Infinite Entertainment, Zero Cost: Get Your Free Books, Music, and Videos Today!

Беларуская Рада культуры

Description
Афіцыйны канал, дзе будзем расказваць пра сваю дзейнасць і чым мы можам быць карыснымі культурніцкім актывістам. Наш сайт https://byculture.org/
Advertising
We recommend to visit

Аўтарскі кантэнт ад каманды THISMINSK MEDIA пра падзеі ў Менску, Беларусі і свеце

Сайт: thisminsk.org
Пошта: thisminsk@protonmail.com

Прапановы, рэклама, PR: @thisminskbot

Last updated 1 week, 1 day ago

Співпраця: @fatadministration

Last updated 1 month, 2 weeks ago

Беларускі Дабраахвотніцкі Корпус - яднанне Беларускіх дабраахвотнікаў для выканання баявых задач і фармавання ваярскага Братэрства.

Пытанні далучэння, СМІ, супрацы: @BDK_UA_bot
Чат-бот: @bdkfeedback_bot
Чат: https://t.me/+sE6ugBpMxqY5ZmEy

Last updated 1 month ago

1 week, 4 days ago
***💔*** Рэпрэсіі ў культурніцкай сферы не …

💔 Рэпрэсіі ў культурніцкай сферы не заціхаюць. Паводле інфармацыі Беларускага ПЭН-цэнтра: па стане на 30 красавіка 2024 года ў Беларусі за кратамі знаходзілася не менш за 156 дзеячаў культуры.

Штрафы, звальненні, прызнанне кніг “экстрэмісцкімі”. Чытаць больш — у рэгулярнай Хроніцы парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры”.

🔸@radakultury працягвае збор для беларускі ў эміграцыі. Дзяўчына мае непасрэднае дачыненне да дабрачынных праектаў, дапамагала і працягвае дапамагаць многім. Але цяпер сама сутыкнулася са страшным горам — анкалагічнай хваробай таты.
Даведацца больш і падтрымаць

🔸 На сайце Фонду салідарнасці @bysol ідзе ўжо традыцыйны летні збор у падтрымку дзяцей палітвязняў. Сабраныя сродкі плануюць скіраваць на экскурсіі, падарожжы, дзіцячыя летнікі, адукацыйныя гурткі, спартовыя секцыі для маленькіх беларусаў, чые бацькі сутыкнуліся з рэпрэсіямі.
Даведацца больш і падтрымаць

❤️ Агульны збор Беларускай Рады культуры на падтрымку рэпрэсаваных дзеячаў культуры.

2 weeks, 3 days ago
***⚡️*** **У камандзе** [**@radakultury**](https://t.me/radakultury) **змены. Надзея …

⚡️ У камандзе @radakultury змены. Надзея Гарэцкая цяпер з’яўляецца намесніцай кіраўніка нашай арганізацыі.

Гэтая роля — не новая для Надзеі, нашая каляжанка выконвала акрэсленыя ніжэй функцыі і раней, а прызначэнне толькі “даганяе” рэчаіснасць.

▪️Надзея — менеджар Беларускай Рады культуры, яна адказвае за працэсы кіравання працай у камандзе;
▪️намесніца кіраўніка — афіцыйная прадстаўніца нашай каманды ў Вільні;
▪️да Надзеі можна звяртацца па каментары пра дзейнасць арганізацыі, яна прадстаўляе пазіцыю Рады па пытаннях праграмы #ArtPowerBelarus, кіруе справамі ўзаемадзеяння з партнёрамі.

Надзея Гарэцкая — эканаміст-менеджар у сацыяльна-культурніцкай сферы (паводле дыплома аб вышэйшай адукацыі), удзельнічала ў арганізацыі культурніцкіх і адукацыйных праектаў, да каманды Беларускай Рады культуры далучылася 2 гады таму. З 2022 года жыве ў Вільні.

