Go to Belarus

Description
Падарожжы па Беларусі by 34travel.me.

***

Лепшае ў Беларусі: https://34travel.me/gotobelarus

Чытай таксама: https://t.me/travel34
Advertising
We recommend to visit

«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat

Last updated 2 weeks, 3 days ago

Связь: @inf_pw

Last updated 1 week, 4 days ago

Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96

Last updated 1 day, 6 hours ago

4 weeks ago
***⚡️*** **Касцёл кармелітаў у Бялынічах**Цяпер на …

⚡️ Касцёл кармелітаў у БялынічахЦяпер на месцы, дзе стаяў касцёл у Бялынічах, – звычайная плошча. Але калісьці ён быў цэнтрам прыцягнення паломнікаў з усёй Рэчы Паспалітай.

Гісторыя касцёла звязана з імем канцлера і вялікага гетмана ВКЛ – Льва Сапегі. Годам заснавання касцёла называюць 1624-ы.

Спачатку ўсе адбудавалі з дрэва, але пазней вырашылі ўмацаваць цэглай. Прыход дзейнічаў тут да 1832 года, а ў 1859 годзе на тэрыторыі здарыўся пажар – касцёл выратаваць не змаглі.

Яго перабудавалі і ў 1876 годзе перадалі праваслаўным. Гэта быў помнік эпохі позняга барока.

Пасля вайны будынак выкарыстоўвалі як кінатэатр і склад. У 1960-х наогул вырашылі ад яго пазбавіцца: былы касцёл узарвалі, а руіны цалкам разабралі.

Храм усё ж такі не знік бясследна. Беларускім мастакам-рэстаўратарам удалося знайсці і аднавіць яго фрэскі. Цяпер яны прадстаўлены ў мастацкім музеі ў Магілёве. (Малюнак Напалеона Орды, 1877)📍 Яшчэ некалькі помнікаў, якія мы страцілі, – тут.@gotobelarus #gotobelarus

4 weeks, 1 day ago
***⚡️*** **Палессе** – ўнікальны рэгіён, які …

⚡️ Палессе – ўнікальны рэгіён, які не надта пускае людзей да сабе. Пятро Цалка, палешук, этнограф і дырэктар турыстычнай кампаніі «Мора вандраванняў», расказаў пра міфы і легенды старажытнага беларуса, якія можна знайсці не ў кніжках, а ў сучасных палескіх вёсках.

– Акрэсліць дакладныя межы Палесся проста немагчыма, – кажа Пятро Цалка. – Я прыязжаю, напрыклад, да маці ў Сіманічы, гэта Лельчыцкі раён, і пытаю: «Мамо, а дзе Палессе? – Ото дзе твая баба Каця жыве, у бок Турава, то ўжо Палессе. У нас яшчэ не Палессе». Прыязжаю да бабы Каці (усяго кіламетраў дваццаць, а праз балота і пяць): «Бабо Каце, слухайце, а дзе Палессе? – Гэто дзе му па грыбу ходзім, праз балота, дзе маці твая жыве. Там Палессе, а у нас яшчэ не Палессе». То бок для мясцовых жыхароў гэта такі міф, Атландыда, пра якую ўсе ведаюць, але ніхто не можа сказаць: вось тут Палессе.**

⚡️ Тут нават камяні жывыя. Этнограф – пра палескія традыцыі, якія захаваліся да нашых дзён

@gotobelarus #gotobelarus

1 month ago

⚡️ Лынтупы (55.048930, 26.310859)Лынтупы – гарадскі пасёлак на мяжы з Літвой, недалёка ад Пастаў і Блакітных азёр. ольшую частку сваёй гісторыі Лынтупы знаходзіліся ў прыватных уладаннях розных родаў: Бучынскіх, Астроўскіх, Гільзенаў.

Апошнія ўладальнікі Лынтупаў, Бішэўскія, былі ўмелымі прадпрымальнікамі і аматарамі прыгажосці. Юзаф Бішэўскі пабудаваў у Лынтупах неарэнесансны палац, разбіў пейзажны парк з рэдкімі відамі раслін, капліцай, сістэмай сажалак і гранітнай набярэжнай са скульптурамі.

