Unlock a World of Free Content: Books, Music, Videos & More Await!

Беларуская прастора «Робім разам»

Description
БЕЛАРУСКАЯ ПРАСТОРА Ў СЭРЦЫ ВАРШАВЫ♥️
Зваротная сувязь @robimrazamadmin

Фэйсбук :https://www.facebook.com/byrobimrazam
Інстаграм:https://www.instagram.com/byrobimrazam
Ютуб:https://www.youtube.com/@robimrazamby

Падтрымаць🤗☕️:https://www.buymeacoffee.com
Advertising
We recommend to visit

Тэлеканал Белсат

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Last updated 1 month, 1 week ago

Связь: @inf_pw

Last updated 1 month, 1 week ago

- пранк учун расм видеолар
- сториес учун расм видеолар


по поводу рекламы - #no

https://t.me/boost/prank_rasmlarr

Last updated 2 days, 6 hours ago

1 month, 1 week ago
**У нас цудоўная навіна** ***‼️***

У нас цудоўная навіна ‼️
Наша ініцыятыва таксама знайшла партнёраў сярод палякаў і зараз Вы зможаце пералічыць 1,5% ад сваёй
дэкларацыі на карысьць прасторы "Робім Разам".

Чым займаецца наша прастора ?
Гэта дзейснасць па наступных накірунках:
🔸️ Грамадска-палітычны беларуска-украінска-польскі цэнтр ( Міжмор'е)
🔸️ Аздараўляльны: йога, псіхолагічныя трэнінгі, масаж, сустаўная гімнастыка і медытацыя
🔸️ Адукацыйны: навучанне мовам, маляванне, урокі на гітары
🔸️ Культурніцкі: сустрэчы з вядомымі людзьмі, батлейкі, выставы, бел традыцыйныя танцы, бел.традыцыйныя абрады, выраб традыцыйных лялек
🔸️ Выставы, кірмашы, крама беларускіх тавараў
🔸️ Тактычная мэдыцына
🔸️ Бібліятэка
🔸️ Рэпетыцыі беларускіх гуртоў

❓️Як гэта зрабіць?

Перайдзіце на сайт podatki.gov.pl
і выберыце опцыю "E-Urząd Skarbowy Twój E-PIT".
У Вашай падатковай дэкларацыі PIT-37:

1️⃣ У раздзеле "K" дэкларацыі, які паказвае жаданне пералічыць 1,5% падатку на карысць арганізацыі грамадскай карысці (OPP), у пункце 148 увядзіце нумар:
🔺KRS 0000270261

2️⃣ У раздзеле "L", які прадстаўляе дадатковую інфармацыю, АБАВЯЗКОВА ПАКАЖЫЦЕ ў пункце 149
🔺МЭТА ВАШАГА ЎКЛАДУ: Bialorusska Przestrzeń Robim Razam 20170
і выкажыце сваю згоду на перадачу даных (пункт 150).

🏦 Для індывідуальных прадпрымальнікаў:

Калі вы карыстаецеся сістэму падаткаабкладання "Ryczałt" (PIT-28):

1️⃣ у пункце 251 Пазначце нумар KRS 0000270261
2️⃣ у пункце 253 Мэта пералічэння - Bialorusska Przestrzeń Robim Razam 20170

Калі вы карыстаецеся "Skala podatkowa" (PIT-36):

1️⃣ у пункце 520 Пакажыце нумар KRS 0000270261
2️⃣ у пункце 522 Мэта пералічэння - Bialorusska Przestrzeń Robim  Razam 20170

Калі вы карыстаецеся "Podatek liniowy" (PIT-36L):

1️⃣ у пункце 172 Пазначце нумар: KRS 0000270261
2️⃣ у пункце 174 Мэта пералічэння - Bialorusska Przestrzeń Robim  Razam 20170

🙏 Дзякуй за вашу гатоўнасць падтрымаць беларускую прастору "Робім Разам", пералічыўшы 1,5% падатку.
Толькі разам мы зможам заставацца беларусамі і перамагчы!

1 month, 1 week ago
**З Днём Волі, беларусы!**

З Днём Волі, беларусы!

