Infinite Entertainment, Zero Cost: Get Your Free Books, Music, and Videos Today!

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

Description
✊ Падтрымліваем і абараняем атлетаў, якія пацярпелі за сваю грамадзянскую пазіцыю

Чат-бот: @bssfbot

Ахвяраваць фонду: https://bssf-team.web.app/

Сацсеткі:
https://www.facebook.com/bssfbel
https://www.instagram.com/bssf.team/
Advertising
We recommend to visit

«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat

Last updated 19 hours ago

Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96

Last updated 1 week, 1 day ago

2 days, 9 hours ago
**Аляксандр Апейкін: «Мы часта рабілі нават …

Аляксандр Апейкін: «Мы часта рабілі нават больш, чым у нас было магчымасцяў»
Выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандр Апейкін паразмаўляў з журналістам Аляксандрам Пуцілай наконт недаверу з боку беларускіх спартоўцаў, працы Фонду, а таксама фінансавання арганізацыі і дапамогі атлетам.

*🗣Мы ўбачылі, што найбольш адэкватных людзей, якія могуць са здаровым сэнсам ацэньваць рэальнасць, не фантазіраваць, не ўводзіць у зман іншых – адзінкі, працаздольных адзінкі, сістэмных, якія хочуць вучыцца і штодня працаваць аказаліся таксама адзінкі.🗣Фонд спартыўнай салідарнасці – гэта акурат пра працэсы, пра прафесійную каманду. Гэта не пра яскравыя акцыі, якія былі на хвалі пад’ёму. Калі ўсё супакойваецца, арганізацыі пачынаюць працаваць як звычайныя адміністратыўныя ўстановы. І чаканні, што Фонд будзе і надалей бесперапынна выдаваць нейкі ранейшы вялізны каэфіцыент карыснага дзеяння, пры гэтым не маючы рэсурснай базы – зусім недальнабачныя.🗣*Мы шмат каму дапамагалі напачатку, зборы аплочвалі для дзейсных спартоўцаў, і ў людзей было чаканне, што так будзе на стала. Пры тым, што мы часта рабілі нават больш, чым у нас было магчымасцяў. Але, падкрэслю, ні з кім асабіста аніякія абавязальніцтвы не прагаворваліся. Тым больш няма на гэта аніякіх дакументаў.

Чытаце вялікі матэрыял цалкам па спасылцы 👈

2 days, 15 hours ago
**Выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці …

Выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці распавёў пра дапамогу грамадскаму аб’яднанню «Пагоня»

Нагадаем, гэта было адной з неабгрунтаваных прэтэнзій спартоўцаў у вотуме недаверу». Пра гэта Аляксандра запыталі на «Зеркале»:
*🎙Вам указалі на «прыняцце аднаасобнага рашэння аб сувязі спартыўнай арганізацыі з ваенным падраздзяленнем, што прывяло да супрацьпраўнага палітычна матываванага пераследу беларускіх спартоўцаў, якія знаходзяцца ў краіне». Аб якім падраздзяленні ідзе гаворка?*

🗣Зноў-такі, у лісце няма фактуры. Так, мы дапамагалі дабрачынным арганізацыям, перадавалі сродкі на патрэбы ЗСУ, бежанцаў. Была падтрымка грамадскага аб'яднання «Пагоня», якое ўзначальвае Віталь Гуркоў (шматразовы чэмпіён свету па тайскім боксе і кікбоксінгу). Але гэта была непублічная ініцыятыва — нідзе мы не заяўлялі аб супрацоўніцтве. Амаль усе зборы мелі гуманітарны характар. І мне невядома ні пра адзін выпадак пераследу спартоўцаў. Хто пацярпеў за ўзаемадзеянне з Фондам — ​​гэта адвакат Аляксандр Данілевіч. Аднак паўтаруся: нідзе не былі задэклараваны сувязі з «ваеннымі падраздзяленнямі». А з іншага боку, ці нехта супраць аказання дапамогі добраахвотнікам і краіне, якая супрацьстаіць агрэсіі?

