Unlock a World of Free Content: Books, Music, Videos & More Await!

Беларуская Рада культуры

Description
Афіцыйны канал, дзе будзем расказваць пра сваю дзейнасць і чым мы можам быць карыснымі культурніцкім актывістам. Наш сайт https://byculture.org/
Advertising
We recommend to visit

Аўтарскі кантэнт ад каманды THISMINSK MEDIA пра падзеі ў Менску, Беларусі і свеце

Сайт: thisminsk.org
Пошта: thisminsk@protonmail.com

Прапановы, рэклама, PR: @thisminskbot

Last updated 1 week, 4 days ago

Співпраця: @fatadministration

Last updated 1 month ago

Беларускі Дабраахвотніцкі Корпус - яднанне Беларускіх дабраахвотнікаў для выканання баявых задач і фармавання ваярскага Братэрства.

Пытанні далучэння, СМІ, супрацы: @BDK_UA_bot
Чат-бот: @bdkfeedback_bot
Чат: https://t.me/+sE6ugBpMxqY5ZmEy

Last updated 2 weeks, 3 days ago

1 месяц, 4 недели назад
***🔻*****Рэпрэсіі ў культурніцкай сферы ў лічбах …

🔻Рэпрэсіі ў культурніцкай сферы ў лічбах і імёнах у лютым 2024 года

16 са 159 чалавек адбываюць крымінальнае пакаранне ў турме.

69 – у калоніі.

21 – у СІЗА.

4 – на "хіміі".

30 – адбываюць "хатнюю хімію".

Месцазнаходжанне 21 зняволенай асобы невядомае.

Далучайцеся за збораў у падтрымку рэпрэсаваных дзеячаў культуры і тых, хто ў бядзе

🔸@radakultury ладзіць збор для беларускі ў эміграцыі. Дзяўчына мае непасрэднае дачыненне да дабрачынных праектаў, сама дапамагала і працягвае дапамагаць многім. Але цяпер сама сутыкнулася са страшным горам — анкалагічнай хваробай таты. Даведацца больш і падтрымаць.

🔸Каторы год са складаным аўтаімунным захворваннем змагаецца беларуская рэжысёрка, папулярызатарка беларускай культуры ў ЗША Воля Дземка. Ускладненняў пасля курсаў хіміятэрапіі становіцца ўсё больш, сям’і ўсё складаней аплочваць медычныя рахункі (страхоўка пакрывае не ўсё). Даведацца больш і падтрымаць.

❤️Агульны зборна падтрымку рэпрэсаваных дзеячаў культуры.

2 месяца назад
*****⚡️*****[**#art\_born\_Belarus**](?q=%23art_born_Belarus) **у дзеянні: работа Хаіма Суціна …

*⚡️#art_born_Belarus *у дзеянні: работа Хаіма Суціна ў Нацыянальнай мастацкай галерэі ў Вашынгтоне цяпер падпісаная слушна!

Гісторыя, што пачалася мінулай вясною, мае пазітыўны вынік! Наш тагачасны дырэктар у справе культурніцкай дыпламатыі Алесь Чахоўскі тады наведаў Нацыянальную мастацкую галерэю ў Вашынгтоне, сустрэўся з куратарамі і прадставіў падрыхтаваныя намі аргументацыі для кампаніі #art_born_Belarus. Гаворка ішла пра работу Хаіма Суціна, дзе мастак быў падпісаны як “Russian”.

І вось цяпер — добрыя весткі са сталіцы ЗША. Дзякуючы спрыянню актывіста беларускай дыяспары Дзяніса Баранава, поруч з “Партрэтам хлопчыка” Хаіма Суціна з’явілася Беларусь.

Вы таксама можаце зрабіць свой унёсак у рэ:візію беларускіх артэфактаў у музеях свету. Разам з мастацтвазнаўцам мы падрыхтавалі лісты-аргументацыі пра паходжанне Марка Шагала, Надзеі Хадасевіч-Лежэ, Яна Хруцкага, Фэрдынанда Рушчыца, Хаіма Суціна, Пітэра Блюма, Восіпа Цадкіна, Абрама Багданава, Сафіі Федаровіч і Слуцкіх паясоў.

📷 Дзяніс Баранаў, Facebook

2 месяца назад
*****2️⃣*** гады і ***1️⃣*** тыдзень** мінулі …

*2️⃣ гады і 1️⃣ тыдзень* мінулі з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну.

