Квят-агляд

Description
Тут публікую свае тэксты, аўдыё і відэа па тэме Польшчы, Грузіі, Украіны і бел_працэсах. Звяртаю ўвагу, што я лічу магчымым крытычна ставіцца да пэўных працэсаў ва Украіне, але выключна калі яны звязаныя з Беларуссю.
We recommend to visit

𓆩 𝑠𝑡𝑖𝑐𝑘𝑒𝑟𝑠, 𝑡ℎ𝑒𝑚𝑒𝑠, 𝑙𝑎𝑛𝑔𝑢𝑎𝑔𝑒𝑠, 𝑚𝑢𝑠𝑖𝑐 𝑓𝑜𝑟 𝑦𝑜𝑢` 𓆪

· @botwexsavi_bot (по рекламе | делу)

· темы,стикеры: @skivix ✧

────────────────────

HAJIME.RECORDS


Отзывы: @infotgotz

Админ/рекл: @Za77st



❗️Администрация не несёт ответственность за рекламу. Будьте внимательны ❗️

1 year, 6 months ago

Традыцыйна да Дня роднай мовы — урывак з аповесці-фрашкі, сатканай з рэальных гісторый розных людзей (аўтарства будзе пазначанае ў кніжцы), у якой доўга не было развязкі і якая цяпер носіць назву «Мы ідзем на Марш!».

Гэтаксама будзе звацца і новы зборнік фрашак, разам з перавыданнем старых. Кніга ўжо ў вытворчасці, і ёсць усе шанцы, што яна выйдзе да лета.

З розных бакоў Беларусі на Марш рушаць, здавалася б, самотныя людзі.
______________________

«У электрычцы Стоўпцы — Менск у вагоне нумар пяць дзяўчына Адэля прамаўляе па мабільніку адну фразу:

— Сяржук, я ўжо вырушыла на Менск.

Бабуся інтэлігентнага віду, кшталту калісьці панаехаўшай у беларускае мястэчка настаўніцы з «большой земли», то-бок з РСФСР, вяжа на прутках насупраць. Уздымае галаву здзіўлена-непрыязна:

— У вас, что в Минске теперь все так говорят — по-белорусски?!

— Так.

— Совсем обнаглели!

Жанчына гадоў трыццаці пяці, відавочна «мінская», гарадская-прыгарадская, пытаецца з разгубленым і тужлівым выразам твару:

— Ой, а вы точно правильно говорите по-белорусски?

Адэля моўчкі ківае.

— А то я не совсем понимаю, но трасянку очень не люблю.

Побач пара гадоў па сорак пяць. Усмешліва-прыязна, нібы знайшлі штосьці рэдкае і дзівоснае, глядзяць на Адэлю. Першым радасна дзеліцца муж:

— О, вы говорите по-белорусски? А мы недавно были в той деревне, из которой произошли все белорусы! Так интересно!

Адэля ў здзіўленні ўздымае бровы. Мужчына задумліва:

— Ну я теперь не помню... Но экскурсовод так сказал...

Яго жонка:

— Литвины. Это деревня Литвины.

Крыху здалёк за размовай сочаць дзве жанчынкі.

— Барысаўна, глядзіце, на беларускам гаворыць! Як гэты пісацель, што пісаў на беларускам... Напомніце беларускага пісацеля фамілію.

— Какога?

— Ой да іх усяго двое.

Напружылася:

— Як яго... Якаў нейкі... Якаў... У школе праходзілі. Як яго...

— Якуб Колас?

— Не-не, другой. Яшчэ адзін!

— Янка Купала?

— Во! Ён!

І тут у вагон заходзіць кантралёрка:

— Прэд’яўляем! — гучна, рашуча, нібы міліцыянт пры выкананні.

— Калі ласка, — працягвае квіток Адэля.

Кантралёрка рэзка, вульгарна і злабнавасьценька:

— Ой, ціпа вы рускава ні знаеця!

— Ведаю, але мне па-беларуску ямчэй, — добразычліва адказвае
Адэля.

— Што-та вы нінастаяшчая беларуска. Настаяшчыя так не гаварат!!!

Дзяўчына ўздымаецца, дэманструючы ўсім сваю ваў!-паставу. І экспрэсіўна, але ўсё яшчэ ветліва звяртаецца да цёткі-кантралёркі:

— А якім было вашае першае беларускае слова?

Цётка грэбліва крывіцца, маша рукой, нібы адштурхоўваецца ад словаў Адэлі:

— Ой, бля-а-а...

Дзяўчына расплываецца ў шчаслівай усмешцы:

— А маім першым беларускім словам было — «каханне».

