Інфармацыя, мерапрыемствы, акцыі для беларусаў Уроцлава 🤍❤️🤍

Description
Тут адбываецца сбор рознай інфармацыі і спасылак, карыснай для беларусаў Уроцлава
We recommend to visit

Группа "ШРАМА" 204 полк СпН "АХМАТ" ЛНР

Last updated 1 month, 1 week ago

Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews

Last updated 2 months, 1 week ago

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Last updated 1 month, 4 weeks ago

1 month, 2 weeks ago
***📣***У сераду 29.01.2025 а г. 18:00 …

📣У сераду 29.01.2025 а г. 18:00 запрашаем вас на чарговую сустрэчу ў Псіхалагічную гасцёўню.
Ужо больш за 2 гады ва Уроцлаве дзейнічае група псіхалагічнай падтрымкі эмігрантаў - Псіхалагічная гасцёўня 😇 Ідэя праекту ў падтрымцы, паляпшэнні псіхалагічнага стану тых, хто пераехаў. Бываюць тэмы, бываюць сустрэчы без тэм. Псіхолаг Кацярына Карчэўская дзеліцца ведамі на конт інструментаў па самарэгуляцыі, самастабілізацыі. Але і сама па сабе абстаноўка групы - гэта рэсурснае месца, дзе можна абаперціся і падсілкавацца 😊

🗺 Адрас: ul. A. Zelwerowicza 16/3 (Stowarzyszenie Odra-Niemen)

💪Вядучая: Кацярына Карчэўская - прафесійны псіхолаг

👉Рэгістрацыя: у асабістых паведамленнях або katy-2001@mail.ru

1 month, 2 weeks ago

Беларуская школка ва Уроцлаве абвяшчае набор у новую групу па ментальнай арыфметыцы для дзетак узросту 6+.
Час заняткаў: кожная нядзеля, 9:30-10:55. Кошт: 40 злотых за адныя заняткі.
Адрас: ul.Traugutta. Пробныя заняткі: 2 сакавіка разам з бацькамі.
Колькасць месцаў: 5 чалавек.
Каб запісацца, пісаць @pramienczyk у асабістыя паведамленні.

1 month, 2 weeks ago
**Польский документ подружы.**

Польский документ подружы.

Что делать, если у вас закончился паспорт, а вернуться в Беларусь нет возможности?
Вы можете сделать Польский Документ Подружы ( при наличии карты побыта) На данный момент он официально не является полноценной заменой паспорта, но по умолчанию таковым воспринимается государственными службами. Основное назначение документа – путешествия и выезд за границу.

Что сделать, чтобы его получить?
— собрать пакет документов по инструкции. (За составление данного гайда администрация чата благодарит @jd_aka_65)
— выслать по почте (сохраните жёлтый квиток) на адрес DUW.

Где принимается Польский Документ Подружы:
— в банках;
— работодателями (если ваш работодатель сомневается, попросите его сделать запрос на Зелёную линию);
— в гос. учреждениях;
— перевозчиками (перед путешествием советуем сделать запрос, чтобы иметь письменное подтверждение на руках).

Для вашего удобства, участником чата Wrocław Dokument Podróży был создан бот @polskij_proezdnoj_dokument_bot, который помогает получать информацию от консульств разных стран о признании польского проездного документа. Бот функционирует на бесплатной версии и может отправлять до 150 сообщений в день. Если у вас есть возможность поддержать автора в развитии этого полезного инструмента, это будет замечательно: кнопка 'Помощь на поддержание бота' доступна прямо в интерфейсе бота.

Текстовая версия информации собранной ботом доступна по ссылке (адрес ссылки со временем может измениться)

П.С. на момент написания гайда срок получения ПДП во Вроцлаве составляет ок. 6 месяцев и доступен для всех беларусов с любым видом на жительство бесплатно по спец. уставе.

#полезно #polskidokumentpodróży #ПДП #полезное

4 months ago
4 months, 1 week ago
***⚠️*** **Менты научились делать экспорт данных …

⚠️ Менты научились делать экспорт данных из Telegram за 10 минут и без подключения к компьютеру.

Схема следующая:

1️⃣ У вас требуют на досмотр телефон и заходят в Telegram. Смотрят, на какой номер зарегистрирован аккаунт и требуют вас назвать облачный пароль.
2️⃣ После этого телефон к компьютеру могут даже не подключать. Просто связываются с другим ментом, который сидит возле ПК, называют ему номер, код для входа и облачный пароль.
3️⃣ Второй мент входит в ваш аккаунт со своего компьютера и делает экспорт.
4️⃣ Мент, который держит в руках ваш телефон, удаляет все сообщения о том, что в ваш аккаунт входили и делали экспорт. Возвращает телефон.