✉️ n.haretskaya@byculture.org

#людзірады

2 weeks, 3 days ago
Аналітычная група [@radakultury](https://t.me/radakultury) заўважыла: за першыя …

Аналітычная група @radakultury заўважыла: за першыя тры месяцы 2024 года сучаснае беларускае мастацтва згадваецца (у розных кантэкстах) каля сотні разоў. Гэта і выставы, і фэсты, і дыскусіі.

Пачаў выходзіць падкаст пра мастацтва, збіраюцца архівы, мемарыяльныя калекцыі. Парадаксальна, але беларускае мастацтва стала больш даступнае для беларусаў у замежжы, чым для тых, хто застаецца ў Беларусі. Тут выставы закрываюцца, адмяняюцца, а творцам даступныя выказванні адно на абмежаванае кола тэмаў.

❗️Сёння перад вамі — незвычайны агляд. 2️⃣ часткі, больш як 5️⃣0️⃣ падзей у цэнтры ўвагі і шмат-шмат аўтарскіх імпрэсій ад арт-івэнтаў.

Чытаць агляд цалкам:
частка 1
частка 2

Ці спадабаўся такі фармат? Дзяліцеся ў каментарах.

Ранейшыя выпускі #аналітыка пра беларускае мастацтва знойдзеце тут і тут.
Пры падтрымцы #ArtPowerBelarus@radakultury і Дацкага інстытута культуры і фінансавым спрыянні Еўразвязу.

3 weeks, 4 days ago
**Вы прасілі, а нашая аналітычная група …

Вы прасілі, а нашая аналітычная група — зрабіла.

☀️ Прадстаўляем агляд падзей культурніцкага жыцця беларусаў з акцэнтам на захаванне нацыянальных традыцый.

У выпуску:

🔺 Звычай калядавання, распаўсюджаны ў беларускіх вёсках, пускае ўсё мацнейшыя карані сярод беларусаў, якія цяпер жывуць у еўрапейскіх сталіцах.

🔺 Танцавальна-спеўныя вечарыны (а мо, ужо вячоркі?) збіраюць аншлагі ў гарадскіх клубах, а танцы, якім можна навучыцца за хвіліны, захопліваюць пляцы вялікіх святкаванняў.

🔺 Старажытныя спевы становяцца часткай рэчасінасці нашых сучаснікаў, а дзеці беларусаў могуць вучыцца па спеўніку, складзеным у пачатку ХХ ст.

Чытаць агляд цалкам

#аналітыка падрыхтаваная пры падтрымцы #ArtPowerBelarus @radakultury і Дацкага інстытута культуры і фінансавым спрыянні Еўразвязу.

4 weeks, 1 day ago
Рыхтуемся завяршыць працоўны тыдзень пад актуальныя …

Рыхтуемся завяршыць працоўны тыдзень пад актуальныя мелодыі беларускіх выканаўцаў. А паслухаць тут напраўду ёсць што!

*🎼 Прадстаўляем чарговы агляд культурніцкага жыцця беларусаў у студзені - сакавіку 2024 года і аб’яўляем наступны прыпынак: музычны.*

Узбуйненне — ці не галоўнае слова музычнага сектару па стане на сёння. З’яўляюцца новыя буйныя гульцы, раней створаныя супольнасці растуць і мацнеюць, калектывы аб’ядноўваюцца і пера-аб’ядноўваюцца дзеля крутых праектаў.

Беларускі пост-панк літаральна крочыць па планеце: нашыя гурты ладзяць крутыя туры па Еўропе і сягаюць Лацінскай Амерыкі.

Музычная ж абстаноўка ў краіне не настолькі буяе пазітывам: тут па-ранейшаму працягваюцца рэпрэсіі, а на вялікай сцэне радыя бачыць адно “правільных” герояў.

Чытаць агляд цалкам

Ранейшыя выпускі #аналітыка пра музыку знойдзеце тут, тут і тут.

Пры падтрымцы #ArtPowerBelarus@radakultury і Дацкага інстытута культуры і фінансавым спрыянні Еўразвязу.

4 weeks, 1 day ago
**Разам з партнёрамі з Прадстаўніцва па …

Разам з партнёрамі з Прадстаўніцва па нацыянальным адраджэнні прадставілі ў Бруселі Дарожную мапу падтрымання беларускай культуры на 2024 - 2026 гг.