#Фрашкі

1 year, 6 months ago

Пазнаёміліся з чарговым суседам па пад'ездзе.
Хлопец, паляк, 23 гады. Шэсць гадоў як вярнуўся з Віцебску, дзе пражыў 11 гадоў, бо бацька атрымаў там выгадную працу на вытворчасці (чагосьці там).
То бок, галоўныя гады, калі чалавек праграмуецца на ўсё астатняе жыццё, хлопец пражыў у Беларусі.
Вясёлы жыццялюбны на выгляд ))
#Польшча_бел

1 year, 7 months ago
Тое, што беларусы маюць больш шанцаў …

Тое, што беларусы маюць больш шанцаў уступіць у ЕЗ за іншых эвентуальных удзельнікаў еўрапейскага палітычнага праекту, я кажу гадоў дваццаць (можа, столькі і засталося, але).

Кшталт беларусаў як супольнасці я пабачыў у 1996 годзе, калі пачалася Менская Вясна (хто не ведаў — адсюль і назва праваабарончай ініцыятывы).

Супольнасць была меншасцю адносна проста насельніцтва. Таму Менская Вясна плыўна перайшла ў Беларускую Восень.

Пасля было "бабіна лета" 2006–2010, і надышла, здавалася б, вечная зіма.

Новая вясна прыйшла з дарослай новай генерацыяй, якая ў 2011 папрасіла "алдоў" не замінаць ёй у маўклівых пратэстах, што, калі хто забыўся, цягнуліся два з лішкам месяцы.

Ніхто "дзіцячы бунт" сур'ёзна не ўспрыняў. А гэта менавіта яны, падрослыя трыццацігадовыя, будуць трымаць шыхт у першыя самыя страшныя вечары і ночы 9–12 жніўня 2020.

І пратэсты "дармаедаў" у 2017 таксама былі слаба счытаныя тымі, хто сочыць за развіццём беларускага грамадства.

Я нават уяўляю перад вачыма інфаграфіку, каб прадэманстраваць, як з 1996 году, калі да людзей дайшло, каго яны дапусцілі да ўлады ў 1994-м, адносна проста насельніцтва колькасна павялічвалася грамадзянская супольнасць.

Далей сэнсоўна па тэме: https://tiny.pl/7gr9n5fh

1 year, 8 months ago

А вынікі году ў мяне такія, што беларускі чытач з Батумі пераконвае мяне дапісваць "Батумскія расказы" без самацэнзуры.

Яшчэ мне прыйшло шмат прадуманых рэакцый на "Каларадскую пушчу".

Яшчэ дапісаў аповесць-фрашку пра наш 2020, і атрымаў прапанову перавыдаць разам з новымі гісторыямі кніжку "Фрашкі да пляшкі".

Таксама дамалёўваецца выгляд сцэнару фільму пра "2020", і намацваецца з кім можна было б рэалізаваць гэты праект.

Праўда, колькі ўжо можна тлумачыць за мяжой "а што ў вас там было?" ))

Дасылайце свае тэзісы на адрас [email protected], аўтары лепшых ідэй будуць пазначаныя ў тытрах.

___________

Таксама было шмат добрага ў прыватным жыцці.

Псіхіка пасля пературбацыяў 2020-22 па-ціху вяртаецца ў норму, хоць прадчуванне вялікай вайны вісіць у паветры.

А цывілізацыйна вайна і не спынялася ніколі.

Джынгл бэлс!

1 year, 8 months ago

Ваши действия ведут к экскалации, нельзя использовать пиротехнику! - объяснял протестующим подвыпивший мужик лет 55.

Я сам воевал против Звиада Гамсахурдия, и сейчас жалею об этом, вы совершаете идентичную ошибку! - не унимался он.

Вы не видите разницы между Звиадом Гамсахурдия и Бидзиной Иванишвили? - спросил я у него.

Вместо двух парней, он переключился на меня.

Мой собеседник был мужик невысокого роста, коренастый, абсолютно седой, брился он в последний раз дней 10 назад.

Знаешь, я участвовал во всех войнах, от гражданской войны до 2008 года - начал он свою беседу со мной.

И то, что здесь происходит не правильно. Нельзя стрелять пиротехникой в полицейских.

А избивать людей вдесятером можно? Воровать у них вещи? Калечить? Пытать?! - перебил я его.

Пытать.... - сказал он, и уставился в одну точку на асфальте.

После чего свернул на совсем другую тему разговора.

Знаешь, в Абхазии был батальон "Аваза", мы их называли авазакеби (бандиты - разбойники). Был белый "Аваза", и черный "Аваза".

Единственный адекватным человеком там был майор Хуцишвили. Он служил и в армии СССР майором, а потом вернулся в Грузию.

Спокойны, адекватный, был он настоящим любимчиком. Работал начальником штаба в "Аваза".

И во время войны, в Тамиши был ночной десант, из абхазов и осетин.

Тогда погибли сотни грузин, и один из них был Хуцишвили.

Когда "Аваза" освободила наши позиции, они увидели, что абхазы перерезали ему глотку, отрезанный половой член положили в рот, а в глаза воткнули пули от Калашникова.

Они настолько обезумели, когда увидели это, что убили таким же способом пленных, и лишь одного абхаза оставили в живых, чтобы он дошел до своих, и рассказал, что мы сделали.

Насилие всегда порождает ответное насилие - этой фразой он завершил свой длинный рассказ.