2️⃣ гады і 1️⃣ тыдзень @radakultury дбае пра захаванне прыязных творчых стасункаў паміж беларусамі і ўкраінцамі.

З першых дзён гэтай жудаснай вайны мы стартавалі інфакампанію #BelarusWithUkraine, у межах якой штодзень распавядалі пра супрацу беларусаў і украінцаў, тлумачылі розніцу паміж беларусамі і рэжымам. За гэта профіль кампаніі ў Instagram быў прызнаны беларускімі ўладамі “экстрэмісцкімі матэрыяламі”. Прадстаўнікі Беларускай Рады культуры бралі ўдзел у беларуска-ўкраінскіх форумах у Луцку і Львове.

Адзін з новых супольных праектаў — “РокРадыё BY” у межах “РокРадіо UA”. На гэтай хвалі — беларускамоўная незалежная музыка. У эфіры “РокРадыё BY” можна пачуць старыя хіты Лявона Вольскага, новыя трэкі Leibonik, гучаць Dymna Lotwa i Pomidor/Off.

Калі вы — музыка і хочаце, каб вашыя песні гучалі ў эфіры, дайце ведаць рэдакцыі і дасылайце трэкі ў добрай якасці сюды.

Хай гучыць вольная беларуская музыка ў вольнай Украіне!

2 месяца назад
***📢*** Працягваем працу па вызначэнні прыярытэтных …

📢 Працягваем працу па вызначэнні прыярытэтных кірункаў і ацэнцы аб’ёму неабходнага падтрымання для розных сектараў беларускай культуры.

Вы можаце далучыцца да гэтай справы!
@radakultury ужо мае паспяховы досвед адвакатавання галіны на міжнародным узроўні. Вынікам такой дзейнасці сталася праграма #ArtPowerBelarus, якую мы рэалізоўваем другі год. А цяпер разам з партнёрскімі культурніцкімі арганізацыямі і ініцыятывамі пры падтрымцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і Каардынацыйнай Рады зноў ладзім ацэнку патрэбаў сферы культуры Беларусі ў знешняй дапамозе.

Вы можаце спрычыніцца да гэтай працы, запоўніўшы анкету да 1 сакавіка (уключна).

Спадзяемся на вашую шчырасць, бо “кропкі болю”, якія вы акрэсліце сёння, могуць стацца зонамі росту заўтра. Вітаем таксама ідэі, якія мы не прадбачылі і не ўключылі ў анкету.

📌 Вынікі апытанкі лягуць у аснову “Дарожнай мапы па падтрыманні культуры Беларусі”-2024, што будзе выкарыстоўвацца для адвакатавання патрэбаў беларускай культуры на еўрапейскім узроўні.

2 месяца, 1 неделя назад
***⚡️*****У нас вакансіі!**

⚡️У нас вакансіі!

Беларуская Рада культуры абвяшчае набор на вакансіі выкладчыкаў(-ц) адукацыйнай праграмы па арт-менеджменце ў межах міжнароднага праекту #ArtPowerBelarus.

🔺Арыентацыйны пачатак працы: красавік 2024 года.
🔺Тып кантракту: частковая занятасць.
🔺Месца працы: онлайн.

Мы шукаем дынамічных і дасведчаных выкладчыкаў і выкладчыц, якія будуць адказваць за правядзенне онлайн-лекцыяў, семінараў і практыкумаў у красавіку – чэрвені 2024 года.

Падрабязна пра ўмовы і абавязкі

✔️Заяўкі (CV і кароткі суправаджальны ліст) прымаем на электронную пошту: education@byculture.org да 6 сакавіка 2024 года.

2 месяца, 2 недели назад
*****📢*** Падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве з** …

*📢 Падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве з Асацыяцыяй беларускага бізнесу за мяжой (ABBA).*

Партнёрства — адзін з кірункаў працы АВВА, выбудова трывалай экасістэмы беларускай культуры — місія @radakututury. Пачаўшы супрацу з Каляднага нэтворкінгу, які стаўся паспяховым прыкладам узаемадзеяння (разам з іншымі партнёрамі зладзілі дабрачынны аўкцыён і сабралі больш як € 6 тыс. для дзеячаў культуры), нашыя арганізацыі прынялі рашэнне не спыняцца і доўжыць гэты пазітыўны эфект.