Прэзентацыя адбылася падчас сустрэчы старшых службовых асоб (Senior Officials Meeting) па дапамозе ЕЗ для дэмакратычнай Беларусі, дзе таксама прысутнічалі прадстаўнікі арганізацый грамадзянскай супольнасці і дэмакратычных сіл.

Дарожная мапа — дакумент, у распрацоўцы якога @radakultury брала ўдзел поруч з іншымі арганізацыямі грамадзянскай супольнасці і прадстаўнікамі беларускай культуры. Ён улічвае ключавыя выклікі, што стаяць перад сектарам, і тлумачыць неабходнасць усебаковага падтрымання еўрапейскімі інстытуцыямі.

У ліку прыярытэтаў Мапы:

▪️акцэнт на ролі культуры ў грамадстве;
▪️культурныя правы;
▪️рэалізацыя патэнцыялу актараў і роўны доступ да рэсурсаў;
▪️каардынацыя паміж арганізацыямі, выбудова цэласнай культурніцкай палітыкі;
▪️пашырэнне дыялогу і міжнародных кантактаў.

Тэкст дакумента можна атрымаць па запыце на адрас: cp@byculture.org

2 months, 1 week ago
***🔻*****Рэпрэсіі ў культурніцкай сферы ў лічбах …

🔻Рэпрэсіі ў культурніцкай сферы ў лічбах і імёнах у лютым 2024 года

16 са 159 чалавек адбываюць крымінальнае пакаранне ў турме.

69 – у калоніі.

21 – у СІЗА.

4 – на "хіміі".

30 – адбываюць "хатнюю хімію".

Месцазнаходжанне 21 зняволенай асобы невядомае.

Далучайцеся за збораў у падтрымку рэпрэсаваных дзеячаў культуры і тых, хто ў бядзе

🔸@radakultury ладзіць збор для беларускі ў эміграцыі. Дзяўчына мае непасрэднае дачыненне да дабрачынных праектаў, сама дапамагала і працягвае дапамагаць многім. Але цяпер сама сутыкнулася са страшным горам — анкалагічнай хваробай таты. Даведацца больш і падтрымаць.

🔸Каторы год са складаным аўтаімунным захворваннем змагаецца беларуская рэжысёрка, папулярызатарка беларускай культуры ў ЗША Воля Дземка. Ускладненняў пасля курсаў хіміятэрапіі становіцца ўсё больш, сям’і ўсё складаней аплочваць медычныя рахункі (страхоўка пакрывае не ўсё). Даведацца больш і падтрымаць.

❤️Агульны зборна падтрымку рэпрэсаваных дзеячаў культуры.

2 months, 2 weeks ago
*****⚡️*****[**#art\_born\_Belarus**](?q=%23art_born_Belarus) **у дзеянні: работа Хаіма Суціна …

*⚡️#art_born_Belarus *у дзеянні: работа Хаіма Суціна ў Нацыянальнай мастацкай галерэі ў Вашынгтоне цяпер падпісаная слушна!

Гісторыя, што пачалася мінулай вясною, мае пазітыўны вынік! Наш тагачасны дырэктар у справе культурніцкай дыпламатыі Алесь Чахоўскі тады наведаў Нацыянальную мастацкую галерэю ў Вашынгтоне, сустрэўся з куратарамі і прадставіў падрыхтаваныя намі аргументацыі для кампаніі #art_born_Belarus. Гаворка ішла пра работу Хаіма Суціна, дзе мастак быў падпісаны як “Russian”.

І вось цяпер — добрыя весткі са сталіцы ЗША. Дзякуючы спрыянню актывіста беларускай дыяспары Дзяніса Баранава, поруч з “Партрэтам хлопчыка” Хаіма Суціна з’явілася Беларусь.

