WARTA – беларускае нацыянальнае медыя

Description
WARTA - Беларускае нацыянальнае медыя, створанае дзеля пашырэньня беларускага кантэнту, нацыянальнай палітычнай аналітыкі і асьветы.

YouTube: https://www.youtube.com/@wartabelarus
Сайт: https://warta.media/
Facebook: https://www.facebook.com/wartabelarus
Advertising
We recommend to visit

Тэлеканал Белсат

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Last updated 1 month, 1 week ago

Связь: @inf_pw

Last updated 1 month, 1 week ago

- пранк учун расм видеолар
- сториес учун расм видеолар


по поводу рекламы - #no

https://t.me/boost/prank_rasmlarr

Last updated 2 days, 6 hours ago

1 Tag, 2 Stunden her
**Толькі ў трох школах Украіны дагэтуль …

Толькі ў трох школах Украіны дагэтуль вывучаюць расейскую мову як асобны прадмет — моўны амбудсмен Украіны Тарас Крэміня

Да пачатку расейскай агрэсіі заняткі расейскай мовы былі ў каля 455 000 украінскіх школьнікаў. Сёньня ж расейскую мову асобна вывучаюць усяго 770 вучняў.

Украіна ментальна вырываецца з абдымкаў пачварнага "рускага міра".

1 Tag, 5 Stunden her

Ларыса Геніюш. Хрыстос уваскрос!

Хрыстос уваскрос!
і свет прачнуўся
вясной на голлечку бяроз.
Ударыў звон на Беларусі:
Хрыстос уваскрос!
Хрыстос уваскрос!
Хрыстос уваскрос з крыві і болю,
каб светач праўды не пагас.
Васкрос Ён для крывіцкіх сёлаў,
васкрос Ён, брацці, і для нас.
Так будзем помніць мы ў кайданах,
падняўшы сэрцы ўгару,
што так, як Бог ускрыжаваны,
уваскрэсне наша Беларусь!

1954

3 Tage, 21 Stunden her
1 Woche, 1 Tag her

Прыгожая ліквідацыя расейскага ЗРК Бук-М1

1 Woche, 2 Tage her
**85% пяцігадовых дзяцей у Кіеве валодаюць …

85% пяцігадовых дзяцей у Кіеве валодаюць роднай украінскай мовай

Такую лічбу агучыў кіраўнік грамадскай арганізацыі "Спільномова" Андрэй Кавалёў па выніках даследваньня.

1 Woche, 3 Tage her
26 красавіка 1929 года нарадзіўся Юры …

26 красавіка 1929 года нарадзіўся Юры Туронак – беларускі гісторык, сын міжваеннага заходнебеларускага дзеяча Браніслава Туронка. Пасмяротна ўзнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.

2 Wochen, 1 Tag her
**Кангрэс ЗША прагаласаваў за прарыўныя законы …

Кангрэс ЗША прагаласаваў за прарыўныя законы па Украіне: адобрана магутная дапамога і канфіскацыя расейскіх актываў

Аб'ём дапамогі складзе $61 мільярд.
Пентагон ужо падрыхтаваў новую партыю зброі і абяцае яе даставіць ва Украіну ледзь не праз тыдзень.

Таксама адобрана канфіскацыя расейскіх актываў у памеры $6 мільярдаў і перадача іх на дапамогу Украіне.

Акрамя гэтага прынятыя законы аб дапамозе Тайваню і Ізраілю, а таксама аб забароне ў ЗША папулярнай кітайскай сацсеткі Цік-Ток, якая таемна перадае звесткі карыстальнікаў ураду Кітая.

Па сусьветнай асі зла (Расея-Іран-Кітай) нанесены магутны ўдар.

Застаецца адобрыць законы Сенатам і прэзідэнтам ЗША.

2 Wochen, 2 Tage her
Грамадзянін ЗША Расэл Бэнтлі з 2014 …

Грамадзянін ЗША Расэл Бэнтлі з 2014 году ваяваў за рашыстаў. Вынік: на днях стала вядома, што яго выкралі і закатавалі да сьмерці расейскія вайскоўцы ў так званай ДНР.

2 Wochen, 2 Tage her
**Дональд Туск: Выпалім жалезам кожную здраду …

Дональд Туск: Выпалім жалезам кожную здраду і спробу дэстабілізацыі

Сярод затрыманых па падазрэньню ў працы на Расею – беларус.

Паблажлівасьці для супрацоўнікаў расейскіх службаў не будзе. Мы будзем адбіваць кожную здраду і спробу дэстабілізацыі - напісаў прэм'ер-міністар Польшчы Дональд Туск у сваіх сацыяльных сетках, маючы на ўвазе апошнія затрыманьні ў Польшчы.

У чацьвер Нацыянальная пракуратура паведаміла аб затрыманьні чалавека, які падазраецца ў дакладах аб гатоўнасьці дзейнічаць на карысьць спецслужбаў РФ. Грамадзяніну Польшчы Паўлу К. прад'яўлена абвінавачаньне.

«У яго задачы ўваходзіў збор і перадача вайсковай выведцы Расейскай Фэдэрацыі інфармацыі аб бясьпецы аэрапорту Жэшаў-Ясёнка. Гэта павінна было, у тым ліку, дапамагчы расейскім спэцслужбам спланаваць магчымы замах на кіраўніка замежнай дзяржавы — прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага», — гаворыцца ў паведамленьні пракуратуры.

У пятніцу ў Польшчы затрымалі двух падазраваных у нападзе на расейскага апазіцыянера Леаніда Волкава, паведаміла Цэнтральнае следчае бюро.
На Волкава, блізкага паплечніка нябожчыка Аляксея Навальнага, быў зьдзейснены напад у Вільні 12 сакавіка.
Паводле інфармацыі генпракурора Летувы, затрыманыя з'яўляюцца грамадзянамі Польшчы. Пра гэта ў пятніцу ў сацыяльных сетках заявіў прэм'ер-міністр Дональд Туск.

«Паляк, які дзейнічаў у супрацоўніцтве з расейскімі службамі, патэнцыйны забойца прэзыдэнта Зяленскага — арыштаваны 2 дні таму. Затрыманы беларус, які працаваў на расейцаў і замовіў двум палякам забойства паплечніка Навальнага. Забойцы таксама ўжо знаходзяцца пад вартай .Яны зьвязаныя з фанацкімі ультрас-коламі, - напісаў кіраўнік урада.

«Ніякай паблажлівасці для супрацоўнікаў расейскіх службаў не будзе». «Усякую здраду і спробу дэстабілізацыі мы будзем выпальваць жалезам», — падкрэсьліў прэм'ер-міністар.

3 Wochen, 2 Tage her

Відэа-факт: як арганізаваная Расеяй дыверсійная група брала штурмам гарадскі аддзел міліцыі ў Краматорску 12 красавіка 2014 году

https://www.youtube.com/watch?v=RLX8KlgmUN8

YouTube

Краматорск. Штурм горотдела милиции HD #вежливыелюди #русскаявесна #украина

12 04 2014 Краматорск Вежливый штурм горотдела милиции. #вежливыелюди #русскаявесна #украина

We recommend to visit

Тэлеканал Белсат

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Last updated 1 month, 1 week ago

Связь: @inf_pw

Last updated 1 month, 1 week ago

- пранк учун расм видеолар
- сториес учун расм видеолар


по поводу рекламы - #no

https://t.me/boost/prank_rasmlarr

Last updated 2 days, 6 hours ago