Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Description
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
We recommend to visit

«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat

Last updated 4 weeks, 1 day ago

Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96

Last updated 3 weeks, 4 days ago

реклама/сотрудничество: @myvampiregf_pr

Last updated 2 weeks, 2 days ago

3 weeks, 4 days ago
**У Рэчыцы за пазамінулы тыдзень было …

У Рэчыцы за пазамінулы тыдзень было затрымана не менш за 17 чалавек

Вядома, што большасць затрыманняў адбылося за падпіскі на «экстрэмісцкія» старонкі ў сацсетках.

Як паведамляе @viasnaHomel, некаторых затрыманых адпусцілі на волю.

*🗣Паведаміць пра затрыманне⚖️***Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю*📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў**✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»*

3 weeks, 4 days ago
***❗️*****Экс-следчага** [**Мікіту Старажэнку**](https://prisoners.spring96.org/be/person/mikita-starazhenka) **збіраюцца пераводзіць на …

❗️Экс-следчага Мікіту Старажэнку збіраюцца пераводзіць на турэмны рэжым
Мікіта — былы следчы, які звольніўся пасля выбараў на знак пратэсту. Яго затрымалі амаль тры гады таму. Па словах былога сукамерніка Старажэнкі, яго даставілі на Акрэсціна моцна збітым. Мікіту асудзілі за перадачу кантакты двух супрацоўнікаў ГУБАЗіКа і намесніка начальніка СК па Мінску аднаму з "пратэсных тэлеграм-каналаў". 

У снежні 2022 года суддзя Анжэла Касцюкевічпрызначыла палітвязню 7 гадоў калоніі. Таксама палітвязня абавязалі выплаціць пяць тысяч рублёў маральнай кампенсацыі супрацоўнікам. Спачатку Мікіту этапавалі ў віцебскую ПК № 3, але напачатку 2024 года перавялі ў шклоўскую калонію № 17. Вядома, што летам Мікіту змясцілі ў памяшканне камернага тыпу. 

11 студзеня ў Шклове адбудзецца суд па замене Мікіце рэжыма ўтрымання на турэмны. Справу будзе разглядаць суддзя Аляксандр Тараканаў.

3 weeks, 5 days ago
1 month ago
*****📸***«Нашы продкі фатаграфаваліся на фоне дываноў, …

*📸«Нашы продкі фатаграфаваліся на фоне дываноў, а мы — на фоне сцен у калоніях». Звяртаемся да палітвязняў з заклікам дасылаць свае магшоты*

Фота пад арыштам — асобны накірунак фотаздымкі. Для міліцэйскай фотаздымкі існуе неафіцыйны тэрмін — магшот. З 2020 года праз такую «фотасесію» прайшлі сотні тысяч беларусаў і беларусак, затрыманых па палітычных прычынах: у РУУСах, СІЗА, калоніях.

Праваабаронца «Вясны» Дзіяна Пінчук сабрала каля 40 магшотаў ад былых палітвязняў і сведчанні пра працэс фотаздымкі, пачуцці і эмоцыі палітвязняў пра яе — mugshots.spring96.org/persons

«На гэтых фотаздымках я бачу годных людзей, якія пацерпелі за любоў да Беларусі. Нашы продкі фатаграфаваліся на фоне дываноў, а мы — на фоне белых прастынёў і сцен у калоніях. Такі цяпер наш нацыянальны код», — кажа аўтарка праекту.

Чытаць па спасылцы 👉**** https://spring96.org/be/news/114595

**🌿Былыя палітвязні таксама могуць прыняць удзел у праекце і такім чынам задакументаваць сваю гісторыю. Для гэтага трэба запоўніць адмысловую** гугл-форму

1 month ago
*****📄*** Што пачытаць у нядзелю? Сабралі …

*📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас галоўныя матэрыялы «Вясны» за тыдзень:*
🔹Лістапад: рэкордная колькасць сем'яў, што трапілі пад крымінальны пераслед

🔹Два гады без Алега Гулака: у вянок памяці калегі-праваабаронцы

🔹За што трапляюць у санкцыйныя спісы Еўразвязу беларускія суддзі і начальнікі калоній

🔹Мігранты, уцекачы, выгнанцы: як назваць сотні тысяч беларусаў, вымушаных пакінуць радзіму

🔹Выбары ў Беларусі: гісторыя ціску, рэпрэсій і парушэнняў правоў чалавека

🔹Мінімум 27 чалавек за кратамі: як у Беларусі пераследуюць айцішнікаў

🔹2024 год выдаўся найбольш змрочным і рэпрэсіўным для медыясектара Беларусі

🔹Узламаў кампутарную сетку выканкама, спыніў працу завода: за што пераследуюць па «лічбавых» артыкулах

🔹«Рэжым, для якога нават словы падтрымкі — злачынства, не мае шанцаў на доўгую гісторыю»: што значыць салідарнасць у Беларусі сёння

**💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon** | Аднаразовым данатам

1 month ago
4 months ago
4 months ago
We recommend to visit

«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat

Last updated 4 weeks, 1 day ago

Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96

Last updated 3 weeks, 4 days ago

реклама/сотрудничество: @myvampiregf_pr

Last updated 2 weeks, 2 days ago