Я согласен. Насилие всегда порождает ответное насилие. Но, слушая его, я думал: и вот эти люди, упрекают молодежь, за использование фейерверков...

1 year, 8 months ago

Троху Сакартўэла:

1 year, 9 months ago
Для тых, хто сочыць за падзеямі …

Для тых, хто сочыць за падзеямі ў Сакартўэла. А нас такіх беларусаў, думаю, пару дзясяткаў тысяч, калі не болей, хто прыехаў з Сакартўэла, ці застаецца там.

Плюс, натуральна, беларусы ў Беларусі. Бо, зразумела, што кожны хоць бы мінімальны пройгрыш Расеі для беларусаў стратэгічна важны.

І для фрэндаў з іншых краінаў, якія разумеюць як важна рабіць усё магчымае, каб аслабіць гэтае паўзучае таксічнае дзяржаўнае ўтварэнне пад назвай Крэмль.

Раю экаўнт палітычнага аглядальніка Гелы Васадзэ:

https://www.facebook.com/@gelavasadze

Я не маю вялікіх спадзеваў на тое, што сотні тысяч не згодных з прарасейскай аўтарытарызацыяй Грузіі людзей штурхнуць ківач (маятнік) грамадскай сітуацыі ў супрацьлеглы ад дыктатуры гвалту бок.

Сакартўэла -- гэта невялікая частка супраціву злу, якое актывізавалася ў 2014 годзе з анэксіяй Крыму і часткі Данбасу.

Наіўныя людзі, ці карысныя ідыёты, тут залежыць ад нюансаў, якія думаюць, што кактэйлямі молата можна перамагчы ў супрацьстаянні з узброенымі вайсковымі, цяпер перакінуліся на грузінаў, маўляў, тыя неправільна бутэрброд ядуць (закрэслена) рэвалюцыю робяць.

Вуліца не перамагае без расколу ва ўладзе.

Што там цяпер адбываецца ў Тбілісі ды іншых гарадах на ўзроўню перамоваў між палітчнымі элітамі, мы не ведаем.

Армагедону кшталту беларускага 09-12 жніўня мы пауль не абчым, значыць іванішвілеўскія памагатыя не гатовыя ісці на радыкальныя крокі.

Не забываем, што ў Сакартўэла багата людзей прайшлі праз войны ў Абхазіі, Украіне, Паўднёвай Асеціі і зноў ва Украіне.

І што стралковая зброя ў Сакартвэла практычна легалізаваная.

Як варыянт на мінімуме для Крамля будзе выгадная сталая нестабільнасць у Сакартўэла.

У кожным разе не варта спадзявацца на хуткае вырашэнне сітуацыі.

1 year, 9 months ago
***⚡️***Экс-бойца Полка Калиновского выдали спецслужбам лукашенко

⚡️Экс-бойца Полка Калиновского выдали спецслужбам лукашенко

Экс-добровольца задержали во Вьетнаме. Кадры с задержанным уже появились у пропагандистов.
Вьетнам выдал Беларуси экс-бойца полка Калиновского , он оказался в Азии из-за того, что Литва признала его угрозой национальной безопасности.

@RealnaiaBelarus

1 year, 9 months ago

тэг: версіі і варыянты

Прызначэнне Аліны Коўшык галоўнай рэдактаркай "Белсату" можна разглядаць як асязальную палітычную перамогу Офісу Святланы Ціханоўскай.

Офіс ёсць у шчыльным кантакце з польскім Урадам, а той адпаведна ўплывае на кіраўніцтва Польскай тэлевізіі (TVP). "Белсат" сышоў цалкам пад кіраванне TVP, цяпер будзе рэпрэзентаваць дырэкцыю замежнага вяшчання.

Цяпер варта чакаць якаснай перамены зместу "Белсату". А вось у якія бакі — пытанне. Можа быць палітычны акцэнт будзе зроблены на ўзгоднейнай пазіцыі Офісу і польскага Ураду.

Адначасова можа быць з'явіцца магчымасць для чэснай канкурэнцыі відэавытворцаў. Для журналістаў таксама з'яўляецца шанец адпраўляць свае CV непасрэдна польскаму кіраўніцтву, якое далёкае ад падкавёрных адносін унутры беларускай падводнай лодкі ў Польшчы.
____________

Версіі раблю па інфармацыі з адкрытых крыніцаў.

We recommend to visit

𓆩 𝑠𝑡𝑖𝑐𝑘𝑒𝑟𝑠, 𝑡ℎ𝑒𝑚𝑒𝑠, 𝑙𝑎𝑛𝑔𝑢𝑎𝑔𝑒𝑠, 𝑚𝑢𝑠𝑖𝑐 𝑓𝑜𝑟 𝑦𝑜𝑢` 𓆪

· @botwexsavi_bot (по рекламе | делу)

· темы,стикеры: @skivix ✧

────────────────────

HAJIME.RECORDS


Отзывы: @infotgotz

Админ/рекл: @Za77st



❗️Администрация не несёт ответственность за рекламу. Будьте внимательны ❗️