Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.
Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Last updated 3 weeks, 2 days ago
реклама/сотрудничество: @myvampiregf_pr
Last updated 2 weeks ago
*🎁 *Калядныя святы - гэта час цудаў, надзеяў і веры
Паглядзіце неверагодную батлеечную калядную казку з Аляксандрам Ждановічам.
І няхай калядны цуд не абміне і ваш дом 😊
*🫤 Беларускую мову ва Украіне могуць выключыць са спісу тых, якія падлягаюць абароне і падтрымцы*
Адпаведны законапраект прыняў урад, зараз яго мае зацвердзіць Вярхоўная Рада Украіны.
У праекце прапануецца абнавіць пералік моваў, якія будуць карыстацца падтрыманнем і асаблівай абаронай згодна з палажэннямі Хартыі. Да іх аднесены балгарская, венгерская, гагаузская, крымска-татарская, навагрэчаская, нямецкая, польская, румынская, славацкая, чэшская і іўрыт.
🤷♀️ Аднак расейская і беларуская мовы, якія раней таксама былі ўключаны ў гэты спіс, у новым праекце закона не згадваюцца.
*🔥 Пра гісторыю Беларусі можна будзе пачытаць на трох мовах*
Ініцыятыва «Новая Беларусь» пры падтрымцы фонду «Tutaka» і сэрвісу «FaniMani» запусціла «Гістарычны партал» – старонку, на якой кароткі аповед пра гісторыю Беларусі можна будзе пачытаць на беларускай, польскай і англійскай мовах.
👉 Падрабязней пра «Гістарычны партал» тут
*🤔 Павел Гаўлічак: Люстрацыя дапамагае вызначыць, што нармальна, а што не, што дапушчальна, а што не ў грамадстве*
Дыктатары не кіруюць у адзіночку. Што рабіць з тысячамі функцыянераў, якія дапамагаюць аўтарытарным кіраўнікам пераследваць сваіх грамадзян і весці войны супраць чужых?
Люстрацыя – так гучыць адказ многіх краін.
👉 Што гэта такое і як правільна яе правесці? Пра гэта мы паразмаўлялі з чэшскім палітолагам, супрацоўнікам даследчага цэнтру Асацыяцыі па міжнародных пытаннях Паўлам Гаўлічкам.
🤝 АПК: «Падтрымка дэмакратычных памкненняў беларусаў» - адзін з галоўных прыярытэтаў ЕЗ
17 снежня намесніца міністра замежных справаў Польшчы Хенрыка Масціцка-Дэнды на сустрэчы з кіраўніком НАУ Паўлам Латушкам заявіла, што Беларусь стане адным з прыярытэтаў падчас старшынства Польшчы ў Еўразвязе.
Сярод іншага на сустрэчы абмяркоўваліся пытанні прыцягнення да адказнасці Лукашэнкі і «яго памагатых за злачынствы супраць чалавечнасці» і «ваенныя злачынствы супраць украінскага народа».
*🕯 Пайшоў з жыцця «дэпутат незалежнасці» Мікалай Крыжаноўскі*
Ён быў дэпутатам апазіцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 1990 – 1995 гадоў. Уваходзіў у камітэт па барацьбе з карупцыяй.
«Мне пашчаслівілася спатыкаць у жыцці шмат чэсных, разумных, сумленных і справядлівых людзей у вышэйшым сэнсе гэтых слоў. Мікалай Кірылавіч быў адным з іх. Найвыдатнейшы чалавек», – адгукаецца пра яго Зянон Пазняк.
*💥 #галоўнае *за 11 снежня
*✔️***Пазыўны «Газ». Загінуў яшчэ адзін беларус, які абараняў Украіну
*✔️***Стваральнікаў відэакантэнту, якія знаходзяцца ў Беларусі, адключаць ад манетызацыі YouTube
*✔️***Спецслужбы Лукашэнкі сцвярджаюць, што не праводзяць абменаў асуджанымі з заходнімі краінамі. Бо, маўляў, няма на каго мяняць
*✔️***Нацыянальная польская віза для беларусаў з новага года падаражэе
*✔️***Колькі адсоткаў «намалююць» Лукашэнку на «выбарах» у студзені?
*✔️***Дні Беларусі ў Бруселі. Што там адбываецца?
*✔️***З 2025-га года ў Беларусі вырасце памер мінімальнага заробку
#рэпрэсіі Асноўнае за 11 снежня:
▫️У Пінскім раёне жанчына здзейсніла самагубства, не вытрымаўшы ціску сілавікоў
▫️Пенсіянерку Ганну Стражэвіч, якая раней актыўна пісала лісты палітвязням, пакаралі 4-ма гадамі калоніі. Яе дзеянні кваліфікавалі як «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»
▫️Яшчэ адно затрыманне за жарты пра міліцыю ў TikTok: 20-гадовага хлопца хочуць пакараць, бо ён запісаў відэа пад песню «Жизнь ворам, смерть мусорам»
▫️Суд прызнаў «экстрэмісцкай» інстаграм-старонку галоўнай рэдактаркі «Белсату»
▫️«Экстрэмісцкай» таксама стала суполка «Подслушано Пинск» у сацсетцы «ВКонтакте». На яе падпісаныя 24 тысячы чалавек
▫️Завочны суд над стэндам-комікам Славам Камісаранкам распачнецца 24 снежня. Працэс пройдзе ў Менскім гарадскім судзе
😮 Смаленск хоча выйсці са складу Расеі?
Пакуль кіраўнікі Смаленскай і Віцебскай абласцей сустракаюцца на супольных тусоўках – Смаленская абласная дума абвясціла пра стварэнне «Руху за незалежнасць Смаленшчыны ад Расеі».
🤔 Як так? Глядзіце ў фельетоне нашага журналіста Змітра Лупача.
P.S. А там і да вольнай Беларусі захочуць далучыцца. Возьмем?
*😔 Вайна забрала самага блізкага чалавека, але не зламала духу
Паглядзіце кранальнае відэа ☝️*
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.
Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Last updated 3 weeks, 2 days ago
реклама/сотрудничество: @myvampiregf_pr
Last updated 2 weeks ago