У 1908–1914 той жа Бішэўскі пабудаваў у Лынтупах касцёл Святога Андрэя на месцы драўлянага, які згарэў.

⚡️ Што яшчэ паглядзець у Лынтупах і ваколіцах? Чытай тут:

https://34travel.me/gotobelarus/be/post/lyntupy-bel

1 month ago
***⚡*** **Дубае** *(Пінскі раён)*

Дубае (Пінскі раён)

📍52.091018, 25.771770

Дубае вядома яшчэ з XV стагоддзя: першая згадка пра паселішча ў летапісах адносіцца да 1498 года. З тых часоў мястэчкам валодалі мноства шляхетных сем'яў: Карпавічы, Вярэніч-Стахоўскія, нават Агінскія і Радзівілы. Калі Дубае належала забяспечанаму шляхцічу Яну Полазу, тут з'явіўся замак і быў разбіты раскошны парк. Пазней, калі гаспадаркай тут загадваў канцлер ВКЛ Альбрэхт Радзівіл, маёнтак перадалі мясцовым езуітам. Тыя прыстасавалі яго пад летнюю рэзідэнцыю. Калі ордэн езуітаў скасавалі, сядзіба перайшла да Кужанецкіх – тут пражылі некалькі пакаленняў роду.

Барочная капліца з'явілася ў Дубае на месцы драўлянага касцёла ў другой палове XVIII – пачатку XIX стагоддзя. У савецкі час у будынку капліцы размясцілі вузел сувязі.

📍 Што яшчэ паглядзець у ваколіцах Пінска? Тут знойдзеш цэлы маршрут: https://34travel.me/gotobelarus/be/post/marshrut-pinsk

@gotobelarus #gotobelarus

1 month, 1 week ago
***⚡️*** Ткацтва – гэта сакральны працэс: …

⚡️ Ткацтва – гэта сакральны працэс: праз арнамент на тэкстылі нашы продкі размаўлялі з памерлымі сваякамі, звярталіся да прыродных сіл, праграмавалі дабрабыт сям'і. Ручнікі і посцілкі выконвалі розныя рытуальныя функцыі на пахаванні, вяселлях, каляндарных святах. Па элементах ткацтва, якія дайшлі да нашых дзён, этнографы даведаюцца, якія вераванні бытавалі ў архаічныя часы.

📍 Да 31 траўня ў краязнаўчым музеі Віцебска можна наведаць выставу «Матуліны кросны». На выставе прадстаўлена больш за 200 элементаў традыцыйнага ткацтва гісторыка-этнаграфічнага рэгіёна Паазер'я: ручнікі, посцілкі, прадметы адзення.

Калі хочаш прыйсці на выставу ўжо падрыхтаванай(-ым) – рэкамендуем лекцыі ад Веткаўскага музея аб сімвалах, якія нашы продкі закладвалі ў тканыя прадметы.

📍 Больш цікавых травеньскіх падзей знойдзеш тут: https://34travel.me/gotobelarus/be/post/afisha-belarus-may-2024-bel

@gotobelarus #gotobelarus

1 month, 1 week ago
Go to Belarus
1 month, 1 week ago
Go to Belarus
1 month, 1 week ago
Go to Belarus
1 month, 1 week ago
Go to Belarus
3 months, 2 weeks ago

👀 На якія івэнты варта патрапіць у сакавіку?
У першы вясновы месяц адпраўляемся гукаць вясну, аб'ядацца блінамі, закупляцца ў рамеснікаў, слухаць жывую музыку і даследаваць Палессе.

У падборцы – падзеі, якія пройдуць не толькі ў абласных гарадах, але і ў мястэчках і вёсках.

https://34travel.me/gotobelarus/be/post/afisha-belarus-march-2024-bel

34travel.me

Афіша Беларусі: на якія івэнты варта патрапіць у сакавіку?

Агу, вясна, агу, красна!

***👀*** **На якія івэнты варта патрапіць у сакавіку?**
We recommend to visit

«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat

Last updated 2 weeks, 3 days ago

Связь: @inf_pw

Last updated 1 week, 4 days ago

Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96

Last updated 1 day, 6 hours ago