*Ты чуеш, брат, як на прадвесьне
Вятры, лёд крышучы, гудуць,
Як на сваю радзіму зь песьняй
Зноў птушкі з выраю лятуць.

Пагоні сілы баявыя,
І вы рыхтуйцеся ў паход,
Каб зьнішчыў путы векавыя
Наш зьняволены народ.

Глядзіце ў будучыню сьмела!
Настаў доўгачаканы час.
Пад сьцягам бел-чырвона-белым
Чакае перамога нас.

Няхай жа меч Пагоні зьзяе!
Гартуйма нашу еднасьць, моц!
Вядзі нас, Воля прасьвятая,
Да новай славы, новых сонц!
Максім Танк
А мы запрашаем усіх на выставу карцін Алеся Пушкіна
🖼*

На бліжэйшыя тры тыдні час працы прасторы будзе змянёны:
🔺️ па будзёным дням ад 15:00 да 20:00
🔺️ па выходным дням ад 11:00 да 20:00

❕️Таксама на працягу выставы штодня а 19.00 гадзіне ❗️па будзеным дням і а 16.00 гадзіне па выходным❗️ можна будзе паглядзець аўтарскі фільм пра Алеся Пушніка❕️

📍 Адрас: pl. Konstytucji, 6
🕙 Пн-пт з 15:00 да 20:00
      Сб-ндз з 11:00 па 20:00
💬 Сувязь: @robimrazamadmin *📞 Тэлефон: +48 573 202 950*

👌 Чакаем у Беларускай прасторы
«Робім разам» / @byrobimrazam

1 month, 1 week ago
Беларуская прастора «Робім разам»
3 months, 1 week ago
Дзякуй, што вы з намі.***❤️***

Дзякуй, што вы з намі.❤️

Падпішыцеся, калі ласка, на наш ютуб, каб мы маглі рабіць анлайн трансляцыі для вас.
Калі вы не ў Беларусі і для вас гэта бяспечна.

https://www.youtube.com/@robimrazamby

З павагай, каманда
Беларускай прасторы
«Робім разам» / @byrobimrazam

3 months, 1 week ago

Не забывайцеся, сёньня настолачкі🙃
https://t.me/byrobimrazam/527

Telegram

Беларуская прастора «Робім разам»

***🎯***Настольныя гульні! ***🎯*** ***♟***Утульным зімовым вечарам запрашаем далучыцца да нас і разам пагуляць у любімыя настольныя гульні!***☕️*** Адначасова будзем праводзіць гульні на некалькіх сталах, таму можна выбраць сабе гульню па інтарэсу ці гуляць у некалькі адразу!!***🤓***…

Не забывайцеся, сёньня настолачкі***🙃***
3 months, 1 week ago
**Выстава ”Бязьвінныя**” мастачкі Яўгеніі Палуян***🎨***.

Выстава ”Бязьвінныя” мастачкі Яўгеніі Палуян🎨.

❤️Амаль 300 партрэтаў палітычных зьняволеных намаляваныя па фатаздымках.

Яўгенія скончыла ў 2020 годзе Кіеўскі ўнівэрсытэт на факультэце жывапісу. У 2017 атрымала галоўную ўзнагароду на BelarusArt week у намінацыі кніжная ілюстрацыя🏆.

Калі Яўгенія выехала зь Беларусі, то ўжо не магла працягваць дасылаць лісты💌. Тады знайшлося выйсьце. На паперы пачалі зьяўляцца адно за другім маркерныя выявы. За няпоўныя два гады яна намалявала больш за 400 партрэтаў. У інсаграме зьявіўся бясконцы патрэтны ланцуг. Але толькі тут вы зможаце ўбачаць большасьць партрэтаў жыўцом🥰.

Сотні бязьвінных вачэй застылі нямым дыялёгам😶.

Адкрыцьцё 30 студзеня а 18:00.