Прачытаць інтэрв’ю цалкам можна па спасылцы 👈

4 days, 11 hours ago
*****🏆***** **Да Алімпійскіх гульняў у Парыжы …

*🏆 *Да Алімпійскіх гульняў у Парыжы засталося два месяца!

З 26 ліпеня па 11 жніўня пройдзе 33-я летняя Алімпіяда. Парыж прымае Гульні ўжо трэці раз, да гэтага яны праходзілі ў 1900 і 1924 гадах.

🏃 Усяго відаў спорту будзе прадстаўлена 32. У якасьці дадатковых да 28-мі асноўных відаў былі абраны таксама брэйк-данс, спартовае скалалажанне, скейтбордынг і сёрфінг, каб «усталяваць новы стандарт для інклюзіўных, гендэрна збалансаваных і арыентаваных на моладзь гульняў».

Яшчэ ў 2022 годзе быў прадстаўлен слоган Алімпіяды-2024 — «Гульні, адкрытыя для ўсіх». Як паведамляецца, лозунг мае на ўвазе парытэт паміж паламі (па 5250 спартоўцаў і спартовак) і адкрытасць для новых відаў спорту.

Міжнародны алімпійскі камітэт заявіў, што колькасць беларускіх спартоўцаў, якія могуць патрапіць на Алімпіяду, — 28 чалавек, з РФ — 55 чалавек.

Пакуль 26 атлетаў з беларускімі пашпартамі атрымалі алімпійскія ліцэнзіі, з боку РФ — 45 атлетаў.

Даведацца больш пра беларускіх удзельнікаў можна па спасылцы 👈

🏅 Пры гэтым МАК распрацаваў крытэрыі нейтральнасці, якія павінны выконваць спартоўцы: яны не могуць браць удзел у камандных спаборніцтвах, не павінны былі падтрымліваць вайну ва Украіне і знаходзіцца на кантракце з беларускімі ці расейскімі вайскоўцамі альбо органамі нацбяспекі, а іх выніке не будуць уваходзіць у табліцу медалёў.

Плануце сачыць за Алімпіядай? Пішіце вашае меркаванне ў каментарах *👇*

2 months ago
***❗*****Марына Арзамасава арганізуе дабрачынны забег у …

Марына Арзамасава арганізуе дабрачынны забег у падтрымку сваёй дачкі Аляксандры.

Сям'ю чэмпіёнкі свету Марыны Арзамасавай і ўльтрамарафонца, трэнера Ільі Арзамасава напаткала цяжкае выпрабаванне. У пачатку лютага іх 14-гадовая дачка Саша нечакана захварэла. У яе развілася аўтаімуннае захворванне, якое атакавала перыферычную нервовую сістэму.

Раней Марына Арзамасава заявіла, што прыпыняе сваю кар'еру, каб выратаваць дачку.

Падтрымаць беларускую атлетку можна па наступных банкаўскіх рэквізітах.
Падрабязнасці няпростай сітуацыі ў сям'і Марыны, а таксама ўмовы дабрачыннага забегу, можна прачытаць тут.

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці заклікае спартыўную грамадскаць далучыцца да дабрачыннага збору і падтрымаць славутую лёгкаатлетку ў складанай сітуацыі!

2 months, 1 week ago

*❗️Збор на падтрымку майстра спорта Беларусі, які быў цяжка паранены на вайне ва Украіне❗️***
Беларускі баец у складзе ЗСУ, майстар спорту і падпісант ліста беларускіх спартоўцаў супраць гвалту, ўлетку 2023 года быў цяжка паранены на полі бою. Каля 14 гадзін ён чакаў на эвакуацыю, а потым некалькі месяцаў змагаўся за сваё жыццё у рэанімацыі.

Зараз яго стан стабільна цяжкі, беларус дагэтуль знаходзіцца ў шпіталі. Каб аднаўленне праходзіла больш паспяхова, мужчыну важна дакупляць некаторыя лекі і прылады для рэабілітацыі.

