Dive into the Ultimate Free Library: Your One-Stop Hub for Entertainment!

Штодзень Гомель

Description
Толькі правераная інфармацыя. Навіны, блогі і цікавыя гісторыі Гомельскага рэгіёна па-беларуску.

Сайт "Штодня": homeldays.org

Паведамляйце нам, калі заўважылі нешта цікавае (рэдакцыя): @Sztodzien_bot
Advertising
We recommend to visit

Тэлеканал Белсат

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Last updated 1 month, 1 week ago

Связь: @inf_pw

Last updated 1 month, 1 week ago

- пранк учун расм видеолар
- сториес учун расм видеолар


по поводу рекламы - #no

https://t.me/boost/prank_rasmlarr

Last updated 2 days, 6 hours ago

1 week, 4 days ago
**Плошча забруджвання Беларусі цэзіем-137 зменшылася амаль …

Плошча забруджвання Беларусі цэзіем-137 зменшылася амаль у два разы, сцвярджаюць улады. Але што значаць гэтыя лічбы? 🤔

Пра значнае скарачэнне колькасці беларускіх земляў, забруджаных радыеактыўным цэзіям прадстаўнікі ўладаў паведамілі на адмысловай прэс-канферэнцыі 22 красавіка. «Штодзень» паразмаўляў пра гэта з радыяцыйным хімікам Сяргеем Бесарабам, які кажа, што з лічбамі не ўсё так проста.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/ploshcha-zabrudzhvannja-belarusi-cjeziem-137-zmenshylasja-amal-u-dva-razy-scvjardzhajuc-ulady-ale-shto-znachac-gjetyja-lichby/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайту: http://surl.li/symle

Штодзень https://t.me/shtodzien

1 week, 4 days ago
Штодзень Гомель
1 week, 4 days ago
Штодзень Гомель
2 weeks, 4 days ago
**Дзень жалобы ў Чарнігаве**

Дзень жалобы ў Чарнігаве

У выніку ракетнага абстрэлу Чарнігава, які здзейснілі войскі РФ 17 красавіка, загінулі 18 чалавек. 78 жыхароў абласнога цэнтра атрымалі раненні розных ступеняў цяжкасцей праз тэракт. На стацыянарным лячэнні знаходзяцца 37 асобаў. У звязку з трагедыяй 18 красавіка абвясцілі Дзень жалобы. 🙏🏻

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/18-zaginulyh-78-paranenyh-u-charnigave-abveshchany-dzen-zhaloby/

Штодзень https://t.me/shtodzien

2 weeks, 4 days ago
**У Гомелі плануюць правесці парад міліцыі** …

У Гомелі плануюць правесці парад міліцыі 🤷🏻‍♀️
Сілавікі будуць хадзіць маршам па цэнтры Гомеля 18 красавіка ў гонар прафесійнага свята.

«Была традыцыя на дзень беларускай... савецкай міліцыі праходзіць ганаровым маршам па вуліцах Гомеля. Мы вырашылі гэтую традыцыю адрадзіць», - расказаў начальнік упраўлення ўнутраных справаў Гомельскага аблвыканкама Аляксандр Шастайла.

🤦🏼 Сілавікі плануюць прайсці маршам ад будынку унутраных справаў па вуліцы Камунараў, ускладуць вянкі да помніка супрацоўнікаў, якія загінулі пры выкананні, дойдуць да плошчы герба і сцяга. Там яны ўзнагародзяць адзін аднаго і пяройдуць да грамадска-культурнага цэнтра на Ланге, дзе будуць зацікаўліваць гараджанаў сваёй дзейнасцю на інтэрактыўных пляцоўках.

Штодзень https://t.me/shtodzienНа фота – узор стыльнай формы беларускай міліцыі пачатку 1990-х з дзяржаўным гербам “Пагоня”

2 weeks, 5 days ago
**Гомельскія ўлады не заўважылі трагедыі, якая …

Гомельскія ўлады не заўважылі трагедыі, якая здарылася ў суседнім Чарнігаве

😢 У выніку ракетнага абстрэлу ва ўкраінскім Чарнігаве загінула 14 чалавек і 61 чалавек параненыя (па стане на 14.30). Яшчэ людзі застаюцца пад заваламі. Пошукава-выратавальная аперацыя працягваецца.

😡 Аднак улады Гомеля і вобласці зрабілі выгляд, што нічога не адбылося. Ні на сайце аблвыканкама, ні на сайце гарвыканкама няма ні слова спачування. Ніхто з кіраўніцтва Гомеля не ўсклаў кветкі ў памяць пра загінулых у Чарнігаве.