📍 Адрас: pl. Konstytucji, 6
🗓 30 студзеня -13 лютага
🕙 10:00-21:00
💬 Сувязь: @robimrazamadmin
📞 Тэлефон: +48 573 202 950

🫂Чакаем у Беларускай прасторы
«Робім разам» / @byrobimrazam

3 months, 2 weeks ago
Сёння а 19:00 па Эўропе ў …

Сёння а 19:00 па Эўропе ў жывым этэры Сяргей Бульба. Адказы на вострыя пытаньні:
-ці магчымая вайна НАТА і Расеі;
- заняткі ў школах: дзяцей будуць вучыць як катаваць?
- і шмат іншых.

Глядзіце па спасылцы

🔥Чакаем у Беларускай прасторы
«Робім разам» / @byrobimrazam

3 months, 2 weeks ago

Калі ласка, падпішыцеся на наш Youtube канал!

Тут мы будзем весьці анлайн трансьляцыі са ўсіх нашых будучых творчых сустрэчаў і імпрэзаў.

Мы апублікавалі лекцыю Сяргея Бульбы "Сакральны тыбет".

❗️Адзінае, што нам цяпер замінае: неабходнасьць як меншае 50 падпісантаў, каб весьці жывыя этэры!

Таму, хоць наш канал, як нованароджаны, пакуль яшчэ шмат чаго ня ведае й ня ўмее, але ласкава просім яго (нас!) падтрымаць.

Калі ласка, падпісвайце на канал:
https://www.youtube.com/@robimrazamby

Шчыра вам ўдзячная,
Беларуская прастора
«Робім разам» / @byrobimrazam

YouTube

🤍"Сакральны Тыбет" лекцыя Сяргея Бульбы.

***🌿***Тыбет — як іншая цывілізацыя: адрозны сьветапогляд, лад жыцьця, людзі, для якіх прыход у гэты сьвет, мае іншыя мэты і іншы сэнс. ***🧘***Не прачытанае, не падгледжанае, а пражытае. Сярґей Бульба дзеліцца сваімі ўражаньнямі з асабістага досьведу.

3 months, 2 weeks ago
**Дабрабытніца**. Майстар-кляс па народнай ляльцы!***👏******😃***

Дабрабытніца. Майстар-кляс па народнай ляльцы!👏😃

🧵Дабрабытніца - лялька, якая сочыць, каб у сям’і быў лад, у хаце парадак, а ў гаспадарцы вадзіліся грошыкі!
🧶Лялька ходзіць з маленькім вузельчыкам, куды зьбірае прыбытак.

👵Каб у Новы год не пайсьці з пустой кайстрой, зрабіце сабе сваю маленькаю берагіню!

Праводзіць: Вольга Пашковіч
Уваход: вольны ( free donations )

📍 Адрас: pl. Konstytucji, 6
🗓 21 студзеня
🕙 11:00
💬 Сувязь: @robimrazamadmin
📞 Тэлефон: +48 573 202 950

🔥Чакаем у Беларускай прасторы
«Робім разам» / @byrobimrazam

3 months, 3 weeks ago
***❗️*****Пікет салідарнасьці з палітзьняволенымі*****❗️***

❗️Пікет салідарнасьці з палітзьняволенымі❗️

🤍Запрашаем усіх небыякавых да лёсу палітычназьняволеных, рэпрасаваных беларусаў. Да тых, хто знаходзіцца ў закладніках дыктатарскага рэжыму Беларусі, ці быў вымушаны зьехаць са сваёй краіны😶.

❤️12 студзеня 2024 году а 14:00 зьбіраемся каля Польскага сэйму з патрабаваньнем закрыць чыгуначныя зносіны з Беларусьсю🚂.

🤍Немагчыма заставацца ў баку, калі наш народ сядзіць у турмах, калі рэпрэсыі на тэрыторыі Беларусі не спыняюцца ні на адзін дзень.

Далучайцеся! Прыходзьце са сьцягамі й плякатамі❤️!

📍 Адрас: ul.Wiejska 6/8
🗓 12 студзеня
🕙 Пятніца 14:00-16:00

Разам на баку дабра🙏🏻

We recommend to visit

Тэлеканал Белсат

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Last updated 1 month, 1 week ago

Связь: @inf_pw

Last updated 1 month, 1 week ago

- пранк учун расм видеолар
- сториес учун расм видеолар


по поводу рекламы - #no

https://t.me/boost/prank_rasmlarr

Last updated 2 days, 6 hours ago