Штодзень Гомель

Description
Будзь беларусам, чытай на роднай мове!

Толькі правераная інфармацыя. Навіны, блогі і цікавыя гісторыі Гомельскага рэгіёна па-беларуску.

Сайт "Штодня": homeldays.org
We recommend to visit

«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat

Last updated 2 months, 1 week ago

Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96

Last updated 2 months ago

реклама/сотрудничество: @myvampiregf_pr

Last updated 1 month, 3 weeks ago

2 weeks, 3 days ago
***☢️*** Беспілотнік урэзаўся ў ЧАЭС. Гомельскія …

☢️ Беспілотнік урэзаўся ў ЧАЭС. Гомельскія ўлады супакойваюць, што радыяцыйная абстаноўка на Гомельшчыне стабільная.

Падрабязней чытаць тут

❗️Для абыходу блакіроўкі блакіроўкі сайта чытаць тут

Штодзень

2 weeks, 5 days ago
3 weeks, 4 days ago
2 months, 4 weeks ago
**5 снежня – Міжнародны дзень валанцёра** …

5 снежня – Міжнародны дзень валанцёра ?

Калісьці валанцёрскіх ініцыятыў у Гомелі было нашмат болей. Аднак ціск і рэпрэсіі вымусілі многіх гомельцаў эміграваць альбо проста перастаць дзейнічаць. Поле, якое вызвалілася, паступова займае дзяржава праз праўладныя псеўдаграмадскія арганізацыі. Гэтыя аб’яднанні часта імітуюць дзейнасць і іх эфектыўнасць пакідае жадаць лепшага.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/5-snezhnja-mizhnarodny-dzen-valancjora/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень

?? Падтрымаць нас можна праз патрэон.

2 months, 4 weeks ago
**Танна і непрактычна: супярэчлівая мадэрнізацыя прыпынкаў …

Танна і непрактычна: супярэчлівая мадэрнізацыя прыпынкаў грамадскага транспарту ??

Акрэсліць дызайн-праект новых павільёнаў можна так: праект склалі, а на дызайн забыліся. Прамавугольныя канструкцыі з профільных труб, абшытыя полікарбанатам – самы танны і прымітыўны варыянт будовы. Вока такія канструкцыі не цешаць. Шмат гомельцаў без інжынернай ці архітэктурнай адукацыі на ўласным лецішчы здолее ўзвесці нешта больш складанае і стылёвае.

??‍♀️ Падобна, што ўзвядзенне нават такіх простых канструкцый выклікае цяжкасці. Прыпынкі ля Універмага і Камінтэрна мантуюцца больш за тры тыдні, і працы яшчэ не завершаныя. І гэта ў асенне-зімовы сезон, калі непагадзь – звычайная справа.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/tanna-i-nepraktychna-supjarjechlivaja-madjernizacyja-prypynka-gramadskaga-transpartu/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень

?? Падтрымаць нас можна праз патрэон.

2 months, 4 weeks ago
**Гомельскія старасты Красінскія і метамарфозы гістарычнай …

Гомельскія старасты Красінскія і метамарфозы гістарычнай памяці ⚔️*
? Гісторык *Яўген Малікаў падрыхтаваў цыкл матэрыялаў пра сям'ю, гісторыя якой паўплывала на развіццё Гомельшчыны...

Змаганне за спадчыну, інтрыгі, здрады і міжканфесійная канкурэнцыя – на аснове гэтых артыкулаў калісьці здымуць захапляльны серыял. ?

? Калі запытаць у чалавека, які цікавіцца гісторыяй Гомеля, што вядома пра гомельскіх стараст Красінскіх, ён прыгадае: жонка гомельскага старасты Фамы Красінскага, “фанатычная каталічка Алена Грахольская”, адабрала ў праваслаўных замкавую царкву св. Мікалая і перадала яе ўніятам. Таксама прыгадаюць, што Красінскія былі палякамі і старастамі ў пачатку XVIII ст. З гэтага падсвядома вымалёўваецца роля стараст Красінскіх як “каталіцызатараў” і “паланізатараў” краю. А гэта абсалютна не так.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/gomelskija-starasty-krasinskija-i-metamarfozy-gistarychnaj-pamjaci/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень

?? Падтрымаць нас можна праз патрэон.

3 months ago
3 months ago
3 months ago
**Гомельскі гурт Sož выступіць з канцэртамі …

Гомельскі гурт Sož выступіць з канцэртамі ў Польшчы і Літве ?****
У снежні ў гомельскага гурта Sož пройдуць тры канцэрты: у Варшаве, Лодзі і Вільні.
Расклад чакаецца наступны:

• 20 снежня а 19:00, Варшава, BeerStation (Ząbkowska, 5) разам з гуртом ATESTA.

• 21 снежня а 19:00, Лодзь, Jesteśmy Music Club (Stefana Jaracza, 13) разам з гуртом ATESTA.

• 27 снежня а 20:00, Вільня, CreateCulture Space (Karmelitų gatvė, 5) пры падтрымцы Mikita і digital.activism.

Sož аб’яднаў выхадцаў з розных музычных тусовак, якія ідэнтыфікуюць сябе «нефармаламі сярэдняга пакалення». Іх жанр 34mag вызначаў як электра-пост-панк.

Штодзень

3 months, 1 week ago
**У Камарыне заўважылі зуброў ***?*****

У Камарыне заўважылі зуброў ?****
Фота і відэа з сімвалам Беларусі знялі лесаводы. Гарадскі пасёлак Камарын знаходзіцца ў Брагінскім раёне.

Гэта ўжо не першы раз, калі ў Гомельскай вобласці заўважаюць зуброў. У пачатку года статак з чатырма жывёламі сустрэлі ў Хойніцкім раёне.

У 2023 годзе парачку зуброў заўважылі пад Петрыкавам.

Папуляцыя легендарнага звера ў Беларусі расце, іх заўважаюць усё часцей у розных частках Беларусі. Гэта адбываецца, нягледзячы нават на тое, што ўлады дазваляюць за вялізныя грошы адстрэл некаторых жывёлаў.

Штодзень
Фота і відэа: Лесаводы Гомельшчыны

We recommend to visit

«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat

Last updated 2 months, 1 week ago

Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96

Last updated 2 months ago

реклама/сотрудничество: @myvampiregf_pr

Last updated 1 month, 3 weeks ago