі, #дызайнеры і інш. #творцы.

Запрашаюць даследаваць бачанне будучыні праз складанае ўзаемадзеянне тэхналогій, прыроды і чалавецтва. Тэма гэтага года – «дзесяцігоддзе ў будучыню». Цікавяць футурыстычныя дыялогі, пытанні «ці змогуць намаганні ў галіне ўстойлівага развіцця вытрымаць выпрабаванне часам», «штучны інтэлект стане выклікам або саюзнікам», «які будзе стан прыроды праз дзесяць гадоў» і г.д. Вітаюцца крытычныя працы розных фарматаў: спекулятыўны #дызайн, #media_art, змешаная тэхніка і г.д. Запланавана выстава ў Нідэрландах.

*Ддл:* 20 красавіка.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты

3 weeks, 1 day ago
*****🌿***** [**#конкурс**](?q=%23%D0%BA%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%83%D1%80%D1%81)**-**[**#рэзідэнцыя**](?q=%23%D1%80%D1%8D%D0%B7%D1%96%D0%B4%D1%8D%D0%BD%D1%86%D1%8B%D1%8F) **па стварэнні гарадскіх інсталяцый …

*🌿 #конкурс*-#рэзідэнцыя па стварэнні гарадскіх інсталяцый у Нарва, Эстонія

*▫️Для каго: #архітэктары, #скульптары, #урбаністы, #дызайнеры, #мастакі і г.д.
*▫️Калі:** травень - чэрвень.

Запрашаюць стварыць гарадскую інсталяцыю, якая ўпрыгожыць і разнастаіць цэнтр горада Нарвы. Пераможца конкурсу будзе запрошаны ў #арт-рэзідэнцыю і зоймецца працэсам вытворчасці. Конкурс натхнёны тэмай «рэсурсы для будучыні». Чакаецца, што аўтары будуць выкарыстоўваць лакальныя, наяўныя і даступныя матэрыялы – напрыклад, перапрацаваныя, знойдзеныя ў наваколлях Нарвы. Гарадская інсталяцыя стане часткай спадарожнікавай праграмы TAB. Прапанавана 3 лакацыі на выбар: Стакгольмская плошча, плошча Паўля Крэса, Цёмныя сады.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- творчы грант 2000 EUR
- вытворчы бюджэт.

**🔥Ддл:** 12 красавіка.
👉Падаць заяўку.

#скульптура #публічныя_прасторы #архітэктура

3 weeks, 1 day ago
***🌈*** **The Queer and Trans Research …

🌈 The Queer and Trans Research - #грант-#рэзідэнцыя па мастацкаму даследаванню квір- і транс-супольнасцей у #Таронта, #Канада
*▫️Для каго: #творцы, дзейнасць якіх звязана з #квір і транс-супольнасцямі.
*▫️Калі:** 2024-2025.

Даследчая лабараторыя квір- і трансгендэраў Універсітэта Таронта запрашае творцаў, праца якіх засяроджана на жыцці, супольнасцях, гісторыі і культуры квір- і транс-людзей. Творчыя медыя могуць быць разнастайнымі: #фатаграфія, #скульптура, выяўленчае #мастацтва, #media_art, #тэатр, паэзія, драматургія, мастацкая #літаратура і г. д. Творца будзе працаваць на базе ўніверсітэта цягам году, чакаецца, што ён будзе ўцягнуты ва ўніверсітэцкае жыццё. Напрыканцы рэзідэнцыі адбудзецца выстава, чытанне, паказ альбо прэзентацыя незавершанай працы рэзідэнта.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- доступ да рэсурсаў універсітэта
- бюджэт на вытворчасць
- стыпендыю 20 000 USD.

**🔥Ддл:** 12 красавіка.
👉Падаць заяўку.

#арт #міждысцыплінарныя_праекты #даследванні

4 weeks, 1 day ago
***🌿*****ORTE - архітэктурная** [**#рэзідэнцыя**](?q=%23%D1%80%D1%8D%D0%B7%D1%96%D0%B4%D1%8D%D0%BD%D1%86%D1%8B%D1%8F) **ў** [**#Аўстрыя**](?q=%23%D0%90%D1%9E%D1%81%D1%82%D1%80%D1%8B%D1%8F)

🌿ORTE - архітэктурная #рэзідэнцыя ў #Аўстрыя

*▫️Для каго: #архітэктары, #урбаністы, спецыялісты па гарадскому развіццю, гарадскому і тэрытарыяльнаму планаванню і г.д.
*▫️Калі:** 1 - 3 месяцы ў 2024.

Шукаюць праекты, якія сканцэнтраваны на экалагічных і кліматычных пытаннях, а таксама на мясцовым узаемадзеянні. Менш цікавяць тэарэтычныя і навуковыя праекты, якія не звязаныя з Ніжняй Аўстрыяй.

Арганізатары прапануюць:
- выставачную прастору
- пражыванне
- працоўную прастору
- стыпендыю 1300 EUR / месяц.

*Ддл:* 30 красавіка.
👉Падаць заяўку.

#архітэктура #урбанізм #публічныя_прасторы

We recommend to visit

ГЛАВНЫЙ КАНАЛ 👇🏻
https://t.me/zavidushkimoi

Last updated 1 month, 3 weeks ago

القناة عبارة عن جولات انستغراميه مع بتس.
#بثوث الاعضاء مترجمة ♡.
#ثريد تجمع كل الاعضاء ♡.
#حلقات ران بتس مترجمة ♡.
#فيديوهات من الكونسرت مترجمة ♡.

Last updated 10 months ago

Прафесійныя і адукацыйныя праграмы на ваш густ і сферу дзейнасці. Адбіраем рэзідэнцыі, стажыроўкі, конкурсы праектаў, воркшопы і многае іншае, даступнае для беларускіх творцаў і культменеджараў.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat

Last updated 1 week, 2 days ago