Infinite Entertainment, Zero Cost: Get Your Free Books, Music, and Videos Today!

Супер Мова

Description
☀️ Канал "Супер Мова" - гэта падмурак сьвядомасьці для кожнага беларуса.
☀️ Годныя асобы, падзеі і кантэнт у фота, відэа, аўдыё і тэкставым фармаце.
☀️ Афіша беларускамоўных анлайн мерапрыемстваў.
☀️ На тарашкевіцы.
Чат @supermova
Сувязь @Super_Mova_Bot
Advertising
We recommend to visit

ГЛАВНЫЙ КАНАЛ 👇🏻
https://t.me/zavidushkimoi

Last updated 2 months ago

القناة عبارة عن جولات انستغراميه مع بتس.
#بثوث الاعضاء مترجمة ♡.
#ثريد تجمع كل الاعضاء ♡.
#حلقات ران بتس مترجمة ♡.
#فيديوهات من الكونسرت مترجمة ♡.

Last updated 10 months, 1 week ago

Прафесійныя і адукацыйныя праграмы на ваш густ і сферу дзейнасці. Адбіраем рэзідэнцыі, стажыроўкі, конкурсы праектаў, воркшопы і многае іншае, даступнае для беларускіх творцаў і культменеджараў.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat

Last updated 2 weeks, 1 day ago

1 month, 3 weeks ago

▶️ Што не так з Булгакавым? Разбор рамана "Майстар і Маргарыта": сталінізм, руская імперыя і сілы зла

Новы выпуск на канале CHADANOVIČ

Андрэй Хадановіч вяртаецца на прасторы беларускага YouTube і ў новым відэа разбірае раман Міхаіла Булгакава "Майстар і Маргарыта".

Сёння расказваем:
- чаму раман "Майстар і Маргарыта" не зусім пра дабро і зло;
- якія цёмныя бакі ёсць у біяграфіі Булгакава;
- які французскі драматург быў ролевай мадэллю для аўтара;
- што высмейваў Булгакаў у сваіх творах, а што не (і гэта істотна);
- каго нагадвае Воланд у рамане;
- чым адрозніваецца "майстар" ад "пісьменніка";
- для каго напісаны твор Булгакава;
- "Рукапісы не гараць" — чаму гэта не пра беларускую літаратуру.

🗯 Вось некалькі думак з відэа:

💡 З кожнага праса, з кожнай сацыяльнай сеткі ўсе няспынна гавораць пра новую экранізацыю рамана "Майстар і Маргарыта". Чаму гэта гучыць з вуснаў шматлікіх беларусаў? Няма цікавейшай тэмы на сёння? Можа быць, мы падзяляем наіўную ілюзію, што Булгакаў і яго новая экранізацыя — гэта светлы адказ на цёмныя часы, якія запанавалі як у нашай краіне, так і ў імперыі, якая яе паняволіла?

💡 Мы наўпрост падыходзім да праблемы, што робяць у Маскве ўсемагутныя сілы зла, каго нам нагадвае Воланд і дзе ён карае, а дзе ён літуе. Татальнаму высмейванню і пакаранню падвяргаецца савецкая сістэма, але на яе ніжэйшых паверхах: усякія гніды, што акапаліся ў ЖЭСах, усякія бюракраты і чыноўнікі, якія хабарнічаюць і злоўжываюць службовым становішчам. Гэтага знішчальнага смеху ўжо няма, як толькі справа ідзе пра людзей у форме: пра міліцыю, якая паказваецца сімпатычнай і з павагай, не кажучы ўжо пра таемныя службы.

💡Цікава, што правадыр пралетарыяту мог знаходзіць у п'есе пра белагвардзейцаў? Мне здаецца, што белагвардзейцы паказваюцца пераможанымі і гістарычна асуджанымі. Вельмі прыемная оптыка для Сталіна. Цікава, што падчас еўрапейскіх гастроляў МХАТа, дзе руская эміграцыя хадзіла на п'есы, "Дні Турбіных" хутчэй сустракаліся насцярожаным маўчаннем і ледзь не байкотам. Ці не тое самае не спадабалася пераможаным белагвардзейцам, што спадабалася Сталіну? Так ці іначай стаўкі на абсалютнага манарха, які можа працягнуць руку зверху і разруліць тое, што ў лёсе пісьменніка ніякім чынам не разруліваецца без яго — гэта адносіны Булгакава і Сталіна. Можа быць, маюць рацыю нават тыя, хто называе кнігу "Майстар і Маргарыта" раманам, напісаным для аднаго чытача — Іосіфа Вісарыёнавіча Сталіна.

