ВІЛЬНА БІЛОРУСЬ

Description
Мэты дабрачыннага фонду:

🔹дапамога беларусам у дасягненьні перамогі над расеяй;
🔹стварэньне ўмоў для дэакупацыі Беларусі і аднаўленьня сувэрэнітэту народу Беларусі;
🔹абарона правоў беларусаў ва Украіне

📞 +380683256144
📧 belaruscentr@gmail.com
Advertising
We recommend to visit

Тэлеканал Белсат

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Last updated 1 month, 1 week ago

Связь: @inf_pw

Last updated 1 month, 1 week ago

- пранк учун расм видеолар
- сториес учун расм видеолар


по поводу рекламы - #no

https://t.me/boost/prank_rasmlarr

Last updated 2 days, 6 hours ago

2 weeks, 2 days ago
ВІЛЬНА БІЛОРУСЬ
2 weeks, 2 days ago
Сёння на адкрыцці ў Вінніцы выставы …

Сёння на адкрыцці ў Вінніцы выставы "З Украінай у сэрцы", прысвечанай беларускім Героям, прагучала шмат добрых слоў у адрас беларускіх Герояў. З прамовай выступіў намеснік ОВА Вінніцы, прадстаўнік інстытута нацыянальнай памяці Украіны. Было вельмі эмацыйнае выступленне маці Героя Украіны,Героя Нябеснай Сотні Максіма Шымко.
Вельмі моцны выступ ваеннага капелана ГУР і вельмі душэўны выступ жонкі загінулага беларускага Героя Паўла Горбача пазыўны Борт.
Дзякуй усім, хто дапамог правесці сённяшняе мерапрыемства.
Героі жывыя пакуль пра іх жывая памяць!
Слава Героям!

2 weeks, 4 days ago

У Чарнігаве завяршылі выратавальна-пошукавую аперацыю.

У выніку расейскага ўдару загінулі 18 чалавек, яшчэ 78 украінцаў пацярпелі.

Выказваем шчырыя спачуванні родным і блізкім загінулых💔

3 weeks, 2 days ago
Гэта дом ва Ўкраіне, у якім …

Гэта дом ва Ўкраіне, у якім жыў беларускі Герой, «Нацыянальны Герой Украіны» Зьміцер Рубашэўскі пазыўны Ганс.
Цяпер тут жыве яго сям’я, жонка і маленькая дачушка Дарынка.

Слава Герою!

3 weeks, 2 days ago
ВІЛЬНА БІЛОРУСЬ
3 weeks, 2 days ago
ВІЛЬНА БІЛОРУСЬ
1 month ago
25 гадоў таму забілі Генадзя Дзмітрыевіча …

25 гадоў таму забілі Генадзя Дзмітрыевіча Карпенку.
Памёр Генадзь Карпенка ў 7.00 ад кровазліцця ў мозг 6 красавіка 1999 г. ва ўзросце 49 гадоў. За тыдзень да гэтага ў палітыка здарыўся інсульт. Сваякі і прадстаўнікі апазіцыі сумняваюцца ў натуральных прычынах ягонай смерці.
Сьмерць палітыка была нечаканай, бо перад гэтым ён ніколі не скардзіўся на дрэннае здароўе. Генадзь Карпенка памёр за месяц да альтэрнатыўных прэзідэнцкіх выбараў, прыхільнікі правядзення якіх адмовіліся прызнаць навязаныя Лукашэнкам змены ў Канстытуцыі, якія працягвалі тэрмін яго паўнамоцтваў на два гады. Праз месяц пасля смерці Карпенкі бясследна знік адзін з яго найбліжэйшых паплечнікаў - Юры Захаранка, яшчэ праз паўгода другі - Віктар Ганчар. Шырокая грамадская думка, у тым ліку сваякі Карпенкі, схільныя звязваць гэтыя падзеі ў адзін ланцуг.

1 month ago

Каманда беларусаў ва Украіне вядзе распрацоўку ў галіне стварэння ўніверсальнай рабатызаванай платформы для выканання задач ва ўмовах вядзення баявых дзеянняў.
Вобласць прымянення: аўтаматызаванае ваеннае размініраванне (метад камікадзэ), тэхнічная разведка, тактычная разведка, штурмавыя і дыверсійныя задачы.
Большасць каманды былыя беларускія добраахвотнікі, якія бралі ўдзел у баявых дзеяннях.
Яны ўжо прайшлі вялікі шлях: правялі мноства даследаванняў, апрабавалі мадэлі робатаў-сабак некалькіх вытворцаў, правялі з імі неабходныя выпрабаванні. Гэта дазволіла ім зразумець якімі менавіта тактыка-тэхнічнымі характарыстыкамі павінна валодаць іх платформа. І абраць вытворцы і мадэль робата для стварэння MVP.
Каманда распрацоўшчыкаў мае патрэбу ў фінансаванні.
Калі ў вас ёсць жаданне паўдзельнічаць у дадзеным праекце звяжыцеся з намі, дамо больш падрабязную інфармацыю і звяжам вам з распрацоўшчыкамі.

1 month ago
ВІЛЬНА БІЛОРУСЬ
1 month, 1 week ago
Працягваем дапамагаць сем'ям беларускіх Герояў тых, …

Працягваем дапамагаць сем'ям беларускіх Герояў тых, хто аддаў свае жыцці ва Украіне за нашу з вамі свабоду.

Сям'я беларускага Героя, Паўла Суслава пазыўны "Волат", які аддаў ва Украіне сваё жыццё за нашу з вамі свабоду, атрымала нашу дапамогу, прадукты харчавання.

У яго засталася жонка і трох гадовая дачка.

Героі жывыя пакуль аб іх жыве памяць.

Слава Герою!

We recommend to visit

Тэлеканал Белсат

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Last updated 1 month, 1 week ago

Связь: @inf_pw

Last updated 1 month, 1 week ago

- пранк учун расм видеолар
- сториес учун расм видеолар


по поводу рекламы - #no

https://t.me/boost/prank_rasmlarr

Last updated 2 days, 6 hours ago