Infinite Entertainment, Zero Cost: Get Your Free Books, Music, and Videos Today!

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Description
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Advertising
We recommend to visit

«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat

Last updated 19 hours ago

Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96

Last updated 1 week, 1 day ago

6 days, 9 hours ago
***📄*** **Што пачытаць у нядзелю? Сабралі …

📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас галоўныя матэрыялы «Вясны» за тыдзень:

🔹"Рэжым — гэта не людзі". У Венецыі прайшла канферэнцыя аб стане правоў чалавека

🔹Як захаваць здароўе ў зняволенні? Парады і рэкамендацыі лекараў

🔹Заява Праваабарончага цэнтра "Вясна" ў Дзень палітвязняў

🔹21 траўня — трэцяя гадавіна смерці палітзняволенага актывіста Вітольда Ашурка

🔹Міжнародная супольнасць рэагуе на Дзень салідарнасці з палітвязнямі: "Мы ўспамінаем пра іх кожны дзень"

🔹Дзень салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі: акцыі ў іх падтрымку праходзяць па ўсім свеце

🔹Праваабарончы гайд "Вясны": як абскардзіць пазбаўленне волі ў ААН

🔹Алена Маслюкова: "Я працавала ў праваабароне і буду далей працягваць сваю працу”

🔹Прымусовая праца ў Беларусі, якая навязваецца дзяржавай, у святле глабальных ацэнак

🔹"Вяртайце сябе ў "тут і цяпер": як пацярпелыя ад рэпрэсій беларусы спраўляюцца з псіхічнымі праблемамі

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам

1 week, 1 day ago
***‼️*****За "падрыхтоўку дыверсій" у Гродне да …

‼️За "падрыхтоўку дыверсій" у Гродне да 21 і 23 гадоў асудзілі двух мужчын

У Гродзенскім абласным судзе з 26 лютага ў закрытым рэжыме за "падрыхтоўку дыверсій" судзілі беларуса Вадзіма Пацэнку і грамадзяніна Расійскай Федэрацыі Аляксея Кулікова. Іх абвінавачвалі агулам па пяці цяжкіх артыкулах Крымінальнага кодэкса, у тым ліку паводле ч. 3 арт. 126 (акт міжнароднага тэрарызму) і арт. 358-1 (агентурная дзейнасць). 11 красавіка Валер Раманоўскі агучыў прысуд. Вадзіма Пацэнку асудзілі да 21 года калоніі, а Аляксея Кулікова — да 23 гадоў зняволення.

Апошняе слова Кулікоў вымавіў па-ўкраінску, а Пацэнка заявіў "аб наяўнасці ў яго дзеяннях палітычнай падаплёкі", паведамляюць праўладныя Telegram-каналы, негледзячы на тое, што суд быў закрыты.

Падрабязнасці👉: https://spring96.org/be/news/115345

1 week, 1 day ago

У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 42 чалавекі — цяпер у ім 4100 прозвішчаў24 траўня МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Сярод іншых, у спіс дадалі трыятланістку Валянціну Зелянкевіч, аўтарку лозунгу "Стоп таракан" Людмілу Барэйку, асуджанага за "здраду дзяржаве" Ягора Краўчэню, палітвязня Ігара Чарнавусава, якога асудзілі за стварэнне чату і падтрымку Украіны.

Да допіса далучыны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».⁉️«Мама, я экстрэміст». Якія абмежаванні накладаюцца на асоб, уключаных у «Спіс экстрэмістаў»

2 months, 1 week ago
**Сілавікі затрымалі вядомую блогерку Жанну Волкаву**

Сілавікі затрымалі вядомую блогерку Жанну Волкаву

Днямі ў сацсетках Волкава апублікавала відэа з рэцэптам сасісак у цесце, дзе сказала «крыху падгарэлі, пару штук. Мусіць, гэта прыляцеў бумеранг, таму што шкада і ўкраінскіх дзяцей, праўда?». Прапагандысты палічылі гэта апраўданнем тэракту ў Маскве, сёння з'явілася «пакаяльнае відэа» з жанчынай.

Таксама сілавікі пагражаюць сыну Волкавай, які жыве ў Маскве.

На сваіх старонках у сацсетках Жанна Волкава публікуе кулінарныя рэцэпты — у адным толькі TikTok яна мае больш за 383 тысячы падпісантаў.