Падрабязней: https://homeldays.org/gomelskija-lady-ne-za-vazhyli-tragedyi-jakaja-zdarylasja-susednim-charnigave/

Штодзень
#чарнігаў

3 weeks, 4 days ago
У Беларусі з’явіўся чатырнаццаты герой Беларусі. …

У Беларусі з’явіўся чатырнаццаты герой Беларусі. 👩🏼‍🚀 Гэта Марына Васілеўская, якую цяпер называюць касманаўтам. Героя Беларусі ёй прысвоілі за мужнасць, праяўленую пры ажыццяўленні касмічнага палёту і значны асабісты ўнёсак у засваенне космасу. 🚀

Аднак сярод герояў Беларусь чамусьці дагэтуль няма ліквідатара аварыі на ЧАЭС, ураджэнца Гомельшчыны Васіля Ігнаценкі. 😢

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/sjarod-geroja-belarus-dagjetul-njama-likvidatara-avaryi-na-chajes-uradzhjenca-gomelshchyny-vasilja-ignacenki/

Штодзень https://t.me/shtodzien

3 weeks, 4 days ago
**Што варта забараніць у Гомелі, каб …

Што варта забараніць у Гомелі, каб зрабіць горад прыгожым 🤔

У адказ на бурлівыя змены, што адбываюцца ў гарадскім асяроддзі, і няўмольную ўрбанізацыю, усё часцей мясцовыя ўлады ў розных краінах і рэгіёнах вымушаны ўводзіць пэўныя забароны, каб населены пункт заставаўся камфортным. 🌳🏙

Абмежаванні могуць тычыцца самых розных рэчаў, такіх як лімітаванне колькасці турыстаў ці забарона электрасамакатаў. Хапае і абмежаванняў адносна тэхналогій, што выкарыстоўваюцца ў будаўнічай галіне. Што варта было б забараніць у Гомелі, каб наш горад стаў больш утульным і прыгожым? Прапануем адмысловы спіс ад “Штодня”. 👇🏻

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/shto-varta-zabaranic-u-gomeli-kab-zrabic-gorad-prygozhym/

Штодзень https://t.me/shtodzien

3 weeks, 4 days ago
**Мілітарызацыя на маршы: Да 9 траўня …

Мілітарызацыя на маршы: Да 9 траўня ўлады ўпершыню вывядуць на плошчу Леніна тэхніку гомельскага гарнізона 🤷🏻‍♀️

Гомельскія ўлады правялі нараду, дзе агучылі планы святкавання 9 траўня. У гэтым дзень упершыню выведуць тэхніку гомельскага гарнізона на плошчу Леніна. Так, спрэчная традыцыя вайсковых парадаў не толькі сыходзіць у нябыт, але яшчэ і распаўзаецца ў рэгіёны. 🪖

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/militaryzacyja-na-marshy-da-9-tra-nja-lady-pershynju-vyvjaduc-na-ploshchu-lenina-tjehniku-gomelskaga-garnizona/

Штодзень https://t.me/shtodzien

2 months, 3 weeks ago

“Я – цірарыст і хаджу ў штанах, а Ціханоўская – мой Алах”. Лідар гурта GodsTower, якога супрацоўнікі КДБ унеслі ў спіс тэрарыстаў, адказаў на гэтую навіну сатырычнай песняй 😜 🎸*
“Першы дзень я, калі дазнаўся пра тэрарыстычны статус, хадзіў трохі ў супярэчлівым настроі. З аднаго боку, з мяне тэрарыст, як з майго ката капітан карабля. З іншага боку, калі я быў маленькі, калі мяне крыўдзілі, я думаў: “Стану тэрарыстам, будзеце ў мяне плакаць!” І вось я вырас, стаў тэрарыстам, бляха! Застаўся, калі шчыра, толькі сцёб. Калі такі чалавек, як я для іх тэрарыст, а мая фізічная форма не вытрымлівае крытыкі, я не служыў у войску, то што тут можна сказаць”, - гаворыць
*Уладзіслаў Наважылаў
.

Штодзень https://t.me/shtodzien

We recommend to visit

Тэлеканал Белсат

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Last updated 1 month, 1 week ago

Связь: @inf_pw

Last updated 1 month, 1 week ago

- пранк учун расм видеолар
- сториес учун расм видеолар


по поводу рекламы - #no

https://t.me/boost/prank_rasmlarr

Last updated 2 days, 6 hours ago