Шаблоны для ваших огненных REELS здесь ?
Сотрудничество Pr - https://t.me/smm_everyday_pr
Связь - @nastya_khramtcova / @dasha_mihlyaeva
❤️Бьюти канал - https://t.me/beauty_contenti
Last updated 3 months ago
ГЛАВНЫЙ КАНАЛ 👇🏻
https://t.me/zavidushkimoi
Last updated 1 month, 1 week ago
القناة عبارة عن جولات انستغراميه مع بتس.
#بثوث الاعضاء مترجمة ♡.
#ثريد تجمع كل الاعضاء ♡.
#حلقات ران بتس مترجمة ♡.
#فيديوهات من الكونسرت مترجمة ♡.
Last updated 1 year, 9 months ago
Кар’ерныя магчымасці: медыя і TikTok, камунікацыі і адвакацыя, куратарства — #вакансія
Тры прапановы ў #Вільнюс, #Літва *🇱🇹 і дзве прапановы ў #Польшча *🇵🇱**
1️⃣ Вядучыя для TikTok-праекта арыентаванага на моладзь у Беларусі ад "Беларускай тэатральнай школы"
▫️Для каго: крэатыўныя асобы, якія хочуць працаваць з TikTok.
▫️Калі: сакавік – травень/чэрвень.
Здымаць і мантаваць не патрабуецца, каманда дапаможа з тэмамі і возьме на сябе ўсе тэхнічныя моманты.
Прапануецца: Аплата за кожны зняты ролік.
⏳ Ддл: 20 лютага, 23:00.
🔗 Даведацца больш
2️⃣ Спецыяліст/-ка па міжнароднай адвакацыі — вакансія ад "Прававой ініцыятывы"
▫️ Для каго: юрысты, #праваабаронцы, эксперты па міжнароднай адвакацыі.
Вакансія прадугледжвае публічнасць і гатоўнасць да перыядычных паездак.
Прапануецца: 2000 EUR брута.
⏳ Ддл: 21 лютага.
🔗 Даведацца больш
➕ Важны офтоп: "Прававая Ініцыятыва" прапануе бясплатныя юрыдычныя кансультацыі.
3️⃣ Менеджар/-ка па камунікацыях — вакансія ад ЕГУ
▫️ Для каго: спецыялісты/-кі ў камунікацыях, PR, медыя.
Патрабаванні: Вышэйшая адукацыя ў галіне сацыяльных ці гуманітарных навук. Валоданне ангельскай і рускай мовамі, пажадана літоўскай або беларускай.
Прапануецца: 2500–2800 EUR брута.
⏳ Ддл: 28 лютага.
🔗 Даведацца больш
4️⃣ Лабараторыя кантэнту і кар’ерныя магчымасці ад Media Base LAB #Варшава
▫️ Для каго: беларусы-/кі 18-24 гадоў, якія плануюць працу ў медыя і крэатыўных індустрыях.
▫️ Калі: з 1 сакавіка, 3 месяцы.
Прапануецца далучыцца да TikTok-рэдакцыі пра культуру, дзе пакаленне Z стварае кантэнт для пакалення Z.
⏳ Ддл: 25 лютага.
🔗 Даведацца больш
5️⃣ І не забывайце пра вакансію ад праекта памяці Алеся Пушкіна
▫️ Для каго: куратары/-кі, культменеджары/-кі.
▫️ Дзе: пажадана — Кракаў або Варшава.
⏳ Ддл: 28 лютага.
🔗 Даведацца больш
Збіраем вакансіі на sekktor.online.
Расказваем, як даслаць свае абвесткі, вось тут.
📬 Калі вы за межамі Беларусі — Telegram: @sekktor+@sekktor_chat.
🤞Бяспечныя медыя: Instagram | Facebook.
? Aejlies/Riksteatern - танцавальная #рэзідэнцыя ў #Швецыя
*▫️Для каго: #харэографы, #танцоры, #перформеры танца.
*▫️Калі:** 18 жніўня - 31 кастрычніка 2025.
Запрашаюць творцаў танца і руху, якія прэзентуюць праз сваю працу карэнныя народы. Цікавіць узаемадзеянне харэографаў рэзідэнтаў з мясцовай супольнасцю.
Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- працоўную прасторы
- праезд
- стыпендыю 12500 SEK
*⏳Ддл:* 26 студзеня 2025.
?Падаць заяўку.
❗️Тэлеграм-каналу @sekktor нададзены статус “экстр?іх матэрыялаў”.
?Запрашаем заставацца на сувязі на: sekktor.online | Instagram || Падтрымаць
#танец #харэаграфія #перформанс #выканальніцкія_мастацтвы #міждысцыплінарныя_праекты
? ISSP: FUTURES Baltic Talents 2025 - #конкурс для фатографаў, якія жывуць у #Латвія, #Літва і #Эстонія
▫️Для каго: #фатографы і #фотамастакі, якія знаходзяцца ў Латвіі, Літве і Эстоніі (у тым ліку пераехалі) з 3-10 гадамі творчай практыкі і мінімум 1 персанальнай выставай у партфоліё.
FUTURES – прэстыжная еўрапейская фотаплатформа, якая падтрымлівае маладыя таленты ў галіне фатаграфіі. Запрашаюць уступіць у сетку мастакоў FUTURES на конкурснай асновк.
Платформа прапануе:
- грант 500 EUR
- нэтворкінг
- запрашэнне да ўдзелу ў сеткавых мерапрыемствах у верасні-кастрычніку 2025 (аплачваюцца выдаткі на праезд і пражыванне)
- доступ да дукацыйнай анлайн-платформы Magnum
- удзел у конкурсе на персанальную выставу
- прасоўванне ад FUTURES на сайце і ў соцсетках.