Глядзім новы выпуск, вырашаем для сябе, дзе шукаць рэцэпты барацьбы з цемрай, ставім падабайкі і дзелімся відэа з сябрамі і сяброўкамі:
➡️ https://youtu.be/4YTRpK2X2VQ

YouTube

Што не так з Булгакавым? Разбор рамана «Майстар і Маргарыта»: сталінізм, руская імперыя і сілы зла

Да рамана «Майстар і Маргарыта» Міхаіла Булгакава можна ставіцца па-рознаму: хтосьці яго любіць, а хтосьці ненавідзіць. Нядаўна выйшла новая экранізацыя рамана, а мы з вамі сёння паглядзім на твор праз прызму савецкіх часоў, сталінізма, рускай імперыіі і…

1 month, 3 weeks ago
**Я нарадзіўся тут,

Я нарадзіўся тут,
Таму гэта — мая краіна.
💜16 сакавіка 1964 - нарадзіўся Міхал Анемпадыстаў, беларускі дызайнэр, графік, фатограф, паэт, перакладчык і публіцыст, аўтара культавага «Народнага альбому».

Глядзіце тэлевэрсію канцэнру — "Народны альбом. 20 гадоў"

©️ Я мянчук, я нарадзіўся ў Менску.
©️ Калі я прыйшоў у вучэльню, па-беларуску гаварыў адзін чалавек.
©️ У «Майстроўні» мне больш цікава было слухаць даклады, а таксама было важна гаварыць па-беларуску...
©️ «Народны альбом» так і не паставілі не сцэне Купалаўскага

▶️Глядзіце Хадановіча — Рок-поэзия и культовый «Народны альбом»

©️ Беларус праводзіць у анамальных умовах ледзь ня ўсё жыцьцё — змалку.
©️ Асмалоўка - гэта прастора, якая зьнітоўвае некалькі пакаленьняў
©️ У Беларусі існуе беларуская культура, якая збудаваная пераемнасьцю, якая шануе базавыя каштоўнасьці і тым самым падпадае пад азначэньне нацыянальнай культуры.
©️ Людзі культуры мусяць ствараць культурны кантэкст, які стварае нацыянальную эліту.

🔗 Больш цікавых разважаньняў у інтэрвію Міхала Анемпадыстава - Пра сям'ю, шлях да беларушчыны і ролю людзей культуры

Таксама прапануем паглядзець лекцыі аўтара на плятформе Лятучага ўнівэрсытэта:
▶️ “Межы памежжа”
▶️ “Уяўляючы Беларусь”
▶️ “Колер як каштоўнасьць, альбо Сакральныя маркеры беларускай ідэнтычнасьці“
@supermova @chadanovic #мова #анемпадыстаў

1 month, 3 weeks ago
**Часам панкі стрыгуць і пішуць**

Часам панкі стрыгуць і пішуць

🎉15 сакавіка 1985 - нарадзіўся Сяргей Календа (г. Капыль), пісьменьнік, культуроляг, рэдактар, сябра Беларускага ПЭНу і Суполкі беларускіх пісьменьнікаў.

▶️Глядзіце Кантэкст — Ніхто не сыдзе не надрукаваным

Скончыў Факультэт міжнародных адносін БДУ па спэцыяльнасьці культуроляг-гебраіст, аддзяленьне літаратуры і філязофіі Беларускага Калегіюма пры Беларускім ПЭН-цэнтры, лёнданскую бʼюці-акадэмію Toni & Guy, стыліст міжнароднай клясы.

📷Запісвайцеся на стрыжку да Сяргея ў Вільні праз яго інстаграм kalenda_serge

Зьяўляецца стваральнікам і галоўным рэдактарам часопісаў «Макулятура» і «Мінкульт». Аўтар кніг «Часам панкі паміраюць», «Кантынэнтальны сьняданак», «Ўсё ўключана», рамана «Мімікрыя» (пад псэўданімам Аляксандар I. Бацкель).

📚 Чытайце на Камунікат — кнігі Сяргея Календы

Пісьменьнік Сяргей Календа вядомы яшчэ і сваім талентам цырульніка. І жыцьцё ў гэтай сфэры падкінула дзясяткі гісторый – вясёлых і не вельмі, толькі для дарослых і для шырокай публікі. Сяргей рыхтуе зборнік «бульварнага чытва».