Вы можаце падтрымаць героя праз збор па спасылцы ⬅️

💰Сума збору - €4000

Усе сабраныя грошы пойдуць на неабходныя медыкаменты і сродкі для рэабілітацыі.

bysol.org

Дапамога беларускаму добраахвотніку ў рэабілітацыі пасля цяжкага ранення

Падчас выканання баявой задачы быў цяжка паранены беларус, баец 79-й дэсантна-штурмавой брыгады УСУ. Мужчына знаходзіцца ў шпіталі і мае патрэбу ў дапамозе.

*****❗️***Збор на падтрымку майстра спорта Беларусі, які быў цяжка паранены на вайне ва Украіне***❗️*****
2 months, 1 week ago

*🗣️Вольга Мазуронак: "Усе праблемы былі з-за міністра спорту Кавальчука".*

Вядомая беларуская марафонка Вольга Мазуронак падзялілася тым, што зараз адбываецца ў яе жыцці кар'еры:

— Там (у Беларусі) мне жыцця не давалі. Напрыклад, я ў адзін момант спрабавала адкрыць свой клуб па бегу — не дазволілі. Пакуль беларусы выступалі на міжнародных стартах, у Мінспорце баяліся санкцый Міжнароднага алімпійскага камітэта, калі спартсменаў будуць душыць за грамадзянскую пазіцыю. А ў бягучай сітуацыі, калі беларусы адхілены, можна лёгка перакрыць людзям кісларод.

У нацыянальнай зборнай па лёгкай атлетыцы мяне ў асноўным цанілі і падтрымлівалі. Усе праблемы былі з-за міністра спорту Сяргея Кавальчука. Гэта пачалася яшчэ перад Алімпіядай у Токіа. З часам нічога не змянілася. Застацца ў такіх умовах я не бачыла сэнсу. Дарэчы, калі вырашыла  звальняцца, Кавальчук сказаў, як мне перадалі, наступнае: "Ад Мазуронак няма карысці дзяржаве". Для тых, хто не ў курсе: каб звольніцца з нацыянальнай каманды, трэба праісці ўзгадненне ў Мінспорце.

Так што звольнілася я без праблем і са спакойнай душой. Хачу сказаць вялікі дзякуй ўсім, хто быў са мною побач на працягу 20 гадоў, хто падтрымліваў мяне, хто верыў і нават хто не верыў. Цяпер я паспрабую пачаць новы спартыўны шлях, але ўжо ў іншым месцы.

— Ці сапраўды Кавальчука не хвалюе спартыўны вынік, каб не спрабаваць захаваць лепшых спартсменаў?

🗣️— Да кіньце. Ён вызначаны кантраляваць цалкам іншае. Проста сочыць за ўсімі. Які спорт? Я вам скажу, што бягучая сітуацыя Кавальчуку на карысць, так сама як і многім спартыўным функцыянарам. Міжнародных стартаў няма, таму можна прывезці кучу медалей з спаборніцтваў з рускімі і пахваліцца гэтым.

4 months, 1 week ago

ШУКАЕМ ПАРТНЁРАЎ У ПРАЕКТ

Сябры, 13 студзеня ў Кіеве адбылося вялікае свята дзіцячага спорту - Кубак Белай пантэры. Мы змаглі сабраць больш за 300 юных удзельнікаў з 15 рэгіёнаў Украіны, каб выявіць наймацнейшых у лёгкаатлетычных змаганнях.

Сёлета партнёрамі праекту выступілі Федэрацыя лёгкай атлетыкі Украіны, кампанія PUMA, украінскі стартап PlantIn, Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці, Дэпартамент па справах моладзі і спорту Кіева і іншыя.

У верасні 2024 году мы плануем правесці летні Кубак Белай пантэры - на адкрытым паветры. З гэтай нагоды мы запрашаем да супрацы ўсіх зацікаўленых - брэнды, камерцыйныя арганізацыі, ініцыятывы ды фізічная асобы. Просім звяртацца па пытаннях супрацы ў наш чат-бот: @bssfbot альбо на емайл bssfbel@gmail.com.

Падтрымаць праект асобна можна тут:
https://www.globalgiving.org/projects/white-panther-cup-2024-in-kiev/

4 months, 2 weeks ago
Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF
4 months, 2 weeks ago
Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF
6 months, 1 week ago

Прапановы ад Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці (BSSF) да стратэгічнага дыялогу ЗША і беларускіх дэмакратычных сіл.