Затем каратели спокойно изучают данные с вашего аккаунта, сколько угодно, а вы спустя время получаете вызов в МВД или спецслужбы.
Что именно могут получить при экспорте данных из Telegramчитайте тут!
*⚠️ КАК ПРОТИВОСТОЯТЬ*

Не называйте карателям свой облачный пароль!

ИЛИ

Скрывайте аккаунт, который используется или когда-либо использовался для общения и чтения новостей о политике. Например, можно использовать Партизанский Телеграм в беспарольном режиме. Показывайте только аккаунт с чатами и каналами на нейтральные темы. Каратели не запросят данные о том, чего они не знают.

Берите на вооружение и пользуйтесь, обязательно делитесь этой информацией с другими!

#безопасность #telegram

4 months, 1 week ago

? Куратарская экскурсія па выставе "Спаць спакойна" і лекцыя Пятра Вуйціка ва Уроцлаве

У чацвер, 7 лістапада, ва Уроцлаве адбудзецца куратарская экскурсія па выставе "Спаць спакойна" і лекцыя з Пятром Вуйцікам.

У праграме:

✔️ Лекцыя па фотажурналістыцы.

Пётр Вуйцік, паважаны лектар і фотажурналіст са шматгадовым вопытам, падзеліцца з намі сваімі ведамі аб працы фатографа-дакументаліста.

✔️ Экскурсія па выставе - куратарскі погляд на выставу «Спаць спакойна» і асабістае разважанне над гісторыямі прадстаўленых людзей.

Месцаў абмежавана.

Рэгіструйцеся праз мэйл magdalena.golda@otwartepracownie.pl («запіс лекцыі» у тэме ліста).

Уваход вольны.

? Дата: 7 лістапада
Час: 16.00 (час мясцовы)
?Месца: Otwarte Pracownie Plastyczne im. Eugeniusza Gepperta, ul. Ruska 46, Уроцлаў

4 months, 1 week ago
4 months, 2 weeks ago
4 months, 2 weeks ago

?Запрашаем на апошні майстар-кляс з праекта падлеткаў на тэму Re:use♻️

Натхнённыя папярэднім майстар-клясам па вырабу ліхтароў з гарбузоў ?, мы вырашылі ў апошні майстар-кляс дадаць трохі інтэрактыва і квэставага духа?

Таму вось, што мы прапануем!

Інструкцыя для выканання місіі ўваскрашэння?

Наведайце адну з крамаў сэканд-хенд з прапанаванага спісу, збярыце інфармацыю, пакіньце водгук на Google Maps і абярыце любую рэч да 25 злотых для нядзельнага (03.11.24 у 11:00) майстар-кляса аўтарскага афармлення рэчаў.

Выбар крамы:

Абярыце самастойна адну з крамаў сэканд-хэнд са спіса альбо дамоўцеся з кімсці ў групе

  1. Ankira - Władysława Jagiełły 5a, 50-201 Wrocław, https://www.instagram.com/ankira_second_hand/
  2. Dito - Hugona Kołłątaja 34, 50-005 Wrocław, https://secondhandy.com.pl/sklep/dito/
  3. Skandynawska - Sądowa 12, 50-046 Wrocław, https://secondhandy.com.pl/sklep/skandynawska-odziez-uzywana/
  4. ŁAPciuch - plac Legionów 14, 50-045 Wrocław, https://www.facebook.com/LAPciuch.Wroclaw/?locale=pl_PL, lumpeks (@wroclawski_lapciuch) - wrocławski ŁAPciuch
  5. Second Hand from London - Podwale 37/38, 50-565 Wrocław, https://www.facebook.com/SecondHandFromLondon.Wroclaw/?locale=pl_PL
  6. Odziez na wage - Sądowa 7, 50-046 Wrocław
  7. VIVE Profit - Francuska 6/Auchan, 55-040 Wrocław (Auchan Bielany)
  8. VIVE Profit - Paprotna 7, 51-117 Wrocław
    https://www.instagram.com/viveprofit/

❗️Наведваць краму можна індывідуальна або ў групе з 2-3 чалавек.

Збор інфармацыі:

Пры наведванні крамы звернеце ўвагу на асартымент, якасць рэчаў, парадак у гандлёвай зале, дні зніжак і іншыя асаблівасці.

Выкарыстоўвайце шаблон для стварэння водгуку, каб адлюстраваць усе важныя дэталі.

Пакіньце водгук на Google Maps:

  1. Увайдзіце ў свой Google-акаунт.
  2. Перайдзіце да старонкі крамы на Google Maps і націсніце "Пакінуць водгук".
  3. Выкарыстоўвайце шаблон ніжэй, каб зрабіць ваш водгук карысным і інфарматыўным.