📝 Чытайце артыкул — «Стрыжэ і піша»

🔵Падпісвайцеся на Сяргея ў фэйсбуку. Годныя людзі побач!

@supermova @PENBelarus @lit_bel #мова #літаратура

2 months ago
**10 САКАВІКА:**

10 САКАВІКА:
🇧🇾 Нарадзіўся Міхась Ткачоў, беларускі гісторык, археоляг. Яго фундаментальныя працы «Замкі Беларусі» і «Замкі і людзі» дагэтуль не састарэлі.

❤️ Нарадзіўся Васіль Супрун, паэт, краязнавец, археоляг. Кніга паэзіі беларускага нацыяналіста-падземніка «Жыць для Беларусі».

🔥 Нарадзілася Галіна Пазьняк, беларуская дзяячка, якая працавала на карысьць беларусізацыі адукацыі, кіраўніца Камітэту Дзеці Чарнобыля БНФ, жонка Зянона Пазняка.

і іншыя падзеі.
#мова #дзень
@supermova

2 months ago
2 months ago
Небаракі | Poor Things | 2023

Небаракі | Poor Things | 2023

З-за жорсткага мужа Вікторыя Блэсінгтан пакончыла з сабой, утапіўшыся ў рацэ. Эксцэнтрычны вучоны вырашае выратаваць жанчыну і перасаджвае ёй мозг яе ж ненароджанага дзіцяці.

Пераклад: Belmovie
Агучка: аматарская двухгалосая закадравая (Arciom і Atruta)

🖥 Глядзець анлайн: https://kinakipa.site/movie?id=4396438

IMDb (8,3/10): https://www.imdb.com/title/tt14230458/
Kinopoisk (8,2/10): https://www.kinopoisk.ru/film/4396438/

#драма #камедыя #фантастыка

4 months ago

Аднойчы прачнуцца, а Беларусь ужо вольная.🥳 8 студзеня 1936 - нарадзіўся Генадзь Каханоўскі (в. Дамашы, Маладэчанскі р-н), беларускі гісторык, археоляг, фальклярыст, літаратуразнавец, краязнавец, які ўсё жыцьцё прысьвяціў роднаму Маладэчанскаму краю.

Юначыя гады ў Маскве, дзе будучы гісторык Каханоўскі ачольваў беларускае студэнцкае зямляцтва. Сустрэчы з Уладзімерам Дубоўкам і Міколам Улашчыкам, які стаў для Генадзя ўзорам служэньня навуцы і Радзіме. Вяртаньне ў Маладэчна і праца ў абласным краязнаўчым музэі, дзе найперш дзякуючы Каханоўскаму была створаная экспазыцыя, якая, адрозна ад шмат якіх замшэлых сталічных, працавала на беларускую нацыянальную ідэю.

Калі над краінай падзьмулі новыя вятры, Каханоўскі пасьпеў зрабіць неверагодна шмат.

У 1989-м спрычыніўся да заснаваньня Беларускага краязнаўчага таварыства і стаў яго першым старшынём. У 1992-м абараніў першую ў Беларусі доктарскую дысэртацыю па крыніцазнаўстве матэрыяльнай і духоўнай культуры нашага народу. Адна за адной выходзілі яго кнігі па фальклярыстыцы і археалёгіі, дасьледаваньні, прысьвечаныя Яўстаху Тышкевічу, Адаму Кіркору, Максіму Багдановічу...

❗️Разам з сваёй навуковай спадчынай ён пакінуў нам і мару, якой дзяліўся зь блізкімі сябрамі: аднойчы прачнуцца, а Беларусь ужо вольная.©️ Гэта абавязкова станецца.