⏳Ддл: 5 студзеня.
?Падаць заяўку.
❗️Тэлеграм-каналу @sekktor нададзены статус “экстр?іх матэрыялаў”.
?Запрашаем заставацца на сувязі на: sekktor.online | Instagram || Падтрымаць
*? Robert Rauschenberg Foundation - архіўная #рэзідэнцыя ў #Нью_Йорк,* #ЗША
▫️Для каго: #творцы і #даследчыкі.
▫️Калі: 21 красавіка - 30 траўня 2025 /
14 ліпеня - 1 жніўня 2025 /
9 верасня - 7 лістапада 2025.
Запрашаюць творцаў і даследчыкаў, зацікаўленых у наведванні Фонду Раушэнберга і яго архіваў у Нью-Ёрку. Чакаецца, што рэзідэнты будуць выкарыстоўваць архіўныя матэрыялы для сваіх праектаў. Цікавяць як традыцыйныя, так і эксперыментальныя праекты.
?Прыярытэт будзе аддавацца незалежным даследчыкам, тым, хто знаходзіцца далёка ад ЗША і мала даследаваным тэмам.
Арганізатары прапануюць:
- праезд
- пражыванне
- стыпендыю ад 1500 да 10 800 USD.
⏳Ддл: 3 студзеня 2025.
?Падаць заяўку.
❗️Тэлеграм-каналу @sekktor нададзены статус “экстр?іх матэрыялаў”.
?Запрашаем заставацца на сувязі на: sekktor.online | Instagram || Падтрымаць
? Loeb - #стыпендыя Вышэйшай школе дызайну ў #ЗША
▫️Для каго: #дызайнеры, #архітэктары, #актывісты, прадстаўнікі #медыя і #творцы, якія займаюцца грамадскім мастацтвам.
▫️Калі: 2025 - 2026.
Запрашаюць у Гарвард папрацаваць над праектамі без мітусні. Стыпендыяты будуць узаемадзейнічаць з выкладчыкамі і студэнтамі, удзельнічаць у публічных мерапрыемствах, наведваць заняткі пры жаданні.
Праграма прапануе:
- стыпендыю 57 500 USD / год
- пражыванне
- праезд.
⏳Ддл: 6 студзеня 2025.
?Падаць заяўку.
❗️Тэлеграм-каналу @sekktor нададзены статус “экстр?іх матэрыялаў”.
?Запрашаем заставацца на сувязі на: sekktor.online | Instagram || Падтрымаць
*✨ Emmanuel College - #рэзідэнцыя па кераміцы, фатаграфіі, гравюры і сацыяльных практыках у* #ЗША
▫️Для каго: #фатографы, керамісты і #творцы, якія займаюцца гравюрай і сацыяльнымі праектамі.
▫️Калі: чэрвень - ліпень 2025.
Запрашаюць творцаў папрацаваць над творчымі працамі ў каледжы. Чакаецца, што рэзідэнты будуць узаемадзейнічаць з выкладчыкамі, супрацоўнікамі і студэнтамі каледжа. Напрыканцы праграмы запланавана выстава, творцы павінны падараваць адну працу рэзідэнцыі.
Арганізатары прапануюць:
- стыпендыю 1500 USD
- праезд да 1000 USD
- пражыванне
- прэзентацыю праектаў
- выставу.
⏳Ддл: 15 студзеня 2025.
?Падаць заяўку.
❗️Тэлеграм-каналу @sekktor нададзены статус “экстр?іх матэрыялаў”.
?Запрашаем заставацца на сувязі на: sekktor.online | Instagram || Падтрымаць
? Многія з нас чулі пра лічбавую прыватнасць і GDPR, але ці дакладна мы разумеем, як гэта працуе?
“Тэрыторыя правоў” запрашае на вебінар, прысвечаны лічбавай прыватнасці і правілам GDPR!
▫️Калі: 28 лістапада, 20:30 па Мінску.
Пытанні, у якіх вы зможаце разабрацца:? Як клопат аб персанальных даных стаў не толькі пытаннем каштоўнасцяў, але і юрыдычным стандартам.
? Асновы рэгулявання персанальных даных у ЕС.
? Як грамадскім арганізацыям і прыватным асобам працаваць у адпаведнасці з GDPR і пазбегнуць памылак.
?️Спікер:
Аляксей Казлюк – эксперт у галіне лічбавай прыватнасці, трэнер і кансультант па GDPR (DPP). Ён адкажа на вашы пытанні і дасць практычныя рэкамендацыі па апрацоўцы персанальных даных.
Чаму варта далучыцца?? Выявіце "падводныя камяні" GDPR.
? Разбярэцеся з прынцыпамі бяспечнай працы з данымі.
? Навучыцеся паляпшаць практыкі апрацоўкі даных у вашай дзейнасці і асабістым жыцці.
Шаблоны для ваших огненных REELS здесь ?
Сотрудничество Pr - https://t.me/smm_everyday_pr
Связь - @nastya_khramtcova / @dasha_mihlyaeva
❤️Бьюти канал - https://t.me/beauty_contenti
Last updated 3 months ago
ГЛАВНЫЙ КАНАЛ 👇🏻
https://t.me/zavidushkimoi
Last updated 1 month, 1 week ago
القناة عبارة عن جولات انستغراميه مع بتس.
#بثوث الاعضاء مترجمة ♡.
#ثريد تجمع كل الاعضاء ♡.
#حلقات ران بتس مترجمة ♡.
#فيديوهات من الكونسرت مترجمة ♡.
Last updated 1 year, 9 months ago