Шаблон для водгука

a. Агульнае ўражанне: Якое першае ўражанне зрабіла крама?
Напрыклад: "Утульная атмасфера, ветлівы персанал, зручнае размяшчэнне ў горадзе".
b. Асартымент: Апісанне асартыменту крамы (адзенне, аксэсуары, абутак і інш.):
«У краме можна знайсці шмат цікавага адзення, асабліва спадабаўся выбар куртак і вінтажных аксэсуараў».
c. Згадванне якасці рэчаў:
"Большасць рэчаў у добрым стане, а некаторыя выглядаюць як новыя".
d. Кошты і знішкі: Згадайце коштавы дыяпазон і наяўнасць зніжак (напрыклад, па пэўных днях):
«Кошты пачынаюцца ад 5 злотых, кожны панядзелак зніжкі на ўсё да 50%».
e. Асаблівасці і зручнасці: Апішыце асаблівасці крамы (прасторная заля, прымерачныя, акцыі, магчымасць вяртання, ветлівы персанал і г.д.):
«Прасторная заля, ёсць зручныя прымерачныя і заўсёды можна спытаць аб наяўнасці патрэбнага памеру».
f. Дні папаўнення асартыменту: Удакладніце, калі звычайна папаўняецца асартымент, калі такая інфармацыя ёсць:
«Крама атрымлівае новыя паступленні кожную сераду і пятніцу».
g. Нататкі ці пажаданні:
Дапоўніце водгук сваімі ўражаннямі і прапановамі для паляпшэння:
"Хацелася б больш разнастайнасці ў адзеле аксесуараў".

♻️Публікуючы такі водгук, вы дапамагаеце іншым людзям зрабіць выбар, а таксама прасоўваеце ідэю адказнага спажывання♻️

  1. Пераканайцеся, што водгук аб'ектыўны і падкрэслівае моцныя бакі крамы, а таксама магчымыя паляпшэнні.

Купля рэчы:

Пры жаданні абярыце любую танную рэч (да 25 злотых), якую Вы хацелі б потым разфарбаваць на наступным майстар-класе.

❗️❗️❗️ Для кампенсацыі кошту рэчы, набытай у абранай краме са спісу, абавязкова плаціце наяўнымі і ПЕРАД аплатай папярэдзьце, што чэк будзе на НІП (Paragon z NIP) арганізацыі, якая фінансуе дадзены праект, Fundacja Wspierania Organizacji Pozarządowych “Umbrella
NIP: 898 211 51 62❗️❗️❗️

Скіньце ў групу ў тг спасылку на водгук, прынясіце купленую рэч, правільна аформлены чэк на NIP на наступную сустрэчу 03.11.2024 у 11:00 Tadeusza Kościuszki 35A, дзе ў вас будзе магчымасць дадаць індывідуальны дызайн з дапамогай фарбаў і фламастараў?

4 months, 2 weeks ago
Запрашаем усіх на традыцыйныя сустрэчы Беларусаў …

Запрашаем усіх на традыцыйныя сустрэчы Беларусаў ГОУ НА КАВУ ва Ўроцлаве ў суботу 26 кастрычніка!  ?

?Любіш зносіны?  ?Хочаш знайсці новых знаёмых і сяброў ва Вроцлаве?  ?Проста не хапае "сваіх у Польшчы"?  ?Можа хочаш з кімсьці пачаць супрацоўнічаць ці знайсці агульныя інтарэсы ??

Тады ГОУ на Каву!

На месцы для нас ёсць кава/гарбата.

Гэтым разам Вадзім Вайткевіч правядзе для нас аўтарскую ролевую гульню ?

? Вось так сітуацыя!
▶️ Псіхалагічная картачная ролевая гульня на трэніроўку навыкаў перамоваў.
Асноўная мэта гульні: праявіць сябе з лепшага боку ў стрэсавай бытавой сітуацыі і выканаць максімум пастаўленых мэт на працягу 4-5 хвілін розыгрышу ўступнай (сітуацыі)...

Сустракаемся ў Цэнтры Культуры Czasoprzestrzeń - першы будынак па правым баку ад уваходу на тэрыторыю ?

ДЗЕ? КАЛІ?
Czasoprzestrzeń, ul. Wróblewskiego 38, 26 кастрычніка а 19:00

ГОУ НА КАВУ ва Ўроцлаве!??

We recommend to visit

Группа "ШРАМА" 204 полк СпН "АХМАТ" ЛНР

Last updated 1 month, 1 week ago

Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews

Last updated 2 months, 1 week ago

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Last updated 1 month, 4 weeks ago