Вы таксама можаце зрабіць свой унёсак у рэ:візію беларускіх артэфактаў у музеях свету. Разам з мастацтвазнаўцам мы падрыхтавалі лісты-аргументацыі пра паходжанне Марка Шагала, Надзеі Хадасевіч-Лежэ, Яна Хруцкага, Фэрдынанда Рушчыца, Хаіма Суціна, Пітэра Блюма, Восіпа Цадкіна, Абрама Багданава, Сафіі Федаровіч і Слуцкіх паясоў.

📷 Дзяніс Баранаў, Facebook

2 months, 2 weeks ago
*****2️⃣*** гады і ***1️⃣*** тыдзень** мінулі …

*2️⃣ гады і 1️⃣ тыдзень* мінулі з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну.

2️⃣ гады і 1️⃣ тыдзень @radakultury дбае пра захаванне прыязных творчых стасункаў паміж беларусамі і ўкраінцамі.

З першых дзён гэтай жудаснай вайны мы стартавалі інфакампанію #BelarusWithUkraine, у межах якой штодзень распавядалі пра супрацу беларусаў і украінцаў, тлумачылі розніцу паміж беларусамі і рэжымам. За гэта профіль кампаніі ў Instagram быў прызнаны беларускімі ўладамі “экстрэмісцкімі матэрыяламі”. Прадстаўнікі Беларускай Рады культуры бралі ўдзел у беларуска-ўкраінскіх форумах у Луцку і Львове.

Адзін з новых супольных праектаў — “РокРадыё BY” у межах “РокРадіо UA”. На гэтай хвалі — беларускамоўная незалежная музыка. У эфіры “РокРадыё BY” можна пачуць старыя хіты Лявона Вольскага, новыя трэкі Leibonik, гучаць Dymna Lotwa i Pomidor/Off.

Калі вы — музыка і хочаце, каб вашыя песні гучалі ў эфіры, дайце ведаць рэдакцыі і дасылайце трэкі ў добрай якасці сюды.

Хай гучыць вольная беларуская музыка ў вольнай Украіне!

2 months, 2 weeks ago
***📢*** Працягваем працу па вызначэнні прыярытэтных …

📢 Працягваем працу па вызначэнні прыярытэтных кірункаў і ацэнцы аб’ёму неабходнага падтрымання для розных сектараў беларускай культуры.

Вы можаце далучыцца да гэтай справы!
@radakultury ужо мае паспяховы досвед адвакатавання галіны на міжнародным узроўні. Вынікам такой дзейнасці сталася праграма #ArtPowerBelarus, якую мы рэалізоўваем другі год. А цяпер разам з партнёрскімі культурніцкімі арганізацыямі і ініцыятывамі пры падтрымцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і Каардынацыйнай Рады зноў ладзім ацэнку патрэбаў сферы культуры Беларусі ў знешняй дапамозе.

Вы можаце спрычыніцца да гэтай працы, запоўніўшы анкету да 1 сакавіка (уключна).

Спадзяемся на вашую шчырасць, бо “кропкі болю”, якія вы акрэсліце сёння, могуць стацца зонамі росту заўтра. Вітаем таксама ідэі, якія мы не прадбачылі і не ўключылі ў анкету.

📌 Вынікі апытанкі лягуць у аснову “Дарожнай мапы па падтрыманні культуры Беларусі”-2024, што будзе выкарыстоўвацца для адвакатавання патрэбаў беларускай культуры на еўрапейскім узроўні.

We recommend to visit

Аўтарскі кантэнт ад каманды THISMINSK MEDIA пра падзеі ў Менску, Беларусі і свеце

Сайт: thisminsk.org
Пошта: thisminsk@protonmail.com

Прапановы, рэклама, PR: @thisminskbot

Last updated 1 week, 1 day ago

Співпраця: @fatadministration

Last updated 1 month, 2 weeks ago

Беларускі Дабраахвотніцкі Корпус - яднанне Беларускіх дабраахвотнікаў для выканання баявых задач і фармавання ваярскага Братэрства.

Пытанні далучэння, СМІ, супрацы: @BDK_UA_bot
Чат-бот: @bdkfeedback_bot
Чат: https://t.me/+sE6ugBpMxqY5ZmEy

Last updated 1 month ago