Спартыўная галіна Беларусі адзначацца асаблівай важнасцю не толькі таму, што стварае ўмовы для выхавання здаровага пакалення беларусаў, але і адказвае за станоўчы імідж Беларусі на міжнароднай арэне як мірнай еўрапейскай дзяржавы. Развіццё спорту з'яўляецца важным паказчыкам сацыяльна-эканамічнага стану грамадства і зніжае рызыкі гуманітарных узрушэнняў.

Доўгатэрміновы сістэмны крызіс, які утварыўся ў спартыўнай галіне пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 года, і асабліва пасля ўварвання расейскіх войск ва Украіну з тэрыторыі нашай дзяржавы, прывёў да неабходнасці кардынальнай змены падыходаў да развіцця спорту ў Беларусі. Апошнія падзеі засведчылі, што ў перыяд палітычных рэпрэсій і масавых парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі спорт цалкам апынуўся пад прымусам дзяржавы і быў пастаўлены на службу прапагандзе. Тым не менш, нават ва ўмовах жорсткага кантролю з боку дзяржаўнага апарату, у Беларусі ўтварылася моцная плынь незалежнага спорту, якая была прадстаўлена Свабодным аб'яднаннем спартоўцаў SOS BY і Беларускім фондам спартыўнай салідарнасці (BSSF ). Прадэмакратычны пратэст беларускіх спартоўцаў стаў унікальнай з'явай у сусветнай гісторыі.

Па прычыне вялікай колькасці прынцыповых супярэчнасцяў сярод прадстаўнікоў спартыўнай супольнасці Беларусі, якая складаецца з атлетаў з рознымі грамадскімі поглядамі, BSSF звяртаецца да кіраўніцтва Злучаных штатаў Амерыкі і дэмакратычнай супольнасці аб падтрымцы і пасярэдніцтве ў вырашэнні наступных задач:

  1. Падтрымка з боку Злучаных штатаў Амерыкі  працэсаў для стварэння і развіцця незалежных спартыўных арганізацый, саюзаў і аб'яднанняў Беларусі. Падтрымка атлетаў з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй як неад'емнай часткі дэмакратычнага руху Беларусі.

  2. Стварэнне новых партнёрскіх праграм для прадстаўнікоў беларускага спорту. Адмысловыя адукацыйныя праграмы і стажыроўкі для спартыўных мэнэджараў і прадстаўнікоў беларускага спорту ў ЗША.

  3. Падтрымка і развіццё незалежных медыя рэсурсаў, якія асвятляюць усе аспекты беларускага і міжнароднага спорту без дзяржаўнай цэнзуры і маніпуляцый прапаганды.

  4. Падтрымка BSSF у перамовах з Міжнародным алімпійскім камітэтам і міжнароднымі федэрацыямі аб скасаванні абмежаванняў для дзіцячага і дзіцяча-юнацкага спорту Беларусі.

  5. Падтрымка BSSF з боку Злучаных штатаў Амерыкі у перамовах з Міжнародным алімпійскім камітэтам, міжнароднымі федэрацыямі і міжнароднымі палітычнымі інстытутамі ў пытаннях санкцыйнай палітыкі за парушэнні правоў атлетаў у Беларусі.

  6. Падтрымка BSSF з боку Злучаных штатаў Амерыкі у перамовах з Міжнародным алімпійскім камітэтам і Нацыянальным алімпійскім камітэтам Беларусі аб перавыбранні складу НАК Беларусі і ўключэнні ў склад НАК Беларусі прадстаўнікоў Свабоднага аб'яднання спартоўцаў SOS BY, Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці і незалежных атлетаў.

  7. Стварэнне адмысловай праграмы падрыхтоўкі кіруючых кадраў у беларускім спорце.

  8. Падтрымка BSSF і дэмакратычных сіл Беларусі з боку Злучаных штатаў Амерыкі ў пытанні вызвалення беларускіх палітвязняў.

We recommend to visit

«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat

Last updated 19 hours ago

Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96

Last updated 1 week, 1 day ago