*🗽Чытайце Уладзімер Арлоў Імёны Свабоды - Генадзь КаханоўскіІ прыйшоў гэты дзень
I Тутэйшаю мовай,
Зноу загаворыць,
Род глухiх i нямых.
Сення наш дзень,
I край выкляты богам,
Стане сваiм
Для людзей*🎵 Слухайце трэк ад гурта Relikt - Прыйшоў гэты дзень (Бонда cover)#мова @supermova #каханоўскі #краязнаўства #фальклёр #археалогія

**Аднойчы прачнуцца, а Беларусь ужо вольная**[.](https://telegra.ph/file/1b5b8b92acb6b752bc5b3.jpg)***🥳*** 8 студзеня 1936 - нарадзіўся [Генадзь Каханоўскі](https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%93%D0%B5%D0%BD%D0%B0%D0%B4%D0%B7%D1%8C_%D0%9A%D0%B0%D1%85%D0%B0%D0%BD%D0%BE%D1%9E%D1%81%D0%BA%D1%96) (в. Дамашы, Маладэчанскі р-н), беларускі гісторык, археоляг, …
4 months ago

Беларускi Тэсла.8 студзеня 1848 нарадзіўся Якуб Наркевіч-Ёдка (в.Турын, Пухавіцкі р-н), беларускі фізык, мэдык, біёляг.

💡«Электрычным чалавекам» называлi Якуба Наркевiча-Ёдку, аднаго з сыноў Атона, французскiя навуковыя выданнi. А мясцовыя сяляне называлi свайго пана ведзьмаком i шапталiся, што ён запанiбрата з Перуном. Наркевiч-Ёдка — аўтар пiянерскiх работ па выкарыстаннi электрамагнiтнага выпрамянення газаразраднай плазмы для вiзуалiзацыi жывых арганiзмаў (вынаходнiк электраграфii), па прыёме электрамагнiтных хваляў ад электрычных разрадаў у атмасферы на адлегласцi да 100 кiламетраў, аўтар метаду электратэрапii, вядомага i сёння як «сiстэма Ёдкi», заснавальнiк сiстэматычных метэаралагiчных i феналагiчных назiранняў на тэрыторыi Мiнскай губернi, даследчык выкарыстання атмасфернай электрычнай энергii ў сельскай гаспадарцы.

⚡️ Вынайшаў спосаб бесправадной перадачы і прыёму электрамагнітных хваляў на адлегласьці (першы ў сьвеце правобраз радыёпрымача ў 1891 годзе, раней за Лоджа, Папова, Марконі, Теслы), але не запатэнтаваў вынаходніцтва. "О.Лоджу належыць першая ідэя тэлеграфіі без правадоў, калі мы не пажадаем дайсьці да Наркевіча-Ёдкі, …які два-тры гады таму зрабіў у Вене вельмі цікавыя перадачы са шпуляй Румкарфа (праўда можа быць, без выразнага ўсьведамленьня ролі электрамагнітных хваляў у гэтых досьледах)"

Ад туберкулёзу памёрлi яго бацька i сястра (ёй было ўсяго 25 гадоў). Менавiта таму лячэнне сухотаў стала адным з асноўных кiрункаў медыцынскiх пошукаў навукоўца. Як пацвярджаюць дакументы Парыжскай медыцынскай супольнасцi i Iтальянскай медыка-псiхалагiчнай супольнасцi, якiя аб'ядноўвалi спецыялістаў медыцыны таго часу, добры эфект у лячэннi лёгкiх давалi метады магнiтатэрапii, электратэрапii i фiтатэрапii, якiя ўжываў прафесар Наркевiч-Ёдка.

У 1892 годзе ў Наднёмане прафесар адкрывае санаторый, якi неадкладна набывае сусветную вядомасць: сюды ў надзеi на вылячэнне з'язджаюцца хворыя на сухоты забяспечаныя людзi з усёй Еўропы.

☝️ Дарэчы, зараз ідзе рэстаўрацыя гэтага маёнтка – можна далучыцца ў якасьці валанцёраў.

Лячыў прафесар i бедных пацыентаў. Па сведчаннях сучаснiкаў, эфектыўна вылечваў з дапамогай электратэрапii пашкоджаны пазваночнiк, заiканне, алалiю, лячыў нервовыя i псiхiчныя захворваннi. I адкрываў аптэкi ў невялiкiх беларускiх населеных пунктах.

Акрамя медыцынскiх i фiзiчных даследаванняў, шмат займаўся мецэнацтвам. Адпраўляў мясцовую таленавiтую моладзь вучыцца за ўласныя сродкi. Ён быў землеўладальнiк i клапацiўся пра будучыню гэтай зямлi. Атрымаўшы адукацыю, моладзь часцей за ўсё вярталася працаваць у родныя мясцiны.

