Unlock a World of Free Content: Books, Music, Videos & More Await!

Прадстаўніцтва па замежных справах

Description
Прадстаўніцтва па замежных справах Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі.

Кіраўнік: намеснік кіраўніцы Кабінета, прадстаўнік па замежных справах Валер Кавалеўскі.

Чат-бот для сувязі: https://t.me/belcabinet_bot
Advertising
We recommend to visit

Тэлеканал Белсат

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Last updated 1 month, 1 week ago

Связь: @inf_pw

Last updated 1 month, 1 week ago

- пранк учун расм видеолар
- сториес учун расм видеолар


по поводу рекламы - #no

https://t.me/boost/prank_rasmlarr

Last updated 2 days, 6 hours ago

1 month, 3 weeks ago
**«Чэхія – прыклад паспяховай еўраінтэграцыі для …

«Чэхія – прыклад паспяховай еўраінтэграцыі для беларусаў»
Намеснік кіраўніцы, прадстаўнік па замежных справах Кабінета Валер Кавалеўскі правёў працоўную сустрэчу з паслом Чэшскай Рэспублікі ў Польшчы Бржэціславам Данчакам і палітычным дарадцам пасольства Пэтрам Марышкам.

Прадстаўнік прыгадаў, што Чэхія была першай краінай, якая прыняла параненых беларусаў пасля падзей 9 жніўня 2020 года, і падзякаваў за тую падтрымку, якую Чэшская Рэспубліка працягвае аказваць беларускаму дэмакратычнаму руху, у прыватнасці Офісу дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэхіі.

Валер Кавалеўскі зазначыў, што пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну, у тым ліку, і з тэрыторыі Беларусі, сітуацыя з візамі для беларусаў моцна змянілася. Бакі абмеркавалі магчымасць пошуку рашэння гэтай праблемы на ўзроўні Міністэрства замежных спраў, а таксама каардынацыю пазіцый у міжнародных арганізацыях.

Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі праект новага нацыянальнага пашпарта Беларусі і тэму еўрапейскай перспектывы для Беларусі – шлях, які ў свой час прайшла і Чэхія.

«Прыклад вашай краіны – гэта гісторыя поспеху на шляху еўраінтэграцыі. І гэта важны прыклад для беларусаў», – зазначыў прадстаўнік па замежных справах Кабінета.
Бакі абмеркавалі магчымыя крокі партнёраў дзеля абароны незалежнасці і суверэнітэту нашай краіны і дапамогу Украіне з боку дэмакратычнай Беларусі ў перамозе.

@CabinetBelarus

1 month, 3 weeks ago
**Праграма ІІІ Канферэнцыі беларусаў і беларусак …

Праграма ІІІ Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету

Офіс Святланы Ціханоўскай, Аб’яднаны Пераходны Кабінет, Офіс дэмакратычных сілаў Беларусі ў Чэшскай Рэспубліцы і Народныя амбасады працягваюць падрыхтоўку да ІІІ Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету, якая пройдзе 23-24 сакавіка ў Празе. Арганізацыйная каманда, да якой далучыўся прадстаўнік Каардынацыйнай Рады, ужо сфармавала праграму і хутка аб’явіць імёны спікераў.

Падчас канферэнцыі беларусы і беларускі будуць разглядаць і вырашаць актуальныя пытанні і праблемы нашай супольнасці. У гэтым годзе панэльныя дыскусіі прысвечаныя наступным тэмам:

⚪️ Стратэгічная візія беларускай дэмакратычнай супольнасці і роля беларусаў(-ак) замежжа на 2024-2025 гады;

🔴 Роля беларусаў(-ак) замежжа ў беларуска-ўкраінскіх адносінах;

⚪️ Узмацненне патэнцыялу супольнасці беларусаў(-ак) замежжа.

Адзначым, што беларуска-ўкраінская панэль з’явіцца на канферэнцыі ўпершыню. Удзельнікі змогуць абмеркаваць адносіны краінаў і іх будучыню, а ў якасці key-note спікера да панэлі далучыцца амбасадар Украіны па асаблівых даручэннях у Беларусі Ігар Кізім.

Акрамя таго, на канферэнцыі будзе прадстаўлены кірмаш грамадзянскіх праектаў – блок, дзе дыяспары змогуць прэзентаваць свае ініцыятывы на 2024-2025 гады. Атрымаць падрабязную інфармацыю пра кірмаш грамадзянскіх праектаў, а таксама пакінуць сваю заяўку можна па гэтай спасылцы да 17 сакавіка.

Нагадваем, што зарэгістравацца на канферэнцыю можна па спасылцы, а азнаёміцца з праграмай – тут.

1 month, 3 weeks ago
**Рэжымная знешняя палітыка ў тупіку, а …

Рэжымная знешняя палітыка ў тупіку, а Народныя Амбасады працуюць усё больш актыўна

Намеснік прадстаўніка па замежных справах Кабінета Уладзімір Астапенка пракаментаваў для Белсату навіну пра звальненне Лукашэнкам сваіх паслоў у Швецыі, Фінляндыі, Нямеччыне і Кыргызстане:

«Сёння відавочна, што пасланцаў Лукашэнкі нідзе ў цывілізаваным свеце не чакаюць і нідзе не вітаюць. Таму ім нічога іншага не застаецца, як толькі звальняць амбасадараў без прызначэння новых. І гэта сведчыць пра тупіковасць беларускай знешняй палітыкі»
Як падкрэсліў Уладзімір Астапенка, тэарэтычна пасол можа быць прызначаны пазней, але для гэтага трэба атрымаць згоду краіны яго знаходжання.

*«Рэжымныя амбасады сядзяць у ізаляцыі і ні з кім не камунікуюць. На гэтым фоне ўсё больш і больш актыўна працуюць Народныя Амбасады Беларусі – і ў той жа Швецыі, і ў той жа Нямеччыне – і прадстаўніцтва Кабінета па замежных справах.

Мы ізалюем Лукашэнку на міжнароднай арэне і адбіраем у яго павестку», – адзначыў намеснік прадстаўніка па замежных справах Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі.*
Крыніца / @BelarusiSvet

1 month, 4 weeks ago
1 month, 4 weeks ago
**Дэмакратычная Беларусь будзе імкнуцца да канструктыўных …

Дэмакратычная Беларусь будзе імкнуцца да канструктыўных адносінаў з NATO

Намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, прадстаўнік па замежных справах Валер Кавалеўскі прывітаў Швецыю з уступленнем у Паўночна-Атлантычны Альянс:

«NATO – адзін з самых дзейных механізмаў забеспячэння міра і бяспекі ў Еўропе. Канструктыўныя стасункі ўсіх еўрапейскіх краінаў з Альянсам – гэта ўнёсак у рэгіянальную стабільнасць. Дэмакратычная Беларусь таксама будзе імкнуцца да іх»
@BelarusiSvet

2 months ago
2 months ago
2 months ago
2 months ago
2 months, 1 week ago
We recommend to visit

Тэлеканал Белсат

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Last updated 1 month, 1 week ago

Связь: @inf_pw

Last updated 1 month, 1 week ago

- пранк учун расм видеолар
- сториес учун расм видеолар


по поводу рекламы - #no

https://t.me/boost/prank_rasmlarr

Last updated 2 days, 6 hours ago