2 months, 1 week ago
**ГУБАЗіК затрымаў беларуса з-за каментара пра …

ГУБАЗіК затрымаў беларуса з-за каментара пра тэракт у Расіі — сілавікі здзекліва напісалі, што ў яго «пачаліся праблемы з вухам»

Таксама хлопца абвінавацілі ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці».

2 months, 1 week ago
**Заўтра разгледзяць апеляцыйную скаргу палітзняволенага берасцейца** …

Заўтра разгледзяць апеляцыйную скаргу палітзняволенага берасцейца Аляксандра Бойкі
У Брэсцкім абласным судзе у студзені да 2,5 гадоў калоніі асудзілі інжынера-энергеціка. Яго абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) за адпраўку ў адзін з тэлеграм-чатаў відэа з ваеннай тэхнікай. Прысуд вынес Дзмітрый Карасінскі.

Вядома, што мужчыну затрымалі 24 кастрычніка 2023 года.

Вярхоўны суд 26 сакавіка разгледзіць апеляцыйную скаргу палітвязня. Рашэнне будзе прымаць суддзя Таццяна Васілевіч.

💌Падтрымайце Аляксандра лістамі, бандэролькамі і грашовымі пераводамі: СІЗА-7, 224030, Брэст, Савецкіх памежнікаў, 37, Аляксандр Мікалаевіч Бойка
💻Напісаць анлайн

2 months, 2 weeks ago
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
2 months, 2 weeks ago
***🎉*****Павіншуйце палітвязняў з Днём народзінаў!**

🎉Павіншуйце палітвязняў з Днём народзінаў!

🔺Павел Ганчарык
🔺Уладзімір Машкоўскі
🔺Дзмітрый Свічкароў
🔺Аляксей Ільінчык
🔺Руслан Ксёнжык
🔺Сяргей Ляжэнка
🔺Аляксандр Петушкоў
🔺Людміла Чарніга
🔺Сяргей Коршун
🔺Паліна Шарэнда-Панасюк
🔺Алег Малчанаў
🔺Раман Маханькоў
🔺Андрэй Будай
🔺Ілля Дубскі
🔺Мікіта Емяльянаў
🔺Алег Зубовіч 
🔺Ілля Трубін
🔺Артур Аміраў
🔺Максім Беляновіч
🔺Дзяніс Марусевіч
🔺Яўген Прывалаў
🔺Антон Сташэўскі
🔺Анжэла Сікорская

💌Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных — адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць праз Майстэрню паштовак салідарнасці і письмо.бел.

📲Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.

2 months, 2 weeks ago
*****📝***Міжнародныя НДА заклікаюць дзяржавы-ўдзельніцы Савета па …

*📝Міжнародныя НДА заклікаюць дзяржавы-ўдзельніцы Савета па правах чалавека падтрымаць беларускія механізмы*У сумесным лісце, накіраваным 13 сакавіка, Фонд «Дом правоў чалавека» і некалькі міжнародных і беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці заклікалі дзяржавы-чальцы Рады па правах чалавека падтрымаць падаўжэнне паўнамоцтваў Спецыяльнага дакладчыка па Беларусі і стварэнне незалежнага механізму падсправаздачнасці для прасоўвання працы УВКПЧ па расследаванні сітуацыі ў Беларусі.

У лісце асвятляюцца парушэнні правоў чалавека ў Беларусі, уключна з палітычна матываванымі рэпрэсіямі, пераследам іншадумцаў і парушэннямі ў дачыненні да тых, хто быў вымушаны бегчы.

У ім таксама падкрэсліваецца неабходнасць міжнароднага нагляду і падсправаздачнасці, асабліва ў святле высноў аб тым, што некаторыя парушэнні могуць быць прыроўненыя да злачынстваў супраць чалавечнасці.

Чытаць па спасылцы 👉**** https://spring96.org/be/news/114780

2 months, 3 weeks ago
**Сілавікі затрымалі жыхара Крычава**

Сілавікі затрымалі жыхара Крычава

Сцвярджаецца, што ён нібыта ў «Аднакласніках» распаўсюджваў «экстрэмісцкія матэрыялы» і абражаў Лукашэнку.

*🔗Хроніка палітычнага пераследу*
*🗣Паведаміць пра затрыманне⚖️***Атрымаць бясплатную кансультацыю праваабаронцаў*📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў**✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»*

We recommend to visit

«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat

Last updated 19 hours ago

Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96

Last updated 1 week, 1 day ago