❗️Дарэчы, прафесар узначальваў мясцовае таварыства цвярозасцi i, каб наглядным прыкладам паказаць, што можна жыць без алкаголю, ладзiў у маёнтку святы для сваiх сялян — з артыстамi i музыкамi, смачнай ежай i прысмакамi, але без кроплi спiртнога.

*🎬 Глядзіце* Якуб Наркевіч-Ёдка - "Электрычны чалавек"

▶️ Глядзіце Героі беларускай гісторыі з Андрэем Унучакам #19 — Беларускі Тэсла – Якуб Наркевіч-Ёдка🚌 Калі вам надакучыла рафініраваная самагонка з Дудутак і вы хаціце даведацца, чым яна адроўніваецца ад дысцілята, завітвайце на Хутар Дудара да Алеся Лася, які вам раскажа, як беларусы весяляцца без алкаголю і пазнаёміць са старадаўнімі музычнымі інструментамі, зладзіць канцэрт старадаўняй беларускай музыкі і пакажа "Батлейку".

#мова @supermova #наркевіч_ёдка #навука

**Беларускi Тэсла**[.](https://telegra.ph/file/0b19a5720354ab9fcfef1.jpg)8 студзеня 1848 нарадзіўся [Якуб Наркевіч-Ёдка](https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%AF%D0%BA%D1%83%D0%B1_%D0%9D%D0%B0%D1%80%D0%BA%D0%B5%D0%B2%D1%96%D1%87-%D0%81%D0%B4%D0%BA%D0%B0) (в.Турын, Пухавіцкі р-н), беларускі фізык, мэдык, біёляг.
4 months ago

Закрыць 2023 год. Заплянаваць 2024 год.

2023 быў няпросты, разумеем. Але калі ў вас засталіся сілы і жаданьне плянаваць жыцьцё, то трымайце круты інструмэнт.

"YearCompass" — гэта бясплатны буклет, які дапаможа паразважаць пра сыходзячы год і сплянаваць наступны. З наборам старанна адабраных пытаньняў і практыкаваньняў Компас Году дапаможа выявіць твае ўласныя патэрны і заплянаваць для сябе ідэальны год.

🔥 Па-беларуску, бясплатна, можна запоўніць у pdf.

Мы самі тэсьцілі, нам спадабалася!
Дзе спампаваць? А вось: yearcompass.com/by/

#мова @supermova #плянэр

4 months, 1 week ago

Вітаем у новым годзе, шаноўнае спадарства! 😊 Якім будзе сёньняшні сьняданак? Мяркуем, лепш за ўсё пачаставацца наварыстым курыным булёнам з локшынамі 😉.Вазьміце:

курыца (лепш кумпячок) – 300 г
локшыны – 2-3 жмені
морква – ½ шт.
цыбуля – ½ шт.
соль, перац, ляўровы ліст на смак
зеляніна

🍲 Курыцу пакладзіце ў рондаль і заліце халоднай вадой. Калі булён закіпіць, зьліце ваду, зноў заліце курыцу сьвежай, дадайце перац, соль, ляўровы ліст і пастаўце на агонь – так суп атрымаецца празрыстым.

🍲 Дадайце дробна парэзаныя цыбулю і моркву, варыце курыцу на павольным агні да гатоўнасьці. Дастаньце курыцу з булёну, пакладзіце ў рондаль локшыны і варыце 7-10 хвілін.

🍲 Разьліце гарачы булён па талерках, дадайце курынае мяса і зеляніну.

Смачна есьці! ☺️

#мова #supermova #сьняданак

Вітаем у новым годзе, шаноўнае спадарства! ***😊*** Якім будзе сёньняшні сьняданак? Мяркуем, лепш за ўсё пачаставацца наварыстым курыным булёнам з …
We recommend to visit

ГЛАВНЫЙ КАНАЛ 👇🏻
https://t.me/zavidushkimoi

Last updated 2 months ago

القناة عبارة عن جولات انستغراميه مع بتس.
#بثوث الاعضاء مترجمة ♡.
#ثريد تجمع كل الاعضاء ♡.
#حلقات ران بتس مترجمة ♡.
#فيديوهات من الكونسرت مترجمة ♡.

Last updated 10 months, 1 week ago

Прафесійныя і адукацыйныя праграмы на ваш густ і сферу дзейнасці. Адбіраем рэзідэнцыі, стажыроўкі, конкурсы праектаў, воркшопы і многае іншае, даступнае для беларускіх творцаў і культменеджараў.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat

Last updated 2 weeks, 1 day ago