Вершы Данііла Вашкевіча

Description
Падпісвайцеся на мяне
We recommend to visit

Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ

Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
???
@Otsuka_mail

Last updated 3 months, 1 week ago

⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС

▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii

❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗

Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi

Last updated 2 months, 2 weeks ago

⚡️Локатор скидок до -99% на Wildberries

? Ссылка на канал: @WbLocator

? Реклама товаров: @RoseanneGayden

? Реклама каналов и брендов: @ArtKrit

Last updated 1 year, 4 months ago

1 month, 4 weeks ago
**Кшталт Слова. Паэтычны вечар #2**

Кшталт Слова. Паэтычны вечар #2
🌸 Надыходзіць вясна, словы самі пераўтвараюцца ў вершы, кветкі квітнеюць, паветра здабывае смак, сьлёзы роспачы сохнуць на першым сонцы, паэты — творчыя душы, спускаюцца у падзямельле, гэтым разам — у сутарэньні Агульнага Тэатра (Teatr Powszechny im. Zygmunta Hübnera).

Два-тры акты, дзьве-тры гадзіны захапляльнай паэзіі і ня менш заклінальнай музыкі.

📍Мы пастараліся сабраць самыя паэтычныя з’явы ў межах аднаго мерапрыемства:

Stół Powszechny. Тэатр — месца, дзе лірычныя героі сустракаюцца з эпічнымі ліхадзеямі, антыгероі змагаюцца са сваімі адлюстраваньнямі, а сучасны глядач знаходзіць сабе ў самых антычных вобразах.

07.03. Вясна, душа пяе першымі званочкамі, матылі зьлятаюцца паласавацца імі да жыватоў, хочацца трымаць нос па паветру.

18:00. Змрок. Час, калі здараюцца самыя містычныя падзеі, вечар перадае свае правы да ночы, апранаюцца маскі, пачынае варушыцца закулісьсе.

Падзямельле. Імпрэза адбудзецца ў падвальным памяшканьні тэатру, зь люстрамі, сьвятлом і танным ліноліўмам. Аб’яўляецца трэніроўка пачуцьцяў.

П'яная шчодрасьць. Уваход за ахвяраваньне любой купюры.

Склад паэтаў і музыкаў таксама каляровы як вясна, тут будуць досыць знаёмыя кшталтаўцам імёны й яшчэ не ўсім вядомыя дыямэнты, дасьведчаныя зубрыкі й палымяныя юнакі, людзі з публікацыямі ў кнігах і людзі з публікацыямі на сьценах. Насалоджвайцеся:

✍️ Паэты:

- Алесь Плотка
- Павел Капанскі
- Канстантын Літвінаў (Lo-Fi Adapter)
- Леся-Стэфанія Міхалевіч
- Сэрбскі Нож (Cяргей, Стас)
- Данііл Вашкевіч
- Цімур Кудзеліч

🎸 Музыкі:

- Вячаслаў Кміт
- Сэрбскі Нож (Акустыка)

📚 Адмыслова пад імпрэзу будзе зроблена самаскладанка зь вершамі й песьнямі (з акордамі) выступоўцаў. Яе можна будзе набыць толькі на мерапрыемстве.

“Калі падумаю, што ўсё жывое
Красуе на зямлі кароткі міг,
Што свет
тэатр, а мы, яго героі,
Ад зор залежым на шляхах сваіх…”

Ў. Шэкспір, пер. Ў. Дубоўка.

🤙 За рэпост будзем удзячныя, імпрэза ў інстаграме.

Stół Powszechny | 07.03 | 18:00

1 month, 4 weeks ago

Бомбаклак

3 months, 1 week ago
У Данііла Вашкевіча быў добры год. …

У Данііла Вашкевіча быў добры год. Вартаўнік Паэтычнае Рок-Рэвалюцыі ня спаў у шапку: ён выступаў, ладзіў, друкаваў, складаў, слухаў і граў!

Настойліва раім прачытаць ягоны грунтоўны эсэй у апошнім выданьні “Высноваў-24”.

Чытайма!

аўвага рэдактара: “Гэта сапраўды апошні допіс з “Высноваў-24”. Дзякуй, Шаноўнае Чытацтва, за ўвагу да нашых аўтараў і да іхніх тэкстаў. Мы абяцаем, што ў годзе 2025, цікавых, сакавітых і чароўных Словаў будзе яшчэ больш!!!)

3 months, 1 week ago

Сябры, зрабіў у Кшталце творчыя вынікі 2024 году. Тут дзялюся некаторымі музыкальнымі знаходкамі, паэтычнымі й канцэртнымі, а яшчэ ўспамінаю арганізацыйныя дасягненьні.

Таксама на кшталце перыядычна пішу свае ўражаньні наконт розных вершаў для рубрыцы #мастацкінататнік.

Запрашаю пачытаць!

5 months, 4 weeks ago

другі дзень дождж
хоць я пра гэта і ня ведаў
кроплі падаюць дадолу
не пакідаюць сьведкаў

на рукі выдалі журбу
у канверце запаяным
чамусьці з сумнасьці ня трэба
выплочваць падаткі

навіны ў шэры колер
неба ўсе афарбавалі
навіна-стужкавае надвор’е
і сьлёзы прыкрыя з пластмасы

пёс абгаўкаў ні за што
і цяпер я пачуваю сябе вінаватым
грукаю маркотна па жыцьці
колеру вільготнага асфальту

кроплі падаюць курсівам
перакрэсьліваюць сонца
дзень праткнулі хмарачосы
хмары нам зрабіўшы лёсам

23.10.2024

6 months ago

Вітаю! ?

Доўга думаў, як уладкаваць гэты канал так, каб ён быў больш менш чытабельны й зразумеў: ніяк.

? Але я зрабіў дакумэнт зь вершамі за якія мне больш-менш ня сорамна й нават ганарліва: Вершы Данііла Вашкевіча.

Тут яны пададзены ў зваротным храналягічным парадку ажна да 2016-га году. Я нават пакінуў функцыю каментаваньня. Насалоджвайцеся.

? Таксама можна паглядзець прэзэнтацыю з малюнкамі Марыі Маркавай й маімі вершаванымі апісаньнямі да іх: Прэзэнтацыя.

? А вось тут можна сачыць за ўсімі навінамі па выступах і г.д.: Інстаграм.

Канал, вядома, калі што, не пакідаю, проста захацелася парадачку.

З павагай ?

7 months ago

Не прапусьціце унікальную магчымасьць!

7 months ago

Кожнаму й кожнай!

We recommend to visit

Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ

Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
???
@Otsuka_mail

Last updated 3 months, 1 week ago

⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС

▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii

❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗

Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi

Last updated 2 months, 2 weeks ago

⚡️Локатор скидок до -99% на Wildberries

? Ссылка на канал: @WbLocator

? Реклама товаров: @RoseanneGayden

? Реклама каналов и брендов: @ArtKrit

Last updated 1 year, 4 months ago