Супольна мы будзем:
🔺знаёміць паміж сабой перспектыўныя праекты са сферы культуры і бізнесу,
🔺ствараць магчымасці ўдзелу выбітных дзеячаў культуры ў бізнес-івэнтах,
🔺дапамагаць рэпрэсаваным творцам у пошуку фінансавання.

Упэўненыя, што супольны досвед і падтрымка адно аднаго дапамогуць нашым арганізацыям працаваць яшчэ больш эфектыўна на карысць беларусаў, а наш прыклад яднання станецца выдатным узорам супрацы актараў з розных сектараў грамадзянскай супольнасці.

🙌 Яднаемся і рушым наперад разам!

2 месяца, 3 недели назад
***🔻*****Рэпрэсіі ў культурніцкай сферы ў лічбах …

🔻Рэпрэсіі ў культурніцкай сферы ў лічбах і імёнах у студзені 2024 года

16 са 158 чалавек адбываюць крымінальнае пакаранне ў турме.

67 – у калоніі.

20 – у СІЗА.

4 – на "хіміі".

30 – адбываюць "хатнюю хімію".

Месцазнаходжанне 21 зняволенай асобы невядомае.

Навіны культуры рэпрэсаванай:

◾️Мастачку Ганну Крук асудзілі на 3 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняй хіміі”).

◾️Пабачыла свет кніга палітзняволенага філосафа Уладзіміра Мацкевіча “Уводзіны ў філасофію”. У аснове выдання — цыкл лекцый, якія навуковец і выкладчык прачытаў 15 гадоў таму. Ідэі, пытанні і праблемы, узнятыя ў гэтых матэрыялах, працягваюць натхняць усіх, хто ставіць перад сабою задачу “Думаць Беларусь”.

◾️ Сайт Prison Art, створаны праваабарончым цэнтрам “Вясна”, працягвае папаўняцца новымі малюнкамі. Калі ў вас ёсць творы палітзняволеных, — дасылайце іх на viasna@spring96.org

❤️Далучайцеся да збору @radakultury на падтрымку рэпрэсаваных дзеячаў культуры.

2 месяца, 3 недели назад
Беларуская Рада культуры
2 месяца, 3 недели назад
Беларуская Рада культуры
4 месяца назад
**Напярэдадні Новага Году сайты медыяў, асабістыя …

Напярэдадні Новага Году сайты медыяў, асабістыя старонкі ў сацсетках традыцыйна стракацяць вынікамі. @radakultury сёлета таксама гэта зрабіла.

Неўзабаве падзелімся нашымі дасягненнямі, раскажам, якім быў 2023-ці для Беларускай Рады культуры як для арганізацыі.

Сёння ж прапануем зірнуць на беларускую культуру ў цэлым.

▪️Што хвалявала творцаў сёлета? Якія тэндэнцыі забярэм з сабой у будучыню, а якіх рысаў і ўплываў хацелася б пазбавіцца? Чаго зычым сабе і культурніцкай галіне ў 2024-м?

На гэтыя і іншыя пытанні адказваюць эксперты, якіх мы запрасілі падыскутаваць за круглым сталом і гучна выказаць усё, што радуе, і што баліць.

⭐️ Увага! Тэкст, які ўжо цяпер можна прачытаць на нашым сайце, атрымаўся грунтоўны. Мы наўмысна захавалі прамовы экспертаў у поўным аб’ёме. У такім падыходзе хаваецца і нашае пажаданне ўсім аматарам беларушчыны на год наступны: знаходзіць час для сапраўды важных і глыбокіх матэрыялаў, кніг, выказванняў. Каб і думкі вашыя сталіся глыбокімі, а рашэнні — узважанымі і лагічнымі.

We recommend to visit

Аўтарскі кантэнт ад каманды THISMINSK MEDIA пра падзеі ў Менску, Беларусі і свеце

Сайт: thisminsk.org
Пошта: thisminsk@protonmail.com

Прапановы, рэклама, PR: @thisminskbot

Last updated 1 week, 4 days ago

Співпраця: @fatadministration

Last updated 1 month ago

Беларускі Дабраахвотніцкі Корпус - яднанне Беларускіх дабраахвотнікаў для выканання баявых задач і фармавання ваярскага Братэрства.

Пытанні далучэння, СМІ, супрацы: @BDK_UA_bot
Чат-бот: @bdkfeedback_bot
Чат: https://t.me/+sE6ugBpMxqY5ZmEy

Last updated 2 weeks, 3 days ago